АБ ПРАГРАМЕ ЗАНЯТАСЦI НАСЕЛЬНIЦТВА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 1995 ГОД
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
от 7 сакавiка 1995 г. N 124
(Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 1995 г., N 7, арт. 157)
===
У мэтах садзейнiчання занятасцi i абароны насельнiцтва ад
беспрацоўя Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць Праграму занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь
на 1995 год, распрацаваную Мiнiстэрствам працы сумесна з
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi камiтэтамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, а таксама з выканаўчымi i
распарадчымi органамi.
Мiнiстэрству працы давесцi названую Праграму да ўсiх
зацiкаўленых i ўстанавiць кантроль за яе выкананнем.
2. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму, мiнiстэрствам,
дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам кiравання
забяспэчыць выкананне ва ўстаноўленыя тэрмiны мерапрыемстваў,
прадугледжанных у Праграме занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi
Беларусь на 1995 год.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|