ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 1998 г. № 12-05/27
Накiроўваем да ведама i выкарыстання ў практычнай дзейнасцi
Прыкладную праграму квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiка
навучальнай установы.
Нагадваем, што ў адпаведнасцi з пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ад 23 кастрычнiка 1996 г. № 15-167/12 вышэйшыя навучальныя
ўстановы, як i прафесiянальна-тэхнiчныя i сярэднiя спецыяльныя,
праводзяць атэстацыю спецыялiстаў з лiку педагагiчных работнiкаў у
адпаведнасцi з Палажэннем аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў
сiстэмы адукацыi, якое зацверджана загадам Мiнiстра адукацыi i
навукi ад 7 снежня 1995 г. № 456 (Зборнiк нарматыўных дакументаў
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 1996 г. № 2,
стар.23-29).
Прэтэндэнты на вышэйшую катэгорыю з лiку педагагiчных
работнiкаў вышэйшых навучальных устаноў павiнны здаць квалiфiкацыйны
экзамен у Рэспублiканскiм iнстытуце вышэйшай школы пры БДУ, а
выхавальнiкi прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў - у Рэспублiканскiм iнстытуце прафесiянальнай
адукацыi.
Намеснiк Мiнiстра А.Г.СЛУКА
ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 1996 г. № 15-167/12
У сувязi з паступаючымi запытамi Мiнiстэрства адукацыi i навукi
дазваляе вышэйшым навучальным установам праводзiць атэстацыю
спецыялiстаў з лiку педагагiчных работнiкаў, якiя працуюць у
вышэйшых навучальных установах (выхавальнiкi, метадысты,
iнструктары-метадысты, канцэртмайстры, акампанiятары, а таксама
майстры вытворчага навучання) у адпаведнасцi з Палажэннем аб
атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ)
Рэспублiкi Беларусь i Палажэннем аб квалiфiкацыйным экзамене,
зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 7 снежня 1995 г. № 456.
Намеснiк мiнiстра А.М.ГАРНАК
Прыкладная праграма
квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiка навучальнай установы
Складальнiкi:
1. У.Ф.Клемята, галоўны iнспектар Галоўнага ўпраўлення
сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь
2. I.I.Ганчаронак, загадчык кафедры кiравання вышэйшай школы
Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэце
3. Т.М.Краўцэвiч, старшы выкладчык кафедры псiхалогii i
педагогiкi Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм
дзяржаўным унiверсiтэце
4. Хмялеўская, галоўны iнспектар Упраўлення па рабоце з кадрамi
i прававому забеспячэнню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
5. С.У.Шычко, метадыст кафедры кiравання вышэйшай школы
Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэце
Эксперты:
1. А.М.Сiзанаў, вядучы iнспектар Галоўнага ўпраўлення
сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь
2. У.Б.Аджаеў, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце i быту
Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
3. В.I.Луцаеў, загадчык кафедры методыкi выхавання
Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi
Праграма, якая прапаноўваецца, састаўлена для правядзення
квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiкаў iнтэрнатаў вышэйшых,
сярэднiх спецыяльных, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў,
якiя прэтэндуюць на вышэйшую катэгорыю.
Змест квалiфiкацыйнага экзамена арыентуецца на патрабаваннi
квалiфiкацыйнай характарыстыкi выхавальнiка навучальнай установы.
У працэсе экзамену вызначаецца ўзровень навукова-тэарэтычнай i
метадычнай падрыхтоўкi выхавальнiкаў, вывучаюцца i аналiзуюцца
прадстаўленыя iмi матэрыялы з вопыту работы, даецца незалежная
ацэнка iх здольнасцi творча i якасна ажыццяўляць выхаваўчы працэс.
Формы квалiфiкацыйнага экзамену
1. Абарона ўласнай методыкi, вопыту, уласных праграм, праектаў.
