ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 лютага 1994 г. № 35
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫЙ АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ
ДАКУМЕНТАЦЫI ПА ПРЫЁМЕ НАВУЧЭНЦАЎ У СЯРЭДНIЯ
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ I АБ КРЫТЭРЫЯХ
АЦЭНКI ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ (РУСКАЙ)
МОВЕ I ЛIТАРАТУРЫ Ў СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ I
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi
навучальных устаноў загадваю:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку вядзення дакументацыi па
прыёме навучэнцаў у сярэднiя спецыяльныя ўстановы.
2. Зацвердзiць Iнструкцыю аб крытэрыях ацэнкi ўступных
экзаменаў па беларускай (рускай) мове i лiтаратуры ў сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах.
Намеснiк Мiнiстра А.М.ГАРНАК
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрстаа адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
07.02.1994 № 35
Iнструкцыя
аб парадку вядзення дакументацыi па прыёме навучэнцаў
у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы
У мэтах упарадкавання рэгiстрацыi i ўлiку дакументаў асоб, якiя
паступаюць у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, i лепшай
арганiзацыi работы прыёмных камiсiй навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь прапануе кiравацца наступным:
1. Дакументацыя аб прыёме навучэнцаў у сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы павiнна весцiся па вызначаных формах у
адпаведнасцi з гэтай Iнструкцыяй. Адказнасць за выкананне
ўстаноўленага парадку вядзення дакументацыi аб прыёме навучэнцаў
нясе дырэктар (начальнiк) сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
2. Дакументацыя аб прыёме навучэнцаў у сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы складаецца з наступных форм:
Форма 01 - заява па ўстаноўленай форме запаўняецца паступаючым
i прымаецца прыёмнай камiсiяй разам з дакументамi.
Форма 02 - журнал рэгiстрацыi заяў абiтурыентаў, якiя
паступаюць у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, змяшчае
асноўныя звесткi пра навучэнца з моманту прыёму заявы i дакументаў
да залiчэння ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову або да
вяртання яму дакументаў (у выпадку адмовы ў прыёме). Журнал павiнен
быць пранумараваны i змацаваны сургучнай пячаткай сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы. Усе графы журнала павiнны
запаўняцца своечасова i акуратна. Для зручнасцi карыстання
рэкамендуецца весцi адначасова з журналам алфавiтны сшытак, у якiм
запiсваюцца прозвiшчы асоб, якiя падалi заявы, i iх парадкавы нумар
па журнале рэгiстрацыi. Рэгiстрацыя асоб, якiя пасупаюць на вячэрнiя
i завочныя формы навучання навучальнай установы, праводзiцца ў
асобным журнале.
Форма 03 - экзаменацыйны лiст з фотаздымкам абiтурыента
запаўняецца адказным сакратаром на кожнага, хто дапушчаны да здачы
ўступных экзаменаў, i асабiста выдаецца напярэдаднi правядзення
першага ўступнага экзамену. Экзаменацыйны лiст падпiсваецца адказным
сакратаром прыёмнай камiсii i замацоўваецца пячаткай навучальнай
установы.
Экзаменацыйны лiст з`яўляецца пропускам на ўступныя экзамены.
Пасля заканчэння экзаменаў гэты лiст вяртаецца i ў далейшым павiнен
пастаянна захоўвацца ў асабовай справе навучэнца. У выпадку адмовы
абiтурыенту ў прыёме экзаменацыйны лiст захоўваецца разам з ягонай
заявай, на якой павiнны быць адзнакi аб вяртаннi дакументаў.
Форма 04 - распiска аб прыёме заявы i дакументаў выдаецца
абiтурыенту пры асабiстай здачы дакументаў. Распiска аб атрыманнi
дакументаў па пошце высылаецца поштай.
Форма 05 - паведамленне абiтурыенту аб часе прыбыцця для здачы
ўступных экзаменаў выдаецца абiтурыенту асабiста цi высылаецца яму
па пошце з назначэннем даты прыбыцця для здачы прыёмных экзаменаў.
Форма 06 - паведамленне аб прыёме ў лiк навучэнцаў выдаецца
абiтурыенту асабiста цi высылаецца па пошце.
