МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
3 красавiка 1998 г. N 196 г.Мiнск
Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў
у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь
___________________________________________________________
Утратил силу постановлением Министерства образования от
4 мая 2000 г. N 15 (зарегистрировано в Национальном реестре
- N 8/3472 от 15.05.2000 г.)
З мэтай якаснага i поўнага забеспячэння педагагiчнымi кадрамi
навучальных, навучальна-выхаваўчых i дашкольных устаноў, якiя
знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi, на тэрыторыях, якiя пацярпелi ад
аварыi на Чарнобыльскай АЭС
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Палажэнне "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы
педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь" (дадаецца).
2. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў, дырэктарам
педагагiчных вучылiшчаў, каледжаў, начальнiкам абласных упраўленняў
прыняць Палажэнне "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы педагагiчных
кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь" для кiраўнiцтва i выканання.
3. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстра адукацыi i навукi ад
13.05.1996 г. N 88 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне
аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх
спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь".
4. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на Першага намеснiка
Мiнiстра Хрусталёва Б.М., намеснiка Мiнiстра Iванова Б.В.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Першы намеснiк Мiнiстра
Б.М.Хрусталёў
Намеснiк Мiнiстра
Б.В.Iваноў
Начальнiк Упраўлення па рабоце з
кадрамi i прававым забеспячэннi
А.А.Пыжоў
Галоўны юрысконсульт Упраўлення па
рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi
А.У.Мякiннiк
ЗАЦВЕРДЖАНА
загад Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
3 красавiка 1998 г. N 196
ПАЛАЖЭННЕ
АБ МЭТАВАЙ КАНТРАКТНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ ПЕДАГАГIЧНЫХ КАДРАЎ
У ВЫШЭЙШЫХ I СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
1. Агульныя палажэннi
1.1. Гэтае Палажэнне вызначае парадак мэтавай кантрактнай
падрыхтоўкi педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных
навучальных установах Рэспублiкi Беларусь (далей мэтавая кантрактная
падрыхтоўка).
1.2. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з законамi
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб
занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", Палажэннем аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, нарматыўнымi дакументамi
Мiнiстэрства адукацыi.
1.3. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка педагагiчных кадраў
уключае накiраванне, прыём у навучальную ўстанову, падрыхтоўку
спецыялiстаў, размеркаванне выпускнiкоў дзяржаўных педагагiчных
вышэйшых навучальных устаноў (педагагiчных патокаў унiверсiтэтаў
(далей вышэйшая навучальная ўстанова) i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
1.4. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка педагагiчных кадраў
праводзiцца для забеспячэння педагагiчнымi кадрамi дзяржаўных
навучальных, навучальна-выхаваўчых i дашкольных устаноў, якiя
знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi, а таксама на тэрыторыях, якiя
пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС.
1.5. Адбор для навучання на ўмовах мэтавай кантрактнай
падрыхтоўкi ажыццяўляецца з лiку асоб, якiя маюць сярэднюю адукацыю,
пражываюць у сельскай мясцовасцi, праявiлi здольнасць, цiкавасць да
педагагiчнай работы i маюць у атэстаце адзнакi "добра" i "выдатна".
Раённыя аддзелы адукацыi Гомельскай вобласцi, якiя знаходзяцца ў
зонах радыяцыйнага забруджання вышэй 15 Кi/кв.км (дадатак N 1),
могуць выдаваць мэтавыя накiраваннi выпускнiкам ануальнаадукацыйных
навучальных устаноў гарадоў вобласцi.
2. Арганiзацыя мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi педагагiчных
кадраў
2.1. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з планамi.
2.2. Планы мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi ў вышэйшыя
навучальныя ўстановы фармiруюцца на падставе заяў абласных
упраўленняў адукацыi з разлiку патрэбнасцi ў педагагiчных кадрах па
канкрэтных спецыяльнасцях на перспектыву i зацвярджаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
2.3. Планы мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi ў педагагiчныя
каледжы i вучылiшчы фармiруюцца на падставе заяў раённых аддзелаў
адукацыi i зацвярджаюцца абласнымi ўпраўленнямi адукацыi.
2.4. Тэрмiны прадстаўлення заявак для фармiравання планаў
мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi ў абласныя ўпраўленнi адукацыi да 1
сакавiка, у Мiнiстэрства адукацыi - да 25 красавiка бягучага года.
2.5. План мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi даводзiцца вышэйшым
навучальным установам i абласным упраўленням адукацыi Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 25 мая бягучага года, а педагагiчным
каледжам i вучылiшчам - абласнымi ўпраўленнямi адукацыi.
Усе арганiзацыйныя пытаннi мэтавага кантрактнага прыёму ў
педагагiчныя каледжы i вучылiшчы вырашаюцца непасрэдна абласнымi
ўпраўленнямi адукацыi сумесна з кiраўнiцтвам гэтых навучальных
устаноў.
