ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о социальной защите и социальном страховании



                  ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ
                        РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

                    от 31 декабря 1992 г. N 801


 Об утверждении Положения о медико-реабилитационных
 экспертных комиссиях

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         30  июня  1995 г.  N 346  (Собрание  указов  Президента   и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1995 г., N 19, ст.446) ;
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         11 сентября 1998 г. N 1427 ;
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18
         мая  2002  г.  № 641 (Национальный  реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10479) 


     В  целях исполнения  статьи  12  Закона Республики  Беларусь "О
социальной защите  инвалидов в Республике  Беларусь" Совет Министров
Республики Беларусь ПОСТАНОВЛЯЕТ:

     1.  Утвердить прилагаемое  Положение о  медико-реабилитационных
экспертных комиссиях.

     2. Министерству  здравоохранения утвердить до 1  января 1993 г.
по    согласованию   с    Министерством   социального   обеспечения,
Государственным комитетом  по труду и социальной  защите населения и
другими заинтересованными Инструкцию по определению группы и причины
инвалидности.

     3. Признать  утратившим силу с  1 января 1993  г. постановление
Совета Министров  БССР и Белсовпрофа от  1 апреля 1985 г.  N 102 "Об
утверждении  Положения  о  врачебно-трудовых  экспертных комиссиях в
Белорусской ССР" (СЗ БССР, 1985 г., N 14, ст.221).


 Председатель Совета Министров
 Республики Беларусь                              В.Кебич

 Управляющий Делами Совета
 Министров Республики Беларусь                    Н.Кавко


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        пастановай Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 31 снежня 1992 г. N 801


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб медыка-рэабiлiтацыйных экспертных
 камiсiях


                         Агульныя палажэннi

     1. Медыка-рэабiлiтацыйныя  экспертныя камiсii *) ў адпаведнасцi
з заканадаўствам   Рэспублiкi   Беларусь    праводзяць    экспертызу
парушэнняў жыццядзейнасцi    грамадзян,    а    таксама    складаюць
iндывiдуальныя праграмы рэабiлiтацыi i ажыццяўляюць кантроль  за  iх
выкананнем.

 ______________________________
     *) У далейшым называюцца камiсiямi.

     2. Камiсii  знаходзяцца  ў  падпарадкаваннi  ўпраўленняў  аховы
здароўя выканкамаў абласных i Мiнскага гарадскога  Саветаў  народных
дэпутатаў,   якiя   арганiзоўваюць   iх  работу  па  тэрытарыяльнаму
прынцыпу: абласныя,  цэнтральная гарадская  ў  г.Мiнску,  гарадскiя,
раённыя, мiжраённыя, спецыялiзаваныя.

     3. Фiнансаванне  расходаў на ўтрыманне камiсiй ажыццяўляецца за
кошт асiгнаванняў,  прадугледжаных у бюджэтах абласцей i г.Мiнска на
ахову здароўя.  Распарадчыкам  крэдытаў  з`яўляецца  галоўны эксперт
вобласцi /г.Мiнска/ па медыка-сацыяльнай экспертызе i рэабiлiтацыi.

     4. Камiсiя з`яўляецца юрыдычнай асобай,  мае пячатку  з  выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i штамп са сваiм найменнем.

                        Арганiзацыя камiсiй

     5. Камiсii  ўтвараюцца,  рэарганiзуюцца i лiквiдуюцца абласнымi
/Мiнскiм гарадскiм/  Саветамi  народных  дэпутатаў  або  ў  парадку,
устаноўленным гэтымi Саветамi.

     6. Фармiраванне  сеткi раённых,  мiжраённых,  гарадскiх камiсiй
праводзiцца ў    залежнасцi   ад   колькасцi   абслугоўваемага   iмi
насельнiцтва /як  правiла,  на  раён  ствараецца  адна  камiсiя/.  У
вобласцi могуць стварацца i спецыялiзаваныя камiсii.
     У кожнай  вобласцi  ствараецца  адна  абласная,  ў  г.Мiнску  -
цэнтральная гарадская камiсiя.
     Пры неабходнасцi  Мiнiстэрствам  аховы   здароўя   арганiзуецца
рэспублiканская камiсiя.

