СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ЭЛЬ-САЛЬВАДОР*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 25 кастрычнiка 1999 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Эль-Сальвадор,
з мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i
супрацоўнiцтва памiж двума народамi,
на аснове прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i мiжнароднага права, у прыватнасцi ў сферы мiжнароднага мiра
i бяспекi, роўнасцi дзяржаў, павагi да нацыянальнага суверэнiтэта,
незалежнасцi, мiжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i
неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў у
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах ад 18 красавiка 1961 года з даты падпiсання гэтага
Сумеснага Камюнiке.
З гэтай мэтай прадстаўнiкi, што падпiсалiся нiжэй,
упаўнаважаныя адпаведнымi Дзяржавамi, падпiсалi гэтае Сумеснае
Камюнiке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, iспанскай i
англiйскай мовах, тэксты якiх з`яўляюцца аднолькава сапраўднымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 25 кастрычнiка 1999 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Эль-Сальвадор
Аляксандр Сычоў Рыкарда Д.Кастанеда-Карнейа
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Эль-Сальвадор
<<< Главная
страница | < Назад
|