ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ ДА ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ
МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ АД 17 СНЕЖНЯ 1992 ГОДА I
ВЫКАНАЎЧАГА ПРАТАКОЛА ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ
ЗНОСIНАХ АД 16 СНЕЖНЯ 1994 ГОДА *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 26 верасня 2001 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, кiруючыся
iмкненнем да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж абедзвюма
краiнамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi,
     пагадзiлiся аб наступным:
     1. Лiчыць  страцiўшым сiлу пункт 10 Выканаўчага Пратакола ад 16
снежня  1994  года  да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам  Украiны  аб  мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 17 снежня
1992 года.
     2. Артыкул  18  Пагаднення  памiж  Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам  Украiны  аб  мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 17 снежня
1992 года выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Перавозкi пасажыраў i грузаў, якiя ажыццяўляюцца перавозчыкамi
дзяржавы  аднаго  з  Бакоў,  па  тэрыторыi  дзяржавы другога Боку на
падставе  гэтага  Пагаднення,  а  таксама  транспартныя сродкi, якiя
выконваюць  гэтыя  перавозкi,  вызваляюцца  на  падставе парытэту ад
падаткаў  i дзяржаўных збораў, звязаных з уладаннем або скарыстаннем
транспартных    сродкаў,  скарыстаннем  або  ўтрыманнем  дарог,   за
выключэннем  платы  за  праезд  па  асобных участках дарог, тунэляў,
мастоў  i  iншых  iнжынерна-тэхнiчных  збудаванняў, якая збiраецца ў
адпаведнасцi  з  нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага другога
Боку".
     Гэты  Пратакол уступае ў сiлу ў парадку, устаноўленым артыкулам
24  Пагаднення  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб
мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 17 снежня 1992 года.
     Здзейснена ў  г.Брэсце  25  мая  2000  года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  абодва  тэксты
з`яўляюцца аўтэнтычнымi.

За Урад Республики Беларусь             За Кабiнет Мiнiстраў Украiны
Подпiс                                  Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России