ПАРАДАК УСТАНАЎЛЕННЯ НАДБАВАК АСОБНЫМ ВЯДУЧЫМ МАЙСТРАМ
МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
30.07.1997
Узгоднена: Мiнiстр працы Рэспублiкi Беларусь I.А.Лях; намеснiк
Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж
Надбаўкi да службовых акладаў устанаўлiваюцца ў мэтах
сацыяльнай падтрымкi i павышэння матэрыяльнай зацiкаўленасцi ў
вынiках працы асобных вядучых майстроў тэатральнага, музычнага,
выяўленчага, харэаграфiчнага i кiнавiдэамастацтва краiны, якiя маюць
ганаровыя званнi, дзяржаўныя, мiжнародныя ўзнагароды цi з`яўляюцца
лаурэатамi конкурсаў i фестываляў. Надбаўкi ўстанаўлiваюцца за
высокiя творчыя дасягненнi, шматгадовы плённы ўклад у развiццё
нацыянальнага мастацтва рэспублiкi.
Памер надбавак ад 50 да 100 працэнтаў службовых акладаў,
разлiчаных у адпаведнасцi з устаноўленай Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь тарыфнай стаўкай першага разраду i каэфiцыентамi
Адзiнай тарыфнай сеткi ўстанаўлiваецца загадам Мiнiстра культуры
Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэння калегii мiнiстэрства па
прадстаўленню прадпрыемстваў, арганiзацый рэспублiканскага
падпарадкавання, упраўленняў культуры аблвыканкамаў, Мiнскага
гарвыканкама, галiновых аддзелаў i ўпраўленняў Мiнiстэрства культуры
ў межах фонду аплаты працы творчых калектываў.
Надбаўкi ўстанаўлiваюцца тэрмiнам да аднаго года. Датэрмiновае
пазбаўленне ад выплаты надбавак цi падоўжанне тэрмiну выплаты,
вырашаецца на падставе хадайнiцтва кiраўнiкоў творчых калектываў
згодна з вышэйвыкладзеным парадкам.
Зацверджаны парадак устанаўлення надбавак асобным вядучым
майстрам мастацтваў Рэспублiкi Беларусь распрапацаваны ў
адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад
25 лютага 1997 г. N 17.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|