ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о торговле


                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 20 красавiка 1995 г.  N 255         


 АБ АРГАНIЗАЦЫI РЫНКУ ПА пр.ПАРТЫЗАНСКАМУ, 99

===

     У раёне  магазiна  "Камiсiйныя аўтамабiлi i запасныя часткi" па
пр.Партызанскаму, 99 стварыўся стыхiйны рынак па гандлю аўтамабiлямi
i   запаснымi  часткамi  да  iх.  У  сувязi  з  будаўнiцтвам  метро,
непрыстасаванасцю пляцоўкi пад такi  продаж  узнiклi  складанасцi  з
рухам грамадскага транспарту i грамадзян у раёне магазiна.  Шляхi да
магазiна не добраўпарадкаваны i  праходзяць  па  зяленай  зоне,  што
прывяло  да  яе  знiшчэння,  тэрыторыя,  якая  прылягае да магазiна,
забруджана бытавым смеццем i практычна не прыбiраецца.
     Улiчваючы тое,  што ў горадзе адкрыты i працуе аўтарынак,  i на
падставе вышэйпададзенага Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. Забаранiць ЗАТ "Камiсiйныя  аўтамабiлi  i  запасныя  часткi"
выкарыстанне тэрыторыi,     якая    прылягае    да    магазiна    па
пр.Партызанскаму, 99,  пад  арганiзацыю  продажу   аўтамабiляў   або
правядзенне iх камiсii.

     2. Упраўленню   "Галоўмiнскархiтэктура"  па  заказу  Заводскага
райвыканкома выканаць схему арганiзацыi таварнага рынку да  01.06.95
г.

     3. Заводскаму  райвыканкому  ва  ўстаноўленым  парадку правесцi
неабходную работу  па   добраўпарадкаванню   тэрыторыi,   вызначэнню
спецыялiзацыi рынку i яго адкрыццю да 01.09.95 г.

     4. Кантроль   за   выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласцi  на
намеснiка старшынi гарвыканкома Ляха М.А.


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна


 

<<< Главная страница | < Законодательство о торговле



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России