МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
3 кастрычнiка 1996 г. N 734
АБ УПАРАДКАВАННI ГАНДЛЮ ДРУКАВАНАЙ ПРАДУКЦЫЯЙ
ЭРАТЫЧНАГА ХАРАКТАРУ Ў г.МIНСКУ
===
[Изменения и дополнения:
Решение Минского городского исполнительного комитета
от 14 января 1999 г. N 14 .
У сувязi з ростам колькасцi правапарушэнняў сярод падросткаў у
г.Мiнску i ў мэтах упарадкавання гандлю друкаванай прадукцыяй
эратычнага характару, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Дазволiць продаж друкаванай прадукцыi эратычнага характару -
твораў мастацкай лiтаратуры розных жанраў, выданняў фальклору
(казкi, анекдоты), лiтаратуру па сексуальнай асвеце i палавому
выхаванню (дапаможнiк па тэхнiцы коiтусу, сексуальныя гараскопы),
эратычныя часопiсы, газеты, бюлетэнi, брашуры, прадукцыю малых
формаў (календары, плакаты, паштоўкi, рэкламныя праспекты),
кнiжна-часопiсную афармiцельскую прадукцыю (мастацкiя фатаграфii,
малюнкi, эстампы i г.д.):
1.1. Кнiгагандлёваму прадпрыемству "Белкнiга" у спецыялiзаваных
аддзелах кнiжных магазiнаў (дадатак 1);
1.2. Мiнскаму гарадскому прадпрыемству "Саюздрук" у магазiнах
прадпрыемства;
1.3. Камерцыйным структурам у спецыялiзаваных аддзелах
магазiнаў.
2. Забаранiць гандаль друкаванай прадукцыяй эратычнага
характару ў цэнтральнай частцы горада (пр.Ф.Скарыны, пр.Машэрава, па
вул.Нямiзе, М.Багдановiча, К.Маркса, Кiрава, Гарадскi вал,
Iнтэрнацыянальнай, Ленiна, Энгельса, Урыцкага, Камсамольскай,
Рэвалюцыйнай, Свярдлова, Ленiнградскай, у Троiцкiм прадмесцi, на
Прывакзальнай плошчы, на пл.Незалежнасцi, у пераходах метрапалiтэна,
на рынках, вакзалах, аўтастанцыях.
2.1. Забаранiць гандаль друкаванай прадукцыяй эратычнага
характару ў кiёсках, якiя належаць Мiнскаму гарадскому прадпрыемству
"Саюздрук".
3. За гандаль друкаванай прадукцыяй эратычнага характару ў
неўстаноўленых месцах прымаюцца меры адмiнiстрацыйнага спагнання,
якiя прадугледжаны дзеючым заканадаўствам. Канфiскаваная друкаваная
прадукцыя эратычнага характару ва ўстаноўленым парадку перадаецца
для далейшай рэалiзацыi на дагаварных пачатках у кнiжныя магазiны
горада:
N 3 - пр.Партызанскi, 147 (Завадскi раён)
N 11 - вул.Асiпенкi, 2 (Цэнтральны раён)
N 16 - вул.К.Лiбкнехта, 88 (Маскоўскi раён)
N 27 - вул.Танкавая, 16 "Медыцынская кнiга" (Фрунзенскi раён)
N 34 - вул.Ландара, 2 (Кастрычнiцкi раён)
N 46 - вул.Куйбышава, 75 (Савецкi раён)
N 39 - вул.Калiноўскага, 55 (Першамайскi раён)
N 9 - вул.Кашавога, 18 (Партызанскi раён)
N 42 - пр.Ракасоўскага, 114 (Ленiнскi раён)
Сродкi ад канфiскаванай прадукцыi паступаюць на пазабюджэтны
рахунак Мiнгарвыканкома.
4. Дазволiць нароўнi з iншымi фiльмамi, паказ фiльмаў
эратычнага характару ў г.Мiнску ў кiнатэатрах "Сучаснiк"
(вул.Харкаўская, 70), "Ракета" (Рабочы завулак, 3), "Кiеў"
(вул.Кахоўская, 29), "Бярэсце" (пр.газеты "Праўда", 25), "Дружба"
(вул.Ташкенцкая, 9), "Вiльнюс" (вул.Калiноўскага, 55), у вiдэазале
"Галактыка" (пр.газеты "Iзвесцiя", 18).
У астатнiх кiнатэатрах i вiдэазалах паказ фiльмаў эратычнага
характару забараняецца.
5. Рашэнне ўступае ў сiлу з дня апублiкавання ў прэсе.
Дзеянне яго ў адносiнах перыядычных выданняў (газет,
часопiсаў) распаўсюджваецца толькi на тыя з iх, якiя зарэгiстраваны
ва ўстаноўленым парадку ў якасцi эратычных.
__________________________________________________________
Пункт 5 дополнен абзацем вторым решением Минского
городского исполнительного комитета от 14 января 1999 г.
N 14
__________________________________________________________
6. Рашэннi Мiнгарвыканкома N 488 ад 10.09.92, N 6 ад 04.01.93,
N 615 ад 25.10.93 лiчыць страцiўшымi сiлу.
7. Надрукаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Вячэрнi Мiнск".
8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
начальнiка ўпраўлення культуры гарвыканкома Кураша В.I.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
Проверено: юрист Балашко А.А. 14.04.99
<<< Главная
страница | < Законодательство о торговле
|