ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ
УКРАIНЫ АБ УЗАЕМНЫМ ПРЫЗНАННI I ЭКВIВАЛЕНТНАСЦI ДАКУМЕНТАЎ
АБ АДУКАЦЫI I ВУЧОНЫХ ЗВАННЯХ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 6 лютага 1998 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Кабiнет  Мiнiстраў Украiны,  якiя
далей называюцца Бакамi,
     кiруючыся Пагадненнем аб супрацоўнiцтве  ў  галiне  падрыхтоўкi
навуковых i  навукова-педагагiчных кадраў i настрыфiкацыi дакументаў
аб iх квалiфiкацыi ў рамках  СНД  (Масква,  13  сакавiка  1992  г.),
Пагадненнем аб    супрацоўнiцтве    ў    галiне    адукацыi    памiж
краiнамi-удзельнiкамi СНД (Ташкент, 15 мая 1992 г.),
     жадаючы садзейнiчаць   далейшаму   развiццю    i    паглыбленню
двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, навукi i культуры,
     з мэтай  устанаўлення  норм  узаемнага  прызнання дакументаў аб
адукацыi i вучоных званнях,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца на  дакументы  дзяржаўнага
ўзору аб  адукацыi  i  вучоных  званнях,  якiя выдаюцца ў Рэспублiцы
Беларусь i ва Украiне.

                             Артыкул 2

     Дакументы дзяржаўнага   ўзору   аб    агульнай    адукацыi    i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,  выдадзеныя ў Рэспублiцы Беларусь
i ва  Украiне,  узаемна  прызнаюцца  i  эквiвалентныя  пры   працягу
адукацыi на    наступным    узроўнi   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам кожнага Боку.

                             Артыкул 3

     Дыпломы i  атэстаты  аб   заканчэннi   прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў  у  Рэспублiцы  Беларусь i дыпломы i атэстаты аб
заканчэннi прафесiянальных навучальных устаноў  ва  Украiне  ўзаемна
прызнаюцца i эквiвалентныя,  калi перыяды навучання i змест адукацыi
ў iх па спецыяльнасцi i прафесii супастаўляльныя, пры паступленнi на
работу ў   адпаведнасцi   з   прысвоенай  спецыяльнасцю,  прафесiяй,
квалiфiкацыяй.

                             Артыкул 4

     Дыпломы аб   заканчэннi   спецыяльных   навучальных    устаноў,
выдадзеныя ў  Рэспублiцы Беларусь,  i дыпломы малодшых спецыялiстаў,
выдадзеныя вышэйшымi навучальнымi  ўстановамi  ва  Украiне,  узаемна
прызнаюцца i  эквiвалентныя,  калi  працягласць  навучання  i  змест
адукацыi ў iх па спецыяльнасцi супастаўляльныя,  пры паступленнi  на
работу ў адпаведнасцi з прысвоенай квалiфiкацыяй,  а таксама з мэтай
працягу адукацыi.

                             Артыкул 5

     Дыпломы вышэйшых навучальных устаноў аб прысваеннi квалiфiкацыi
спецыялiста, выдадзеныя   ў   Рэспублiцы   Беларусь  i  ва  Украiне,
прызнаюцца эквiвалентнымi.

                             Артыкул 6

     Атэстат аб прысваеннi  вучонага  звання  дацэнта,  выдадзены  ў
Рэспублiцы Беларусь,   i   атэстат  аб  прысваеннi  вучонага  звання
дацэнта, выдадзены ва Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя.

                             Артыкул 7

     Атэстат аб прысваеннi вучонага звання  прафесара,  выдадзены  ў
Рэспублiцы Беларусь,   i   атэстат  аб  прысваеннi  вучонага  звання
прафесара, выдадзены ва Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя.

                             Артыкул 8

     Для рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi  прадастаўляюць  адзiн
аднаму ўзоры дзяржаўных дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях,  а
таксама нацыянальныя нарматыўныя  акты,  якiя  рэгулююць  правiлы  i
працэдуры iх афармлення i выдачы.

                             Артыкул 9

     Бакi будуць  кансультавацца  па пытаннях ажыццяўлення дадзенага
Пагаднення i iнфармаваць аб зменах у iх сiстэмах адукацыi,  у назвах
i крытэрыях  выдачы  дакументаў  аб  адукацыi  i вучоных званнях,  а
таксама накiроўваць адзiн аднаму ў  неабходных  выпадках  адпаведныя
афiцыйныя тлумачэннi.

                             Артыкул 10

     Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
     У гэтае Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па
ўзаемнай згодзе Бакоў.
     Кожны з Бакоў можа спынiць  дзеянне  гэтага  Пагаднення  шляхам
накiравання другому Боку пiсьмовага паведамлення. Дзеянне Пагаднення
спыняецца па  сканчэннi  6   месяцаў   з   даты   атрымання   такога
паведамлення другiм Бокам.
     У выпадку спынення  дзеяння  гэтага  Пагаднення  яго  палажэннi
будуць працягваць  прымяняцца  да  названых  у  папярэднiх артыкулах
дакументаў, выдадзеных  да  спынення  дзеяння   Пагаднення,   i   да
навучэнцаў, якiя  прыбылi  ў  Рэспублiку  Беларусь  цi ва Украiну да
спынення дзеяння  Пагаднення.  Атрыманыя  iмi  дакументы аб адукацыi
будуць прызнавацца  эквiвалентнымi  ў  адпаведнасцi  з   палажэннямi
гэтага Пагаднення.

     Здзейснена ў г.Мiнску 6 лютага 1998 года  ў  двух  экземплярах,
кожны на  беларускай i ўкраiнскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Кабiнет Мiнiстраў Украiны                ______________ подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России