ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАЛЬНЫМ САВЕТАМ
ШВЕЙЦАРСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫI АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ
ПАСАЖЫРСКIХ I ГРУЗАВЫХ ПЕРАВОЗКАХ *)
_____________________________
*) Вступило в силу 12 июня 2001 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Федэральны Савет Швейцарскай
Канфедэрацыi, якiя называюцца далей Дагаворнымi Бакамi, iмкнучыся
садзейнiчаць развiццю пасажырскiх i грузавых перавозак памiж дзвюма
дзяржавамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi, пагадзiлiся аб
нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Галiна прымянення
Палажэннi гэтага Пагаднення прымяняюцца да пасажырскiх i
грузавых перавозак з тэрыторыi, або на тэрыторыю дзяржавы аднаго з
Дагаворных Бакоў, якiя ажыццяўляюцца транспартнымi сродкамi,
зарэгiстраванымi на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 2
Азначэннi
Тэрмiны, якiя ўжываюцца ў гэтым Пагадненнi, азначаюць:
1. "Перавозчык" - фiзiчная або юрыдычная асоба, якая ў
Рэспублiцы Беларусь або ў Швейцарскай Канфедэрацыi мае права
ажыццяўляць аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў або грузаў у
адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў яго дзяржаве.
2. "Транспартны сродак" - аўтатранспартны сродак з механiчным
прывадам, а таксама ў выпадку неабходнасцi яго прычэп або
паўпрычэп, якiя прызначаны для перавозкi:
а) болей 9 чалавек, якiя сядзяць, уключаючы вадзiцеля;
б) грузаў.
3. "Дазвол" - лiцэнзiя, канцэсiя або дазвол, якiя патрэбны ў
адпаведнасцi з законам, што прымяняецца ў дзяржаве кожнага з
Дагаворных Бакоў.
Артыкул 3
Пасажырскiя перавозкi
1. Не патрабуецца дазвол для нерэгулярных перавозак пасажыраў,
якiя адпавядаюць адной з наступных умоў:
а) перавозка адных i тых жа асобаў адным i тым жа транспартным
сродкам на працягу ўсёй паездкi, пункты адпраўлення i прыбыцця якiх
размешчаны ў дзяржаве рэгiстрацыi транспартнага сродку, пры гэтым нi
адна асоба не ажыццяўляе пасадку i высадку па ўсiм маршруце або на
астаноўках па-за вызначанай дзяржавы (кальцавы тур пры зачыненых
дзвярах); або
б) перавозка групы асобаў з месца, размешчанага ў дзяржаве
рэгiстрацыi транспартнага сродку, у пункт, размешчаны ў дзяржаве
другога Дагаворнага Боку, прычым транспартны сродак выязджае
парожнiм з тэрытррыi гэтай дзяржавы; або
в) перавозка групы асобаў з пункта, размешчанага ў дзяржаве
другога Дагаворнага Боку, у пункт, размешчаны ў дзяржаве рэгiстрацыi
транспартнага сродку, пры ўмове, што перавозцы папярэднiчаў парожнi
праезд "туды" i што пасажыры:
- былi сфармiраваны ў групы згодна з транспартным кантрактам,
заключаным перад iх прыбыццём у дзяржаву, дзе ажыццяўляецца пасадка;
або
- былi перавезены перад гэтым тым жа перавозчыкам у
адпаведнасцi з умовамi, зазначанымi ў пункце "б" гэтага Артыкула, у
дзяржаву, дзе зноў была зроблена iх пасадка i яны былi вывезены за
межы тэрыторыi гэтай дзяржавы; або
- былi запрошаны адправiцца ў дзяржаву другога Дагаворнага
Боку, прычым транспартныя выдаткi пакрываюцца за кошт запрашаючага.
Пасажыры павiнны складаць аднародную групу, якая сфармiравана не
толькi для гэтай паездкi;
г) транзiтныя паездкi па тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага
Боку.
