ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о внешнеэкономической деятельности


               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                         П А С Т А Н О В А

                     26 чэрвеня 1995 г. N 324

                              г.Мiнск


АБ НЕКАТОРЫХ МЕРАХ ПА ЎПАРАДКАВАННЮ НАБЫЦЦЯ (ЗАКУПКI)
ЗАМЕЖНЫХ СРОДКАЎ ВЫЛIЧАЛЬНАЙ ТЭХНIКI

===

     У  мэтах  упарадкавання   набыцця  (закупкi)  замежных  сродкаў
вылiчальнай  тэхнiкi за  кошт асiгнаванняў  з дзяржаўнага  бюджэту i
пазабюджэтных  мэтавых  фондаў  мiнiстэрстваў  i  iншых  цэнтральных
органаў    кiравання,    рацыянальнага    выкарыстання   адпаведнага
навукова-тэхнiчнага  i  прамысловага  патэнцыялу  рэспублiкi Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Устанавiць,  што  набыццё  (закупка)  замежных  тэхнiчных i
праграмных  сродкаў  вылiчальнай  тэхнiкi  за  кошт  асiгнаванняў  з
дзяржаўнага  бюджэту i  пазабюджэтных мэтавых  фондаў мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных органаў кiравання, дзяржаўных канцэрнаў, а таксама
за кошт сродкаў дзяржаўных прадпрыемстваў, аб`яднанняў i арганiзацый
ажыццяўляецца   на   падставе   тэхнiка-эканамiчнага   абгрунтавання
неабходнасцi  iх набыцця  (закупкi) i  экспертнага заключэння,  якое
пацвярджае  мэтазгоднасць выкарыстання  замежнай вылiчальнай тэхнiкi
пры   рэалiзацыi   праектаў   стварэння   iнфармацыйных  тэхналогiй,
прыбораў, устройстваў i абсталявання.
     Выдзяленне асiгнаванняў  на набыццё (закупку)  замежных сродкаў
вылiчальнай  тэхнiкi  ажыццяўляць   толькi  пры  наяўнасцi  названых
дакументаў.
     Набыццё  (закупку)  замежных   сродкаў  вылiчальнай  тэхнiкi  з
парушэннем   названых   патрабаванняў    разглядаць   як   нямэтавае
выкарыстанне фiнансавых сродкаў.

     2.   Ускласцi  на   Фонд  iнфарматызацыi   Рэспублiкi  Беларусь
правядзенне     экспертызы     тэхнiка-эканамiчных    абгрунтаванняў
неабходнасцi набыцця (закупкi)  замежных сродкаў вылiчальнай тэхнiкi
i тэхнiчных  рашэнняў   па  выкарыстанню  вылiчальнай   тэхнiкi  пры
рэалiзацыi  праектаў  стварэння iнфармацыйных  тэхналогiй, прыбораў,
устройстваў   i   абсталявання   з   выдачай  адпаведных  экспертных
заключэнняў.
     Лiчыць   мэтазгодным  стварыць   для  гэтых   мэт  пры   Фондзе
iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь экспертны савет.
     Мiнiстэрству  эканомiкi сумесна  з Мiнiстэрствам прамысловасцi,
Мiнiстэрствам   адукацыi   i   навукi   i   Мiнiстэрствам   фiнансаў
распрацаваць i зацвердзiць  парадак правядзення названай экспертызы,
а таксама персанальны склад экспертнага савета. Давесцi гэты парадак
да  ведама зацiкаўленых  мiнiстэрстваў i  iншых цэнтральных  органаў
кiравання,   аблвыканкомаў  i   Мiнскага  гарвыканкома,   дзяржаўных
канцэрнаў.

     3. Мiнiстэрству  прамысловасцi сумесна з  Фондам iнфарматызацыi
Рэспублiкi   Беларусь  прапрацаваць   пытаннi  комплекснай  пастаўкi
тэхнiчных  i праграмных  сродкаў вылiчальнай  тэхнiкi для рэалiзацыi
праектаў у галiне iнфарматызацыi i пры неабходнасцi ўнесцi ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь адпаведныя прапановы.

     4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 г.


Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь                               М.Чыгiр


 

<<< Главная страница | < Законодательство о внешнеэкономической деятельности



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России