Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
23 мая 1996 г. N 342
г.Мiнск
АБ СТАЎКАХ АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА
ВЫКАНАННЕ ЗАКАЗАЎ НА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ
ЛIТАРАТУРЫ I МАСТАЦТВА ДЛЯ ПУБЛIЧНАГА
ВЫКАНАННЯ АБО ЗА ПРАВА ПЕРШАГА ПУБЛIЧНАГА
ВЫКАНАННЯ НЕАПУБЛIКАВАНЫХ ТВОРАЎ
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 ноября 2000 г. N 1818
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2000 г., N 114, 5/4668)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за выкананне
заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага
выканання або за права першага публiчнага выканання неапублiкаваных
твораў згодна з дадаткам.
2. Парадак выкарыстання твора лiтаратуры i мастацтва для
публiчнага выканання прадугледжваецца дагаворам памiж аўтарам i
арганiзацыяй, якая набывае гэты твор для публiчнага выканання, з
вызначэннем памеру аўтарскага ўзнагароджання ў межах ставак,
устаноўленых дадзенай пастановай на момант заключэння дагавора.
3. Дазволiць мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым
цэнтральным органам кiравання, арганiзацыям, установам, якiя
ажыццяўляюць набыццё твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага
выканання, у адпаведнасцi з рашэннем мастацка-экспертнай камiсii
Мiнiстэрства культуры павялiчваць да 50 працэнтаў памеры ставак
аўтарскага ўзнагароджання ў выпадку, калi выкананыя аўтарскiя работы
з`яўляюцца творамi павышанай складанасцi i высокай мастацкай
каштоўнасцi.
4. Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання, прадугледжаныя дадзенай
пастановай, прымяняюцца да плацяжоў, права на атрыманне якiх узнiкла
з 1 чэрвеня 1996 г.
5. Мiнiстэрству культуры па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi
i навукi распрацаваць i зацвердзiць парадак прымянення ставак
аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленых дадзенай пастановай.
6. Прызнаць страцiўшай сiлу з 1 чэрвеня 1996 г. пастанову
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 красавiка 1994 г. N 286
"Аб стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выкананне заказаў на
стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або
за права першага публiчнага выканання неапублiкаваных твораў" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 12, арт.226).
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 23 мая 1996 г. N 342
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за
стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва
для публiчнага выканання або за права
першага публiчнага выканання
неапублiкаваных твораў
----T--------------------------------------------T-----------------
N ¦ Вiды твораў ¦Стаўкi аўтарскага
п.п.¦ ¦ўзнагароджання
¦ ¦(мiнiмальных
¦ ¦заработных плат)
----+--------------------------------------------+-----------------
Драматычныя творы
1. П`еса шматактовая:
у прозе 28-114
у вершах 58-143
2. П`еса аднаактовая:
у прозе 12-38
у вершах 18-52
3. П`еса шматактовая для тэатраў юнага
гледача:
у прозе 43-128
у вершах 72-172
4. П`еса шматактовая для лялечных тэатраў:
у прозе 28-58
у вершах 43-86
5. Iнсцэнiроўка шматактовая 8-52
6. Iнсцэнiроўка аднаактовая 4-18
7. Пераклад шматактовай п`есы:
у прозе 7-28
у вершах 7-38
8. Пераклад аднаактовай п`есы:
у прозе 3-12
у вершах 4-18
Музычныя творы
9. Опера шматактовая 170-342
10. Балет шматактовы 142-228
11. Аперэта, музычная камедыя, мюзiкл,
шматактовыя 84-170
12. Араторыя (для хору з сiмфанiчным
аркестрам, аркестрам народных
iнструментаў, духавым i камерным
аркестрамi) 40-142
13. Кантата (для хору a`capella, для хору
з сiмфанiчным аркестрам, аркестрам
народных iнструментаў, камерным
аркестрам) 30-114
14. Сiмфонiя (для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў,
духавога i камернага аркестраў) 50-170
15. Канцэрт (для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў,
духавога i камернага аркестраў,
хору a`capella, салiруючых iнструментаў
i голасу з аркестрам) 45-114
16. Буйны праграмны сiмфанiчны твор,
сiмфаньета 35-114
17. Варыяцыi, сюiта, канцэрцiна i iншыя
буйныя творы (для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў, духавога,
камернага i эстраднага аркестраў) 15-34
18. Фантазiя, рапсодыя, уверцюра, парафраз,
(для сiмфанiчнага аркестра, аркестра
народных iнструментаў, духавога, камернага
i эстраднага аркестраў) 10-28
19. Невялiкi адначасткавы твор для аркестра
для салiруючых iнструментаў i для голасу ў
суправаджэннi аркестраў розных саставаў 3-10
20. Камерны ансамбль буйной формы (трыо,
квартэт, квiнтэт, секстэт, i iншыя,
уключаючы ансаблевую санату) 15-56
21. Сюiта для камернага ансамбля,
салiруючых iнструментаў 7-22
22. Саната для салiруючых iнструментаў 15-42
23. Буйны адначасткавы iнструментальны
твор (паэма, рапсодыя, балада, прэлюдыя
i фуга, пасакалiя, канцэртная п`еса
i iншыя) 7-28
24. Парафраз, транскрыпцыя для камерных
ансамбляў i салiруючых iнструментаў 7-20
25. Дробны iнструментальны камерны твор 3-5
26. Буйны твор для хору a`capella i з
iнструментальным суправаджэннем 4-28
27. Твор малой формы для хору a`capella i з
iнструментальным суправаджэннем 3-8
28. Вакальны камерны ансамбль з
суправаджэннем i без суправаджэння,
цыклiчныя вакальныя творы для голасу
з iнструментальным суправаджэннем 5-20
29. Раманс, балада, вакалiз, канцэртная арыя
i iншыя камерныя творы для голасу з
суправаджэннем 2-7
30. Музыка для песнi 2-6
31. Опера для выканання дзiцячымi
мастацкiмi калектывамi 28-114
32. Музыка да тэатральна-драматычнай
пастаноўкi 16-34
33. Электронная музыка 5-20
Заўвагi:
1. Аплата музыкi аднаактовых оперы, балета, аперэты, музычнай
камедыi, мюзiкла праводзiцца ў памеры ад 25 да 55 працэнтаў стаўкi
за шматактовы твор у залежнасцi ад значнасцi твора.