2. Дазвол не патрэбны для перавозак пасажыраў, калi тыя
адпавядаюць наступным умовам:
- маятнiкавыя перавозкi з начлегам, транзiтам або на тэрыторыю
дзяржавы другога Дагаворнага Боку; i
- парожнiя паездкi транспартных сродкаў, якiя ажыццяўляюцца ў
сувязi з маятнiкавымi перавозкамi.
3. Перавозкi, зазначаныя ў пунктах 1 i 2 гэтага Артыкула,
ажыццяўляюцца з ужываннем кантрольнага дакумента.
4. Для перавозак, адрозных ад зазначаных у пунктах 1 i 2 гэтага
Артыкула, патрэбны дазвол у адпаведнасцi з нацыянальным
заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў. Дазволы выдаюцца на ўмовах
узаемнасцi.
Артыкул 4
Грузавыя перавозкi
1. Любы перавозчык дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку мае права
на падставе дазволу часова ўвезцi парожнi або загружаны транспартны
сродак на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, каб перавезцi
грузы:
а) памiж пунктам на тэрыторыi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку
i пунктам на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; або
б) пры адпраўленнi з тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага
Боку ў трэцюю дзяржаву або з трэцяй дзяржавы на тэрыторыю дзяржавы
другога Дагаворнага Боку; або
в) транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
2. Выключэннi, якiя тычацца дазваляльнай сiстэмы, вызначаны ў
Пратаколе, указаным у Артыкуле 9 гэтага Пагаднення.
Артыкул 5
Прымяненне нацыянальнага заканадаўства
Па ўсiх пытаннях, не ўрэгуляваных гэтым Пагадненнем,
перавозчыкi i вадзiцелi транспартных сродкаў дзяржавы аднаго
Дагаворнага Боку, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, павiнны выконваць законы i правiлы гэтай дзяржавы,
якая будзе iмкнуцца прымяняць iх на недыскрымiнацыйнай аснове.
Артыкул 6
Забарона ўнутраных перавозак
Не дазваляюцца кабатажныя перавозкi грузаў i пасажыраў.
Змешаная Камiсiя, зазначаная ў Артыкуле 10, можа прыняць iншае
рашэнне па дадзеным пытаннi.
Артыкул 7
Парушэннi
1. Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў ажыццяўляюць
кантроль за выкананнем перавозчыкамi палажэнняў гэтага Пагаднення.
2. Да перавозчыкаў i вадзiцеляў транспартных сродкаў, якiя
парушылi на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку палажэннi
гэтага Пагаднення, або законы i правiлы па ажыццяўленню
аўтамабiльных перавозак, або правiлы дарожнага руху, што дзейнiчаюць
на ўказанай тэрыторыi, па патрабаванню кампетэнтных органаў гэтай
дзяржавы могуць быць прыменены наступныя меры з боку органаў
дзяржавы рэгiстрацыi транспартнага сродку:
а) папярэджанне;
б) часовае, частковае або поўнае пазбаўленне права ажыццяўляць
перавозкi на тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе адбылося
парушэнне.
3. Орган, якi зрабiў такi захад, iнфармуе аб гэтым кампетэнтны
орган дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
4. Судамi або кампетэнтнымi органамi дзяржавы Дагаворнага Боку,
на тэрыторыi якой былi ўчынены такiя парушэннi, могуць быць
прыменены таксама i санкцыi ў адпаведнасцi з нацыянальным
заканадаўствам.
Артыкул 8
Кампетэнтныя органы
Дагаворныя Бакi iнфармуюць узаемна адзiн аднаго аб органах,
адказных за прымяненне гэтага Пагаднення. Гэтыя органы
падтрымлiваюць прамыя кантакты адзiн з адным.
Артыкул 9
Парадак прымянення
Дагаворныя Бакi ўзгадняюць парадак прымянення гэтага Пагаднення
ў Пратаколе, якi з`яўляецца неад`емнай часткай гэтага Пагаднення.
