Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
22 лютага 1995 г. N 17
Аб крытэрыях масавага вызвалення
работнiкаў на ўзроўнi прадпрыемства
i на ўзроўнi рэгiёна
===
Для забеспячэння рэалiзацыi ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў,
прафесiянальных саюзаў i наймальнiкаў у мэтах папярэджання масавага
бяспрацоўя, у адпаведнасцi з Палажэннем "Аб арганiзацыi
ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, прафесiянальных саюзаў i
наймальнiкаў у мэтах папярэджання масавага бяспрацоўя",
зацверджанага пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
23 студзеня 1995 года N 41, Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць узгодненыя з прафесiянальнымi саюзамi,
канфедэрацыяй прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў Рэспублiкi Беларусь
крэтэрыi масавага вызвалення работнiкаў на узроўнi прадпрыемства i
на ўзроўнi рэгiёна, згодна з дадаткам.
Мiнiстр працы А.В. Сасноў
Дадатак
да Пастановы Мiнiстэрства
працы Рэспублiкi Беларусь
ад 22 лютага 1995 г. N 17
КРЫТЭРЫI
масавага вызвалення работнiкаў
на ўзроўнi прадпрыемства i на ўзроўнi рэгiёна
1. Крытэрыi масавага вызвалення работнiкаў на ўзроўнi
прадпрыемства:
1.1. Звальненне работнiкаў пры лiквiдацыi прадпрыемстваў, якiя
налiчваюць колькасць працуючых менш як 50 чалавек;
1.2. Скарачэння колькасцi работнiкаў пры рэарганiзацыi
прадпрыемстваў у наступных памерах:
-------------------------------------------------------------------
Агульная (спiсачная)¦Колькасць работнiкаў,¦Каляндарны перыяд, на
колькасць работнiкаў¦якiя вызваляюцца ¦працягу якога
на прадпрыемстве ¦(у працэнтах ¦ажыццяўляецца вызваленне
(чалавек) ¦да спiсачнай) ¦работнiкаў (у днях)
-------------------------------------------------------------------
да 1000 20 30
ад 1001 да 2000 15 30
ад 2001 да 5000 10 30
ад 5001 да 10000 10 60
звыш 10000 5 60
-------------------------------------------------------------------
2. Крытэрыi масавага вызвалення на ўзроўнi рэгiёна
Вызваленне работнiкаў у наступных памерах:
-------------------------------------------------------------------
Рэгiён ¦Колькасць работнiкаў,¦Каляндарны перыяд,
¦якiя вызваляюцца ¦на працягу якога
¦(у працэнтах ¦ажыццяўляецца
¦да спiсачнай*) ¦вызваленне
¦ ¦работнiкаў (у днях)
-------------------------------------------------------------------
Вобласць (г. Мiнск)
горад-цэнтр вобласцi 1,0 30
Горад абласнога
падпарадкавання 1,5 30
Адмiнiстрацыйны раён,
iншыя гарады, пасёлкi
гарадскога тыпу 2,0 30
-------------------------------------------------------------------
* Спiсачная колькасць працуючых вызначаецца па даных дзяржаўных
органаў статыстыкi за апошнi справаздачны перыяд перад вызваленнем.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 762/12
Дата: 23.02.95 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|