ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



              МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 22 лiстапада 1994 г.                                          N 111

                              г.Мiнск


 Аб Парадку карэкцiравання сярэдняга заробку
 дзеля  падлiку  шкоды,  прычыненай  жыццю i
 здароўю грамадзянiна

         ___________________________________________________________
         Утратило силу    постановлением    Министерства   труда   и
         социальной  защиты  от   30   октября   2003   г.   №   137
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10169 от
         04.11.2003 г.)  
===
        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства труда  Республики Беларусь от
         27  мая 1999  г. N  66 (Национальный  реестр -  N 8/469  от
         11.06.99 г.) 

     Кiруючыся пунктам  7 Правiл пакрыцця шкоды,  прычыненай жыццю i
здароўю грамадзянiна,  зацверджаных  пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiстапада 1994 г. N 172 i ў мэтах стварэння
адзiных падыходаў карэкцiравання  сярэдняга  заробку  дзеля  падлiку
шкоды,  прычыненай жыццю i здароўю грамадзянiна,  Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь

                           ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць Парадак карэкцiравання сярэдняга  заробку  дзеля
падлiку    шкоды,    прычыненай   жыццю   i   здароўю   грамадзянiна
(прыкладваецца).

     2. Лiчыць  страцiўшым  сiлу  пiсьмо  Дзяржкампрацы   Рэспублiкi
Беларусь  ад  11 снежня 1992 г.  N 05-3-09/1970 "Аб парадку пералiку
памеру пакрыцця шкоды,  прычыненай здароўю работнiкаў пры  выкананнi
iмi працоўных абавязкаў".


 Мiнiстр працы                                          А.В.Сасноў


                                    Дадатак
                                    да пастановы  Мiнпрацы
                                    Рэспублiкi    Беларусь
                                    ад 22 лiстапада 1994 г.
                                    N 111

                              ПАРАДАК

        карэкцiравання сярэдняга заробку дзеля падлiку
        шкоды, прычыненай жыццю i здароўю грамадзянiна

     1. Карэкцiраванне  сярэдняга заробку пацярпеўшага ажыццяўляецца
шляхам памнажэння сярэдняга заробку рабочых i служачых рэспублiкi за
папярэднi месяц на iндывiдуальны каэфiцыент заробку пацярпеўшага.

     2. Iндывiдуальны  каэфiцыент  заробку  пацярпеўшага вызначаецца
дзяленнем    фактычнага   заробку    пацярпеўшага,   падлiчанага   ў
адпаведнасцi  з  заканадаўствам,   на   сярэднi  заробак  рабочых  i
служачых рэспублiкi за адпаведны перыяд.
         ___________________________________________________________
         Пункт   2  -   с  изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  труда от  27 мая  1999 г.  N 66 (Национальный
         реестр - N 8/469 от 11.06.99 г.)

            2.   Iндывiдуальны   каэфiцыент   заробку   пацярпеўшага
         вызначаецца  дзяленнем   фактычнага  заробку  пацярпеўшага,
         падлiчанага  ў  адпаведнасцi  з  Правiламi  пакрыцця шкоды,
         прычыненай   жыццю  i   здароўю  грамадзянiна  (зацверджаны
         пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад 9
         лiстапада  1994  г.  N  172)  -  далей  Правiлы, на сярэднi
         заробак рабочых i служачых рэспублiкi за адпаведны перыяд.
         ___________________________________________________________

     3. З адкарэкцiраванага  ў  адпаведнасцi  з  пунктам  1  заробку
падлiчваецца памер пакрыцця шкоды ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
         ___________________________________________________________
         Пункт   3  -   с  изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  труда от  27 мая  1999 г.  N 66 (Национальный
         реестр - N 8/469 от 11.06.99 г.)

            3.  З  адкарэкцiраванага  ў  адпаведнасцi  з  пунктам  1
         заробку падлiчваецца памер пакрыцця  шкоды ў адпаведнасцi з
         Правiламi.
         ___________________________________________________________

     4. Карэкцiраванне   сярэдняга  заробку  пацярпеўшага  i  падлiк
памеру  пакрыцця  шкоды  робiцца  на   падставе   дакументаў,   якiя
знаходзяцца  у  справе  пацярпеўшага  i паказчыкаў заробку рабочых i
служачых ў рэспублiцы.

