ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 1999 г. N 2030/44
АБ ВЫЗВАЛЕННI БЕЛАРУСКIХ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ АД АБАВЯЗКОВАГА
ПРОДАЖУ СРОДКАЎ У РАСIЙСКIХ РУБЛЯХ, ЯКIЯ АТРЫМЛIВАЮЦЦА З
БЮДЖЭТУ САЮЗА БЕЛАРУСI I РАСII ДЛЯ ФIНАНСАВАННЯ СУМЕСНЫХ
ПРАГРАМ
У мэтах эфектыўнай рэалiзацыi сумесных праграм за кошт сродкаў,
якiя выдзяляюцца з бюджэту Саюза Беларусi i Pacii, Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляюць:
Вызвалiць беларускiх юрыдычных асоб з 1 студзеня 2000 г. ад
абавязковага продажу на таргах адкрытага акцыянернага таварыства
"Беларуская валютна-фондавая бiржа" сродкаў у расiйскiх рублях, якiя
атрымлiваюцца з бюджэту Саюза Беларусi i Pacii для фiнансавання
сумесных праграм.
У выпадку выкарыстання гэтых сродкаў не па мэтаваму назначэнню
беларускiя юрыдычныя асобы абавязаны прадаць адпаведныя сумы на
таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская
валютна-фондавая бiржа" з выплатай штрафных санкцый ва ўстаноўленым
парадку.
Прэм`ер-мiнiстр Старшыня Праўлення
Рэспублiкi Беларусь Нацыянальнага банка
С.ЛIНГ Рэспублiкi Беларусь
П.ПРАКАПОВIЧ
<<< Главная
страница | < Валютное законодательство
|