ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 снежня 1999 г. N 447

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МЭТАВАЙ КАНТРАКТНАЙ 
 ПАДРЫХТОЎЦЫ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ У БЕЛАРУСКIМ УНIВЕРСIТЭЦЕ 
 КУЛЬТУРЫ

     З  мэтай  якаснага i поўнага забеспячэння спецыялiстамi ўстаноў
культуры,   мастацтва  i  народнай  творчасцi,  якiя  знаходзяцца  ў
сельскай   мясцовасцi,   на  тэрыторыях,  пацярпелых  ад  аварыi  на
Чарнобыльскай АЭС, загадваю:

     1.  Зацвердзiць  дададзенае  Палажэнне  аб  мэтавай кантрактнай
падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры.

     2.   Прызнаць   страцiўшым  сiлу  загад  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi   Беларусь  ад  6  лiпеня  1998  г.  N  251  "Аб  мэтавай
кантрактнай   падрыхтоўцы  спецыялiстаў  у  Беларускiм  унiверсiтэце
культуры" з моманту падпiсання.

     3.  Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на першага намеснiка
Мiнiстра Рылатку У.П.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               16.12.1999 N 447

                             ПАЛАЖЭННЕ
          аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў
                 у Беларускiм унiверсiтэце культуры

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1.  Гэтае  Палажэнне  вызначае  парадак  мэтавай  кантрактнай
падрыхтоўкi спецыялiстаў для ўстаноў культуры i мастацтва Рэспублiкi
Беларусь у Беларускiм унiверсiтэце культуры.

     1.2.  Палажэнне  распрацавана  ў  адпаведнасцi  з Палажэннем аб
мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам
Мiнiстэрства адукацыii i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1996
г.  N  286 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1996 г., N 10;
зарэгiстравана   ў   Рэестры  дзяржаўнай  рэгiстрацыi  30.07.1996  N
1526/12).

     1.3.    Мэтавая    кантрактная   падрыхтоўка   кадраў   уключае
накiраванне,    прыём,   падрыхтоўку   спецыялiстаў,   размеркаванне
выпускнiкоў Беларускага унiверсiтэта культуры.

     1.4.  Мэтавая  кантрактная  падрыхтоўка  кадраў праводзiцца для
забеспячэння iмi дзяржаўных навучальных, культурна-асветных устаноў.

     1.5.   Адбор   для  навучання  на  ўмовах  мэтавай  кантрактнай
падрыхтоўкi  ажыццяўляецца  з  лiку  асоб,  якiя  маюць  сярэднюю  i
сярэднюю  спецыяльную  адукацыю,  пражываюць  у сельскай мясцовасцi,
гарадах раённага падпарадкавання i праявiлi здольнасцi, цiкавасць да
работы  ва ўстановах культуры, мастацтва i народнай творчасцi, маюць
адзнакi  ў  атэстатах  i  дыпломах  аб адукацыi "добра" i "выдатна".
Аддзелы культуры гарадоў абласнога падпарадкавання, якiя знаходзяцца
ў  зонах  радыяцыйнага  забруджання  вышэй  за  15 КiI/кв.км, могуць
таксама  выдаваць мэтавыя накiраваннi выпускнiкам агульнаадукацыйных
i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя маюць у атэстатах i
дыпломах аб адукацыi адзнакi "добра" i "выдатна".

       2. Арганiзацыя мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi кадраў

     2.1.   Мэтавая  кантрактная  падрыхтоўка  кадраў  у  Беларускiм
унiверсiтэце культуры ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з планам.

     2.2.   План  мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўкi  фармiруецца  на
падставе   плана  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь,  якi
даводзiцца   унiверсiтэту   да   1   сакавiка  года  прыёму.  Заяўкi
ўпраўленняў   i   аддзелаў   культуры   абл(гар)выканкомаў  i  iншых
зацiкаўленых   дзяржаўных   арганiзацый  i  ўстаноў  на  падрыхтоўку
спецыялiстаў   культуры   павiнны   быць  прадстаўлены  Мiнiстэрству
культуры Рэспублiкi Беларусь ў лiстападзе.