Форма 07 - паведамленне аб адмове ў прыёме выдаецца абiтурыенту
асабiста цi высылаецца па пошце.
Форма 08 - экзаменацыйная ведамасць запаўняецца экзаменатарам
асабiста па кожным прадмеце. Вынiкi экзаменаў па беларускай мове,
рускай мове, лiтаратурным чытаннi i лiтаратуры заносяцца ў асобныя
ведамасцi: 1) для пiсьмовага экзамену i 2) для вуснага экзамену.
Вынiкi пiсьмовага i вуснага экзамену па матэматыцы запiсваюцца ў
адной ведамасцi, для чаго графа адзнак раздзелена на тры часткi, дзе
названы: 1) адзнакi за пiсьмовы экзамен; 2) адзнакi за вусны
экзамен; 3) агульная адзнака. Пасля заканчэння экзамену ведамасць
здаецца выкладчыкам адказнаму сакратару прыёмнай камiсii.
Форма 09 - зводная ведамасць уступных экзаменаў афармляецца
адказным сакратаром прыёмнай камiсii пасля заканчэння ўсiх прыёмных
экзаменаў. Гэтая зводная ведамасць выкарыстоўваецца дырэктарам пры
вырашэннi пытання аб залiчэннi ў навучальную ўстанову i прызначэннi
стыпендыi навучэнцам новага прыёму.
Форма 10 - даведка выдаецца тым абiтурыентам, якiя не залiчаны
ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову як не прайшоўшыя па
конкурсе. У даведцы паказваецца, якiя экзамены здавалi абiтурыенты,
якiя атрымалi адзнакi. Гэтая даведка выдаецца для прад`яўлення ў
вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову.
Форма 11 - экзаменацыйны бiлет для ўступных экзаменаў.
Фоома 12 - тытульны лiст i форма 13 - лiст-укладыш выдаюцца
абiтурыенту на ўступным экзамене па мове.
Экзаменацыйны лiст (форма 03), распiска аб прыёме заявы i
дакументаў (форма 04), паведамленне абiтурыенту аб часе прыбыцця для
здачы ўступных экзаменаў (форма 05), паведамленне абiтурыенту аб
прыёме ў лiк навучэнцаў (форма 06), паведамленне абiтурыенту аб
адмове ў прыёме ў навучальную ўстанову (форма 07) выдаюцца за тым жа
нумарам, за якiм праведзены запiс дакументаў у рэгiстрацыйным
журнале заяў абiтурыентаў, якiя паступаюць у сярэднюю спецыяльную
навучальную ўстанову (форма 02).
Дадатак: пералiчаныя формы.
Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку
вядзення дакументацыi
па прыёме навучэнцаў
у сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы
Форма 01
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Дапусцiць да ўступных Залiчыць на ________ курс па
экзаменаў спецыяльнасцi
Дырэктар _____________ Дырэктар ___________________
"__"___________ 19__ г. Загад № ______
ад "__"_____________ 19__ г.
Дырэктару __________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
ад гр.______________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якi(ая) пражывае ___________________________________________________
(адрас пастаяннай прапiскi)
якi(ая) закончыў(ла) _______________________________________________
(назваць год заканчэння, назву навучальнай установы)
ЗАЯВА
Прашу дапусцiць мяне да ўступных экзаменаў для паступлення на
дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць) у тэхнiкуме
(вучылiшчы) па спецыяльнасцi _______________________________________
(назва спецыяльнасцi)
Пра сябе паведамляю наступныя даныя:
____________________________________________________________________
(год i месяц нараджэння)
Узнагароджаны(на) залатым (сярэбраным) медалём, пасведчаннем з
адзнакай, пахвальным лiстом аб заканчэннi агульнаадукацыйнай школы
або дыпломам з адзнакай аб заканчэннi прафесiянальна-тэхнiчнага
вучылiшча __________________________________________________________
(так, не)
Якую замежную мову вывучаў(ла) у школе ________________________
Месца працы, займаемая пасада (прафесiя) i агульны працоўны
стаж да моманту паступлення ў сярэднюю спецыяльную навучальную
ўстанову ___________________________________________________________
У iнтэрнаце маю патрэбу, не маю патрэбы (падкрэслiць).