     7. У структуру абласных i Мiнскай цэнтральнай гарадской камiсiй
уваходзяць 2-3 саставы.
     У кожным  саставе  павiнны быць 3 урачы-рэабiлiтолагi-эксперты:
тэрапеўт, хiрург,  неўрапатолаг,  адзiн з якiх назначаецца старшынёй
саставу, а таксама старшая медсястра, медрэгiстратар /аператар ЭВМ/.
Акрамя таго,   у   штат   уключаюцца    ўрачы-рэабiлiтолагi-эксперты
наступных спецыяльнасцей:   педыятр,  акулiст,  псiхiятр  або  iншыя
вузкiя спецыялiсты i ўрач-статыстык /у залежнасцi ад аб`ёму работы/,
а таксама    iншы   персанал:   юрысконсульт,   галоўны   бухгалтар,
бухгалтар-касiр, iнспектар па кадрах,  вадзiцель,  прыбiральшчыца  i
гардэробшчыца.
     У склад раённых i мiжраённых,  гарадскiх камiсiй  уваходзяць  3
урачы-рэабiлiтолагi-эксперты: тэрапеўт,   хiрург,   неўрапатолаг,  а
таксама метадыст-рэабiлiтолаг,  старшая  медсястра,   медрэгiстратар
/аператар ЭВМ/.
     У склад   камiсii   спецыялiзаванага   i   змешанага   профiляў
уваходзяць 2 урачы,  спецыяльнасцi якiх адпавядаюць профiлю камiсii,
а таксама тэрапеўт або неўрапатолаг,  метадыст-рэабiлiтолаг, старшая
медсястра, медрэгiстратар /аператар ЭВМ/.
     Камiсii для  правядзення  медыка-сацыяльнай  экспертызы  могуць
прыцягваць кансультантаў   па   медыцынскiх   i   iншых  пытаннях  з
пагадзiннай аплатай  працы,  а  таксама   прадстаўнiкоў   грамадскiх
арганiзацый.

     8. Кiраўнiцтва работай камiсiй у абласцях i г.Мiнску ажыццяўляе
галоўны эксперт вобласцi /г.Мiнска/ па медыка-сацыяльнай  экспертызе
i рэабiлiтацыi,  якi  з`яўляецца таксама старшынёй аднаго з саставаў
абласной /Мiнскай  цэнтральнай  гарадской/  камiсii  i   назначаецца
ўпраўленнем аховы  здароўя выканкама абласнога /Мiнскага гарадскога/
Савета народных дэпутатаў.

     9. Старшынёй камiсii назначаецца адзiн з урачоў, што ўваходзiць
у яе  склад,  якi  арганiзуе,  забяспечвае  работу  камiсii  i  нясе
персанальную адказнасць за яе дзейнасць.

