ДЗЯРЖАЎНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ НАСЕЛЬНIЦТВА
ПАСТАНОВА
29 лiпеня 1993 г. N 61
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НОВАЙ РЭДАКЦЫI АДЗIНАЙ
ТАРЫФНАЙ СЕТКI РАБОТНIКАЎ БЮДЖЭТНЫХ
ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, УСТАНОЎ I АРГАНIЗАЦЫЙ
===
___________________________________________________________
Утратило силу постановлением Государственного комитета
Республики Беларусь по труду и социальной защите населения
от 12 января 1994 г. N 9 (рег. N 156)
[Изменения и дополнения:
Постановление Государственного комитета Республики
Беларусь по труду и социальной защите населения от 9
ноября 1993 г. N 86 (рег. N 100/12 от 22.11.1993 г.)
.
У выкананне пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
22 лiпеня 1993 г. N 497 "Аб чарговых мерах па сацыяльнай абароне
насельнiцтва" аб унясеннi змяненняў у Адзiную тарыфную сетку i
ўстанаўленнi новых мiжразрадных тарыфных каэфiцыентаў з 8-га па
28-мы разрад Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па працы i
сацыяльнай абароне насельнiцтва ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць новую рэдакцыю Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, фiнансуемых за кошт сродкаў
бюджэту i дзяржаўных спецыяльных фондаў, з улiкам змяненняў
мiжразрадных суадносiн тарыфных каэфiцыентаў з 8-га па 28-мы разрад
(прыкладаецца).
Мiнiстэрствам i ведамствам, выканкамам мясцовых Саветаў
народных дэпутатаў, кiраўнiкам прадпрыемстваў, устаноў i
арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, забяспечыць пералiк ставак
заработнай платы i акладаў работнiкаў у адпаведнасцi з каэфiцыентамi
Адзiнай тарыфнай сеткi.
2. Устанавiць, што каэфiцыенты павышэння ставак заработнай
платы i пасадавых акладаў, тарыфiкаваных з 1-га па 3-цi разрад у
размеры 1,2 i з 4-га па 7-мы разрад у размеры 1,1, уведзеныя з 1
жнiўня 1993 г. адпаведна пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 22 лiпеня 1993 г. N 497, распаўсюджваюцца таксама на
рабочых, якiм устанаўлiваюцца месячныя аклады i не тарыфiкуемым па
разрадам Адзiнай тарыфнай сеткi.
Пры гэтым каэфiцыенты 1,2 i 1,1 распаўсюджваюцца на рабочых, у
якiх устаноўленыя тарыфныя каэфiцыенты не перавышаюць адпаведна 1,56
i 2,63.
3. У мэтах недапушчэння перавышэння заработнай платы
работнiкаў, тарыфiкуемых 7 разрадам у параўнаннi з работнiкамi
скразных прафесiй, якiм устанаўлiваюцца месячныя аклады i стаўкi i
iх тарыфныя каэфiцыенты знаходзяцца памiж 7-мым i 8-мым разрадам,
увесцi з 1 жнiўня 1993 г. каэфiцыенты павышэння ставак заработнай
платы i акладаў у адпаведнасцi з размеркаваннем гэтых работнiкаў па
тарыфным каэфiцыетнам:
у размеры 1,08 - для якiх устаноўлены каэфiцыент 2,69;
у размеры 1,06 - для якiх устаноўлены каэфiцыент 2,75;
у размеры 1,05 - для якiх устаноўлены каэфiцыент, не перавышае
2,8.
В целях приведения тарифных коэффициентов отдельных профессий
рабочих, которые не тарифицируются по разрядам, предусмотренных
постановлением Госкомтруда от 21.01.93 г. N 6 в соответствии с новой
редакцией Единой тарифной сетки (пункт 1 постановления N 61)
установить к ним следующие поправочные коэффициенты в интервале:
с 9-го по 10-й разряд - в размере 0,99;
с 10-го по 11-й разряд - в размере 0,98;
с 11-го по 12-й разряд - в размере 0,97;
с 12-го по 13-й разряд - в размере 0,96;
с 13-го по 14-й разряд - в размере 0,95;
с 14-го по 15-й разряд - в размере 0,94.
___________________________________________________________
Пункт 3 дополнен абзацами постановлением Государственного
комитета Республики Беларусь по труду и социальной защите
населения от 9 ноября 1993 г. N 86 (рег. N 100/12 от
22.11.1993 г.)
___________________________________________________________
4. Лiчыць страцiўшым сiлу пункт 1 пастановы Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь ад 21.01.93 г. N 6, пастанову Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь ад 02.06.93 г. N 49.
5. Увесцi ў дзеянне пастанову Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь
з 1 жнiўня 1993 г.
Дадатак N 1
к пастанове Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь
ад 29 лiпеня 1993 г. N 61
АДЗIНАЯ ТАРЫФНАЯ СЕТКА
работнiкаў Рэспублiкi Беларусь
Разрады Каэфiцыенты
1 1,0
2 1,25
3 1,56
4 1,78
5 2,03
6 2,31
7 2,63
8 3,0
9 3,27
10 3,56
11 3,88
12 4,23
13 4,61
14 5,02
15 5,47
16 5,96
17 6,50
18 7,09
19 7,73
20 8,43
21 9,19
22 9,93
23 10,72
24 11,58
25 12,51
26 13,51
27 14,59
28 15,76
_____________________________
Государственная регистрация.
Номер: 24/12.
Дата: 04.08.93 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|