Пра сябе дадаткова паведамляю: ________________________________
____________________________________________________________________
"__"________ 19__ г. Подпiс __________________
Форма 02
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
Дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць)
Журнал
рэгiстрацыi заяў абiтурыентаў, якiя
паступаюць у сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы ў 19__ г.
Спецыяльнасць ________
______________________
Спецыялiзацыя ________
______________________
(левы бок)
---T-----------T---------------T---------------------T----------------------
№ ¦Дата прыёму¦Прозвiшча, iмя,¦Пералiк прадстаўленых¦Паметка аб
п/п¦дакументаў ¦iмя па бацьку ¦дакументаў ¦медалi або дыпломе
¦ ¦ ¦ ¦з адзнакай
---+-----------+---------------+---------------------+----------------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
---+-----------+---------------+---------------------+----------------------
¦ ¦ 1 ¦ ¦
¦ ¦ 2 ¦ ¦
¦ ¦ 3 ¦ ¦
4
5
6
7
8
(правы бок)
-----T---------T---------------T------------T----------------------T--------
Хатнi¦Цi мае ¦Наяўнасць ¦Паметка аб ¦Паметка аб вяртаннi ¦Заўвагi
адрас¦патрэбу ў¦накiравання ¦залiчэннi цi¦дакументаў цi ¦
¦iнтэрнаце¦ад ¦адмаўленнi ¦распiска аб ¦
¦(так, не)¦прадпрыемства ¦ў прыёме ¦атрыманнi (№ пашпарта,¦
¦ ¦ ¦ ¦квiтанцыi) ¦
-----+---------+---------------+------------+----------------------+--------
6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11
-----+---------+---------------+------------+----------------------+--------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Форма 03
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
Дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць)
Экзаменацыйны лiст №
Спецыяльнасць ______________________________________________________
Група № ____________________________________________________________
Прозвiшча __________________________________________________________
Iмя ________________________________________________________________
Iмя па бацьку ______________________________________________________
Фота ______________________
(асабiсты подпiс таго,
Гербавая пячатка хто паступае)
сярэдняй навучальнай
установы
Адказны сакратар
прыёмнай камiсii _____________________
(подпiс)
Заўвагi:
1. Экзаменацыйны лiст з`яўляецца пропускам на экзамены.
2. У дзень здачы апошняга экзамену экзаменацыйны лiст павiнен
быць здадзены ў прыёмную камiсiю.
3. Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi экзаменацыйны лiст
застаецца ў экзаменатара.
4. Асобы, не залiчаныя ў навучальную ўстанову, атрымлiваюць
свае дакументы ў прыёмнай камiсii пасля здачы экзаменацыйнага лiста.
5. Пераздача экзаменаў не дазваляецца. Тыя, хто атрымаў
нездавальняючую адзнаку, да далейшых экзаменаў не дапускаюцца.
Адзнакi, атрыманыя на ўступных экзаменах
---T----------T---------T--------------T---------------T-------------T-------
№ ¦ Назва ¦Характар ¦Дата экзамену ¦ Адзнака ¦Прозвiшча i ¦Подпiс
п/п¦дысцыплiны¦экзамену ¦(чысло, месяц)+------T--------+iнiцыялы ¦экзаме-
¦ ¦(вусны, ¦ ¦лiчбай¦пропiссю¦экзаменатараў¦натараў
¦ ¦пiсьмовы)¦ ¦ ¦ ¦(выразна) ¦
---+----------+---------+--------------+------+--------+-------------+-------
---+----------+---------+--------------+------+--------+-------------+-------
---+----------+---------+--------------+------+--------+-------------+-------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Адказны сакратар
прыёмнай камiсii ________________ М.П.
