ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о пенсиях


               АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ
             ВЫПЛАТЫ ПЕНСIЙ ГРАМАДЗЯНАМ, ЯКIЯ ВЫЕХАЛI
                  НА ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА ЗА МЯЖУ

                             ПАСТАНОВА
              Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                    ад 21 верасня 1994 г. N 83

===

     У мэтах  выканання артыкула 92  Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб
пенсiенным  забяспячэннi"  i  пастановы  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад  25 чэрвеня 1992  г. N 395  "Аб парадку пераводу  пенсiй
грамадзянам,  якiя  выехалi  за  мяжу"  Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвярдзiць Палажэнне аб парадку выплаты пенсiй грамадзянам,
якiя выехалi на пастаяннае жыхарства за мяжу (прыкладаецца).

     2.   Устанавiць,  што   ў  выпадку   смерцi  пенсiянера,  якому
пераводзiцца пенсiя  за мяжу, выплачваецца  дапамога на пахаванне  ў
адпаведнасцi   з  артыкулам   91  Закона   Рэспублiкi  Беларусь  "Аб
пенсiенным  забяспячэннi".  Дапамога  на  пахаванне  пераводзiцца  ў
замежнай   валюце   па   адзiнаму   курсу   валют,  якi  ўстаноўлены
Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дзень смерцi пенсiянера.


 Прэм`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                       М.Чыгiр



                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 21 верасня 1994 г. N 83

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб парадку выплаты пенсiй грамадзянам, якiя
 выехалi на пастаяннае жахарства за мяжу

                        АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.   Дадзенае   Палажэнне   рэгулюе   парадак  выплаты  пенсiй,
назначаных  у   адпаведнасцi  з  Законам   Рэспублiкi  Беларусь  "Аб
пенсiенным забяспячэннi" (надалей - Закон) грамадзянам, якiя выехалi
на пастаяннае жыхарства за мяжу.
     У  тых выпадках,  калi пагадненнямi  (дагаворамi) аб сацыяльным
забяспячэннi  памiж   Рэспублiкай  Беларусь  i   другiмi  дзяржавамi
прагудлежаны  iншыя  правiлы,  чым  тыя,  што  змяшчаюцца  ў Законе,
прымяняюцца правiлы, устаноўленыя гэтымi пагадненнямi (дагаворамi).

     2.  Парадак выплаты  пенсiй, назначаных  у Рэспублiцы  Беларусь
грамадзянам,  якiя  выехалi  на  пастаяннае  жыхарства  ў рэспублiкi
былога СССР, рэгулюецца асобнымi пагадненнямi.

     3.  Асобам, якiя  выехалi за  мяжу пасля  ўвядзення ў дзеянне 1
студзеня  1993  г.  Закона,  выплачваюцца  пенсii  па iнвалiднасцi з
прычыны  калецтва  або  прафесiйнага  захворання,  пенсii  з выпадку
страты  кармiцеля,  памершага  з  прычыны  працоўнага  калецтва  або
прафесiйнага захворвання.

     4.  Асобам,  якiя  выехалi  за  мяжу  да  1  студзеня  1993  г.
выплачваюцца ўсе вiды пенсiй  у адпаведнасцi з пастановай Вярхоўнага
Савета  Рэспублiкi  Беларусь  ад  2  лютага  1994  г. N 2740-XII "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне  Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi
змяненняў i  дапаўненняў у Закон Рэспублiкi  Беларусь "Аб пенсiенным
забеспячэннi" i аб унясеннi  змяненняў у Пастанову Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка  1992 года "Аб парадку ўвядзення
ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб пенсiенным забеспячэннi".
     Асобам,  якiм  пенсii  назначаны  да  ўвядзення  ў  дзеянне з 1
студзеня 1992 г. Закона СССР "Аб пенсiенным забеспячэннi грамадзян у
СССР",  але  якiя  выехалi  за  мяжу  пасля  названай  даты,  пенсii
выплачваюцца ў адпаведнасцi з раней дзейнiчаўшым заканадаўствам.