     2.3.  Падставай  для  ўдзелу абiтурыентаў у конкурсе на мэтавае
кантрактнае месца з`яўляецца аформлены з боку абiтурыента i раённага
(гарадскога)  аддзела  культуры, iншай дзяржаўнай установы кантракт,
якi павiнен быць зацверджаны ўпраўленнем культуры аблвыканкома.

     2.4.    Колькасць   накiраванняў   на   выдзеленае   месца   не
абмяжоўваецца.

     2.5.   Конкурс   сярод   абiтурыентаў,   якiя  маюць  кантракт,
праводзiцца  асобна ад агульнага конкурсу. Асобы, якiя не прайшлi па
конкурсу  на  мэтавае  кантрактнае месца, маюць права ўдзельнiчаць у
агульным конкурсе.

     2.6.  Парадак залiчэння абiтурыентаў, узнагароджаных залатым цi
сярэбраным  медалём,  якiя заключылi кантракт, вызначаецца правiламi
прыёму ў Беларускi унiверсiтэт культуры.

     2.7.  Калi  па  вынiках мэтавага кантрактнага конкурсу планавыя
месцы  той  вобласцi,  якой  даведзены  лiчбы  мэтавага кантрактнага
прыёму,   застаюцца  свабоднымi,  то  па  рашэнню  прыёмнай  камiсii
кантракты  могуць  заключацца  з  асобамi  з гэтай вобласцi, якiя па
вынiках  здачы  ўступных экзаменаў набралi больш высокую суму балаў,
але  не  прайшлi  па агульнаму конкурсу на адпаведную спецыяльнасць.
Пры  адсутнасцi  прэтэндэнтаў з гэтай вобласцi кантракты могуць быць
заключаны з iншымi асобамi.

     2.8.  Падставай  для залiчэння ў навучальную ўстанову на ўмовах
мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўкi з`яўляюцца: паспяховае праходжанне
па  конкурсу  на  планавыя месцы, падпiсанне трохбаковага кантракта;
для  асоб ва ўзросце да 18 гадоў - дадатковая наяўнасць подпiсу, якi
сведчыць аб згодзе аднаго з бацькоў (усынавiцеля цi папячыцеля), якi
павiнен быць засведчаны ва ўстаноўленым парадку.

     2.9. Вытворчая i педагагiчная практыка студэнтаў-кантрактнiкаў,
як правiла,  арганiзуецца па  месцы  iх  будучай  работы.
     Установа, арганiзацыя-заказчык   павiнны   стварыць  умовы  для
праходжання практыкi  студэнтаў,  забяспечыць  выпускнiку  працоўнае
месца па спецыяльнасцi пасля заканчэння вучобы.

     2.10. Беларускi унiверсiтэт культуры накiроўвае выпускнiка, якi
навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, у распараджэнне
аддзела культуры рай(гар)выканкома, арганiзацыi цi ўстановы, з якiмi
выпускнiк заключыў кантракт.

     2.11.  Выпускнiк,  якi  навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай
падрыхтоўкi,  павiнен  адпрацаваць  па  накiраванню  на працягу двух
гадоў  пасля заканчэння вучобы ва ўнiверсiтэце ў тым раёне, горадзе,
установе  цi  арганiзацыi, якiя накiроўвалi яго на вучобу на ўмовах,
прадугледжаных кантрактам.

     2.12.   Раённыя   (гарадскiя)  аддзелы  культуры,  установы  цi
арганiзацыi,    якiя   падпiсалi   кантракт,   упраўленнi   культуры
аблвыканкомаў   вядуць   улiк   студэнтаў-кантрактнiкаў  Беларускага
унiверсiтэта культуры, падтрымлiваюць з iмi цесную сувязь.

     2.13.  Адказнасць  за  невыкананне  (неналежнае выкананне) умоў
кантракта,  яго  скасаванне  бакi  нясуць  у  адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам,   Палажэннем   аб  мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўцы
спецыялiстаў,  зацверджаным  загадам  Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi   Беларусь   ад   1  лiпеня  1996  г.  N  286  (Бюллетень
нормативно-правовой  информации,  1996  г.,  N  10; зарэгiстравана ў
Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 30.07.1996 N 1526/12).

     2.14.  Гарантыi  i  кампенсацыi выпускнiкам, якiя накiраваны на
работу  па  кантракце,  прадастаўляюцца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России