(подпiс)
Форма 04
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
Распiска № ___________________________________ аб прыёме дакументаў
(па рэгiстрацыйным журнале)
на спецыяльнасць (спецыялiзацыю) ___________________________________
ад _________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
Прыняты дакументы:
1. Заява
2. Фатаграфii
3. Медыцынская даведка 086/У
4. Накiраванне прадпрыемства
5. Выпiска з працоўнай кнiжкi
6. Атэстат (пасведчанне), дыплом № _________ ад "__"________ 19__ г.
выдадзены "__"____________ 19__ г.
Прыняў адказны сакратар
прыёмнай камiсii __________
(подпiс)
У выпадку страты распiскi абiтурыент неадкладна заяўляе аб
гэтым у прыёмную камiсiю.
Форма 05
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
Каму _______________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
Паведамленне № __________
Рашэннем прыёмнай камiсii ад "__"______ 19__ г. Вы дапушчаны да
ўступных экзаменаў на дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне
(падкрэслiць), якiя будуць праводзiцца з ____ па _____. Вам
неабходна прыбыць у сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову
"__"______ 19__ г. i атрымаць экзаменацыйны лiст № _____ у адказнага
сакратара прыёмнай камiсii напярэдаднi першага экзамену.
Колькасць i назва
экзаменаў __________________________________________________________
____________________________________________________________________
Адказны сакратар ______________________
прыёмнай камiсii (подпiс)
Заўвагi:
1. У выпадку спазнення цi няяўкi ва ўстаноўлены тэрмiн Вы
можаце быць дапушчаны да ўступных экзаменаў з дазволу адказнага
сакратара прыёмнай камiсii.
2. Iншагароднiм на час здачы ўступных экзаменаў iнтэрнат даецца
(не даецца).
3. Пры прыбыццi ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову
мець пры сабе дадзенае паведамленне i дакументы, якiя пацвярджаюць
асобу.
Форма 06
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
___________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы) Куды (адрас) ________________________
Прыёмная камiсiя _____________________________________
"__"_______ 19__ г. Каму ________________________________
№ ___________ (прозвiшча, iнiцыялы)
Паведамленне № _________
Прыёмная камiсiя паведамляе, што загадам па сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе ад "__"_______ 19__ г. № ______ Вы
залiчаны ў лiк навучэнцаў ____ курса на аддзяленне (дзённае,
вячэрняе, завочнае) па спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) _______________
_______________________________________________________ з атрыманнем
без атрымання
iнтэрната i павiнны з`явiцца ў сярэднюю спецыяльную навучальную
ўстанову "__"________ 19__ г.
Адказны сакратар
прыёмнай камiсii ______________________
(подпiс)
Пячатка сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы
Заўвагi:
Пры немагчымасцi прыбыць у прызначаны тэрмiн па ўважлiвай
прычыне неабходна паведамiць аб гэтым у навучальную ўстанову.
У вынiку няяўкi на заняткi па няўважлiвай прычыне Вы будзеце
выключаны з лiку навучэнцаў.
Асобам, якiя працавалi да паступлення ў сярэднюю спецыяльную
навучальную ўстанову, аформiць звальненне з працы i атрымаць
працоўную кнiжку, якую па прыбыццi на навучанне неабходна здаць у
вучэбную часць.
Завочнiкам усе неабходныя ўказаннi высылаюцца адначасова з
дадзеным паведамленнем.
Форма 07
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
__________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы)
Паведамленне № __________
Рашэннем прыёмнай камiсii ад "__"______ 19__ г. Вам адмоўлена ў
прыёме ў лiк навучэнцаў па наступнай прычыне:
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
Для атрымання дакументаў, здадзеных пры падачы заявы аб прыёме,
Вам неабходна з`явiцца да адказнага сакратара прыёмнай камiсii або
запатрабаваць iх заявай аб перасылцы поштай па названым Вамi адрасе.
Даведку аб здадзеных прыёмных экзаменах i атрыманых адзнаках па
кожным прадмеце выдае адказны сакратар прыёмнай камiсii.
Асобы, якiя не прайшлi па конкурсе ў дадзенай
навучальнай установе, могуць паступаць на падставе даведкi аб
здадзеных экзаменах у iншыя навучальныя ўстановы, дзе ёсць вакантныя
месцы.
