ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ I КАМУНIКАЦЫЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 лiпеня 1998 г. № 131-Ц
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI МЕТАДЫЧНЫХ РЭКАМЕНДАЦЫЙ ПА ПЛАНАВАННЮ
ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КIРУЮЧЫХ
РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
У мэтах удасканалення працы па планаванню павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у
галiне загадваю:
1. Зацвердзiць Метадычныя рэкамендацыi па планаванню павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у
сiстэме Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь
(прыкладваюцца).
2. Кiраўнiкам Камiтэта па аўтамабiльным дарогам, аб`яднанняў,
прадпрыемстваў i арганiзацый Мiнiстэрства:
2.1. Зацверджаныя Метадычныя рэкамендацыi па планаванню
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў у сiстэме Мiнтранса прыняць да кiраўнiцтва i выканання.
2.2. Працу па планаванню павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiць у
адпаведнасцi з зацверджанымi Метадычнымi рэкамендацыямi.
3. Лiчыць страцiўшымi сiлу Метадычныя рэкамендацыi па
планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў транспартнага комплексу Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаныя Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi
Беларусь 15 жнiўня 1994 г. (лiст Мiнiстэрства № 09-15/2528 ад 22
жнiўня 1994 г.).
4. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на Аддзел
аплаты працы i кадраў.
Мiнiстр А.В.ЛУКАШОЎ
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намеснiк Мiнiстр транспарту
Мiнiстра адукацыi i камунiкацый
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Б.В.Iваноў А.В.Лукашоў
15.06.1998 06.07.1998
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у сiстэме Мiнiстэрства
транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь
Планы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
распрацоўваюцца Камiтэтам па аўтамабiльным дарогам, аб`яднаннямi,
прадпрыемствамi i арганiзацыямi сiстэмы мiнiстэрства зыходзячы з
неабходнасцi пастаяннага ўдасканалення ўзроўня квалiфiкацыi i
кампетэнтнасцi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў транспартнага
комплексу Рэспублiкi Беларусь.
Асноўнымi задачамi планавання павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў з`яўляюцца:
- вызначэнне кантынгента кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў,
якi падлягае навучанню ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў ў плануемым перыядзе;
- забеспячэнне нарматыўнай перыядычнасцi павышэння квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў;
- размеркаванне кантынгента навучэнцаў па навучальным установам
сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з улiкам
накiрунку навучальных устаноў, квалiфiкацыi i службовых
патрабаванняў да накiраваных на навучанне.
Асновай планавання павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў з`яўляюцца гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi кадраў
Камiтэта па аўтамабiльным дарогам, аб`яднанняў, прадпрыемстваў i
арганiзацый сiстэмы Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi
Беларусь.
Распрацоўка гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў праводзiцца на падставе патрэбнасцi ў
павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў.
Дзеля разлiку кантынгенту работнiкаў, падлягаючых навучанню ў
плануемын годзе ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў, належыць з агульнай колькасцi работнiкаў, займаючых пасады
кiраўнiкоў i спецыялiстаў, адняць неплануемы кантынгент, да якога
адносяцца:
- асобы, прайшоўшыя павышэнне квалiфiкацыi ў межах нарматыўнай
перыядычнасцi навучання;
- маладыя спецыялiсты да зыходу 3-х гадоў з моманту заканчэння
вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы;
- асобы, якiя вучацца ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных
навучалi ных установах i аспiрантуры без адрыву ад вытворчасцi;
- асобы, прадпенсiённага i пенсiённага ўзросту.
Форма разлiку патрэбнасцi ў павышэннi квалiфiкацыi i
перападрыхтоўцы кiраўнiкоў i спецыялiстаў прыкладваецца.