2. Аплата рэдакцыяй музычных твораў праводзiцца ў памеры ад 20
да 75 працэнтаў ад арыгiнала ў залежнасцi ад памераў перапрацоўкi.
3. Апрацоўка народных песень аплачваецца ў памеры ад 25 да 75
працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
4. Iнструментальныя пералажэннi (свабодныя) аплачваюцца ў
памеры ад 25 да 75 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
5. Iнструментальныя пералажэннi (простыя) аплачваюцца ў памеры
ад 15 да 50 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
6. Аплата музычных твораў для дзяцей i юнацтва,
музычна-педагагiчных твораў для дзiцячых музычных школ праводзiцца
па стаўках аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленых за адпаведны жанр
сачынення.
Лiтаратурныя творы, звязаныя з музыкай
34. Лiбрэта шматактовай оперы 48-86
35. Лiбрэта шматактовых аперэтты, музычнай
камедыi, мюзiкла 34-66
36. Лiбрэта шматактовага балета 17-34
37. Лiбрэта араторыi, кантаты 7-20
38. Пераклад лiбрэта шматактовых оперы,
аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла 14-34
39. Пераклад лiбрэта аднаактовых оперы,
аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла 8-17
40. Харэаграфiя шматактовага балета 72-100
41. Харэаграфiя аднаго балетнага нумара 2,8-5,6
Заўвага. Аплата лiбрэта аднаактовых оперы, аперэты, музычнай
камедыi, мэзiкла, балета i харэаграфii аднаактовага балета
праводзiцца ў памеры ад 25 да 40 працэнтаў стаўкi за адпаведны
шматактовы твор у залежнасцi ад значнасцi твора.
Творы для эстрады i цырка
42. Скетч, драматычны эцюд 2-6
43. Фельетон, мiнiяцюра, iнтэрмедыя,
канферанс (скразны), апавяданне, навела,
маналог 1,6-6
44. Тэкст для песнi 1-3
45. Куплеты i прыпеўкi (за чатырохрадкоўе) 0,1-0,6
46. Музыка для куплетаў i прыпевак 0,6-1,6
47. Мантаж, кампазiцыя, лiтаратурнае
афармленне эстрадных нумароў i нумароў
арыгiнальнага жанру 1,2-3
48. Уступны маналог для вядучага 1-3
49. Пралог i фiнал (для выканання
калектывам) 2,6-3,4
50. Кароткi дыялог (iнтэрмедыя) 0,3-1,2
51. Кароткi вершаваны тэкст 0,3-1,6
52. Раёк 1,4-2,4
53. Лiтаратурная перапрацоўка антрэ 1,2-2,4
54. Клоунскае антрэ, антрэ для музычных
эксцэнтрыкаў 2,4-6
55. Асобны рэпрыз 1-2,4
56. Пантамiма, сюжэтнае цыркавое
прадстаўленне (лiбрэта, тэкст) 13-28,6
57. Сцэнарый цыркавога нумара
(сюжэтная, трукавая i тэхнiчная
распрацоўка новага арыгiнальнага нумара) 3-8,6
58. Сцэнарый цыркавога атракцыёна
(сюжэтная, трукавая i тэхнiчная
распрацоўка новага арыгiнальнага
атракцыёна) 6-23
59. Музычны ўступ, антракт да цыркавога
або эстраднага прадстаўлення 1-6
60. Музыка для цыркавога нумара (цыклiчны
твор) 8,6-20
61. Музыка для цыркавога атракцыёна,
пантамiмы, сюжэтнага цыркавога спектакля
ў адным аддзяленнi, балет на лёдзе 23-52
62. Марш, галоп, вальс, полька, iнтэрмецца,
раманс i iншыя дробныя п`есы 1,6-7,2
63. Дробныя музычныя творы, прызначаныя
для суправаджэння цыркавога або
эстраднага нумара 0,3-1,6
64. Музычнае кампiлятыўнае афармленне
цыркавога або эстраднага нумара 0,3-1,2
65. Сцэнарый i тэкст сюжэтнага эстраднага
прадстаўлення 14,2-43
66. Лiтаратурны сцэнарый масавага свята,
сцэнарый прадстаўлення 3-20
Заўвагi:
1. Двухчасткавая музыка да куплетаў аплачваецца ў адпаведнасцi
з пунктам 30 гэтага дадатку.
2. Пераклады лiтаратурных твораў для эстрады i цырка
аплачваюцца ў памеры 50 працэнтаў ставак, устаноўленых для
арыгiнальных твораў.
3. Сцэнарыi (пункты 65, 66) i тэксты для песень, што ствараюцца
на аснове апублiкаваных тэкстаў твораў, аплачваюцца ў памеры да 50
працэнтаў ставак, устаноўленых для арыгiнальных твораў.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|