МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
22 сентября 1995 г. г. Мiнск N 79
Аб аплаце працы работнiкаў апарата Сакратарыята
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай
камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх
рэферэндумаў
===
У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13
лiпеня 1995 г. N 271 i даручэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь Мiнiстэрства працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што службовыя аклады работнiкаў Сакратарыята
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii па
выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў устанаўлiваюцца ў
кратным памеры тарыфнай стаўкi першага разраду згодна з дадаткамi NN
1-2.
У тых выпадках, калi ўведзеныя для работнiкаў, указаных у гэтым
пункце, аклады з улiкам надбавак аказваюцца нiжэй дзейнiчаючых
акладаў з улiкам надбавак, гэтым работнiкам у далейшым да змянення
тарыфнай стаўкi першага разраду выплачваецца адпаведная рознiца ў
заработнай плаце.
2. Распаўсюдзiць на службовых асоб, названых у пункце 1 гэтай
пастановы, iншыя ўмовы аплаты працы, прадугледжаныя дадаткам N 1 да
пастановы Мiнпрацы Рэспублiкi Беларусь ад 9 сакавiка 1995 г. N 23
(рэгiстрацыйны N 790/12 ад 20.03.95 г).
3. Аплата працы рабочых, якiя знаходзяцца ў штате Сакратарыята
Вярхоўнага Савета, Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню
рэферэндумаў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з
агульнымi ўмовамi аплаты працы, што прадугледжаны для работнiкаў
бюджэтных галiн, акрамя прэмiравання.
Прэмiраванне i аказанне матэрыяльнай дапамогi рабочым
ўстанаўлiваецца ў парадку i памерах, прадугледжаных для работнiкаў
органаў дзяржаўнага кiравання.
4. Дадзеная пастанова ўводзiцца ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 года.
Мiнiстр працы А.В.Сасноў
Узгоднена:
Мiнiстр фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
П.У. Дзiк
22 верасня 1995 г.
Дадатак N 1
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 верасня 1995 г. N 79
КРАТНЫЯ ПАМЕРЫ
тарыфнай стаўкi першага разраду для разлiку
службовых акладаў работнiкаў апарата Сакратарыята
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай
камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх
рэферэндумаў
---------------------------------------------T---------------------
Назва пасады ¦ Кратныя
¦ памеры
---------------------------------------------+---------------------
1 ¦ 2
---------------------------------------------+---------------------
Першы намеснiк Начальнiка Сакратарыята 13,1
Намеснiк Начальнiка Сакратарыята 12,8
Начальнiк упраўлення 12,4
Памочнiк Старшынi Вярхоўнага Савета,
загадчык аддзела, намеснiк начальнiка
ўпраўлення 11,7
Намеснiк загадчыка аддзела,
галоўны бухгалтар, загадчык прэс-цэнтра,
прэс-сакратар 11,0
Другi памочнiк Старшынi Вярхоўнага Савета,
Памочнiк Першага Намеснiка Старшынi Вярхоўнага
Савета, загадчык сектара, намеснiк галоўнага
бухгалтара 10,5
Саветнiк Старшынi Вярхоўнага Савета,
Памочнiк намеснiка Старшынi Вярхоўнага Савета 10,0
Загадчык групы, галоўны спецыялiст 9,5
Кансультант, вядучы спецыялiст 9,0
Спецыялiст I катэгорыi, рэферэнт,
загадчык бюро, архiва 7,8
Спецыялiст II катэгорыi 7,4
Спецыялiст 7,0
Кiраўнiк спраў, сакратар Цэнтральнай камiсii
па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх
рэферэндумаў 11,7
Старшы iнспектар, стэнаграфiстка I катэгорыi 6,1
Iнспектар, машынiстка I катэгорыi,
машынiстка дыктафоннай групы 5,7
Машынiстка, справавод 5,4
Касiр 4,69
Дадатак N 2
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 верасня 1995 г. N 79
Тарыфныя разрады i каэфiцыенты пасад асобных
катэгорый работнiкаў Сакратарыята Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь
----------------------------------------T-----------T--------------
Назва пасады ¦ Разрад ¦ Тарыфны
¦ ¦ каэфiцыент
----------------------------------------+-----------+--------------
Дзяжурны па Сакратарыяту,
загадчык складам, старшы
тэхнiк 10 3,34
Тэхнiк I катэгорыi 9 3,15
Загадчык пункта грамадзянскай
абароны 12 3,75
______________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1100/12.
Дата: 06.10.95 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|