Пасля вызначэння катэгорый i колькасцi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў, падлягаючых навучауню ў навучальных установах сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, праводзiцца
распрацоўка праекта гадавога плана павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў на плануемы год. Пры гэтым
неабходна выкарыстоўваць усе вiды i формы навучання забяспечываючыя
яго безперапыннасць, да якiх адносяцца:
удзел не радзей аднаго разу ў месяц у пастаянна дзеючых (па
месцу працы) семiнарах па эканамiчным i вытворчым пытанням;
кароткатэрмiновае, працягласцю ад аднаго да трох тыдняў, не радзей
аднаго разу ў год, навучанне па месцу працы цi ў навучальных
установах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў;
працяглае, адзiн месяц i более перыядычнае навучанне, не радзей
аднаго разу ў пяць гадоў, ў навучалi ных установах павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў; стажыроўка на перадавых
прадпрыемствах; перападрыхтоўка ў навучальных устг новах павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
Распрацоўку праекта гадавога плана павышэння квалiфiкацыii
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў неабходна
праводзiць па вiдам навучання, з улiкам сеткi навучальных устаноў
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў Рэспублiкi Беларусь,
а пры неабходнасцi i за межамi рэспублiкi.
Форма плана павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў прыкладваецца.
Пасля распрацоўкi праекта плана павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiсуаў, распрацоўваецца праект
плана накiравання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на навучанне ў
навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў (форма прыкладваецца).
Распрацаваныя праекты гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, а таксама
накiравання на навучанне ў навучальныя ўстановы зацвярдхаюцца
кiраўнiкамi Камiтэта па аўтамабiльным дарогам, аб`яднанняў,
прадпрыенстваў i арганiзацый Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
Рэспублiкi Беларусь.
Распрацоўку гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, а таксама
накiравання на навучанне ў навучальныя ўстановы рэкамендуецца
праводзiць у наступныя тэрмiны:
- арганiзацыi, прадпрыемствы транспартнага комплексу, у тым
лiку i структурныя адзiнкi, уваходзячыя ў склад аб`яднанняў -
чэрвень-лiпень месяцы года, папярэдняга плануемаму году;
- Камiтэт па аўтамабiльным дарогам, аб`яднаннi транспартнага
комплексу - жнiвень-верасень месяцы года, папярэдняга плануемаму
году.
Копii зацверджаных вышэйназванных абодвух гадавых планаў
Камiтэтам па аўтамабiльным дарогам, аб`яднаннямi, прадпрыемствамi i
арганiзацыямi ў вераснi года, папярэдняга плануемаму году,
высылаюцца ў Мiнiстэрства транспарту i камунiкацын Рэспублiкi
Беларусь, на падставе якiх кадравай службай мiнiстэрства
распрацоўваюцца праекты прагнозных планаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, а таксама
накiравання на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў у цэлым па Мiнiстэрству
транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь, якiя ва ўстаноўленным
парадку зацвярджаюцца Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi
Беларусь.
На падставе планаў накiравання кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў Камiтэт па аўтамабiльным
дарогам, аб`яднаннi, прадпрыемствы i арганiзацыi транспартнага
комплексу ў кастрычнiку месяцы года, папярэдняга плануемаму,
накiроўваюць заяўкi ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў на навучанне сваiх работнiкаў.
Форма заяўкi на павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў
прыкладваецца.
Кадравай службай Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
Рэспублiкi Беларусь зацверджаны прагнозны план накiравання
кiраўнiкоў i спецыялiстаў транспартнага комплексу на навучанне ў
навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў даводзiцца да ведама навучальных устаноў
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
Начальнiк Аддзела аплаты працы i кадраў
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
Рэспублiкi Беларусь Я.Я.ЛIСКАВЕЦ
Дадатак 1
да Метадычных рэкамендацый
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кiраўнiк аб`яднання,
прадпрыемства, арганiзацыi
__________________________
"__" _______ 199_ г.
