СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ МАЛАВI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 13 лiпеня 2001 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Малавi,
Жадаючы развiваць i ўмацоўваць дружалюбныя адносiны памiж
дзвюма краiнамi i двума народамi на аснове роўнасцi, узаемнай
павагi да суверэнiтэту, незалежнасцi, тэрытарыяльнай цэласнасцi i
неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы кожнай з Дзяржаў;
Кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносiнах ад 18
красавiка 1961 года;
Вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Паслоў з
уваходжаннем у сiлу з даты падпiсання дадзенага Сумеснага Камюнiке.
У пасведчанне чаго, Iх Правасхадзiцельствы Пастаянныя
прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi,
падпiсалi дадзенае Сумеснае Камюнiке на беларускай i англiйскай
мовах, абодва тэксты з`яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.
Нью-Йорк, 13 лiпеня 2001 года
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Малавi
СЯРГЕЙ ЛIНГ ЮСУФ М.ДЖУВАЙЕI
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Малавi
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый
<<< Главная
страница | < Назад
|