Адказны сакратар
прыёмнай камiсii ________________________________
(подпiс)
Пячатка сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы
Форма 08
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
Дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць)
Экзаменацыйная ведамасць
уступнага экзамену (выпрабавання) па ___________________________
(назва дысцыплiны)
на групу ___________________ патоку ________________________________
Дата экзамену "__"________ 19__ г.
Пачатак экзамену _________________ заканчэнне экзамену _____________
Прозвiшчы i iнiцыялы экзаменатараў _________________________________
---T--------------T------------------T---------------T--------------
№ ¦Прозвiшчы i ¦№ экзаменацыйнага ¦ Адзнакi ¦Подпiс
п/п¦iнiцыялы ¦лiста +-------T-------+экзаменатара
¦экзаменуемых ¦ ¦ ¦ ¦
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Лiк абiтурыентаў, якiя здалi экзамены ______________________________
з iх: атрымалi "5" (выдатна) _____________
атрымалi "4" (добра) _____________________
атрымалi "3" (здавальняюча) ______________
атрымалi "2" (нездавальняюча) ____________
Лiк абiтурыентаў, якiя не з`явiлiся на экзамен _____________________
Адказны сакратар прыёмнай камiсii ______________________
(подпiс)
"__"________ 19__ г.
Форма 09
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Зводная ведамасць
уступных экзаменаў у ___________________________________________
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
---T---------------T-------------T-------------------------T-----------------
№ ¦Нумар ¦Прозвiшча, ¦Экзаменацыйныя адзнакi ¦Рашэнне прыёмнай
п/п¦экзаменацыйнага¦iмя, iмя па +------------T------------+камiсii
¦лiста ¦бацьку ¦назва ¦ назва ¦
¦ ¦экзаменуемага¦прадмета ¦ прадмета ¦
¦ ¦ +-------T----+-------T----+
---+---------------+-------------+-------+----+-------+----+-----------------
---+---------------+-------------+-------+----+-------+----+-----------------
---+---------------+-------------+-------+----+-------+----+-----------------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Адказны сакратар прыёмнай камiсii ______________________
(подпiс)
Заўвага. У зводных ведамасцях для паступаючых на вячэрняе
i завочнае навучанне прадугледжваць наступныя даныя:
месца працы, займаемая пасада;
стаж практычнай работы па выбранай спецыяльнасцi;
наяўнасць накiравання прадпрыемства, установы, арганiзацыi.
Форма 10
Бланк (штамп) сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы
____________________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
Прыёмная камiсiя
"__"________ 19__ г.
№ ___________________
(па рэгiстрацыйным
журнале)
Даведка
Выдадзена гр.__________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
у тым, што ён(яна) паступаў(ла) на спецыяльнасць ___________________
атрымаў(ла) на ўступных экзаменах наступныя адзнакi:
---T-------------------------T----------T---------------------------
№ ¦Назва прадметаў ¦Дата ¦Адзнакi (лiчбай i пропiссю)
п/п¦ ¦ ¦
---+-------------------------+----------+---------------------------
Гр.__________________________________________ не залiчаны(а) ў
тэхнiкум (вучылiшча) як не прайшоўшы(ая) па конкурсе.
Дадзеная даведка выдадзена для прадстаўлення ў навучальную
ўстанову.
Адказны сакратар
прыёмнай камiсii
Гербавая пячатка сярэдняй ______________________
спецыяльнай навучальнай установы (подпiс, прозвiшча)
Форма 11
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
____________________________________________________________________
(назва навучальнай установы)
Прыём 19__ г.
Экзаменацыйны бiлет № _________
для ўступных экзаменаў
па ____________________
(назва прадмета)
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
Старшыня прыёмнай камiсii _________________
Форма 12
Штамп Шыфр ________________________
навучальнай установы (запаўняецца адказным
сакратаром прыёмнай
камiсii)
Тытульны лiст
спецыяльнасць ________________________ № групы __________
Пiсьмовая работа
па _________________________________________________________________
(указаць, па якiм прадмеце)
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
(якую школу скончыў, дзе i калi)
____________________________________________________________________
(назва тэмы пiсьмовай работы)
Нiякiя iншыя запiсы на тытульным лiсце рабiць не дазваляецца.