                      Абавязкi i правы камiсiй

     10. Абласныя i Мiнская цэнтральная гарадская камiсii:
     ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва i кантроль за
дзейнасцю гарадскiх, раённых, мiжраённых i спецыялiзаваных камiсiй;
     аналiзуюць стан  медыка-сацыяльнай экспертызы i рэабiлiтацыйнай
работы ў   абласцях   i    г.Мiнску    i    прычыны    iнвалiднасцi,
узаемадзейнiчаюць з    адпаведнымi    органамi    пры    распрацоўцы
мерапрыемстваў па прафiлактыцы  iнвалiднасцi  i  сацыяльнай  абароне
iнвалiдаў, прымаюць удзел у стварэннi спецыялiзаваных рабочых месцаў
для iнвалiдаў,  штоквартальна  аналiзуюць   вынiкi   сваёй   работы,
прадстаўляюць справаздачы ў парадку падпарадкаванасцi;
     праводзяць паўторны  агляд  асоб  па   накiраванню   гарадскiх,
раённых, мiжраённых,  спецыялiзаваных камiсiй,  а таксама асоб, якiя
абскардзiлi рашэннi ўказаных камiсiй,  i ў выпадку неабгрунтаванасцi
гэтых рашэнняў адмяняюць iх;
     у складаных  выпадках  накiроўваюць  хворых   i   iнвалiдаў   у
Рэспублiканскi  навукова-практычны  цэнтр  экспертызы i рэабiлiтацыi
iнвалiдаў,  на  Рэспублiканскi  мiжведамасны  экспертны   савет   па
ўстанаўленню   прычыннай   сувязi   захворванняў,  якiя  прывялi  да
iнвалiднасцi  цi  смерцi,  у  асоб,  пацярпелых  ад  катастрофы   на
Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый i ў вынiку вытворчасцi i
выпрабаванняў ядзернай зброi або  на  Рэспублiканскую  мiжведамасную
камiсiю  па вызначэнню прычыннай сувязi iнвалiднасцi са знаходжаннем
на фронце ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны; 
          __________________________________________________________
         Абзац   пятый  пункта   10  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  18
         мая 2002 г. N 641

            у складаных  выпадках  накiроўваюць хворых i iнвалiдаў у
         Рэспублiканскi  навукова-практычны   цэнтр   экспертызы   i
         рэабiлiтацыi   iнвалiдаў,  на  Рэспублiканскi  мiжведамасны
         экспертны   савет   па   ўстанаўленню   прычыннай    сувязi
         захворванняў з вынiкамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС або
         на  Рэспублiканскую  мiжведамасную  камiсiю  па  вызначэнню
         прычыннай  сувязi  iнвалiднасцi  са  знаходжаннем на фронце
         ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны;
         ___________________________________________________________
         Абзац   пятый  пункта   10  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 30
         июня 1995 г. N 346

            у складаных  выпадках накiроўваюць хворых  i iнвалiдаў у
         Рэспублiканскi   навукова-практычны   цэнтр   экспертызы  i
         рэабiлiтацыi  iнвалiдаў,   на  Рэспублiканскi  мiжведамасны
         экспертны   савет   па    ўстанаўленню   прычыннай   сувязi
         захворвання з выкананнем работ па лiквiдацыi вынiкаў аварыi
         на Чарнобыльскай  АЭС або на  Рэспублiканскую мiжведамасную
         камiсiю  па  вызначэнню  прычыннай  сувязi  iнвалiднасцi са
         знаходжаннем   на  фронце   ўдзельнiкаў  Вялiкай   Айчыннай
         вайны;
         __________________________________________________________

     праводзяць агляд iнвалiдаў з мэтай вызначэння iх патрэбнасцi  ў
спецыяльных транспартных сродках;
     укараняюць у  практыку  работы  камiсiй  навуковыя  прынцыпы  i
метады медыка-сацыяльнай экспертызы i рэабiлiтацыi iнвалiдаў;
     прымаюць меры па павышэнню квалiфiкацыi работнiкаў камiсiй.

