ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВАЎ УКРАIНЫ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 16 чэрвеня 2003 г.

     Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi   Беларусь   i   Мiнiстэрства
культуры i мастацтваў Украiны (далей - Бакi),
     грунтуючыся на  ўзаемным   iмкненнi   пашыраць   i   паглыбляць
раўнапраўнае  супрацоўнiцтва,  умацоўваць дружалюбныя адносiны памiж
Рэспублiкай Беларусь i Украiнай,
     у адпаведнасцi    з   Пагадненнем   аб   супрацоўнiцтве   памiж
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам  культуры
i мастацтваў Украiны ад 10 лютага 1993 года,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць садзейнiчаць стварэнню i захаванню спрыяльных  умоў
для  супрацоўнiцтва  ў галiне культуры i мастацтва памiж Рэспублiкай
Беларусь i Украiнай.

                             Артыкул 2

     Бакi пахвальна ацэньваюць правядзенне ва Украiне ў  2002  годзе
Дзён   культуры   Рэспублiкi  Беларусь,  у  гэтым  кантэксце  будуць
заахвочваць  арганiзацыю  i  правядзенне  Дзён  культуры  Украiны  ў
Рэспублiцы Беларусь.
     Тэрмiны i ўмовы правядзення Дзён культуры Украiны ў  Рэспублiцы
Беларусь будуць вызначаны Бакамi дадаткова ў рабочым парадку.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць   садзейнiчаць   удзелу   беларускiх  i  ўкраiнскiх
музычных  калектываў,  асобных  выканаўцаў  у  мiжнародных  музычных
конкурсах i фестывалях,  што праводзяцца на тэрыторыi дзяржаў Бакоў,
устанаўленню i развiццю непасрэдных  кантактаў  у  галiне  музычнага
мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену
салiстамi i калектывамi.
     Беларускi Бок  iнфармуе  Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных
музычных  фестывалях,  што  праводзяцца  на   тэрыторыi   Рэспублiкi
Беларусь:
     Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi  базар  у  Вiцебску"
(г.Вiцебск);
     Мiжнародны музычны фестываль "Мiнская вясна" (г.Мiнск);
     Мiжнародны фестываль  музычнага  мастацтва "Беларуская музычная
восень" (г.Мiнск);
     Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" (г.Магiлёў);
     Мiжнародны музычны фестываль iмя I.Салярцiнскага (г.Вiцебск).
     Украiнскi Бок  iнфармуе  Беларускi Бок аб наступных мiжнародных
музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны:
     Мiжнародны конкурс оперных выканаўцаў (г.Львоў);
     Мiжнародны форум "Музыка маладых" - фестываль  сучаснай  музыкi
маладых выканаўцаў (г.Кiеў);
     Фестываль "Крымскiя зоры" (г.Ялта);
     Мiжнародны фестываль арганнай музыкi (г.Кiеў);
     Мiжнародны фестываль музычнага мастацтва "Вiртуозы" (г.Львоў).

                             Артыкул 4

     Бакi будуць   спрыяць   развiццю   прамых    кантактаў    памiж
тэатральнымi  саюзамi,  драматычнымi,  лялечнымi  i  iншымi тэатрамi
дзяржаў  Бакоў  шляхам   садзейнiчання   арганiзацыi   гастроляў   i
выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў,  а таксама
ўдзелу ў тэатральных фестывалях на ўзаемнай аснове.
     Беларускi Бок  iнфармуе  Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных
тэатральных фестывалях, што праводзяцца ў Беларусi:
     "Славянскiя тэатральныя сустрэчы" (г.Гомель);
     Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г.Брэст);
     Мiжнародны фестываль лялечных тэатраў (г.Мiнск).
     Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб  наступных  мiжнародных
тэатральных фестывалях, што праводзяцца ва Украiне:
     Мiжнародны тэатральны фестываль "Залаты леў" (г.Львоў);
     Фестывалi маладзёжных   эксперыментальных   тэатраў  "Мыстэцьке
березiля" (г.Кiеў);
     "Мiжнародны фестываль   тэатраў   лялек   "Рыздвяна   мiстэрыя"
(г.Луцк).

