ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 снежня 1999 г. N 2058
АБ МЕРАХ ПА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ РАБОТНIКАЎ, АСПIРАНТАЎ I
СТУДЭНТАЎ БЕЛАРУСКАГА ЎНIВЕРСIТЭТА КУЛЬТУРЫ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27
февраля 2001 г. N 277 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 23, 5/5351) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17
января 2003 г. № 44 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 10, 5/11827)
У мэтах сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў
Беларускага унiверсiтэта культуры i ў сувязi з наданнем яму статусу
вядучай вышэйшай навучальнай установы ў сферы культуры ў
нацыянальнай сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2000 г.:
__________________________________________________________
Абзац второй пункта 1 утратил силу постановлением Совета
Министров от 27 февраля 2001 г. N 277
пасадавыя аклады рэктара, прарэктара па вучэбнай i
навуковай рабоце Беларускага унiверсiтэта культуры,
дырэктараў (загадчыкаў, начальнiкаў), ix намеснiкаў па
навуковай рабоце, вучоных сакратароў, навуковых работнiкаў
навукова-даследчых падраздзяленняў, а таксама
прафесарска-выкладчыцкага складу дадзенага унiверсiтэта i
яго структурных падраздзяленняў павышаюцца да 40 працэнтаў;
__________________________________________________________
на прэмiраванне работнiкаў Беларускага унiверсiтэта культуры i
ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца
бюджэтныя асiгнаваннi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду
заработнай платы. Памер надбаўкi за кошт бюджэтных сродкаў
канкрэтнаму работнiку не можа перавышаць яго пасадавага акладу;
памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрам Беларускага
унiверсiтэта культуры, якiя дзейнiчаюць у цяперашнi час, павышаюцца
на 15 працэнтаў;
__________________________________________________________
Абзац третий пункта 1 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 17
января 2003 г. № 44
памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрам i
аспiрантам Беларускага унiверсiтэта культуры, якiя
дзейнiчаюць у цяперашнi час, павышаюцца на 15 працэнтаў;
__________________________________________________________
для ўстанаўлення надбавак за асаблiвыя поспехi ў вучобе,
грамадскай i навуковай рабоце i аказання матэрыяльнай дапамогi
студэнтам, магiстрам i аспiрантам выдзяляюцца бюджэтныя сродкi ў
памеры да 7 працэнтаў ад планавага стыпендыяльнага фонду.
2. Мiнiстэрству эканомiкi i Мiнiстэрству фiнансаў пры
распрацоўцы эканамiчных праграм i фармiраваннi бюджэту рэспублiкi на
чарговы год прадугледжваць выдзяленне асiгнаванняў Беларускаму
унiверсiтэту культуры на абнаўленне i развiццё яго
матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
3. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры ўнесцi змены ва ўмовы аплаты
працы работнiкаў, названых у пункце 1 дадзенай пастановы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|