Разлiк патрэбнасцi ў павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы
кiраўнiкоў i спецыялiстаў
_____________________________________________________________
(назва аб`яднання, прадпрыемства, арганiзацыi)
_________________________________________________ на 199_ год
---T----------T------------T-----------------------------------T----------
¦ ¦ ¦Неплануемы кантынгент, чалавек ¦
¦ ¦ +----------T--------T-------T-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асобы, ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦якiя ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦праход-¦
¦ ¦Колькасць ¦ ¦ ¦ ¦зяць ¦
¦ ¦кiраўнiкоу i¦асобы, ¦ ¦ ¦наву- ¦
¦Найменне ¦спецыялiстаў¦прайшоўшыя¦асобы ¦ ¦чанне ў¦
№ ¦службовых ¦фактычна ¦павышэнне ¦прадпен-¦ ¦ВНУ, ¦Падлягаюць
п/п¦катэгорый ¦працуючых па¦квалiфiка-¦сiённага¦маладыя¦тэхнi- ¦павышэнню
¦работнiкаў¦стану на ¦цыi ў ¦i пенсi-¦слецыя-¦кумах i¦квалiфiкацыi,
¦ ¦01.06.199_г.¦межах ¦ённага ¦лiсты ¦аспi- ¦усяго чалавек
¦ ¦ ¦перыядыч- ¦ўзросту ¦ ¦рантуры¦
¦ ¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦без ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адрыву ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ад ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вытвор-¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦часцi ¦
---+----------+------------+----------+--------+-------+-------+-------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8
---+----------+------------+----------+--------+-------+-------+-------------
Кiраўнiк кадравай службы ______________
_____________________________
прозвiшча i тэлефон выканаўцы
Дадатак 2
да Метадычных рэкамендацый
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кiраўнiк аб`яднання,
прадпрыемства, арганiзацыi
__________________________
"__" ________ 199_ г.
*
ПЛАН
павьппэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў
_____________________________________________ на 199 год.
(назва аб`ядання, прадпрыемства, арганiзацыi)
---------T-------------T-------------T-------------T----------------------------------------------------------------------------------------
¦ ¦ ¦ ¦ План павышэння квалiфiкацыi i перападоыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў на 199_г., чал.
¦ ¦ ¦ +-----T--------------------------------------T-------------T----------T------------------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ У тым лiку па вiдам навучання ¦працяглае ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ +---------T----------------------------+перыядычнае ¦ ¦
¦Колькасць ¦ ¦Колькасць ¦ ¦ ¦кароткатэрмiновае навучанне,¦навучанне ў ¦ ¦
¦кiраўнiкоў i ¦ ¦кiраўнiкоў i ¦ ¦пастаянна¦ад аднаго да трох тыдняў, не¦навучальных ¦ ¦перападгатоўка ў
Найменне ¦спецыялiстаў,¦Неплануемы ¦спецыялiстаў,¦ ¦дзеючыя ¦радзей аднаго разу ў год ¦установах ¦стажыроўка¦навучальных
службовых¦усяго чалавек¦кантынгент, ¦якiя ¦ ¦семiнары +-----T----------------------+сiстэмы ¦на ¦установах сiстэмы
катэгорый¦па стану на ¦усяго чалавек¦падлягаюць ¦усяго¦па экана-¦ ¦ У тым лiку ¦павышэння ¦перадавых ¦павышэння
¦01.06.199_ г.¦ ¦навучанню, ¦ ¦мiчным i ¦ +--------T-------------+квалiфiкацыi ¦прадпрыем-¦квалiфiкацыi i
¦ ¦ ¦усяго чалавек¦ ¦вытворчым¦ ¦ ¦у навучальных¦(адзiн месяц ¦ствах ¦перападрыхтоўкi
¦ ¦ ¦ ¦ ¦пытанням ¦усяго¦па месцу¦установах ¦i болей, не ¦ ¦кадраў
¦ ¦ ¦ ¦ ¦па месцу ¦ ¦працы ¦сiстэмы ¦радзей аднаго¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦працы ¦ ¦ ¦павышэння ¦разу ў пяць ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi ¦гадоў) ¦ ¦
---------+-------------+-------------+-------------+-----+---------+-----+--------+-------------+-------------+----------+------------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11 ¦ 12
---------+-------------+-------------+-------------+-----+---------+-----+--------+-------------+-------------+----------+------------------
Кiраўнiк кадравай службы __________________
_____________________________
прозвiшча i тэлефон выканаўцы
Дадатак 3
да Метадычных рэкамендацый
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кiраўнiк аб`яднання,
прадпрыемства, арганiзацыi
__________________________
"__" ______ 199_ г.