                             Артыкул 5

     Бакi будуць    падтрымлiваць    супрацоўнiцтва     ў     галiне
кiнематаграфii,    уключаючы    ўдзел    беларускiх   i   ўкраiнскiх
кiнематаграфiстаў,  iх фiльмаў  у  мiжнародных  кiнафестывалях,  што
праводзяцца   на   тэрыторыi   дзяржаў   Бакоў,   а  таксама  будуць
садзейнiчаць абмену iнфармацыяй у гэтай сферы.
     Бакi дамовiлiся  садзейнiчаць  арганiзацыi  i  правядзенню Дзён
беларускага кiно ва Украiне i Дзён украiнскага кiно ў Беларусi.
     Умовы i тэрмiны правядзення Дзён кiно будуць агаворвацца Бакамi
дадаткова ў рабочым парадку.
     Беларускi Бок    iнфармуе    Украiнскi    Бок    аб   наступных
кiнафестывалях, што праводзяцца ў Рэспублiцы Беларусь:
     Мiнскi мiжнародны кiнафестываль "Лiстапад" (г.Мiнск);
     Фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г.Магiлёў).
     Украiнскi Бок    iнфармуе    Беларускi    Бок    аб   наступных
кiнафестывалях, што праводзяцца ва Украiне:
     Мiжнародны кiнафестываль "Маладосць" (г.Кiеў);
     Мiжнародны фестываль анiмацыйнага кiно "Крок" (г.Кiеў).

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  супрацоўнiчаць  у   галiне   музейнай   справы   i
выставачнай дзейнасцi.  Бакi будуць садзейнiчаць наладжванню прамога
супрацоўнiцтва  памiж  музеямi,   галерэямi,   мастацкiмi   цэнтрамi
Рэспублiкi   Беларусь   i   Украiны   з   мэтай  абмену  выстаўкамi,
спецыялiстамi ў сферы музейнай справы,  iнфармацыйнымi  матэрыяламi,
на ўзаемнай аснове iнфармаваць аб навуковых канферэнцыях, семiнарах,
сiмпозiумах па пытаннях музейнай справы.
     Бакi будуць  спрыяць  абмену  музейнымi  выстаўкамi,  а таксама
выстаўкамi      сучаснага       выяўленчага,       народнага       i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць   садзейнiчаць  далейшаму  развiццю  сувязей  памiж
Нацыянальнай  бiблiятэкай  Беларусi  i   Нацыянальнай   парламенцкай
бiблiятэкай Украiны.
     Бакi будуць спрыяць абмену кнiжнымi выстаўкамi,  метадычнымi  i
бiблiяграфiчнымi    матэрыяламi,   электроннымi   базамi   дадзеных,
артыкуламi для публiкацый у перыядычных выданнях  абодвух  Бакоў,  а
таксама    ўдзелу    спецыялiстаў    другога   Боку   ў   семiнарах,
навукова-практычных канферэнцыях i сiмпозiумах,  што праводзяцца  на
тэрыторыi сваёй дзяржавы.

                             Артыкул 8

     Бакi будуць   спрыяць   усталяванню   прамых   кантактаў  памiж
навучальнымi ўстановамi культуры  i  мастацтва  абедзвюх  дзяржаў  i
будуць  садзейнiчаць  абмену студэнтамi названых устаноў па творчых,
навучальных i навуковых напрамках.
     Бакi будуць ствараць умовы для павышэння квалiфiкацыi i творчых
стажыровак  выкладчыкаў  вышэйшых  навучальных  устаноў  культуры  i
мастацтва.
     Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў  i  навучэнцаў  сваiх
навучальных  устаноў  культуры i мастацтва ў мiжнародных конкурсах i
фестывалях,  што  праводзяцца  для  маладых  выканаўцаў  у  абедзвюх
дзяржавах.
     Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб  наступных  мiжнародных
мерапрыемствах, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
     Мiжнародны конкурс пiянiстаў (г.Мiнск, 2004 год);
     Мiжнародны дзiцячы пленэр iмя I.Рэпiна (2004 год);
     Мiжнародны фестываль фартэп`яннай музыкi (г.Мiнск, 2005 год);
     Мiжнародны конкурс  камерных  ансамбляў iмя Агiнскага (г.Мiнск,
2005 год).
     Украiнскi Бок  iнфармуе  Беларускi Бок аб наступных мiжнародных
мерапрыемствах, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны:
     Мiжнародны конкурс юных пiянiстаў памяцi У.Гаравiца (г.Кiеў);
     Мiжнародны конкурс юных пiянiстаў Крайнева (г.Кiеў);
     Мiжнародны конкурс юных скрыпачоў Б.Катаровiча (г.Харкаў).

