ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости


                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     2 лiстапада 2001 г. № 623

АБ ЗАСНАВАННI НАГРУДНАГА ЗНАКА "САВЕТ БЯСПЕКI"

     1. Заснаваць нагрудны знак "Савет Бяспекi".
     2. Зацвердзiць прыкладзеныя Палажэнне аб нагрудным знаку "Савет
Бяспекi" i яго апiсанне.
     3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.ЛУКАШЭНКА

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.11.2001 № 623

                             ПАЛАЖЭННЕ
                 аб нагрудным знаку "Савет Бяспекi"

     1. Нагрудны  знак  "Савет  Бяспекi"  (далей  -  нагрудны  знак)
уручаецца  Прэзiдэнту  Рэспублiкi  Беларусь, Старшынi Савета Бяспекi
Рэспублiкi  Беларусь,  пастаянным  членам  i  членам  Савета Бяспекi
Рэспублiкi Беларусь.
     2. Нагрудным  знакам  узнагароджваюцца  службовыя асобы органаў
дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь, а таксама службовыя асобы
iншых  краiн,  якiя  ўнеслi значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай
бяспекi Рэспублiкi Беларусь.
     Нагрудным    знакам  могуць  быць  узнагароджаны   супрацоўнiкi
Дзяржаўнага  сакратарыята  Савета  Бяспекi  Рэспублiкi  Беларусь  за
ўзорнае  выкананне  службовых  абавязкаў  па  забеспячэнню дзейнасцi
Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь i Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь
у сферы нацыянальнай бяспекi.
     3. Узнагароджванне    нагрудным    знакам    ажыццяўляецца    ў
адпаведнасцi  з  распараджэннем Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi
Рэспублiкi Беларусь.
     4. Нагрудны знак уручаецца Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi
Рэспублiкi Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы.
     Адначасова    з    нагрудным    знакам  уручаецца   пасведчанне
ўстаноўленага ўзору.
     5. Паўторнае  ўзнагароджванне  нагрудным знакам не праводзiцца.
Дублiкат нагруднага знака ў выпадку яго страты не выдаецца.
     6. Нагрудны  знак носiцца на правым баку грудзей i размяшчаецца
пасля знака аб заканчэннi навучальнай установы.

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.11.2001 № 623

                              АПIСАННЕ
                  нагруднага знака "Савет Бяспекi"

     Нагрудны  знак  "Савет Бяспекi" ўяўляе сабой авал памерам 42х34
мм  серабрыстага  колеру  з  полем гарызантальнай штрыхоўкi. У авале
размяшчаецца  выява мяча лязом унiз, абрамлёнага лаўровым вянком. На
меч  накладзены  шчыт  з  полем  зялёнага  колеру,  у  цэнтры  якога
знаходзiцца  выява  Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi Беларусь, пад ёй -
два  дубовыя  лiсты.  Шчыт з трох бакоў акантоўвае чырвоная стужка з
надпiсам "САВЕТ БЯСПЕКI".
     Выявы  Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi Беларусь, дубовых лiстоў,
лiтары  надпiсу  i  ручка  мяча  - залацiстага колеру. Пакрыццё поля
шчыта i стужкi - ювелiрная эмаль.
     Адваротны  бок  нагруднага знака мае гладкую паверхню, шрубавае
мацаванне, у нiжняй частцы яго знаходзiцца парадкавы нумар знака.


 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России