ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ НАУРУ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 12 верасня 2001 г.

     Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Науру,
     З   мэтай  развiцця  ўзаемаразумення  i  ўмацавання  дружбы   i
супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,
     На  аснове  прынцыпаў  i  мэтаў  Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый    i  Мiжнароднага  Права,  якiя,  у  прыватнасцi,   датычацца
мiжнароднага  мiру  i  бяспекi, роўнасцi памiж дзяржавамi, павагi да
нацыянальнага  суверэнiтэту,  незалежнасцi,  мiжнародных  дагавораў,
тэрытарыяльнай  цэласнасцi  i  неўмяшальнiцтва  ва  ўнутраныя справы
дзяржаў,
     Вырашылi устанавiць  дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  адносiнах  ад  18
красавiка  1961  года,  з  уваходжаннем  у  сiлу  з  даты падпiсання
дадзенага Сумеснага Камюнiке.
     У  пасведчанне  чаго,  Прадстаўнiкi,  якiя  падпiсалiся  нiжэй,
належным  чынам  упаўнаважаныя  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi
дадзенае  Сумеснае  Камюнiке  ў  двух  экзэмплярах,  на беларускай i
англiйскай мовах, усе тэксты якiх з`яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.

     Здзейснена ў г.Нью-Йорку 12 верасня 2001 года.

За Рэспублiку Беларусь              За Рэспублiку Науру
СЯРГЕЙ ЛIНГ                         ВIНСI НIЭЛЬ КЛАДУМАР
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол      Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк               Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь                 Рэспублiкi Науру
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый    пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России