АБ МЕРАХ ПА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ НАСЕЛЬНIЦТВА
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
28 лютага 1995 г. N 106
(Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1995 г., N 6, ст.145)
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
30 декабря 1995 г. N 707 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1995 г., N 36, ст.897) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 82, 5/10802)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 1 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707
1. Устанавiць з 1 сакавiка 1995 г. мiнiмальную
заработную плату ў памеры 60000 рублёў у якасцi нарматыву,
абавязкового для выканання ўсiмi наймальнiками.
2. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 2 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707
2. Устанавiць з 1 сакавiка 1995 г. тарыфную стаўку
першага разраду ў памеры 100000 рублёў.
Дзеянне дадзенага пункта не распаўсюджваецца на суб`екты
гаспадарання, дзе тарыфная стаўка першага разраду вышэй
гэтага ўзроўню.
3. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 3 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707
3. Мiнiстэрству працы ўвесцi ў дзеянне з 1 сакавiка 1995
г. 23-разрадную Адзiную тарыфную сетку работнiкаў
Рэспублiкi Беларусь з наступнымi мiжразрадными суадносiнамi
тарыфных каэфiцыентаў:
з 1-га па 3-i разрады - 1,30;
з 3-га па 8-ы разрады - 1,12;
з 8-га па 15-ы разрады - 1,06
з 15-га па 23-i разрады - 1,05;
4. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 4 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707
4. Мiнiстэрствам, iншым цэнтральным органам кiравання,
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, кiраўнiкам
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, фiнансуемых з
бюджэту, забяспечыць пераразлiк заработнай платы i акладаў
работнiкаў у адпаведнасцi з устаноўленай дадзенай
пастановай стаўкай першага разраду i каэфiцыентамi Адзiнай
тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь.
5. Павялiчыць з 1 сакавiка 1995 г. у два разы памер грашовай
кампенсацыi на дзяцей, прадугледжанай пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб павышэннi памеру
мiнiмальнай заработнай платы i матэрыяльнай падтрымцы асобных
катэгорый грамадзян" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 1, арт. 13), сем`ям, якiя
атрымлiваюць штомесячную дзяржаўную дапамогу.
Захаваць устаноўленыя названай пастановай штомесячныя грашовыя
кампенсацыi непрацуючым пенсiянерам i пенсiянерам, якiя працуюць у
калгасах, саўгасах i iншых сельскагаспадарчых прадпрыемствах;
непрацуючым працаздольным грамадзянам, якiя ажыццяўляюць догляд
iнвалiда I групы або састарэлага, што дасягнуў узросту 80 гадоў, а
таксама догляд дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 16 гадоў, студэнтам
вышэйшых i навучэнцам сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных
навучальных устаноў (якiя не атрымлiваюць харчавання), у тым лiку
тым, што знаходзяцца ў акадэмiчным водпуску па медыцынскiх
паказаннях; грамадзянам, яiкя атрымлiваюць дапамогi па беспрацоўю i
стыпендыi пры праходжаннi прафесiйнай падрыхтоўкi (павышэннi
квалiфiкацыi) па накiраванню Дзяржаўнай службы занятасцi.
6. Выплачваць з 1 сакавiка 1995 г. студэнтам вышэйшых i
навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў за перыяд
праходжання вытворчай (педагагiчнай) i вучэбнай практыкi, звязанай з
выездам з месцазнаходжання навучальнай установы, сутачныя ў памеры
10 працэнтаў базавай велiчынi за кожны дзень, у тым лiку за час
знаходжання ў дарозе да месца практыкi i назад.
__________________________________________________________
Часть первая пункта 6 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949
6. Выплачваць з 1 сакавiка 1995 г. студэнтам вышэйшых i
навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў за
перыяд праходжання вытворчай (педагагiчнай) i вучэбнай
практыкi, звязанай з выездам з месцазнаходжання навучальнай
установы, сутачныя ў памеры 10 працэнтаў мiнiмальнай
заработнай платы за кожны дзень, у тым лiку за час
знаходжання ў дарозе да месца практыкi i назад.
__________________________________________________________
Студэнтам i навучэнцам, якiя прыняты на аплатную работу на
перыяд праходжання практыкi па-за месцам знаходжання навучальнай
установы, сутачныя не выплачваюцца.
7. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 7 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707
7. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны, Мiнiстэрству
абароны, Мiнiстэрству ўнутраных спраў, Камiтэту дзяржаўнай
бяспекi з 1 сакавiка 1995 года правесцi пераразлiк пенсiй
зыхоздзячы з новага памеру мiнiмальнай заработнай платы.
Мiнiстэрству працы сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам сацыяльнай абароны перагледзець памеры
дапамог, а кiраўнiкам вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў - памеры
дзяржаўных стыпендый студэнтам i навучэнцам.
8. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 8 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707
8. Павялiчыць з 1 сакавiка 1995 г. у два разы назначаныя
да ўказанай даты дапамогi па беспрацоўю i стыпендыi
грамадзянам, якiя праходзяць прафесiйную падрыхтоўку
(павышаюць квалiфiкацыю) па накiраванню Дзяржаўнай службы
занятасцi.
9. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пункт 6 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6
лiпеня 1992 г. N 410 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый
грамадзян ва ўмовах далейшай лiбералiзацыi цэн" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., N 19, арт. 357);
пункт 7 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30
кастрячнiка 1992 г. N 658 "Аб сацыяльнай падтрымцы насельнiцтва ў
сувязi з прадаўжэннем росту рознiчных цэн на тавары i паслугi" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 31, арт. 560);
пункт 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24
снежня 1993 г. N 863 "Аб сацыяльнай падтрымцы насельнiцтва ў сувязi
з няспынным ростам цэн на тавары i тарыфаў на паслугi" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 36, арт. 689);
пункт 5 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10
сакавiка 1994 г. N 136 "Аб дадатковых мерах па сацыяльнай абароне
насельнiцтва" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 8, арт. 113);
пункт 1, абзац першы пункта 2, пункты 3-5 пастановы Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб
павышэннi памеру мiнiмальнай заработнай платы i матэрыяльнай
падтрымцы асобных катэгорый грамадзян" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 1,
арт. 13).
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|