ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 студзеня 1996 г. N 1
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АБЛАСНЫМ (МIНСКIМ ГАРАДСКIМ)
ЦЭНТРЫ ПА НАЛIЧЭННЮ I ВЫПЛАЦЕ ПЕНСIЙ I ДАПАМОГ
1. Зацвердзiць Палажэнне аб абласным (Мiнскiм гарадскiм) Цэнтры
па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу загад Мiнiстра сацыяльнага
забеспячэння ад 11 кастрычнiка 1984 г. N 364 "Аб зацвярджэннi
Палажэння аб абласным Цэнтры па налiчэнню i выплаце пенсiй i
дапамог".
Мiнiстр В.Б.ДАРГЕЛЬ
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб абласным (гарадскiм) Цэнтры па налiчэнню
i выплаце пенсiй i дапамог
1. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог з`яўляецца органам
дзяржаўнага кiравання, у сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца
абласному (Мiнскаму гарадскому) ўпраўленню сацыяльнай абароны.
2. Асноўнымi задачамi Цэнтра з`яўляюцца:
2.1. арганiзацыя своечасовай i правiльнай выплаты пенсiй i
дапамог у цэнтралiзаваным парадку ў масштабе вобласцi i горада
Мiнска;
2.2. ажыццяўленне аўтаматызаванага пералiку пенсiй i дапамог у
адпаведнасцi са змяненнем пенсiённага заканадаўства;
2.3. удасканаленне парадку выплаты пенсiй i дапамог на аснове
шырокага прымянення сучасных тэхнiчных сродкаў;
2.4. укараненне, тыражыраванне i суправаджэнне ва ўпраўленнях
сацыяльнай абароны праграмных сродкаў аўтаматызацыi апрацоўкi
пенсiённай iнфармацыi.
Арганiзацыя тэхнiчнага абслугоўвання i рамонту тэхнiчных
сродкаў, забеспячэнне камплектуючымi дэталямi для персанальных
камп`ютэраў аддзелаў сацыяльнай абароны;
2.5. метадычная дапамога аддзелам сацыяльнай абароны па
пытаннях выплаты пенсiй i дапамог, апрацоўкi iнфармацыi.
3. У Цэнтры па налiчэнню пенсiй i дапамог у залежнасцi ад
аб`ёму работы могуць стварацца структурныя падраздзяленнi - аддзелы,
сектары i г.д.
4. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог з`яўляецца структурным
падраздзяленнем абласнога (Мiнскага гарадскога) ўпраўлення
сацыяльнай абароны, на падставе самастойнай дзяржаўнай установы мае
сваю пячатку i адпаведны штэмпель са сваiм найменнем, разлiковы
рахунак у банку.
5. Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог у сваёй
дзейнасцi кiруецца законамi Рэспублiкi Беларусь, указамi i
пастановамi Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь,
пастановамi i распараджэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь, загадамi i
iнструкцыямi Мiнiстэрства сацыяльнай абароны, другiмi нарматыўнымi
актамi.
6. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог у адпаведнасцi з
ускладзенымi на яго задачамi:
6.1. своечасова i правiльна афармляе дакументы на выплату
пенсiй i дапамог па пенсiённых справах, iншых дакументах, якiя
паступаюць ад раённых (гарадскiх) аддзелаў сацыяльнай абароны,
арганiзацый, устаноў, грамадзян;
6.2. своечасова ажыццяўляе пераразлiк пенсiй i дапамог у
адпаведнасцi са змяненнем пенсiённага заканадаўства i на падставе
дакументаў, прадстаўляемых аддзеламi сацыяльнай абароны;
6.3. якасна i своечасова правярае справаздачы прадпрыемстваў,
якiя ажыццяўляюць выплату пенсiй i дапамог;
6.4. укараняе, тыражыруе i падтрымлiвае для аддзелаў сацыяльнай
абароны праграмныя сродкi аўтаматызацыi апрацоўкi пенсiённай
iнфармацыi;
6.5. ажыццяўляе тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт вылiчальных
сродкаў, забеспячэнне камплектуючымi дэталямi для персанальных
камп`ютэраў у сiстэме сацыяльнай абароны вобласцi i г.Мiнска;
6.6. своечасова вызначае патрэбнаць, размяркоўвае i пералiчвае
грашовыя сродкi прадпрыемствам, якiя ажыццяўляюць выплату пенсiй i
дапамог;
6.7. своечасова i правiльна вядзе дакументацыю па выплаце
пенсiй i дапамог;
6.8. у адпаведнасцi з устаноўленымi iнструкцыямi ажыццяўляе
пастаноўку бухгалтарскага ўлiку, справаздачнасцi па выплаце пенсiй i
дапамог, плануе расходы на ўтрыманне апарата Цэнтра;
6.9. своечасова прадстаўляе ўстаноўленую бухгалтарскую,
статыстычную i аператыўную справаздачу;
6.10. укараняе i паляпшае аўтаматызаваную апрацоўку аперацый па
налiчэнню пенсiй i дапамог шляхам эфектыўнага прымянення сродкаў
вылiчальнай i арганiзацыйнай тэхнiкi.
7. Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй праводзiць усе грашовыя
i банкаўскiя аперацыi па выплаце пенсiй i дапамог з адпаведных
крынiц сродкаў, адкрывае бюджэтныя i бягучыя рахункi ў банку,
праводзiць разлiкi з прадпрыемствамi Мiнiстэрства сувязi i
iнфарматыкi, ашчаднымi банкамi i iншымi прадпрыемствамi за
выплачаныя iмi пенсii i дапамогi, распараджаецца сродкамi, якiя
выдзелены на гэтыя мэты i для ўтрымання апарата Цэнтра. Цэнтр
непасрэдна вядзе перапiску з раённымi i гарадскiмi аддзеламi
сацыяльнай абароны, другiмi арганiзацыямi i асобамi па пытаннях, што
ўваходзяць у яго кампетэнцыю, атрымлiвае ад iх неабходныя даведкi i
дакументы.
8. Раённыя i гарадскiя аддзелы сацыяльнай абароны абавязаны
забяспечыць своечасовае i поўнае прадстаўленне ў Цэнтр па налiчэнню
i выплаце пенсiй i дапамог дакументы, даведкi i распараджэннi
загадчыкаў аддзелаў, неабходныя для афармлення змяненняў у выплаце i
прадаўжэння выплаты пенсiй i дапамог, прымаюць рашэннi па пытаннях
утрымання пенсiй i дапамог.
Рознагалоссi памiж Цэнтрам i рай(гар)сабесамi па пытаннях
выплаты пенсiй i дапамог вырашаюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм
упраўленнямi сацыяльнай абароны.
9. Цэнтр у адпаведнасцi з iснуючымi iнструкцыямi i палажэннямi
ажыццяўляе планаванне расходаў, бухгалтарскi улiк аперацый па
выплаце пенсiй i дапамог, прадстаўляе ўстаноўленую бухгалтарскую i
статыстычную справаздачнаць абласным, Мiнскаму гарадскому
ўпраўленням сацыяльнай абароны i другiм арганiзацыям.
10. Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог узначальвае
начальнiк. Начальнiк Цэнтра з`яўляецца намеснiкам загадчыка
абласнога (Мiнскага гарадскога) ўпраўленя сацыяльнага забеспячэння.
Ён назначаецца i вызваляецца ад пасады выканкамам абласнога
(Мiнскага гарадскога) Савета па прадстаўленню загадчыка абласнога
(Мiнскага гарадскога) ўпраўлення сацыяльнай абароны.
Начальнiк Цэнтра арганiзуе ўсю работу Цэнтра i нясе асабiстую
адказнасць за яго дзейнасць. Ён без даверанасцi дзейнiчае ад iмя
Цэнтра, прадстаўляе яго ва ўсiх установах i арганiзацыях,
распараджаецца грашовымi сродкамi i маёмасцю Цэнтра, заключае
дагаворы, выдае даверанасцi.
У межах сваёй кампетэнцыi начальнiк Цэнтра выдае загады па
Цэнтру, у адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам назначае i
вызваляе работнiкаў, прымае меры па заахвочванню i накладвае
дысцыплiнарныя спагнаннi.
<<< Главная
страница | < Законодательство о пенсиях
|