2. Вусны экзамен, якi прадугледжвае, акрамя тэарэтычных
пытанняў, рашэнне сiтуацыйнай псiхолага-педагагiчнай задачы, аналiз
i самааналiз педагагiчнай дзейнасцi i г.д.
Прыкладны пералiк пытанняў для падрыхтоўкi
да квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiкаў
навучальнай установы
1. Псiхалогiя
1. Агульнае паняцце аб псiхiцы i псiхiчных з`явах. Роля
псiхалагiчнай навукi ў педагагiчнай дзейнасцi
2. Паняцце аб асобе. Структура асобы. Фактары, якiя
ўздзейнiчаюць на фармiраванне асобы. Пабуджальные сiлы актыўнасцi
асобы
3. Характарыстыка метадаў, якiя можа выкарыстоўваць выхавальнiк
для вывучэння асаблiвасцей студэнтаў i навучэнцаў
4. Паняцце аб эмоцыях i пачуццях. Фармiраванне эмоцый i
пачуццяў у студэнтаў i навучэнцаў
5. Iндывiдуальна-псiхалагiчныя асаблiвасцi асобы (тэмперамент,
характар, здольнасцi)
6. Зносiны i моўная дзейнасць. Культура мовы i яе развiццё ў
студэнтаў i навучэнцаў. Псiхалагiчныя кампаненты зносiн
выхавальнiка, студэнта i навучэнца. Канфлiкты, iх прычыны i шляхi
лiквiдацыi
7. Псiхалагiчныя асаблiвасцi мiжасобасных адносiн у групе
студэнтаў i навучэнцаў. Характарыстыка калектыву, псiхалагiчныя
шляхi фармiравання калектыву. Метады вывучэння калектыву
8. Псiхалагiчныя асновы выхаваўчага ўздзеяння
9. Прывычкi. Шляхi выхавання карысных i пераадолення шкодных
прывычак
10. Характарыстыка матывацыйна-патрэбнаснай сферы студэнтаў i
навучэнцаў
11. Сэнсавы бар`ер у адносiнах з навучэнцамi, прычыны яго
ўзнiкнення i шляхi лiквiдацыi
12. Прыёмы i метады самарэгуляцыi псiхiчнага эмацыянальнага
стану
13. Характарыстыка асноўных тыпаў акцэнтуацый характару
14. Псiхалагiчныя асновы самавыхавання i самаадукацыi
15. Псiхалагiчныя механiзмы кiравання працэсам выхавання i
самавыхавання
16. Псiхолага-педагагiчныя асаблiвасцi фармiравання iнтарэсаў
студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната
17. Псiхалагiчныя бар`еры ў адносiнах
18. Сацыяльна-псiхалагiчныя прыёмы адносiн (прыёмы фармiравання
прывабнасцi-рэтракцыi ў працэсе адносiн)
19. Лiдэрства i ролевые паводзiны ў групе
20. Псiхалагiчная характарыстыка групы
Лiтаратура: (1...6)
2. Методыка выхаваўчай работы
1. Функцыянальныя абавязкi i правы выхавальнiка
2. Псiхолага-педагагiчныя прынцыпы планавання выхаваўчай работы
са студэнтамi i навучэнцамi ва ўмовах iнтэрната
3. Пастаянныя i часовыя органы самакiравання студэнтаў i
навучэнцаў ў iнтэрнаце. Правы i абавязкi. Садзейнiчанне iх стварэнню
i супрацоўнiцтва. Змест дзейнасцi органаў самакiравання
4. Iндывiдуальны падыход да выхавання студэнтаў i навучэнцаў
5. Псiхолага-педагагiчныя ўмовы фармiравання i развiцця
калектыву студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
6. Формы i метады арганiзацыi калектыўнага i iндывiдуальнага
вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
7. Самаабслугоўванне студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната
i яго педагагiчная арганiзацыя
8. Студэнты i навучэнцы з розным статусам у калектыве.
Асаблiвасцi выхаваўчай работы з iмi
9. Асаблiвасцi асобы "цяжкiх" студэнтаў i навучэнцаў.