2.6. Падставай для ўдзелу абiтурыентаў у конкурсе на мэтавае
кантрактнае месца з`яўляецца аформлены з боку абiтурыента i раённага
аддзела адукацыi кантракт, якi павiнен быць зацверджаны начальнiкам
абласнога ўпраўлення адукацыi (дадатак N 2).
2.7. Колькасць накiраванняў, якiя выдаюцца на выдзеленае месца,
не абмяжоўваецца.
2.8. Конкурс сярод асоб, якiя маюць накiраваннi, праводзiцца
асобна ад агульнага конкурсу на выдзеленыя раёну месцы. Асобы, якiя
не прайшлi па конкурсе на мэтавае кантрактнае месца, маюць права
ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.
2.9. Парадак залiчэння абiтурыентаў, узнагароджаных залатым цi
сярэбраным медалём, якiя маюць накiраваннi, вызначаецца парадкам
прыёму ў канкрэтныя навучальныя ўстановы. Абiтурыенты, якiя не
вытрымалi ўступныя экзамены, але маюць iльготы ў адпаведнасцi з
Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", могуць быць
залiчаны па iх жаданнi на падрыхтоўчае аддзяленне вышэйшай
навучальнай установы без аплаты за навучанне.
2.10. Калi па вынiках мэтавага кантрактнага конкурсу выдзеленыя
для асобных раёнаў месцы застануцца свабоднымi, то па рашэннi
прыёмнай камiсii кантракты могуць заключацца з асобамi, якiя не
прайшлi па агульным конкурсе на адпаведную спецыяльнасць, пры ўмове
папярэдняга заключэння кантракту з адпаведным раёнам.
2.11. Падставай для залiчэння ў навучальную ўстанову на ўмовах
мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi з`яўляюцца: паспяховае праходжанне
па конкурсе на выдзеленае раёну месца, падпiсанне трохбаковага
кантракту; для асоб ва ўзросце да 18 гадоў - дадаткова наяўнасць
згоды аднаго з бацькоў (усынавiцеля цi папячыцеля), подпiс якога
павiнен быць засведчаны ва ўстаноўленым парадку.
2.12. Педагагiчная практыка студэнтаў (навучэнцаў), як правiла,
арганiзуецца па месцы iх будучай работы.
Раённы аддзел адукацыi павiнен стварыць умовы для праходжання
педагагiчнай практыкi студэнтаў (навучэнцаў), забяспечыць выпускнiку
рабочае месца па спецыяльнасцi пасля заканчэння вучобы.
2.13. Навучальная ўстанова павiнна накiраваць выпускнiка, якi
навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, у распараджэнне
адпаведнага аддзела адукацыi з паведамленнем аб гэтым апошняга.
2.14. Выпускнiк, якi навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай
падрыхтоўкi павiнен адпрацаваць па накiраваннi на працягу двух гадоў
пасля заканчэння вучобы ва ўстанове, вызначанай раённым аддзелам
адукацыi на ўмовах, якiя прадугледжаны кантрактам.
2.15. Раённыя аддзелы адукацыi вядуць улiк навучэнцаў i
студэнтаў педагагiчных навучальных устаноў, якiя займаюцца на ўмовах
мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, падтрымлiваюць з iмi цесную сувязь.
2.16. Адказнасць за невыкананне (незалежнае выкананне) умоў
кантракту, яго скасаванне бакi нясуць у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам, Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы
спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь ад 01.07.1996 г. N 286 (зарэгiстравана ў Рэестры
дзяржаўнай рэгiстрацыi 30.07.1996 г. N 1526/12).
2.17. Гарантыi i кампенсацыi выпускнiкам, накiраваным на работу
ў адпаведнасцi з кантрактам, прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Дадатак N 1
да Палажэння "Аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы
педагагiчных кадраў
у вышэйшых i сярэднiх
спецыяльных навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь"
СПIС
раённых аддзелаў адукацыi, якiя могуць выдаваць
мэтавыя кантрактныя накiраваннi выпускнiкам школ
гарадоў Гомельскай вобласцi
1. Брагiнскi
2. Б.Кашалёўскi
3. Веткаўскi
4. Добрушскi
5. Кармянскi
6. Нараўлянскi
7. Чачэрскi
Дадатак N 2
да Палажэння "Аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы
педагагiчных кадраў
у вышэйшых i сярэднiх
спецыяльных навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь"
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Начальнiк упраўлення адукацыi
_________________ аблвыканкама
"___" _______________ 199__ г.
