ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости


         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      2 лiстапада 2000 г. № 1686

 АБ МЕРАХ ПА АБНАЎЛЕННЮ I РАЗВIЦЦЮ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ
 БАЗЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ РАБОТНIКАЎ, АСПIРАНТАЎ I
 СТУДЭНТАЎ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМII МУЗЫКI


        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17
         января 2003 г.  № 44 (Национальный  реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2003 г., № 10, 5/11827) 


     У мэтах  удасканалення  нацыянальнай  сiстэмы адукацыi ў галiне
музычнага   мастацтва,   далейшага   развiцця   навукова-культурнага
патэнцыялу рэспублiкi,  сацыяльнай падтрымкi работнiкаў,  аспiрантаў
(асiстэнтаў-стажораў) i  студэнтаў  Беларускай  дзяржаўнай  акадэмii
музыкi,  а  таксама  ў сувязi з наданнем ёй статуса вядучай вышэйшай
навучальнай установы ў галiне  музычнага  мастацтва  ў  нацыянальнай
сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Устанавiць,  што з 1 лiстапада  2000  г.  за  кошт  сродкаў,
прадугледжаных  у  рэспублiканскiм  бюджэце на фiнансаванне вышэйшай
адукацыi:
     на  прэмiраванне  работнiкаў  Беларускай  дзяржаўнай   акадэмii
музыкi i ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца
сродкi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду заработнай платы. Памер
надбаўкi  за  кошт  бюджэтных  асiгнаванняў канкрэтнаму работнiку не
можа перавышаць яго службовага акладу;
     памеры вучэбных стыпендый  студэнтам,  магiстрантам  Беларускай
дзяржаўнай  акадэмii  музыкi,  якiя  выплачваюцца з рэспублiканскага
бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў; 
          __________________________________________________________
         Абзац третий   пункта   1   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров от 17 января 2003 г. N 44

            памеры вучэбных   стыпендый  студэнтам,  магiстрантам  i
         аспiрантам  (асiстэнтам-стажорам)   Беларускай   дзяржаўнай
         акадэмii   музыкi,  якiя  выплачваюцца  з  рэспублiканскага
         бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў;
         __________________________________________________________

     на ўстанаўленне  надбавак  за  асаблiвыя  поспехi   ў   вучобе,
грамадскай   i  навуковай  рабоце,  аказанне  матэрыяльнай  дапамогi
студэнтам, магiстрантам, аспiрантам (асiстэнтам-стажорам) Беларускай
дзяржаўнай   акадэмii  музыкi  выдзяляюцца  сродкi  ў  памеры  да  7
працэнтаў стыпендыяльнага фонду.
     2. Мiнiстэрству    фiнансаў    i  Мiнiстэрству  эканомiкi   пры
фармiраваннi    праекта    рэспублiканскага    бюджэту  i   прагнозу
сацыяльна-эканамiчнага    развiцця    рэспублiкi   на  чарговы   год
прадугледжваць    выдзяленне   асiгнаванняў  Беларускай   дзяржаўнай
акадэмii  музыкi  на  абнаўленне i развiццё яе матэрыяльна-тэхнiчнай
базы.

 Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН

 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России