     5.  Грамадзянам, якiя  выехалi  за  мяжу на  часавае жыхарства,
пенсii выплачваюцца на агульных падставах згодна з Законам.

     6. Перавод  пенсiй за мяжу ажыццяўляецца  за кошт сродкаў Фонду
сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь.

                 ПАРАДАК ВЫПЛАТЫ ПЕНСII ЗА 6 МЕСЯЦАЎ
                   НАПЕРАД ПЕРАД АД`ЕЗДАМ ЗА МЯЖУ

     7.  Пенсii,  назначаныя  ў  адпаведнасцi  з  Законам  да выезду
грамадзян на пастаяннае жыхарства за мяжу, выплачваюцца за 6 месяцаў
наперад перад ад`ездам iх за мяжу незалежна ад вiду пенсii.

     8.  Выплата   пенсii  за  6   месяцаў  наперад  праводзiцца   ў
нацыянальнай валюце  органамi сацыяльнай абароны  па месцы атрымання
пенсii выязджаючым на падставе яго заявы з указаннем краiны выезду i
даведкi органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае факт выдачы дадзенай
асобе дакументаў для выезду на пастаяннае жыхарства за мяжу.

     9.  Сума пенсii,  якая падлягае  выплаце за  6 месяцаў наперад,
вызначаецца шляхам памнажэння памеру  пенсii, устаноўленага на дзень
звароту асобы ў органы сацыяльнай  абароны па месцы яе жыхарства, на
шэсць без улiку месяца звароту.

     10.  Не праводзiцца  пераразлiк  сумы  пенсii, выплачанай  за 6
месяцаў наперад, у сувязi са  змяненнямi ў далейшым памераў пенсiй у
парадку, прадуглежаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     11. Орган сацыяльнай абароны, якi  выплацiў пенсiю за 6 месяцаў
наперад у сувязi з выездам  асобы за мяжу, выдае адпаведную даведку,
якая з`яўляецца падставай для звароту ў банк па перавод гэтай сумы ў
свабодна канвесуемую  валюту i па  атрыманне дазволу на  яе вываз за
межы Рэспублiкi Беларусь.


                ПАРАДАК ВЫПЛАТЫ ПЕНСIЙ ГРАМАДЗЯНАМ,
                       ЯКIЯ ВЫЕХАЛI ЗА МЯЖУ

     12.  Асобам,  названым  у  пунктах  3  i 4 дадзенага Палажэння,
пенсii пераводзяцца па месцы iх пастаяннага жыхарства за мяжой.

     13.  Перавод  пенсiй  за   мяжу  ажыццяўляецца  Фондам  абароны
насельнiцтва  Рэспублiкi  Беларусь   на  падставе  адпаведнай  заявы
грамадзянiна.
     Заява аб пераводзе пенсii за мяжу падаецца:
     асобамi, якiя выязджаць за мяжу,  - у органы сацыяльнай абароны
па месцы iх жыхарства;
     асобамi, якiя пражываюць за мяжой,  - у Фонд сацыяльнай абароны
насельнiцтва   Рэспублiкi   Беларусь   праз   консульскую   ўстанову
Рэспублiкi  Беларусь у  краiне пастаяннага  жыхарства пенсiянера  за
мяжой.

     14.  Да заявы  аб пераводзе  пенсii за  мяжу, якая падаецца пры
выездзе за  мяжу, прыкладаецца даведка  органа ўнутраных спраў,  што
пацвярджае  факт  выдачы  дадзенай  асобе  дакументаў  для выезду на
пастаяннае жыхарства за мяжу.