                             Артыкул 9

     Бакi будуць   працягваць   супрацоўнiцтва   ў  галiне  народнай
творчасцi i будуць садзейнiчаць  усталяванню  прамых  сувязяў  памiж
самадзейнымi   калектывамi  i  дамамi  народнай  творчасцi  абедзвюх
дзяржаў.
     Беларускi Бок  iнфармуе  Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных
фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
     Мiжнародны фестываль   народнай   музыкi   "Звiняць  цымбалы  i
гармонiк" (г.Паставы, 1 раз у 2 гады);
     Мiжнародны  фестываль  юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi"
(г.Мазыр, 1 раз у 2 гады);
     Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод"
(г.Гомель, 1 раз у 2 гады).
     Украiнскi Бок  iнфармуе  Беларускi Бок аб наступных мiжнародных
фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны:
     Мiжнародны фестываль  традыцыйнай  народнай  культуры  "Покуць"
(г.Харкаў);
     Мiжнародны фестываль украiнскага фальклору "Берагiня" (г.Луцк);
     Мiжнародны фестываль-конкурс  дзiцячых   калектываў   народнага
танца "Зялена свiт" (г.Харкаў);
     Мiжнародны фестываль фальклору  "Палескае  лета  з  фальклорам"
(г.Луцк);
     Мiжнародны  маладзёжны фестываль традыцыйнай народнай творчасцi
"Драўлянскi джэрэла" (г.Роўна).

                             Артыкул 10

     Бакi будуць  падтрымлiваць  супрацоўнiцтва  ў  галiне  аховы  i
рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, будуць спрыяць абмену
спецыялiстамi  з  мэтай  азнаямлення  з  вопытам  работы  ў названай
галiне.
     У рамках   сваёй   кампетэнцыi   Бакi   выказваюць   гатоўнасць
ажыццявiць мерапрыемствы па папярэджванню  незаконнага  перамяшчэння
культурных каштоўнасцей на тэрыторыi Беларусi i Украiны.

                             Артыкул 11

     Бакi дамовiлiся,   што   культурны   абмен   памiж   iмi  будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
     а) пры  абмене  творчымi  калектывамi,  дэлегацыямi  i асобнымi
прадстаўнiкамi:
     накiроўваючы Бок   аплачвае   выдаткi   на   мiжнародны  праезд
(уключаючы перавоз багажу i  рэквiзiту)  да  месца  запрашэння  i  ў
зваротным накiрунку;
     прымаючы Бок  аплачвае  выдаткi  на  пражыванне,  харчаванне  ў
адпаведнасцi  з зацверджанымi ў кожнай краiне нормамi,  транспарт па
тэрыторыi сваёй краiны згодна з праграмай знаходжання;
     б) пры   абмене  выстаўкамi  з  музейных  фондаў  i  выстаўкамi
сучаснага мастацтва ўмовы,  тэрмiны,  характар i месца  экспанавання
будуць   вызначацца   дадаткова   асобнымi   пагадненнямi  памiж  iх
непасрэднымi арганiзатарамi.

                             Артыкул 12

     Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол  могуць  быць  унесены
змяненнi  i дапаўненнi,  аформленыя пiсьмова,  якiя будуць з`яўляцца
яго неад`емнай часткай.

                             Артыкул 13

     Гэты Пратакол не выключае магчымасцi арганiзацыi i  правядзення
iншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.

                             Артыкул 14

     Гэты Пратакол  уступае  ў  сiлу  з  моманту  яго  падпiсання  i
дзейнiчае  на  працягу  трох  гадоў.  Пасля   гэтага   яго   дзеянне
аўтаматычна  працягваецца  на  наступны  трохгадовы тэрмiн,  калi нi
адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не заявiць аб сваiм намеры скасаваць
яго дзеянне не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну яго
дзеяння.

     Здзейснена ў г.Мiнску 16 чэрвеня 2003 года ў двух  экземплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты з`яўляюцца
аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России