ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI КУБА
Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 15 верасня 1997 г.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца Бакамi,
жадаючы ўмацоўваць узаемаразуменне i паглыбляць раўнапраўнае
супрацоўнiцтва,
упэўненыя, што супрацоўнiцтва ў галiне культуры прызвана
садзейнiчаць зблiжэнню i ўзаемаразуменню памiж беларускiм i
кубiнскiм народамi,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва
ў галiне культуры i мастацтва.
Артыкул 2
Бакi на аснове двухбаковых праектаў будуць садзейнiчаць
арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных, музычна-выканаўчых
калектываў, абмену мастацкiмi выстаўкамi i музейнымi экспанатамi,
правядзенню фестываляў, конкурсаў, канферэнцый, семiнараў i iншых
мерапрыемстваў у галiне прафесiйнага мастацтва i народнай творчасцi.
Артыкул 3
Бакi будуць садзейнiчаць развiццю непасрэднага супрацоўнiцтва
памiж адпаведнымi культурнымi ўстановамi.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць развiццю сувязей памiж творчымi
саюзамi i iншымi грамадскiмi арганiзацыямi, дзеячамi культуры i
мастацтва.
Артыкул 5
Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне мастацкай адукацыi.
Артыкул 6
Бакi будуць запрашаць дзеячаў культуры i мастацтва,
спецыялiстаў i артыстаў для ўдзелу ў кангрэсах, канферэнцыях,
фестывалях i iншых мерапрыемствах як унутранага, так i мiжнароднага
характару, што арганiзуюцца на тэрыторыi сваiх краiн.
Артыкул 7
Бакi пагадзiлiся прымаць меры па папярэджванню незаконнага
ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь i тэрыторыi Рэспублiкi Куба, уключаючы аператыўны абмен
прававой iнфармацыяй у названай галiне.
Артыкул 8
Бакi гарантуюць даступнасць усталяваных збораў калекцый i iншых
культурных каштоўнасцей, якiя ствараюць музейны i бiблiятэчны фонды,
што знаходзяцца ў iх распараджэннi.
Артыкул 9
Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва кiнематаграфiчных
арганiзацый i дзеячаў кiно дзвюх краiн, уключаючы абмен, закупку
фiльмаў i вiдэапрадукцыi, удзел у фестывалях, абмен рэкламнымi
матэрыяламi, часопiсамi i iншымi публiкацыямi ў гэтай галiне.
Артыкул 10
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб навуковых даследаваннях
у галiне культуры i мастацтва.
Артыкул 11
Бакi дамовiлiся, што ўмовы культурнага абмену памiж iмi будуць
наступныя:
- накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на мiжнародны праезд;
- прымаючы Бок аплачвае выдаткi на размяшчэнне, харчаванне,
транспарт на тэрыторыi сваёй краiны, кiшэнныя выдаткi (сутачныя) у
адпаведнасцi з вызначанымi ў кожнай краiне нормамi. Транспартнае
абслугоўванне ажыццяўляецца згодна з праграмай знаходжання,
зацверджанай прымаючым Бокам.
- у выпадку абмену выстаўкамi ўмовы будуць узгадняцца Бакамi
дадаткова.
Артыкул 12
Гэта Пагадненне набывае моц з моманту яго падпiсання.
Пагадненне заключаецца тэрмiнам на тры гады i будзе аўтаматычна
працягвацца на наступныя тры гады, калi нi адзiн з Бакоў не заявiць
аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне шляхам паведамлення ў пiсьмовай
форме за шэсць месяцаў да заканчэння чарговага тэрмiну.
Артыкул 13
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены
змяненнi i дапаўненнi, аформленыя пiсьмова, якiя будуць з`яўляцца
яго неад`емнай часткай.
Здзейснена ў горадзе Гаване 15 верасня 1997 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства культуры За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Куба
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|