ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

______________________________
     *Уступiла ў сiлу 24 чэрвеня 2004 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Арабскай Рэспублiкi Егiпет,
якiя далей называюцца Бакамi,
     грунтуючыся на   ўзаемным   iмкненнi   пашыраць   i  паглыбляць
раўнапраўнае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай  Беларусь  i  Арабскай
Рэспублiкай Егiпет,
     упэўненыя ў  тым,  што  культурнае  супрацоўнiцтва  садзейнiчае
ўмацаванню   дружалюбных  адносiн  i  ўзаемаразумення  памiж  дзвюма
краiнамi,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным.

                             Артыкул 1

     Бакi на    раўнапраўнай    i    ўзаемнай    аснове,   кiруючыся
заканадаўствам абедзвюх краiн i нормамi мiжнароднага  права,  будуць
садзейнiчаць  абмену  i  супрацоўнiцтву памiж адпаведнымi ўстановамi
культуры абедзвюх краiн.

                             Артыкул 2

     Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб культурным  жыццi  сваiх
дзяржаў i мерапрыемствах мiжнароднага характару, якiя праводзяцца на
тэрыторыi iх краiн,  а таксама заахвочваць удзел сваiх прадстаўнiкоў
у гэтых мерапрыемствах.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву памiж бiблiятэкамi i музеямi
абедзвюх краiн, а таксама абменьвацца спецыялiстамi i публiкацыямi ў
галiнах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць  заахвочваць  супрацоўнiцтва  ў  галiне археалогii,
аховы i рэстаўрацыi  культурнай  спадчыны,  а  таксама  садзейнiчаць
абмену друкаванымi матэрыяламi i спецыялiстамi ў гэтай галiне.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць   садзейнiчаць  развiццю  супрацоўнiцтва  ў  галiне
опернага,  балетнага,  тэатральнага i музычнага мастацтва, а таксама
заахвочваць абмен калектывамi i выканаўцамi на ўзаемнай аснове.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  развiваць  разнастайныя  формы супрацоўнiцтва праз
абмен кнiгамi,  перыядычнымi выданнямi i iншымi матэрыяламi ў галiне
культуры   i  мастацтва,  а  таксама  заахвочваць  узаемны  ўдзел  у
мiжнародных кнiжных кiрмашах,  арганiзаваных на тэрыторыi  кожнай  з
краiн у адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць    садзейнiчаць    абмену   выстаўкамi   ў   галiне
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i народнай творчасцi.

                             Артыкул 8

     Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне  кiнематаграфii
i   садзейнiчаць   абмену  кiнапрадукцыяй  i  дэлегацыямi  ў  рамках
кiнафестываляў, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах.

                             Артыкул 9

     Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры ў рамках
праектаў ЮНЕСКА i iншых мiжнародных арганiзацый.

                             Артыкул 10

     Бакi пагадзiлiся,  што ў мэтах эфектыўнага выканання палажэнняў
гэтага   Пагаднення   будуць   распрацаваны   адпаведныя   праграммы
мерапрыемстваў.  Умовы фiнансiравання мерапрыемстваў, прадугледжаных
гэтым Пагадненнем, будуць агаворвацца Бакамi дадаткова.
     Бакi дамовiлiся,  што  ў  рамках  выканання  гэтага  Пагаднення
кампетэнтныя органы дзяржаўнага кiравання краiн абодвух Бакоў могуць
распрацоўваць  асобныя  праграмы  i  дагаворы  аб  супрацоўнiцтве  з
адпаведнымi структурамi.

                             Артыкул 11

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання,  дзейнiчае
на  працягу  пяцi гадоў i будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя
пяцiгадовыя перыяды, пакуль адзiн з Бакоў не праiнфармуе другi Бок у
выглядзе  пiсьмовага  паведамлення  аб  сваiм  рашэннi  аб  спыненнi
дзеяння гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну яго
дзеяння.
     У выпадку спынення дзеяння гэтага Пагаднення ў  адпаведнасцi  з
абзацам  першым  гэтага  артыкула  ўсе  праграмы i сумесныя праекты,
падпiсаныя ў рамках гэтага Пагаднення,  будуць заставацца ў сiле  да
заканчэння тэрмiну iх дзеяння.
     Здзейснена ў г.Каiры 24 чэрвеня 2004 года ў двух экземплярах на
беларускай,   арабскай   i   англiйскай  мовах,  кожны  з  якiх  мае
аднолькавую сiлу.  У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў  у  тлумачэннi
палажэнняў гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

За Урад                                   За Урад
Рэспублiкi Беларусь                       Арабскай Рэспублiкi Егiпет
Подпiс                                    Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России