     11. Гарадскiя, раённыя, мiжраённыя i спецыялiзаваныя камiсii:
     устанаўлiваюць ступень   абмежавання   жыццядзейнасцi   хворых,
прычыну i час наступлення iнвалiднасцi;
     вызначаюць ступень   страты   прафесiйнай   працаздольнасцi  /у
працэнтах/ асобамi,  якiя атрымалi калецтва  або  iншае  пашкоджанне
здароўя, звязанае  з  выкананнем iмi працоўных абавязкаў,  а таксама
патрэбнасцi iх у дадатковых вiдах дапамогi;
     устанаўлiваюць прычынную  сувязь  смерцi  iнвалiда  з вытворчай
траўмай, прафесiйным  захворваннем,  раненнем  на  фронце  i  iншымi
акалiчнасцямi для   вырашэння   пытання   аб   назначэннi  пенсii  i
кампенсаваннi ўрону членам сям`i памёршага;
     складаюць iндывiдуальныя   праграмы  рэабiлiтацыi  з  указаннем
аб`ёму, парадку i  паслядоўнасцi  медыцынскай,  сацыяльна-бытавой  i
прафесiйнай рэабiлiтацыi i кантралююць iх выкананне;
     аналiзуюць штоквартальна  паказчыкi  сваёй  работы,   складаюць
справаздачы аб  рабоце  i прадстаўляюць iнфармацыю па запатрабаванню
вышэйстаячых органаў;
     удзельнiчаюць у  правядзеннi канферэнцый,  нарад,  семiнараў па
пытаннях прафiлактыкi iнвалiднасцi,  медыка-сацыяльнай экспертызы  i
рэабiлiтацыi iнвалiдаў сумесна з лячэбнымi ўстановамi,  прафсаюзнымi
арганiзацыямi;
     абследуюць разам са службай занятасцi прадпрыемствы па пытаннях
працаўладкавання iнвалiдаў,   удзельнiчаюць   у   вызначэннi   квоты
бранiраваных рабочых месцаў для iнвалiдаў;
     аказваюць кансультацыйную    дапамогу    лячэбна-прафiлактычным
установам у   вырашэннi   пытанняў   медыка-сацыяльнай   экспертызы,
кантралююць правядзенне  экспертызы  часовай   непрацаздольнасцi   i
медыцынскай рэабiлiтацыi;
     выдаюць пасведчанне iнвалiда пры  ўстанаўленнi  ўпершыню  групы
iнвалiднасцi;
     запаўняюць адпаведныя графы пасведчання пры прадаўжэннi тэрмiну
iнвалiднасцi або змяненнi групы /прычыны/ iнвалiднасцi.

     12. Камiсii маюць права:
     атрымлiваць ад органаў i ўстаноў аховы  здароўя,  адмiнiстрацыi
прадпрыемстваў, устаноў,  арганiзацый i iншых суб`ектаў гаспадарання
звесткi, неабходныя  для  работы  камiсiй,  у  тым  лiку  даныя   аб
характары i  ўмовах  працы  асоб,  якiя праходзяць агляд.  Службовыя
асобы нясуць устаноўленую  заканадаўствам  адказнасць  за  выдаванне
iнфармацыi, што з`яўляецца камерцыйнай тайнай суб`екта гаспадарання;
     накiроўваць     асоб,     якiя      праходзяць     агляд,     у
лячэбна-прафiлактычныя   ўстановы   для   ўдакладнення   дыягназу  i
аднаўленчага лячэння;
     наведваць ва   ўстаноўленым  парадку  прадпрыемствы,  установы,
арганiзацыi i   iншыя   суб`екты   гаспадарання,   аглядаць    месцы
вытворчасцi, вытворчыя   i   службовыя   памяшканнi,   знаёмiцца  са
справаздачамi, статыстычнымi  i  iншымi  матэрыяламi   па   пытаннях
дзейнасцi камiсiй.

                Парадак агляду грамадзян у камiсiях

     13. Агляд  грамадзян  праводзiцца  па месцы жыхарства або месцы
прымацавання iх да лячэбна-прафiлактычнай  установы  па  накiраванню
адпаведнай лячэбна-прафiлактычнай установы /урачэбна-кансультацыйнай
рэабiлiтацыйнай камiсii/.

     14. Камiсii праводзяць агляд грамадзян, у тым лiку дзяцей да 16
гадоў, у  тых  выпадках,  калi заканадаўства звязвае з устанаўленнем
iнвалiднасцi прадастаўленне  правоў  на  сацыяльную   дапамогу   або
вызваленне ад  выканання  адпаведных абавязкаў,  i ў iншых выпадках,
прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

     15. Накiраванне  грамадзян  на   медыка-сацыяльную   экспертызу
ажыццяўляецца пасля    правядзення    дыягнастычных,    лячэбных   i
рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў. Асобы, якiя накiроўваюцца на камiсiю
ў перыяд  часовай  непрацаздольнасцi,  праходзяць агляд без чаргi на
ўсiх этапах экспертызы.