Артыкул 10
Змешаная Камiсiя
1. Для разгляду пытанняў, выцякаючых з прымянення гэтага
Пагаднення, ствараецца спецыяльная Змешаная Камiсiя, у састаў якой
уваходзяць прадстаўнiкi кампетэнтных органаў.
2. Гэта Камiсiя мае права змянiць або дапоўнiць Пратакол,
указаны ў Артыкуле 9. Рашэннi Змешанай Камiсii ўступаюць у сiлу
пасля ўзаемнага паведамлення адзiн аднаму па дыпламатычных каналах
аб выкананнi неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.
3. Кампетэнтныя органы аднаго з Дагаворных Бакоў могуць
звярнуцца з просьбай аб правядзеннi пасяджэння Змешанай Камiсii.
Пасяджэннi Змешанай Камiсii будуць праводзiцца па чарзе на тэрыторыi
дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 11
Прымяненне ў Княстве Лiхтэнштэйн
У адпаведнасцi з пажаданнем Урада Княства Лiхтэнштэйн гэтае
Пагадненне распаўсюджваецца таксама на Княства на перыяд, на якi яно
звязана са Швейцарскай Канфедэрацыяй Дагаворам аб мытным саюзе.
Артыкул 12
Уступленне ў сiлу i тэрмiн дзеяння
1. Кожны з Дагаворных Бакоў паведамляе другому Дагаворнаму Боку
па дыпламатычных каналах аб выкананнi працэдур, прадугледжаных
заканадаўствам для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. Пагадненне
ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга паведамлення.
2. Пагадненне заключана на няпэўны тэрмiн. Кожны з Дагаворных
Бакоў можа яго дэнансаваць шляхам пiсьмовага паведамлення другому
Дагаворнаму Боку за шэсць месяцаў да канца каляндарнага года.
У засведчанне гэтага нiжэйпадпiсаныя, належным чынам
упаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi гэтае Пагадненне.
Здзейснена ў г.Берне 18 снежня 2000 г. у двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай i французскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад За Федэральны Савет
Рэспублiкi Беларусь Швейцарскай Канфедэрацыi
Подпiс Подпiс
ПРАТАКОЛ
да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным
Саветам Швейцарскай Канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных
пасажырскiх i грузавых перавозках,
падпiсанага ў __________ "__" _______ 2000 г.
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з Артыкулам 9 Пагаднення дамовiлiся
аб нiжэйпададзеным:
1. Пасажырскiя перавозкi (Артыкул 3)
Перавозкi, зазначаныя ў пунктах 1 i 2 Артыкула 3 Пагаднення,
выконваюцца пры наяўнасцi пуцявога лiста i спiска пасажыраў.
Заяўкi аб выдачы дазволаў для iншых перавозак пасажыраў, не
адпавядаючых умовам, зазначаным у пунктах 1 i 2 Артыкула 3
Пагаднення (напрыклад, рэгулярныя перавозкi), павiнны быць
прадстаўлены кампетэнтнаму органу дзяржавы рэгiстрацыi транспартнага
сродку, якi перадае iх кампетэнтным органам дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.
У сваiх заяўках перавозчыкi павiнны ўказаць расклад, тарыфы,
маршрут i iншыя сведкi, якiя запытваюць кампетэнтныя органы.
Працэдура выдачы дазволу i iншыя пытаннi, якiя адносяцца да яе,
будуць рэгулявацца сумесна на падставе ўзаемнасцi кампетэнтнымi
органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Кампетэнтны орган, якi выдаў дазвол, паведамляе аб гэтым
кампетэнтнаму органу дзяржавы другога Дагаворнага Боку, накiроўваючы
яму копiю выдадзенага дакумента.
Дазволы павiнны знаходзiцца ў транспартных сродках i
прад`яўляцца па патрабаванню кантралюючых органаў. Для рэгулярных
перавозак выдаецца неабходная колькасць дазволаў на падставе
колькасцi транспартных сродкаў, ажыццяўляючых перавозкi па гэтым
маршруце.
