ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 кастрычнiка 1998 г. N 374

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ТАРЫФIКАЦЫI 
 АРТЫСТЫЧНАГА I МАСТАЦКАГА ПЕРСАНАЛУ ДЗЯРЖАЎНЫХ
 ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНIЗАЦЫЙ
 I ЎСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Загадваю:
     Зацвердзiць прыкладзенае   Палажэнне   аб  парадку  тарыфiкацыi
артыстычнага i        мастацкага        персаналу         дзяржаўных
тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў,    арганiзацый    i   ўстаноў
Рэспублiкi Беларусь.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства культуры
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         28.10.1998 N 374

                             ПАЛАЖЭННЕ
          аб парадку тарыфiкацыi артыстычнага i мастацкага
            персаналу дзяржаўных тэатральна-вiдовiшчных
               прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў
                        Рэспублiкi Беларусь

                         Агульныя палажэннi
 
     1. Тарыфiкацыя творчых работнiкаў усiх катэгорый артыстычнага i
мастацкага     персаналу      дзяржаўных      тэатральна-вiдовiшчных
прадпрыемстваў,   арганiзацый   i   ўстаноў  (далей  -  арганiзацый)
праводзiцца з мэтай  забеспячэння  далейшага  павышэння  ўзроўню  iх
прафесiйнага   майстэрства,   вызначэння   iх  творчых  магчымасцей,
стымулявання творчай актыўнасцi.

     2. Тарыфiкацыя  праводзiцца  на   аснове   ацэнкi   прафесiйнай
квалiфiкацыi, выканаўчага  майстэрства  i  сцэнiчных  даных  кожнага
творчага работнiка  ва  ўсiх  выпадках,  калi  для  гэтага   ўзнiкае
падстава.
     Перавод творчага   работнiка   ў   больш   высокую    катэгорыю
праводзiцца пры ўмове творчага росту работнiка.
     Калi ж творчы работнiк часткова страцiў свае папярэднiя творчыя
i сцэнiчныя даныя, на падставе рашэння мастацкага савета арганiзацыi
ён можа быць пераведзены ў нiжэйшую катэгорыю.

     3. Маладым  спецыялiстам,  выпускнiкам  вышэйшых   i   сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў  мастацтва  пры залiчэннi на працу
ўстанаўлiваецца другая катэгорыя,  у асобных  выпадках  на  падставе
рашэння мастацкага савета - першая катэгорыя.
     Тарыфiкацыя маладых   спецыялiстаў    праводзiцца    дырэктарам
арганiзацыi на  падставе  заключэння  мастацкага  савета  пасля года
працы.

     4. Выканаўцам,  якiя не маюць вышэйшай цi сярэдняй  спецыяльнай
адукацыi i  якiя  пачынаюць  працоўную  дзейнасць  у арганiзацыi,  у
асобных выпадках можа ўстанаўлiвацца другая катэгорыя.

     5. Дырэктар  арганiзацыi  нясе   персанальную   адказнасць   за
правiльнасць тарыфiкацыi.

                        Парадак тарыфiкацыi

     6. Разгляд  пытанняў  аб  аднясеннi  артыстычнага  i мастацкага
персаналу арганiзацыi да катэгорый:  вядучы  майстар  сцэны,  артыст
вышэйшай, першай   i   другой   тарыфнай  катэгорый   -  праводзiцца
мастацкiм саветам арганiзацыi.

     7. Прадстаўленыя ў мастацкi савет арганiзацыi матэрыялы павiнны
змяшчаць у   сабе   падрабязную   творчую  характарыстыку,  асноўныя
анкетныя даныя творчага работнiка,  спшс сыграных роляў  (партый)  i
спiс пастаўленых спектакляў (канцэртных праграм,  нумароў) за апошнi
год.
     Творчыя характарыстыкi,  анкетныя даныя i iншыя матэрыялы, якiя
характарызуюць дзейнасць  творчага  работнiка,  рыхтуюцца  мастацкiм
кiраўнiком i  аддзелам  кадраў  арганiзацыi   альбо адказнай асобай,
прызначанай дырэктарам арганiзацыi.
     Аддзел кадраў  альбо  адказная асоба павiнны азнаёмiць творчага
работнiка з  матэрыяламi,  падрыхтаванымi  да  яго  тарыфiкацыi,  не
пазней чым  за  тыдзень  да  пасяджэння мастацкага савета па пытанню
тарыфiкацыi.
     У неабходных  выпадках  мастацкi  савет  знаёмiцца  з  творчымi
данымi i   квалiфiкацыяй   оаботнiка   метадам   прагляду    асобных
спектакляў, канцэртных  праграм  i  рэпетыцый,  а пры неабходнасцi -
метадам гутаркi з iм.

     8. Творчы  работнiк  мае  права  прысутнiчаць   на   пасяджэннi
мастацкага савета, калi пытанне тычыцца яго тарыфiкацыi.

     9. Мастацкi  савет арганiзацыi прымае рашэнне простай большасцю
галасоў. Пры  разглядзе  матэрыялаў  аб  тарыфiкацыi  ў  галасаваннi
павiнна ўдзельнiчаць не менш 2/3 з членаў мастацкага савета.

     10. Рашэнне  мастацкага савета тарыфiкацый ўступае ў сiлу пасля
яго зацвярджэння дырэктарам арганiзацыi.
     Дырэктар арганiзацыi   ў   тыднёвы   тэрмiн   выдае   загад  аб
устанаўленнi творчаму работнiку  катэгорыi  з  унясеннем  адпаведных
змяненняў у штатны расклад.

     11. У  тым  выпадку,  калi творчы работнiк не згодны з прынятым
рашэннем,  ён  мае  права  паўторна  звярнуцца  ў   мастацкi   савет
арганiзацыi. Паўторнае рашэнне з`яўляецца канчатковым.

     12. Пасяджэнне   мастацкага   савета   арганiзацыi  афармляецца
пратаколам, якi разам з  матэрыяламi  аб  устанаўленнi  цi  змяненнi
тарыфных катэгорый  належыць захоўванню ў арганiзацыi ў адпаведнасцi
з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     13. Дырэктар арганiзацыi па просьбе  работнiка  павiнен  выдаць
яму выпiску з выданага загаду аб устанаўленнi катэгорыi.

     14. Устаноўленая  творчаму работнiку катэгорыя сапраўдна толькi
на час  работы  яго  ў  данай  арганiзацыi  i   можа   змяняцца   ва
ўстаноўленым парадку.


 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России