КАНТРАКТ
Грамадзянiн _______________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
___________________________________________________________________
(дата нараджэння, пашпартныя даныя)
___________________________________________________________________
якi пражывае ______________________________________________________
у адпаведнасцi з рэкамендацыяй ____________________________________
(назва навучальнай установы, якую
___________________________________________________________________
закончыў грамадзянiн)
Заказчык __________________________________________________________
(аддзел адукацыi райвыканкама)
у асобе ___________________________________________________________
(пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якi дзейнiчае на аснове ___________________________________________
Навучальная ўстанова ______________________________________________
ў асобе ___________________________________________________________
(пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якая дзейнiчае на аснове Статута, кiруючыся Палажэннем "Аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх
спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь", заключылi
кантракт аб наступным:
1. Грамадзянiн абавязуецца:
1.1. прайсцi поўны курс навучання ў Навучальнай установе па
педагагiчнай спецыяльнасцi ________________________________________
у адпаведнасцi з Палажэннем аб навучальнай установе, зацверджаным
вучэбным планам i праграмамi, на ўмовах, якiя ўстаноўлены дадзеным
кантрактам.
1.2. пасля заканчэння навучальнай установы на працягу 2 гадоў
адпрацаваць па накiраваннi заказчыка на ўмовах, якiя прадугледжаны
ў кантракце;
1.3. пiсьмова iнфармаваць заказчыка i навучальную ўстанову аб
намеры скасаваць кантракт з указаннем прычын;
1.4. кампенсаваць ва ўстаноўленым парадку кошт навучання:
пры адлiчэннi з навучальнай установы па прычынах акадэмiчнай
непаспяховасцi, парушэнняў правiл унутранага распарадку;
пры адмове ад накiравання на работу згодна з заключаным
кантрактам, непрыбыццi да месца размеркавання або звальнення без
адпрацоўкi ўстаноўленага ў кантракце тэрмiну.
2. Заказчык абавязуецца:
2.1. забяспечыць Грамадзянiна работай у падведамаснай ўстанове
___________________________________________________________________
(тып установы)
на пасадзе ________________________________________________________
(настаўнiка, выхавальнiка i iнш.)
i гарантаваць умовы аплаты працы, якiя адпавядаюць атрыманай iм
квалiфiкацыi.
2.2. забяспечыць жыллём у адпаведнасцi з жыллёвым
заканадаўствам i сямейным становiшчам i паляпшаць жыллёвыя ўмовы ва
ўстаноўленым для работнiкаў устаноў адукацыi парадку (або на
льготных умовах...).
2.3. у выпадку немагчымасцi працаўладкавання своечасова
iнфармаваць Грамадзянiна i Навучальную ўстанову аб прычынах
скасавання або намерах змянення ўмоў кантракта.
3. Навучальная ўстанова абавязуецца:
3.1. забяспечыць падрыхтоўку Грамадзянiна па ўказанай у п.1.1.
спецыяльнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, якiя ўстаноўлены
вучэбным планам, Палажэннем аб навучальнай установе, нарматыўнымi
дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, дзеючым
заканадаўствам;
3.2. выплачваць Грамадзянiну стыпендыю i забяспечыць iнтэрнатам
(iншыя ўмовы) у парадку, якi ўстаноўлены для студэнтаў
(навучэнцаў);
3.3. накiраваць Грамадзянiна пасля заканчэння навучання ў
распараджэнне аддзела адукацыi, якi заключыў кантракт, i паведамiць
яму аб гэтым;
3.4. iнфармаваць Заказчыка ў выпадку выключэння Грамадзянiна з
Навучальнай установы з указаннем прычын.
4. Умовы кантракта могуць быць зменены па ўзаемнай згодзе бакоў
у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i Палажэннем аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў.
5. У выпадку парушэння ўмоў кантракту бок, якi iх парушыў, бярэ
на сябе абавязкi кампенсаваць матэрыяльныя страты абодвум бакам або
ў дзяржаўны бюджэт ва ўстаноўленым парадку.
6. Спрэчкi па пытаннях адказнасцi бакоў за выкананне ўмоў
кантракту разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
7. Тэрмiн дзеяння кантракту: __________________________________
______________________________ (устанаўлiваецца на перыяд навучання
Грамадзянiна ў Навучальнай установе i да заканчэння абавязковага
перыяду работы па спецыяльнасцi, якi ўстаноўлены ў п.1.2.
кантракту).
Грамадзянiн Заказчык Навучальная ўстанова
Пячатка Пячатка
З заключэннем дадзенага кантракта непаўналетнiм Грамадзянiнам
___________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
згодны: ___________________________________________________________
подпiс (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
аднаго з бацькоў, усынавiцеля або папячыцеля, пашпарт, адрас.
подпiс бацькi (мацi) /усынавiцеля, папячыцеля/ сведчу:
___________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку i пасада асобы, якая сведчыць
подпiс)
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 2563/12.
Дата: 10.07.98 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|