Падчас парожняга праезду транзiтам перавозчык павiнен даказаць,
што ён перасякае ў парожнiм стане тэрыторыю дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.
Пры прад`яўленнi неабходных доказаў для транспартных сродкаў,
прызначаных для замены пашкоджаных або пацярпеўшых аварыю аўтобусаў,
папярэднi дазвол для парожняга ўезду не патрабуецца.
2. Грузавыя перавозкi (Артыкул 4)
Падчас перавозак, якiя ажыццяўляюцца счэпленымi транспартнымi
сродкамi, элементы якiх зарэгiстраваны ў розных дзяржавах, палажэннi
Пагаднення прымяняюцца да ўсяго аўтапоезда, калi транспартны
сродак-цягач зарэгiстраваны ў дзяржаве аднаго з Дагаворных Бакоў.
Вызваляюцца ад афармлення дазволаў у адпаведнасцi з пунктам 2
Артыкула 4 Пагаднення:
1) Нерэгулярныя грузавыя перавозкi ў аэрапорты або з аэрапортаў
у выпадку адмены рэйсаў.
2) Перавозкi багажу прычэпамi, счэпленымi з транспартнымi
сродкамi, прызначанымi для перавозкi пасажыраў, а таксама перавозкi
багажу любымi вiдамi транспатрных сродкаў у аэрапорты або з
аэрапортаў.
3) Паштовыя перавозкi.
4) Перавозкi пашкоджаных транспартных сродкаў.
5) Перавозкi туш жывёл для апрацоўкi.
6) Перавозкi пчолаў i малькоў.
7) Пахавальныя перавозкi.
8) Грузавыя перавозкi за ўласны кошт.
9) Перавозкi запасных частак i прадуктаў, прызначаных для
забеспячэння марскiх суднаў.
10) Перавозкi звышгабарытных па масе i памерах грузаў пры ўмове
наяўнасцi ў перавозчыка неабходнага спецыяльнага дазволу ў
адпаведнасцi з нацыянальнымi рэгламентацыямi ў галiне дарожнага
руху.
11) Перавозкi каштоўных грузаў (напрыклад, каштоўных металаў),
якiя ажыццяўляюцца з дапамогай спецыяльных транспартных сродкаў, у
суправаджэннi палiцыi або iншых органаў бяспекi.
12) Перавозкi прадметаў, неабходных для медыцынскага
абслугоўвання ў выпадку аказання неадкладнай дапамогi, у
прыватнасцi, пры стыхiйных бедствах i гуманiтарнай дапамозе.
13) Перавозкi грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, дапушчальная
агульная маса якiх з грузам, уключаючы прычэп, не перавышае 6 тон
або дапушчальная грузападымальнасць якiх, уключаючы
грузападымальнасць прычэпа, не перавышае 3,5 тоны.
14) Парожнi праезд транспартнага сродку, прызначанага для
перавозкi грузаў, якi накiроўваюць для замены пашкоджанага
транспартнага сродку, а таксама працяг перавозкi гэтым транспартным
сродкам па дазволе, выдадзеным для пашкоджанага транспартнага
сродку.
15) Перавозкi прадметаў i твораў мастацтва, прызначаных для
выстаў, кiрмашоў або iншых некамерцыйных мэт.
16) Перавозкi прадметаў i абсталявання, прызначаных выключна
для мэтаў рэкламы i iнфармацыi.
17) Перавозка абсталявання, рэквiзiту i жывёл з (на)
тэатральных, музычных, кiнематаграфiчных, спартыўных, цыркавых
паказаў, кiрмашоў i святкаванняў, а таксама абсталявання для запiсу
радыёперадач, кiна- або тэлездымкаў.
18) Пераезды, якiя ажыццяўляюцца парожнiмi транспартнымi
сродкамi, прызначанымi для грузавых перавозак.
19) Перавозкi маёмасцi ў сувязi з пераездамi, якiя
ажыццяўляюцца прадпрыемствамi, маючымi для гэтай мэты спецыяльны
персанал i абсталяванне.
