ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ НА 2004-2005 ГАДЫ*
______________________________
*Уступiў у сiлу 27 лiпеня 2004 г.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Балгарыя, якiя далей называюцца Бакамi,
грунтуючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць
раўнапраўнае супрацоўнiцтва, умацоўваць традыцыйна дружалюбныя
адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя,
зыходзячы з разумення, што супрацоўнiцтва ў галiне культуры
прызвана спрыяць развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва
ў галiне культуры i мастацтва.
Артыкул 2
Бакi пагадзiлiся арганiзаваць правядзенне Дзён культуры
Беларусi ў Рэспублiцы Балгарыя i Дзён культуры Балгарыi ў Рэспублiцы
Беларусь. Умовы i тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць агавораны
дадаткова ў рабочым парадку.
Артыкул 3
Бакi будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж тэатральнымi
саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi абодвух Бакоў
шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i
асобных выканаўцаў другога Боку.
Беларускi Бок iнфармуе Балгарскi Бок аб наступных мiжнародных
тэатральных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
Мiжнародны фестываль "Славянскiя тэатральныя сустрэчы"
(г.Гомель),
Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г.Брэст).
Балгарскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб правядзеннi наступных
мiжнародных тэатральных фестываляў:
Тэатральны фестываль у рамках Мiжнароднага фестывалю мастацтваў
"Варненскае лета" (г.Варна, штогод),
Фестываль малых тэатральных форм (г.Враца, штогод).
Артыкул 4
Бакi будуць спрыяць устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне
музычнага i харэаграфiчнага мастацтва памiж канцэртнымi
арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену салiстамi i калектывамi,
садзейнiчаць узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях у
галiне музычнага i харэаграфiчнага мастацтва на тэрыторыi дзяржавы
другога Боку.
Беларускi Бок iнфармуе Балгарскi Бок аб наступных мiжнародных
музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску"
(г.Вiцебск),
Мiжнародны фестываль музычнага мастацтва "Беларуская музычная
восень" (г.Мiнск),
Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" (г.Магiлёў).
Балгарскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб наступных мiжнародных
конкурсах i фестывалях у галiне музычнага i харэаграфiчнага
мастацтва, што праводзяцца на тэрыторыi Балгарыi:
Мiжнародны фестываль "Сафiйскiя музычныя тыднi" (г.Сафiя),
Мiжнародны фестываль "Сакавiцкiя музычныя днi" (г.Русе),
Музычны фестываль у рамках Мiжнароднага фестывалю мастацтваў
"Варненскае лета" (штогод),
Мiжнародны фальклорны фестываль (г.Бургас),
Мiжнародны фальклорны фестываль (г.Вялiка Тырнава).
Артыкул 5
Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне
кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўдзел у мiжнародных кiнафестывалях,
абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi, часопiсамi i iншымi
публiкацыямi ў гэтай сферы.
Бакi будуць спрыяць кантактам i абмену iнфармацыяй аб
кiнапрадзюсерстве i кiнастудыях з мэтай арганiзацыi сумеснай
кiнавытворчасцi.
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб мiжнародных
кiнафестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн, з мэтай
магчымага ўдзелу ў iх.
Беларускi Бок iнфармуе Балгарскi Бок аб наступных
кiнафестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
Мiнскi мiжнародны кiнафестываль "Лiстапад" (г.Мiнск, штогод),
Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка"
(г.Магiлёў, штогод).
Балгарскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб правядзеннi наступных
мiжнародных кiнафестываляў:
Фестываль еўрапейскай сумеснай вытворчасцi (г.Сафiя),
Сафiя фiльм-фэст (г.Сафiя),
Фестываль фiльмаў "Каханне - гэта безразважнасць" у рамках
Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Варненскае лета" (г.Варна).
