ПАСТАНОВА УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 снежня 1996 г. N 772
АБ ПАВЫШЭННI ПАМЕРУ МIНIМАЛЬНАЙ ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ I
ПАВЕЛIЧЭННI АПЛАТЫ ПРАЦЫ РАБОТНIКАЎ БЮДЖЭТНАЙ СФЕРЫ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров от 27 марта 1997 г.
N 264 (Собрание декретов, указов Президента и
постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
N 9, ст.340) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31
декабря 1999 г. N 2070 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., N 5, 5/2342)
Урад Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров от 27
марта 1997 г. N 264
1. Устанавiць з 1 студзеня 1997 г. мiнiмальную заработную
плату ў памеры 130000 рублёў у месяц у якасцi нарматыву,
абавязовага для выканання ўсiмi наймальнiкамi.
Пераразлiк пенсiй, вылiчаных у адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб пенсiённым забеспячэннi", правесцi
з 1 снежня 1996 г. зыходзячы з мiнiмальнай заработнай платы
130000 рублёў.
__________________________________________________________
2. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 2 утратил силу постановлением Совета Министров от 27
марта 1997 г. N 264
2. Устанавiць з 1 студзеня 1997 г. тарыфную стаўку
першага разраду ў памеры 145000 рублёў у месяц.
__________________________________________________________
3. Правесцi да 20 снежня 1996 г. работнiкам устаноў i
арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту, выплату 2/3 прэмiй за IV
квартал, прадугледжанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29
жнiўня 1996 г. N 340 "Аб узмацненнi сацыяльнай падтрымкi работнiкаў
бюджэтнай сферы", i ў студзенi 1997 г. - астатняй часткi гэтай
прэмii.
4. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў з
1 студзеня 1997 г. увесцi:
__________________________________________________________
Абзац второй пункта 4 - утратил силу Постановлением Совета
Министров от 27 марта 1997 г. N 264.
даплаты да тарыфных ставак i акладаў работнiкаў бюджэтнай
сферы ў памерах 160000-270000 рублёў у месяц;
__________________________________________________________
дыферэнцыраванае павышэнне да 20 працэнтаў тарыфных ставак i
акладаў работнiкаў (за выключэннем служачых дзяржаўнага апарату,
ваеннаслужачых, асоб радавога и начальнiцкага складу органаў
унутраных спраў) за стаж работы ў галiне па спецыяльнасцi.
__________________________________________________________
Абзац третий пункта 4 утратил силу постановлением Совета
Министров от 31 декабря 1999 г. N 2070
выплату надбавак i даплат, звязаных з умовамi працы,
работай у начны час, рэжымам работы i iншымi абставiнамi, у
працэнтах да тарыфнай стаўкi першага разраду.
__________________________________________________________
5. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 5 утратил силу постановлением Совета Министров от 27
марта 1997 г. N 264
5. Мiнiстэрствам, iншым цэнтральным органам кiравання,
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, кiраўнiкам
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, фiнансуемых i
датуемых з бюджэту, забяспечыць пераразлiк заработнай платы
i акладаў работнiкаў у адпаведнасцi з устаноўленай дадзенай
пастановай стаўкай першага разраду i каэфiцыентамi Адзiнай
тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
6. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 6 утратил силу постановлением Совета Министров от 27
марта 1997 г. N 264
6. Прасiць Нацыянальны банк пры неабходнасцi выдаць Фонду
сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай
абароны льготны крэдыт для забеспячэння своечасовага
фiнансавання выплаты пенсiй.
__________________________________________________________
7. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 7 утратил силу постановлением Совета Министров от 27
марта 1997 г. N 264
7. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны сумесна з
Мiнiстэрствам фiнансаў перагледзець памеры дапамог, а
кiраўнiкам вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў - памеры
дзяржаўных стыпендый.
__________________________________________________________
8. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 8 утратил силу постановлением Совета Министров от 27
марта 1997 г. N 264
8. Павялiчыць з 1 студзеня 1997 г. у 1,3 раза назначаныя
да названай даты ў адпаведнасцi з артыкуламi 17 i 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi
Беларусь" дапамогi па беспрацоўю i стыпендыi грамадзянам,
якiя праходзяць прафесiйную падрыхтоўку (павышаюць
квалiфiкацыю) па накiраванню Дзяржаўнай службы занятасцi.
__________________________________________________________
9. Прызнаць страцiўшымi сiлу з 1 студзеня 1997 г. пастановы
Урада Рэспублiкi Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Урада
Рэспублiкi Беларусь
ад 2 снежня 1996 г. N 772
ПЕРАЛIК
страцiўшых сiлу пастаноў Урада
Рэспублiкi Беларусь
1. Пункт 3 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
7 снежня 1993 г. N 826 "Аб павышэннi заработнай платы педагагiчным
работнiкам, прафесарска-выкладчыцкаму складу, а таксама асобным
катэгорыям работнiкаў аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння,
навукi, фiзкультуры i спорту, культуры i мастацтва" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 34, арт.664).
2. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
10 сакавiка 1994 г. N 138 "Аб дапаўненнi пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1993 г. N 826" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1994 г., N 8, арт.115).
3. Пункты 4-6 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
30 чэрвеня 1994 г. N 481 "Аб павышэннi памеру мiнiмальнай заработнай
платы i асобных сацыяльных выплат" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г.,
N 19, арт.366).
4. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 снежня
1994 г. N 231 "Аб устанаўленнi надбавак да службовых акладаў за
выслугу гадоў асобным катэгорыям работнiкаў" (Збор указаў Прэзiдэнта
i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 13,
арт.348).
5. Абзац другi пункта 2, абзац шосты пункта 6 пастановы
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб
павышэннi памеру мiнiмальнай заработнай платы i матэрыяльнай
падтрымцы асобных катэгорый грамадзян" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 1,
арт.13).
6. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
24 студзеня 1995 г. N 45 "Аб устанаўленнi надбавак да службовых
акладаў за выслугу гадоў для асобных катэгорый спецыялiстаў
арганiзацый сельскай гаспадаркi" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 3, арт.55).
7. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
17 лютага 1995 г. N 94 "Аб устанаўленнi надбавак за выслугу гадоў
асноўным катэгорыям кiраўнiкоў i спецыялiстаў асобных устаноў i
арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 6,
арт.137).
8. Пункты 1, 2, 4, 5, 7, 8 пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 1995 г. N 707 "Аб павышэннi памеру
мiнiмальнай заработнай платы i ўзмацненнi стымулявання працы" (Збор
указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
1995 г., N 36, арт.897).
9. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
8 студзеня 1996 г. N 14 "Аб распаўсюджваннi дзеяння пункта 6
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1994 г.
N 481" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 1, арт.23).
10. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
11 студзеня 1996 г. N 26 "Аб унясеннi дапаўнення ў пастанову
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 1995 г. N 707"
(Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, 1996 г., N 2, арт.41).
11. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
26 лютага 1996 г. N 141 "Аб устанаўленнi надбавак да службовых
акладаў за выслугу гадоў асноўным катэгорыям кiраўнiкоў i
спецыялiстаў выратавальнай службы Беларускага рэспублiканскага
таварыства выратавання на водах" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 7, арт.180).
12. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
6 чэрвеня 1996 г. N 374 "Аб распаўсюджваннi дзеяння пункта 3
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1993 г.
N 826 i абзаца першага пункта 6 пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1994 г. N 481" (Збор указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
1996 г., N 17, арт.414).
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|