     16. Камiсii      праводзяць      выязныя      пасяджэннi      ў
лячэбна-прафiлактычных установах.

     17. Калi  хворы  не  можа  з`явiцца  ў камiсiю па стану здароўя
згодна з   заключэннем   лячэбна-прафiлактычнай   установы,    агляд
праводзiцца дома  або  ў стацыянары,  дзе ён знаходзiцца на лячэннi:
пры немагчымасцi арганiзаваць выязное пасяджэнне камiсii  экспертнае
рашэнне ў выключных выпадках можа прымацца завочна.
     Па асобах,  якiя знаходзяцца на працяглым стацыянарным  лячэннi
за межамi  Рэспублiкi  Беларусь,  можа  выносiцца экспертнае рашэнне
абласной, Мiнскай цэнтральнай гарадской i рэспублiканскай  камiсiямi
завочна па   прадстаўленню   дакументаў   з   лячэбна-прафiлактычнай
установы.

     18. Камiсii праводзяць пасяджэннi ў поўным складзе  i  прымаюць
рашэнне пасля   калегiяльнага  абмеркавання  вынiкаў  агляду.  Даныя
экспертнага агляду i рашэнне камiсii заносяцца ў пратакол пасяджэння
i акт агляду камiсii, якiя падпiсваюцца старшынёй, астатнiмi членамi
камiсii i завяраюцца пячаткай.
     Калi старшыня  або некаторыя члены камiсii не згодны з прынятым
рашэннем, то ў акт  агляду  заносiцца  iх  асобная  думка  i  акт  у
3-дзённы тэрмiн   прадстаўляецца  ў  абласную,  Мiнскую  цэнтральную
гарадскую камiсiю, што прымаюць рашэннi па гэтаму пытанню.
     Рашэннi абласных i Мiнскай цэнтральнай гарадской камiсiй /у тым
лiку  i пры  аглядзе ў  складаных выпадках,  у парадку  кантролю або
абскарджання i ў iншых  выпадках/ прымаюцца большасцю галасоў членаў
камiсii.  Пры  роўнасцi  галасоў  голас  старшынi камiсii з`яўляецца
рашаючым. Член камiсii, не згодны з прынятым рашэннем, выкладае сваю
асобную думку ў пiсьмовым выглядзе, што прыкладаецца да справы.

     19. Датай устанаўлення iнвалiднасцi лiчыцца дзень паступлення ў
камiсiю дакументаў, неабходных для агляду хворага.

     20. Даведкi з рашэннем аб групе,  прычыне iнвалiднасцi, тэрмiне
паўторнага агляду  камiсii   накiроўваюць   у   органы   пенсiённага
забеспячэння /аддзел   сацыяльнага   забеспячэння  выканкама  Савета
народных дэпутатаў,   аблваенкамат,   упраўленне   ўнутраных   спраў
аблвыканкама, упраўленне дзяржаўнай бяспекi аблвыканкама/ i па месцы
работы. Iндывiдуальная  праграма  рэабiлiтацыi   выдаецца   камiсiяй
iнвалiду.
     Формы дакументаў,  што  выкарыстоўваюцца  ў   рабоце   камiсiй,
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам    аховы   здароўя   па   ўзгадненню   з
адпаведнымi Мiнiстэрствамi i ведамствамi.

     21. Асобы,  вiнаватыя  ў   вынясеннi   наўмысна   няправiльнага
рашэння, незаконнай  выдачы  дакументаў камiсiй,  нясуць адказнасць,
прадугледжаную дзеючым заканадаўствам.