Форма 13
Штамп
навучальнай установы Шыфр ________________________
(запаўняецца адказным
сакратаром прыёмнай
камiсii)
Лiст-укладыш
Падпiсваць лiсты-ўкладышы не дазваляецца.
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
Iнструкцыя
аб крытэрыях ацэнкi ўступных экзаменаў па беларускай
(рускай) мове i лiтаратуры ў сярэднiх спецыяльных i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах
У сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
установах уступны экзамен па беларускай (рускай) мове i лiтаратуры
праводзiцца ў пiсьмовай (дыктант, пераказ, сачыненне) або вуснай
форме.
Для дыктантаў мэтазгодна выкарыстоўваць звязныя тэксты, якiя
адпавядаюць нормам сучаснай мовы i з`яўляюцца даступнымi па змесце.
Аб`ём тэксту дыктанта павiнен складаць 160-180 слоў (базавая школа)
i 190-210 слоў (сярэдняя школа).
Дыктант ацэньваецца па колькасцi дапушчаных арфаграфiчных i
пунктуацыйных памылак, зыходзячы з наступных нарматываў:
Адзнакi Колькасць памылак
"5" (выдатна) 0/0
"4" (добра) 2/2 1/3 0/4
"3" (здавальняюча) 4/4 3/5 2/6 1/7 0/8
"2" (нездавальняюча) 5/0 0/9 i больш памылак
Для пераказу трэба браць закончаны ўрывак з лiтаратурнага
мастацкага твора цi асобны тэкст апавядальнага характару. Аб`ём
тэкста пераказу павiнен складаць 400-420 слоў.
У тэксце дыктанта i пераказу ўлiчваюцца як знамянальныя, так i
службовыя словы (за выключэннем "i").
Для сачыненняў мэтазгодна прапаноўваць 4-5 тэм, адна з якiх -
"вольная". Сачыненне на "вольную" тэму не павiнна абмяжоўвацца
праграмным лiтаратурным матэрыялам.
Аб`ём сачынення - да 4-5 старонак. Пры гэтым адным з асноўных
крытэрыяў ацэнкi сачынення з`яўляецца не яго аб`ём, а глыбiня
раскрыцця тэмы.
Пераказ i сачыненне ацэньваюцца па колькасцi дапушчаных
арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак з улiкам зместу i
моўнага афармлення, зыходзячы з наступных нарматываў:
адзнака "5" ставiцца пры атсутнасцi ў рабоце арфаграфiчных i
пунктуацыйных памылак i недакладнасцей у змесце. Дапускаюцца дзве
моўныя i адна граматычная памылкi;
адзнака "4" ставiцца пры адсутнасцi недакладнасцей у змесце.
Дапускаюцца дзве моўныя i адна граматычная памылкi, а таксама дзве
арфаграфiчныя i дзве пунктуацыйныя памылкi або адна арфаграфiчная i
тры пунктуацыйныя памылкi, або чатыры пунктуацыйныя памылкi пры
адсутнасцi арфаграфiчных;
адзнака "3" ставiцца пры наяўнасцi адначасова не больш за тры
моўныя, дзве граматычныя памылкi i тры нязначныя недакладнасцi ў
змесце. Дапускаюцца таксама чатыры арфаграфiчныя i чатыры
пунктуацыйныя памылкi або тры арфаграфiчныя i пяць пунктуацыйных
памылак, або дзве арфаграфiчныя i шэсць пунктуацыйных памылак, або
адна арфаграфiчная i сем пунктуацыйных памылак, або восем
пунктуацыйных памылак пры адсутнасцi арфаграфiчных;
адзнака "2" ставiцца пры колькасцi памылак, якая перавышае
нарматывы адзнакi "3".
Ацэньваючы пераказ, трэба ўлiчваць адпаведнасць пераказанага
тэксту зыходнаму, паўнату i паслядоўнасць перадачы зместу, багацце i
разнастайнасць слоўнiкавага запасу i граматычнай будовы, стылёвае
адзiнства i выразнасць мовы, структурную лагiчнасць самастойных
выказванняў.