Прафiлактыка i карэкцыя асацыяльных паводзiн
10. Прафiлактыка курэння, алкагалiзму, наркаманii i
таксiкаманii, педагагiчны аспект
11. Тэарытычныя i метадычныя асновы арганiзацыi выхаваўчага
працэсу ў навучальнай установе
12. Сутнасць i магчымасцi прымянення методыкi калектыўнай
творчай справы ва ўмовах iнтэрната
13. Арганiзацыя вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў.
Беларускiя нацыянальныя традыцыi. Народныя абрады i рэлiгiйныя
святы. Адносiны да веравызнання студэнтаў i навучэнцаў
14. Педагогiка супрацоўнiцтва ў дзейнасцi выхавальнiка
15. Падрыхтоўка моладзi да сямейнага жыцця
16. Палавое выхаванне
17. Выкарыстанне сродкаў народнай педагогiкi ў выхаваўчым
працэсе
18. Змест i арганiзацыя работы выхавальнiка ў iнтэрнаце
19. Праблемы выхавання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнатах
20. Сацыяльна-педагагiчныя функцыi iнтэрната
21. Арганiзацыя i шляхi паляпшэння быта студэнтаў i навучэнцаў
у iнтэрнатах
22. Патрабаваннi да выхавальнiка
23. 3адачы выхавальнiка. Узаемадзеянне выхавальнiка з iншымi
структурамi навучальнай установы i сацыяльным асяроддзем
24. Абарона правоў студэнта i навучэнца. Аказанне дапамогi ў
вырашэннi сацыяльна значымых iндывiдуальных праблем
25. Работа выхавальнiка са студэнтамi-сiротамi,
навучэнцамi-сiротамi, сем`ямi студэнтаў i навучэнцаў
26. Мэты i змест працэса выхавання студэнтаў i навучэнцаў у
iнтэрнаце
27. Маральнае выхаванне
28. Эстэтычнае выхаванне
29. Формы i метады арганiзацыi выхаваўчай работы студэнтаў i
навучэнцаў у iнтэрнаце
30. Тэхналогiя падрыхтоўкi i правядзення выхаваўчых
мерапрыемстваў у iнтэрнаце
31. Методыка фармiравання калектыва студэнтаў i навучэнцаў у
iнтэрнаце
Лiтаратура:(7...21)
3. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыii працы i адпачынку
1. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыi працы i адпачынку.
Фармiраванне здаровага, культурнага ладу жыцця
2. Вучэбны i вольны час, iх класiфiкацыя
3. Асновы працаздольнасцi i стамлення
4. Здольнасць набыцця i захавання здароўя, фiзiчнага i
псiхiчнага дабрабыту
5. Стрэсы i iх значэнне для асобы
Лiтаратура: (22...34)
4. Арганiзацыя бяспечных умоў працы, адпачынку i вольнага часу
1. Арганiзацыя работы па ахове працы ў навучальнай установе
2. Прычыны траўматызму i меры па яго папярэджванню
3. Прычыны траўматызму i метады яго аналiзу
4. Параметры мiкраклiмату ў iнтэрнаце
5. Патрабаваннi да асвятлення
6. Электрабяспека. Першая дапамога пры няшчасных выпадках ад
электрычнага току
7. Супрацьпажарны рэжым у iнтэрнаце, першасныя сродкi
пажаратушэння. Правiлы тушэння пажараў
8. Шум i барацьба з iм
Лiтаратура: (22...34)
Лiтаратура.
1. Платонов К.К., Голюбев Г.Г. Психология. - М., 1977.
2. Казаков А.Н., Кондратьева С.В. Психология. - М., 1977.
3. Крутецкий В.А. Психология. - М., 1986.
4. Иващенко Ф.И. Психология трудового воспитания. - Мн., 1983.
5. Iвашчанка Ф.I. Аб псiхалогii выхавання. - Мн., 1993.
6. Фридман Л.М. и др. Изучение личности и ученических
коллективов. - М., 1986.
