СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ГРЭНАДАЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 31 мая 2000 г.
Рэспублiка Беларусь i Грэнада,
з мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i
супрацоўнiцтва памiж двума народамi,
на падставе прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i мiжнароднага права, у прыватнасцi ў сферы мiжнароднага мiру
i бяспекi, роўнасцi дзяржаў, павагi да нацыянальнага суверэнiтэту,
незалежнасцi, мiжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i
неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18
красавiка 1961 года з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.
З гэтай мэтай прадстаўнiкi, што падпiсалiся нiжэй,
упаўнаважаныя адпаведнымi Дзяржавамi, падпiсалi гэтае Сумеснае
Камюнiке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах,
тэксты якiх з`яўляюцца аднолькава сапраўднымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 31 мая 2000 года.
За Рэспублiку Беларусь За Грэнаду
Аляксандр Сычоў Ламуэль Станiслаўс
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Грэнады
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый
<<< Главная
страница | < Назад
|