ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiпеня 2004 г. № 122
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 9-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ ВЫКАРЫСТАННI
МIНЕРАЛЬНЫХ УДАБРЭННЯЎ I АРГАНIЧНЫХ УГНАЕННЯЎ ПАД УРАДЖАЙ"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 9-сг "Справаздача аб выкарыстаннi мiнеральных
удабрэнняў i арганiчных угнаенняў пад ураджай"* гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за
2004 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-сг "Справаздача аб
выкарыстаннi мiнеральных удабрэнняў i арганiчных угнаенняў пад
ураджай"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004
год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункте 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх
адасобленыя падраздзяленнi, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з`яўляецца
сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама сялянскiя (фермерскiя)
гаспадаркi i падсобныя гаспадаркi прамысловых, транспартных,
будаўнiчых i iншых арганiзацый, у якiх плошча сельскагаспадарчых
зямель складае 300 i болей гектараў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Законодательство о сельском хозяйстве и заготовке сельхозпродукции
|