Артыкул 6
Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва памiж музеямi,
выставачнымi заламi i галерэямi Беларусi i Балгарыi, якiя будуць
ажыццяўляць абмен спецыялiстамi ў галiне музейнай справы, а таксама
абменьвацца iнфармацыйна-даведачнымi матэрыяламi, узаемна
iнфармаваць аб навуковых канферэнцыях, семiнарах, сiмпозiумах па
пытаннях музейнай справы.
Бакi на працягу дзеяння гэтага Пратакола абмяняюцца выстаўкамi
сучаснага выяўленчага мастацтва. Умовы i месца экспанавання будуць
агавораны дадаткова ў рабочым парадку.
Артыкул 7
Бакi будуць садзейнiчаць развiццю прамых сувязей памiж
Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi, Народнай бiблiятэкай "Святыя
Кiрыл i Мяфодзiй" i Нацыянальным цэнтрам кнiгi Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Балгарыя.
Бакi будуць спрыяць удзелу спецыялiстаў у семiнарах,
навукова-практычных канферэнцыях i сiмпозiумах, абмену кнiжнымi
выстаўкамi, метадычнымi, бiблiяграфiчнымi матэрыяламi i артыкуламi
для публiкацый у бiблiятэказнаўчых выданнях абодвух Бакоў.
Артыкул 8
Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы i
рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей i садзейнiчаць абмену
спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галiне
другога Боку.
Артыкул 9
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва памiж вышэйшымi i
сярэднiмi навучальнымi ўстановамi мастацтва, цэнтрамi дзiцячай
творчасцi.
З гэтай мэтай Бакi будуць узаемна абменьвацца выкладчыкамi,
навучэнцамi i студэнтамi адпаведных навучальных устаноў i цэнтраў.
Бакi будуць спрыяць удзелу навучэнцаў i студэнтаў навучальных
устаноў мастацтва ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, што
праводзяцца для маладых выканаўцаў на тэрыторыi дзяржавы другога
Боку.
Артыкул 10
Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне народнай творчасцi
i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж самадзейнымi
калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх краiн.
Беларускi Бок iнфармуе Балгарскi Бок аб наступных мiжнародных
фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi:
Мiжнародны фестываль народнай музыкi "Звiняць цымбалы i
гармонiк" (г.Паставы),
Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi"
(г.Мазыр),
Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод"
(г.Гомель).
Балгарскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб правядзеннi наступных
мiжнародных фальклорных фестываляў:
Сафiйскi мiжнародны фальклорны фестываль "Вiтоша" (г.Сафiя),
Мiжнародны фальклорны фестываль (г.Вiдзiн),
Дзiцячы фальклорны фестываль (г.Разград).
Артыкул 11
Бакi дамовiлiся, што культурны абмен памiж iмi будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
а) пры абмене творчымi калектывамi, дэлегацыямi i асобнымi
прадстаўнiкамi:
накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд калектываў,
дэлегацый i асобных прадстаўнiкоў, правоз вытворчага багажу ў абодва
бакi;
прымаючы Бок аплачвае размяшчэнне, харчаванне i кiшэнныя
выдаткi (сутачныя) у адпаведнасцi з зацверджанымi ў кожнай краiне
нормамi, транспарт на тэрыторыi прымаючага Боку адпаведна праграме
знаходжання;
б) пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi
сучаснага мастацтва ўмовы, тэрмiны, характар i месца экспанавання
будуць агаворвацца дадаткова непасрэднымi iх арганiзатарамi;
в) пры абмене ўдзельнiкамi i творчымi калектывамi ў рамках
фестываляў i конкурсаў у галiне музычнага i харэаграфiчнага
мастацтва ўмовы будуць узгадняцца ў кожным выпадку дадаткова.
Артыкул 12
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць унесены
змяненнi i дапаўненнi, аформленыя пiсьмова, якiя будуць з`яўляцца
яго неад`емнай часткай.
Артыкул 13
Гэты Пратакол набывае моц з моманту яго падпiсання i дзейнiчае
да 31 снежня 2005 года.
Здзейснена ў горадзе Мiнску 27 лiпеня 2004 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i балгарскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства культуры За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Балгарыя
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|