ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 красавiка 2003 г. № 49
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 9 (Чарнобыль) "СПРАВАЗДАЧА АБ ЛЕСААДНАЎЛЕННI
I ЛЕСАРАЗВЯДЗЕННI НА ЗЕМЛЯХ, ПАДВЕРГНУТЫХ РАДЫЕНУКЛIДНАМУ
ЗАБРУДЖВАННЮ Ў ВЫНIКУ КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) "Справаздача аб лесааднаўленнi i
лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню
ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"* гадавой перыядычнасцi i
ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2003 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) "Справаздача
аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых
радыенуклiднаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай
АЭС"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2003 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi, якiя выконваюць лесааднаўленне i лесаразвядзенне на
землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню, акрамя юрыдычных
асоб, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з`яўляецца сельскагаспадарчая
вытворчасць.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
<<< Главная
страница | < Законодательство о земле
|