                Тэрмiны паўторнага агляду i парадак
                   абскарджання рашэнняў камiсiй

     22. Пры   няўстойлiвых   зваротных  марфалагiчных  змяненнях  i
парушэннях функцый органаў i сiстэм арганiзма ў мэтах  назiрання  за
эфектыўнасцю лячэння  i  праведзеных рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў,
станам здароўя   i   ступенню   сацыяльнай   адаптацыi   праводзiцца
перыядычны паўторны агляд iнвалiдаў.
     Паўторны агляд iнвалiдаў першай групы праводзiцца адзiн раз у 2
гады, iнвалiдаў  другой  i  трэцяй  групы  -  адзiн  раз  у  год,  а
дзяцей-iнвалiдаў, былых воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў i iнвалiдаў з лiку
асоб, якiя  пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,  - у
iншыя тэрмiны,   прадугледжаныя   дзеючымi   нарматыўнымi    актамi.
Iнвалiднасць устанаўлiваецца да першага чысла месяца,  наступнага за
тым месяцам, на якi прызначаны чарговы паўторны агляд.

     23.  Пры  ўстойлiвых   незваротных  марфалагiчных  змяненнях  i
парушэннях   функцый  органаў   i  сiстэм   арганiзма,  немагчымасцi
паляпшэння працякання  захворвання i сацыяльнай  адаптацыi з прычыны
неэфектыўнасцi     праведзеных     рэабiлiтацыйных    мерапрыемстваў
iнвалiднасць устанаўлiваецаа без  указання тэрмiну паўторнага агляду
пасля  3  гадоў  назiрання  ў  камiсii. Iнвалiднасць устанаўлiваецца
таксама  бестэрмiнова  па  анатамiчнаму  дэфекту,  калi адсутнiчаюць
паказаннi для медыцынскай рэабiлiтацыi.
     Паўторны агляд  iнвалiдаў  раней  чым   ва   ўказаныя   тэрмiны
праводзiцца пры   змяненнi   абмежавання   iх   жыццядзейнасцi   або
пры выяўленнi фактаў неабгрунтаванага рашэння камiсii.
     Паўторны агляд  iнвалiдаў  - мужчын старэй за 60 гадоў i жанчын
старэй за 55 гадоў - праводзiцца толькi па iх заяве  або  ў  выпадку
прыняцця камiсiяй рашэння на падставе падложных дакументаў. 
          __________________________________________________________
         Абзац  третий   пункта  23  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  Республики Беларусь от 11
         сентября 1998 г. N 1427

            Паўторны агляд  iнвалiдаў - мужчын старэй  за 55 гадоў i
         жанчын старэй за 50 гадоў  - праводзiцца толькi па iх заяве
         або  ў  выпадку  прыняцця   камiсiяй  рашэння  на  падставе
         падложных дакументаў.
         __________________________________________________________

     24. Пры  нязгодзе  аглядаемага  з рашэннем гарадской,  раённай,
мiжраённай,  спецыялiзаванай камiсii ён мае права на працягу  месяца
падаць  пiсьмовую  заяву  аб  сваёй нязгодзе ў абласную /цэнтральную
гарадскую/ камiсiю  або  ў  камiсiю,  у  якой  ён  праходзiў  агляд.
Камiсiя,  што  праводзiла  агляд,  у 3-дзённы тэрмiн з дня атрымання
заявы накiроўвае ўсе наяўныя дакументы разам  з  заявай  на  разгляд
абласной  /цэнтральнай  гарадской/  камiсii,  якая  не пазней чым за
месяц з  дня  падачы  заявы  праводзiць  паўторны  агляд  хворага  i
выносiць рашэнне па дадзеным выпадку адразу або пасля кансультацыi ў
Рэспублiканскiм    навукова-практычным    цэнтры    экспертызы     i
рэабiлiтацыi,  Рэспублiканскiм  мiжведамасным  экспертным  савеце па
ўстанаўленню  прычыннай  сувязi  захворванняў,   якiя   прывялi   да
iнвалiднасцi   цi  смерцi,  у  асоб,  пацярпелых  ад  катастрофы  на
Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый i ў вынiку вытворчасцi i
выпрабаванняў   ядзернай  зброi  або  Рэспублiканскай  мiжведамаснай
камiсii па вызначэнню прычыннай сувязi iнвалiднасцi са  знаходжаннем
на  фронце  ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны,  заключэннi якiх для
камiсii з`яўляюцца абавязковымi. 
          __________________________________________________________
         Абзац   первый  пункта  24  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  18
         мая 2002 г. N 641

