ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лiстапада 1995 г.
N 430
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
7 лiпеня 1995 г. 20 лiпеня 1995 г.
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы
пасведчання асобам, якiя прайшлi навучанне ў
iнстытутах, на факультэтах, курсах i ў вучэбных
цэнтрах па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў
===
1. Пасведчанне выдаецца асобам, якiя прайшлi павышэнне
квалiфiкацыi працягласцю да трох месяцаў з адрывам ад працы i да
шасцi месяцаў без адрыву ад працы ў iнстытутах, на факультэтах,
курсах i ў вучэбных цэнтрах па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў, акрэдытаваных ва ўстаноўленым
парадку.
2. Пасведчанне прадстаўляе сабою аркуш гербавай паперы
блакiтнага колеру памерам 22 х 16 см, на пярэднiм баку якога
тыпаграфскiм спосабам надрукавана слова "Пасведчанне". Тэкст
друкуецца на правым i левым унутраных баках аркушаў на беларускай i
рускай мовах. Тыпаграфскiм спосабам друкуецца наступны тэкст:
на левым баку аркуша:
зверху "Пасведчанне", нiжэй шрыфтам:
Гэтае пасведчанне выдана ______________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
у тым, што ён /яна/ з "___"________________ 19__ года па "___"_____
19___года павыша/ў, ла/ сваю квалiфiкацыю з адрывам ад вытворчасцi
---------
без адрыву
у спалучэннi гэтых форм
_________________________________
/назва навучальнай установы /падраздзялення/ павышэння квалiфiкацыi
па ________________________________________________________________
/найменне раздзела навукi, тэхнiкi/
на правым баку аркуша:
Тав. _____________________ прапрацава/ў, ла/ наступныя тэмы
/прозвiшча, iнiцыялы/
па адзначанаму раздзелу:
------T-----------------------T-----------------T-----------------¬
¦ N ¦ ¦ Колькасць ¦ ¦
¦п/п ¦ Тэматыка ¦ гадзiн ¦ Заўвагi ¦
L-----+-----------------------+-----------------+------------------
i выкана(ў, ла) выпускную работу на тэму _________________________
___________________________________________________________________
М.П. Рэктар (дырэктар)
Сакратар
Горад ___________________ "________"________________19___ г.
Рэгiстрацыйны N ___________
3. Запаўненне бланкаў пасведчанняў праводзiцца навучальнай
установай у строгай адпаведнасцi з зацверджаным тэкстам, ад рукi,
чорнай тушшу.
4. Бланк пасведчання запаўняецца наступным чынам:
а/ пасля слоў "Пасведчанне выдана" пiшацца поўнасцю прозвiшча,
iмя, iмя па бацьку асобы, якая прайшла павышэнне квалiфiкацыi;
б/ час навучання: дата, месяц, год пачатку i канца навучання;
в/ пасля слоў "павыша(ў, ла) сваю квалiфiкацыю з адрывам,
----------
без адрыву ад вытворчасцi, у спалучэннi гэтых форм"
пiшацца поўная назва навучальнай установы (падраздзялення) (у
залежнасцi ад формы навучання, непатрэбныя словы адпаведна
закрэслiваюцца);
г/ пасля слоў "па" пiшацца найменне раздзела навукi, тэхнiкi,
па якому праводзiлася павышэнне квалiфiкацыi;
д/ далей пiшацца прозвiшча i iнiцыялы асобы, якая навучалася;
е/ пасля слоў "прапрацаваў наступныя тэмы па адзначанаму
раздзелу" пiшацца найменне тэматыкi павышэння квалiфiкацыi,
колькасць гадзiн i заўвагi;
ж/ пасля слоў "i выкана(ў, ла) выпускную работу на тэму"
пiшацца найменне тэмы выпускной работы;
з/ пасведчанне падпiсваецца рэктарам вышэйшай навучальнай
установы, пры /або ў структуры/ якой створаны факультэт, або
рэктарам /дырэктарам/ iнстытута, курсаў, цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў i сакратаром
навучальнай установы;
i/ нiжэй подпiсаў пiшацца назва горада, у якiм знаходзiцца
навучальная ўстанова, дзе ажыццяўлялася навучанне, дата, месяц i год
выдачы пасведчання, а таксама рэгiстрацыйны нумар пасведчання па
кнiзе рэгiстрацыi выдаваемых пасведчанняў;
к/ з правага боку на адпаведным месцы ставiцца гербавая пячатка
навучальнай установы.
Узор запоўненага пасведчання дадаецца.
5. Пасведчанне выдаецца асобна ўладальнiкаў па прад`яўленню
пашпарта або даверанасцi, аформленай ва ўстаноўленым парадку, цi
высылаецца па пошце каштоўным пакетам з адваротнай распiскаю.