7. Зюбин Л.М. Учебно-воспитательная работа с трудными
учащимися. - М., 1982.
8. Канцэпцыя адукацыi i выхавання ў Беларусi //Адукацыя i
выхаванне. - 1993, № 12.
9. Службовыя i квалiфiкацыйныя характарыстыкi педагагiчных i
метадычных работнiкаў, адобраныя калегiяй Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1992 г. № 4-п //Зборнiк нарматыўных
дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. - 1992, № 6.
10. Часовае палажэнне аб iнтэрнаце навучальнай установы
//Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь. - 1992, № 6.
11. Амонашвили Ш.А. Психологические основы педагогики
сотрудничества. - Киев: Освiта, 1991.
12. Бондаревская В.В. Воспитание молодежи в новых
социально-экономических условиях //Советская педагогика. - 1991, №
9.
13. Молодежные общежития и проблемы организации досуга
студентов и учащихся. Материалы республиканского семинара-совещания.
Под редакцией Бригадина П.И. Министерство народного образования
БССР, - Мн., 1989.
14. Нормативные документы по работе общежитий учебных заведений
народного образования БССР, - Мн., 1990.
15. Проблемы и пути развития самоуправленческих начал молодежи,
проживающих в общежитиях. Материалы республиканского
семинара-совещания. Министерство образования Республики Беларусь,
Отв. за выпуск Клемято В.Ф., - Мн., 1991.
16. Организация досуга в общежитии. Материалы в помощь
организаторам воспитательной работы в общежитиях. Министерство
народного образования БССР, Республиканский учебно-методический
кабинет. Отв. за выпуск Зносенко Г.П., - Мн., 1991.
17. Воспитательная работа в общежитиях
профессионально-технических училищ и средних специальных учебных
заведений. Методические рекомендации. Министерство народного
образования БССР, Республиканский учебно-методический кабинет. Подг.
Володько В.Ф. и Бурцева Л.И., - Мн., 1991.
18. Социально-педагогические проблемы, практические пути и
формы организации свободного времени студентов и учащихся в условиях
общежитий. Материалы республиканского семинара-совещания.
Министерство образования Республики Беларусь. Отв. за выпуск Клемято
В.Ф., - Мн., 1992.
19. Канцэпцыя выхавання у нацыянальнай школе Беларусi,
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Нацыянальны iнстытут
адукацыi. - Мн., 1993 (Часопiс "Адукацыя i выхаванне" № 12, 1993).
20. Аб правах дзiцяцi. Закон Рэспублiкi Беларусь.
21. Аб удасканаленнi выхаваўчай работы ў iнтэрнатах вышэйшых
навучальных устаноў. Пiсьмо Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 26 сакавiка 1993 г. № 12-4\98 (Зборнiк нарматыўных
дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, 1993,
№ 8).
22. Кан-Калик В.А., Никандров Н.Д. Педагогическое творчество. -
М.: Педагогика, 1992.
23. Сергеев Н.В. Умеете ли вы отдохнуть? - М., 1989.
24. Синяков А.Ф. Прочь, усталость! - М.: Знание, 1989.
25. Энциклопедия здоровья. - Мн.: БСЭ, 1990.
26. Васильев В.А. Здоровье и стресс. - М.: Знание, 1991.
27. Динейка К. 10 уроков психофизической тренировки. - Мн.,
1987.
28. Сулла М.Б. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1989.
29. Денисенко Г.Ф. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1985.
30. Долин А.А. Справочник по технике безопасности. - М.:
Энергия, 1982.
31. Лизоркин А.А. и др. Справочник по охране труда. - М., 1985.
32. Алиев X. Ключ к себе: этюды о саморегуляции. - М.: Молодая
гвардия, 1980.
33. Князева М.Л. Ключ к самосозиданию. - М., 1990.
34. Лоранский Д. и др. Азбука здоровья. - М.: Профиздат, 1990.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|