СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ КОТ-Д`IВУАР*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 30 верасня 1998 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Кот-д`Iвуар,
iмкнучыся развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж
iх народамi на падставе палажэнняў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый, у прыватнасцi, на прынцыпах роўнасцi, узаемнай
павагi да суверэнiтэту, неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнай
дзяржавы i мiрнага ўрэгулявання рознагалоссяў,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны памiж iх дзвюма
краiнамi з даты падпiсання дадзенага Камюнiке.
Урады прыступяць да абмену пасламi як толькi будзе магчыма.
Здзейснена 30 верасня 1998 г. у г.Нью-Йорку ў двух сапраўдных
экзэмплярах на беларускай i французскай мовах, пры гэтым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Кот д`Iвуар
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
Iван Антановiч Амара Эсi
<<< Главная
страница | < Назад
|