6. Для рэгiстрацыi выдаваемых пасведчанняў у кожнай навучальнай
устан ове, дзе праводзiцца павышэнне квалiфiкацыi, заводзiцца
спецыяльная кнiга, у якую заносяцца наступныя даныя:
а) парадкавы рэгiстрацыйны нумар;
б) дата выдачы пасведчання;
в) прозвiшча, iмя i iмя па бацьку асобы, якая атрымала
пасведчанне;
г) подпiс сакратара навучальнай установы, якая выдала
пасведчанне;
д) распiска асобы, атрымаўшай пасведчанне.
ЗАЎВАГА:
Кнiга рэгiстрацыi выданых пасведчанняў пранумароўваецца i
захоўваецца ў кiраўнiка навучальнай установы павышэння квалiфiкацыi.
7. Сапсаваныя пры запаўненнi бланкi пасведчанняў падлягаюць
знiшчэнню, для чаго ствараецца камiсiя пад старшынствам кiраўнiка
навучальнай установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi, ў якую
павiнны ўваходзiць прадстаўнiкi вучэбнай часткi i бухгалтэрыi.
Камiсiя састаўляе акт у 2 экземплярах. У акце ўказваецца колькасць
бланкаў-пасведчанняў, колькасць бланкаў указваецца пропiссю.
8. Бланкi пасведчанняў друкуюцца цэнтралiзавана праз Беларускае
рэспублiканскае гандлёвае аб`яднанне "Глобус" па заяўках i за лiк
мiнiстэрстваў i ведамстваў, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца
навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi, або па
заяўках i за лiк навучальных устаноў, якiя працуюць на ўмовах
гаспадарчага разлiку i самафiнансавання.
Заяўкi на бланкi пасведчанняў прадстаўляюцца ў Беларускае
Рэспублiканскае гандлёвае аб`яднанне "Глобус" штогод да
1 кастрычнiка з указаннем колькасцi бланкаў па кожнай навучальнай
установе, iх адрасоў i тэрмiнаў пастаўкi бланкаў (пры ўмове
праходжання ва ўстаноўленым парадку акрэдытацыi).
9. Бланкi пасведчанняў захоўваюцца ў навучальных установах як
бланкi строгай справаздачы па спецыяльнаму рэестру.
ПАСВЕДЧАННЕ
Гэтае пасведчанне выдана Пятрову Пятру Сямёнавiчу
------------------------
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
у тым, што ён з 1 верасня 1995 года па 30 лiстапада 1995 года
павышаў сваю квалiфiкацыю з адрывам ад вытворчасцi на факультэце
павышэння квалiфiкацыi Белдзяржунiверсiтэта
-------------------------------------------------------------------
(назва навучальнай установы падраздзялення)
па прыкладнай матэматыкi i ЭВМ
------------------------------
(найменне раздзела навукi, тэхнiкi)
Тав. Пятроў П.С.
----------- прапрацаваў наступныя тэмы
прозвiшча, iнiцыялы
па адзначанаму раздзелу:
----T--------------------T---------------T------------------------¬
¦ N ¦ ¦Колькасць ¦ ¦
¦п/п¦ Тэматыка ¦гадзiн ¦ Заўвагi ¦
+---+--------------------+---------------+------------------------+
¦ ¦ Аперацыйныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦ сiстэмы MS- ¦ ¦ ¦
¦ ¦ DOC ¦ 35 ¦ ¦
+---+--------------------+---------------+------------------------+
¦ ¦ Тэкставы ¦ ¦ ¦
¦ ¦ рэдактар ¦ ¦ ¦
¦ ¦ "Лексiкон" ¦ 30 ¦ ¦
+---+--------------------+---------------+------------------------+
¦ ¦ Электронныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦ таблiцы "Super ¦ ¦ ¦
¦ ¦ Calc" ¦ 40 ¦ ¦
+---+--------------------+---------------+------------------------+
¦ ¦ Асновы СУБД Fох 2,0¦ 80 ¦ ¦
+---+--------------------+---------------+------------------------+
¦ ¦ Сiстэма ¦ ¦ ¦
¦ ¦ праграмiравання ¦ ¦ ¦
¦ ¦ Turbo Paskal 7,0 ¦ 80 ¦ ¦
L---+--------------------+---------------+-------------------------
i выканаў выпускную работу на тэму: "Вядзенне базы даных
супрацоўнiкаў прадпрыемства i налiчэнне заработнай платы".
М.П. Рэктар (дырэктар)
Сакратар
Горад Мiнск "30" лiстапада 1995 г.
Рэгiстрацыйны N 154
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1201/12.
Дата: 20.12.95 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|