     15. Пасля  атрымання заявы грамадзiна аб  выездзе на пастаяннае
жыхарства  за  мяжу  з  неабходнымi  дакументамi  аддзел  сацыяльнай
абароны праводзiць  выплату пенсii за  6 месяцаў наперад  у парадку,
устаноўленым дадзеным Палажэннем, i закрывае пенсiенную справу.
     Пасля праверкi правiльнасцi  вылiчэння пенсii пенсiенная справа
з указаннем тэрмiну, па якi выплачана пенсiя, i дакументы, назаваныя
ў пункце  14  гэтага  Палажэння,  накiроўваюцца  органамi сацыяльнай
абароны ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь.
     Выплата пенсii за мяжу  ажыццяўляецца пасля паступлення даведак
консульскай  установы  Рэспублiкi   Беларусь  у  краiне  пастаяннага
жыхарства пенсiянера аб месцы яго жыхарства за мяжой i даце выезду з
Рэспублiкi Беларусь.

     16.  Да заявы  грамадзянiна аб  пераводзе пенсii  за мяжу, якая
падаецца ў Фонд сацыяльнай  абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь
пасля выезду яго за  мяжу, прыкладаюцца даведкi консульскай установы
Рэспублiкi  Беларусь у  краiне пастаяннага  пражывання пенсiянера аб
месцы яго  жыхарства за мяжой  i даце выезду  з Рэспублiкi Беларусь,
пасля чаго запытваецца пенсiенная справа для выплаты пенсii.

     17. Памеры пенсiй, назначаных з прычыны працоўнага калецтва або
прафесiйнага захворвання, грамадзянам, якiя  выехалi за мяжу пасля 1
студзеня  1993   г.,  пераразлiчваюцца  Фондам   сацыяльнай  абароны
насельнiцтва  Рэспублiкi  Беларусь  у  парадку, устаноўленым дзеючым
пенсiенным заканадаўствам.

     18. Перавод пенсiй за мяжу праводзiцца штоквартальна ў замежнай
валюце па адзiнаму курсу  валют, якi ўстаноўлены Нацыянальным банкам
Рэспублiкi  Беларусь на  дзень правядзення  аперацыi, калi  iншае не
прадагледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi (дагаворамi).

     19.  Перавод пенсiй  за  мяжу  праводзiцца пачынаючы  з месяца,
наступнага за тым,  у якiм асоба выехала на  пастаяннае жыхарства за
мяжу,  але  не  раней  дня,  па  якi  выплачана  пенсiя ў Рэспублiцы
Беларусь  (з  улiкам  выплаты  пенсii  за  6  месяцаў  наперад перад
ад`ездам за мяжу).

     20. Тэрмiны  пераводу пенсiй, абмен iнфармацыяй  аб змене месца
жыхарства  (смерцi)  пенсiянера,  адраса  i  рахунку  абслугоўваючых
банкаў,  парадак разгляду  заяў па  пытаннях выплаты  пенсiй i iншыя
пытаннi  тэхнiчнага характару  вырашаюцца Фондам  сацыяльнай абароны
насельнiцтва  Рэспублiкi   Беларусь  па  ўзгадненню   з  адпаведнымi
органамi другiх дзяржаў.

     21. Асобам, якiя вярнулiся з-за  мяжы на пастаяннае жыхарства ў
Рэспублiку Беларусь  i якiя не атрымлiвалi  пенсii за час пражывання
за  мяжой,  сумы  назначаных  пенсiй  выплачваюцца  ў адпаведнасцi з
артыкулам   90    Закона   Рэспублiкi   Беларусь    "Аб   пенсiенным
забеспячэннi".
     Выплата  пенсiй  праводзiцца  на  падставе  заявы  пенсiянера i
выпiскi з  пашпарта з адзнакай  аб пастаяннай прапiсцы  на тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь,  але  не  раней  дня  гэтай прапiскi (з улiкам
выплаты пенсii за 6 месяцаў наперад перад ад`ездам за мяжу).


 

<<< Главная страница | < Законодательство о пенсиях



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России