            24. Пры   нязгодзе  аглядаемага  з  рашэннем  гарадской,
         раённай,  мiжраённай,  спецыялiзаванай камiсii ён мае права
         на  працягу месяца падаць пiсьмовую заяву аб сваёй нязгодзе
         ў абласную /цэнтральную гарадскую/ камiсiю або ў камiсiю, у
         якой ён праходзiў агляд.  Камiсiя,  што праводзiла агляд, у
         3-дзённы  тэрмiн  з  дня  атрымання  заявы  накiроўвае  ўсе
         наяўныя  дакументы  разам  з  заявай  на  разгляд  абласной
         /цэнтральнай гарадской/ камiсii,  якая  не  пазней  чым  за
         месяц  з дня падачы заявы праводзiць паўторны агляд хворага
         i выносiць рашэнне па дадзеным  выпадку  адразу  або  пасля
         кансультацыi  ў  Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры
         экспертызы i  рэабiлiтацыi,  Рэспублiканскiм  мiжведамасным
         экспертным   савеце   па   ўстанаўленню   прычыннай  сувязi
         захворванняў з вынiкамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС або
         Рэспублiканскай   мiжведамаснай   камiсii   па   вызначэнню
         прычыннай сувязi iнвалiднасцi  са  знаходжаннем  на  фронце
         ўдзельнiкаў  Вялiкай  Айчыннай  вайны,  заключэннi якiх для
         камiсii з`яўляюцца абавязковымi.
         __________________________________________________________

     Рашэнне абласной,   цэнтральнай  гарадской  камiсii  можа  быць
абскарджана ў судзе. 
          __________________________________________________________
         Пункт  24   -  с  изменениями,   внесенными  постановлением
         Кабинета Министров  Республики Беларусь от 30  июня 1995 г.
         N 346

            24.  Пры  нязгодзе  аглядаемага  з  рашэннем  гарадской,
         раённай, мiжраённай,  спецыялiзаванай камiсii ён  мае права
         на працягу месяца падаць  пiсьмовую заяву аб сваёй нязгодзе
         ў абласную /цэнтральную гарадскую/ камiсiю або ў камiсiю, у
         якой ён  праходзiў агляд. Камiсiя, што  праводзiла агляд, у
         3-дзённы  тэрмiн  з  дня  атрымання  заявы  накiроўвае  ўсе
         наяўныя  дакументы  разам  з  заявай  на  разгляд  абласной
         /цэнтральнай  гарадской/  камiсii,  якая  не  пазней чым за
         месяц з дня падачы  заявы праводзiць паўторны агляд хворага
         i выносiць  рашэнне па  дадзеным выпадку  адразу або  пасля
         кансультацыi  ў Рэспублiканскiм  навукова-практычным цэнтры
         экспертызы  i  рэабiлiтацыi,  Рэспублiканскiм мiжведамасным
         экспертным   савеце   па   ўстанаўленню   прычыннай  сувязi
         захворвання з выкананнем работ па лiквiдацыi вынiкаў аварыi
         на  Чарнобыльскай  АЭС  або  Рэспублiканскай  мiжведамаснай
         камiсii  па  вызначэнню  прычыннай  сувязi  iнвалiднасцi са
         знаходжаннем на фронце  ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны,
         заключэннi якiх для камiсii з`яўляюцца абавязковымi.
            Рашэнне  абласной,  цэнтральнай  гарадской  камiсii можа
         быць абскарджана ў судзе.
         __________________________________________________________



 

<<< Главная страница | < Законодательство о социальной защите и социальном страховании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России