3. Прымянепне нацыянальнага заканадаўства (Артыкул 5)
Дагаворныя Бакi прымаюць да ведама, што Артыкул 5 Пагаднення
адносiцца, у прыватнасцi, да заканадаўства аб аўтамабiльных
перавозках, дарожным руху, масе i габарытах транспартных сродкаў,
працягласцi працы i адпачынку экiпажу транспартных сродкаў i
перыядах знаходжання за рулём, а таксама аб дарожных зборах, платных
дарогах.
4. Кампетэнтныя органы (Артыкул 8)
Кампетэнтнымi органамi па прымяненню Пагаднення з`яўляюцца:
Для Рэспублiкi Беларусь:
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
220029, г.Мiнск, вул.Чычэрына, 21
Для Швейцарскай Канфедэрацыi:
Федэральны дэпартамент навакольнага асяроддзя, транспарту,
энергетыкi i камунiкацый, Федэральнае бюро па транспарту.
СН-3003, г.Берн
5. Маса i габарыты транспартных сродкаў
Дагаворныя Бакi прымаюць абавязацельствы не ставiць да
транспартных сродкаў, зарэгiстраваных у дзяржаве другога Дагаворнага
Боку болей жорсткiх патрабаванняў у адносiнах да масы i габарытаў,
чым да транспартных сродкаў, зарэгiстраваных на сваёй тэрыторыi.
Калi транспартныя сродкi перавышаюць максiмальныя масу i
габарыты, прадугледжаныя нацыянальным заканадаўствам дзяржавы
кожнага з Дагаворных Бакоў, прымяняюцца адпаведна наступныя
працэдуры:
Для Рэспублiкi Беларусь:
Транспартныя сродкi, зарэгiстраваныя ў Швейцарскай
Канфедэрацыi, могуць уязджаць у Рэспублiку Беларусь пры наяўнасцi
дазволу, выдадзенага Дзяржаўным прадпрыемствам "Белдорцентр"
(220036, г.Мiнск, завулак Дамашэўскi, 11).
Заяўкi павiнны быць загадзя накiраваны гэтаму органу.
Для Швейцарскай Канфедэрацыi:
Транспартныя сродкi, зарэгiстраваныя ў Рэспублiцы Беларусь,
могуць уязджаць у Швейцарскую Канфедэрацыю ў зоне, блiжэйшай да
гранiцы, вызначанай Федэральным дэпартаментам юстыцыi i палiцыi, пры
наяўнасцi дазволу, выдадзенага або Мытным бюро Швейцарскай
Канфедэрацыi, або аддзелам кантролю дарожнага руху Федэральнага бюро
дарог, г.Берн.
Для перавозак, якiя ажыццяўляюцца па-за гэтай зонай, аддзел
кантролю дарожнага руху Федэральнага бюро дарог (СН-3003, г.Берн)
выдае спецыяльныя дазволы толькi для непадзельных грузаў i пры
ўмове, што дарожныя ўмовы дазваляюць выдачу такога дазволу. Заяўкi
павiнны быць загадзя накiраваны гэтаму органу.
Агульная маса, унесеная ў дазвол на праезд, нi ў якiм выпадку
не павiнна быць вышэй за прадугледжаную.
6. Мытны рэжым
Гаручае, якое ўтрымлiваецца ў звычайных баках транспартных
сродкаў, што часова ўвозяцца, вызваляецца ад збiрання мытных пошлiн
i падаткаў.
Увоз запасных частак для рамонту пэўнага часова ўвезенага
транспартнага сродку дапускаецца ў рэжыме часовага ўвозу без
збiрання мытных пошлiн i падаткаў, а таксама без iмпартных забарон i
абмежаванняў.
Замененыя часткi павiнны прайсцi мытнае афармленне i быць
вывезены назад або знiшчаны пад мытным кантролем.
Здзейснена ў г.Берне 18 снежня 2000 г. у двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай i французскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад За Федэральны Савет
Рэспублiкi Беларусь Швейцарскай Канфедэрацыi
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|