ПЛАН
накiравання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
______________________________________________
(назва аб`яднання, прадпрыемгтва, арганiзацыi)
на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў на 199_ год
----------------------T----------T--------------T---------T---------
¦ ¦План ¦ ¦
¦ ¦накiравання на¦ ¦
¦ ¦навучанне ў ¦ ¦
Поўнае найменне ¦ ¦навучальныя ¦ ¦
навучальных устаноў ¦Найменне ¦ўстановы ¦ ¦
сiстэмы павышэння ¦службовых ¦сiстэмы ¦Вiд ¦Тэрмiн
квалiфiкацыi i ¦катэгорый ¦павышэння ¦навучання¦навучання
перападрыхтоўкi кадраў¦работнiкаў¦квалiфiкацыi i¦ ¦
¦ ¦перападрыхтоў-¦ ¦
¦ ¦кi кадраў, ¦ ¦
¦ ¦усяго чалавек ¦ ¦
----------------------+----------+--------------+---------+---------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
----------------------+----------+--------------+---------+---------
Прыклад:
Акадэмiя кiравання пры кiраўнiкi 3 базавая 2 гады
Прэзiдэнце Рэспублiкi прадпрыем- кiраўнiц- без
Беларусь стваў кая пад- адрыва ад
рыхтоўка працы
Усяго па Акадэмii 3
кiравання
Цэнтр перападрыхтоўкi галоўныя 2 павышэнне 0,5
i павышэння iнжынеры квалiфi- месяца
квалiфiкацыi прадпры- кацыi
кiраўнiкоў i емстваў
спецыялiстаў
аўтамабiльнага кiраўнiкi i 5 перапад- 3 месяцы
транспарту пры спецыялiсты рыхтоўка
аўтатрактарным эканамiчных
факультэце БДПА службаў
прадпрыем-
стваў
Усяго па Цэнтру 7
--------------------------------------------------------------------
Кiраўнiк кадравай службы ______________
_____________________________
прозвiшча i тэлефон выканаўцы
Дадатак 4
да Метадычных рэкамендацый
Рэктару (Дырэктару) ________
____________________________
(назва навучальнан установы)
____________________________
Указваецца яго паштовы адрас
ЗАЯЎКА
на павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка кадраў на 199_ год
______________________________________________
(назва аб`яднання, прадпрыемства, арганiзацыi)
просiць прыняць на навучанне наступных кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў:
---------------T-----T------T-----T-------------------------------------------
¦ ¦ ¦Коль-¦ Звесткi аб напраўляемых работнiках
Найменне ¦Форма¦Тэрмiн¦касць+----------T------T------T------------------
службовых ¦наву-¦наву- ¦чала-¦прозвiшча ¦адука-¦ ¦назва прадпрыемст-
катэгорый ¦чання¦чання ¦век ¦i iнiцыялы¦цыя ¦пасада¦ва, яго паштовы
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адрас
---------------+-----+------+-----+----------+------+------+------------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8
---------------+-----+------+-----+----------+------+------+------------------
Прыклад:
Кiраўнiкi i з 1 2 Мiронава вышэй- старшы ГАП-1 АВА
спецыялiсты адры- месяц Н.Л. шая iнспек- "Гродноаблаўта-
кадравых вам тар транс",
службаў ад 230768 г.Гродна,
працы вул.Суворава, 256
Янчык М.I. -"- началь- ВА "Гомельабл-
нiк аўтатранс",
аддзела 246027 г.Гомель,
кадраў вул.Рэчыцкая
шаша, 7а
------------------------------------------------------------------------------
У канцы заяўкi неабходна выказаць свае пажаданнi аб напрамках
навучання, рэкамендуемых назвах вучэбных курсаў i спецыялiзацын.
Таксама неабходна ўказаць поўны паштовы адрас i нумар
разлiковага лiку, а таксама аб гарантыi аплаты.
Кiраўнiк
Галоўны бухгалтар
____________________________________
прозвiшча i тэлефон выканаўцы заяўкi
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|