Ацэньваючы сачыненне, неабходна звяртаць увагу на ўменне
раскрываць тэму, выкарыстоўваць моўныя сродкi ў адпаведнасцi са
стылем, тэмай i задачай выказвання.
Адзнака "5" ставiцца за сачыненне, якое глыбока i аргументавана
раскрывае тэму, сведчыць аб выдатным веданнi тэксту i iншага
матэрыялу, неабходнага для яе раскрыцця, уменнi мэтанакiравана
аналiзаваць матэрыял, рабiць абагульненнi; зладжанае па кампазiцыi,
лагiчнае i паслядоўнае ў выказваннi думак; напiсанае граматнай
лiтаратурнай мовай.
Адзнака "4" ставiцца за сачыненне, якое дастаткова поўна i
пераканаўча раскрывае тэму, выяўляе добрае веданне лiтаратурнага
матэрыялу i iншых крынiц па тэме сачынення, уменне карыстацца iмi
для абгрунтавання сваiх думак, рабiць абагульненнi, лагiчна i
паслядоўна выказвацца; напiсанае граматнай лiтаратурнай мовай.
Адзнака "3" ставiцца за сачыненне, у якiм у асноўным
раскрываецца тэма, у цэлым дадзены правiльны, але аднабаковы або
недастаткова поўны адказ па тэме, дапушчаны неабгрунтаваныя
адхiленнi ад яе цi асобныя памылкi ў перадачы фактычнага матэрыялу;
выяўлена недастатковае ўменне рабiць абагульненнi i карыстацца
нормамi лiтаратурнай мовы.
Адзнака "2" ставiцца за сачыненне, якое не раскрывае тэмы,
сведчыць аб павярхоўным веданнi тэксту твора, складаецца з блытанага
пераказу асобных падзей без вывадаў i абагульненняў; характарызуецца
выпадковым размяшчэннем матэрыялу, адсутнасцю сувязi памiж часткамi,
беднасцю слоўнiка, наяўнасцю грубых моўных памылак.
Пры ацэнцы пiсьмовых работ выпраўляюцца, але не ўлiчваюцца
наступныя памылкi:
пры перадачы аўтарскай пунктуацыi;
пастаноўка аднаго знака прыпынку замест другога, аналагiчнага
па функцыi;
пропуск аднаго са спалучальных знакаў прыпынку або парушэнне iх
паслядоўнасцi (спалучэнне коскi i працяжнiка, пытальнiка i
клiчнiка);
адсутнасць двукосся з аднаго боку;
апiскi.
Пры падлiку ўсiх вiдаў памылак у пiсьмовых работах звяртаецца
ўвага на iх паўтаральнасць i аднатыпнасць. Памылкi, якiя паўтараюцца
ў адных i тых жа словах, прымаюцца за адну.
Аднатыпныя памылкi ў розных словах прымаюцца за асобныя
(напрыклад, правапiс ненацiскных галосных, "не" с дзеясловамi,
дзеяслоў неазначальнай формы i г.д.).
Пры ацэнцы пiсьмовых работ улiчваюцца выпраўленнi. Пры
наяўнасцi трох i больш выпраўленняў адзнака знiжаецца на адзiн бал.
Па меры неабходнасцi экзаменатар можа суправаджаць адзнаку
адпаведна пiсьмовай цi вуснай рэцэнзiяй.
Пiсьмовыя работы, а таксама вусны адказ на ўступных экзаменах
ацэньваюцца адной адзнакай.
Парадак правядзення вуснага экзамену па беларускай (рускай)
мове i лiтаратуры i падрыхтоўкi экзаменацыйных бiлетаў
агульнапрыняты.
У бiлеты мэтазгодна ўключаць два заданнi:
1. чытанне на памяць прапанаванага твора (урыўка з твора) ў
межах школьнай праграмы;
2. характарыстыка твора(аў) або творчасцi пiсьменнiка (магчыма
параўнальная характарыстыка).
Адзнака за вусны адказ ставiцца ў адпаведнасцi з крытэрыямi,
прынятымi для ацэнкi пераказу i сачынення.
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|