             Сярэднi заробак рабочых i служачых
                     Рэспублiкi Беларусь

                         (па гадах)
 ---------T----------T---------T-----------T--------T---------¬
  Годы    ¦ Рублёў   ¦  Годы   ¦  Рублёў   ¦  Годы  ¦ Рублёў  ¦
 ---------+----------+---------+-----------+--------+---------+
     1    ¦    2     ¦    3    ¦    4      ¦   5    ¦   6     ¦
 ---------+----------+---------+-----------+--------+----------
 1950        5,37       1964       7,51      1978      14,13
 1951        5,46       1965       8,09      1979      14,44
 1952        5,58       1966       8,51      1980      15,0
 1953        5,64       1967       8,93      1981      15,32
 1954        5,84       1968       9,73      1982      15,73
 1955        5,91       1969       10,18     1983      16,06
 1956        6,11       1970       10,64     1984      16,72
 1957        6,21       1971       11,06     1985      17,37
 1958        6,32       1972       11,46     1986      18,05
 1959        6,34       1973       11,89     1987      19,0
 1960        6,32       1974       12,22     1988      20,76
 1961        6,72       1975       12,55     1989      22,78
 1962        7,11       1976       13,45     1990      26,45
 1963        7,27       1977       13,75

                    (па месяцах у рублях)
 -----------------T----------T----------T----------T----------¬
                  ¦ 1991 г.  ¦ 1992 г.  ¦ 1993 г.  ¦ 1994 г.  ¦
 -----------------+----------+----------+----------+-----------
 Студзень           27,0       131,33     1372,8     20061,6
 Люты               27,45      159,76     1732,5     21799,3
 Сакавiк            30,4       226,75     2011,9     25315,2
 Красавiк           37,0       260,63     2493,7     42057,1
 Травень            42,27      348,42     2807,4     46437,2
 Чэрвень            47,17      431,91     3939,9     56992,0
 Лiпень             51,78      442,36     4423,4     87219,1
 Жнiвень            52,13      470,87     5804,1     94667
 Верасень           55,95      577,66     6733,1     112166
 Кастрычнiк         65,67      700,52     9987,9
 Лiстапад           74,0       887,0      12913,2
 Снежань            106,3      1236,9     16497,3

     НАПРЫКЛАД: пацярпеўшы    страцiў   60   працэнтаў   прафесiйнай
працаздольнасцi i яго сярэднi заробак перад калецтвам  за  перыяд  з
жнiўня 1974 г. па лiпень 1975 г. склаў 15,5 руб.

            Падлiк iндывiдуальнага каэфiцыента:

           15,5
_______________________________________=  1,24874,
(12,22 х 5 мес. + 12,55 х 7 мес.) : 12
дзе 12,22 руб. - сярэднi заробак рабочых i служачых за 1974 г.
12,55 руб. - за 1975 г.

Карэкцiраванне заробку:
94667 х 1,24874 = 118214 (руб.),
дзе  94667  руб.  -  сярэднi  заробак  рабочых  i  служачых за
жнiвень 1994 г.

Падлiк памеру пакрыцця шкоды, якi падлягае выплаце за верасень
1994 г.:
118214 х 0,6 = 70928 (руб.)

Падлiк  памеру   пакрыцця  шкоды,  якi   падлягае  выплаце  за
кастрычнiк 1994 г.:
112166 х 1,24874 х 0,6 = 84040 (руб.),
дзе  112166 руб.  - сярэднi  заробак  рабочых  i  служачых  за
верасень 1994 г.

     5. Аналагiчна робiцца  карэкцiраванне сярэдняга заробку (пункты
1,2) i падлiк (пункт 3) памеру  пакрыцця шкоды асобам, якiя маюць на
гэта права ў выпадку смерцi пацярпеўшага.

     НАПРЫКЛАД: На ўтрыманнi памёршага знаходзiлiся двое дзяцей (5 i
6 гадоў).  Яго сярэднi заробак за перыяд  з  красавiка  1987  г.  па
сакавiк 1988 г. склаў 32,0 руб.

    Падлiк iндывiдуальнага каэфiцыента:

        32,0
 _____________________________________ = 1,64609,
 (19,0 х 9 мес. + 20,76 х 3 мес.) : 12

дзе 19,0 руб. - сярэднi  заробак  рабочых i служачых за 1987 г.,
    20,76 руб. - за 1988 г.

    Падлiк  памеру  пакрыцця  шкоды,  якi  падлягае выплаце за
верасень 1994 г.:
94667 х 1,64609 : 3 х 2 = 103887 (руб.)

    Падлiк  памеру  пакрыцця  шкоды,  якi  падлягае выплаце за
кастрычнiк 1994 г.:
112166 х 1,64609 : 3 х 2 = 123090 (руб.)

    Заўвага:
     1. Iндывiдуальны  каэфiцыент  заробку  пацярпеўшага  з`яўляецца
лiчбай з пяццю знакамi апасля коскi.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 625/12.
 Дата: 29.11.94 г. 

 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России