МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
3 жнiўня 1994 г. N 228
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ
АБ ДЫЯГНАСТЫЧНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРЫ
___________________________________________________________
Утратил силу приказом Министерства образования от
31 августа 1999 г. N 559 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/840 от 10.09.99 г.)
У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь N 304 ад 10 мая
1993 г. "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб адукацыi i
выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў
дакументаў аб адукацыi"
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць прыкладнае Палажэнне аб
дыягнастычна-рэабiлiтацыйным цэнтры.
2. Увесцi ў дзеянне вышэйназванае прыкладнае палажэнне з 1
верасня 1994 года.
Мiнiстр В.А.Гайсёнак
УЗГОДНЕНА: ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
З МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ Рэспублiкi Беларусь
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 9 жнiўня 1994 г. N 228
З ДЗЯРЖКАМПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
З МIНIСТЭРСТВАМ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЫЯГНОСТЫКА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
[Змяненнi i дапаўненнi:
Загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 14 красавiка
1995 г. N 137 (рэг. N 844) .
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дыягностыка-рэабiлiтацыйны цэнтр *) з`яўляецца установай
адукацыi i прызначаны для стварэння комплекснай сiстэмы
псiхалагiчнай, сацыяльна-педагагiчнай, медыцынскай рэабiлiтацыi
дзяцей i падлеткаў з мэтай iнтэграцыi iх у грамадства.
-------------------------------------
*) у далейшым цэнтр
2. У залежнасцi ад мясцовых умоў, наяўнасцi адпаведнага
кантынгенту дзяцей цэнтр можа выбiраць наступныя напрамкi дзейнасцi:
- дыягностыка-карэкцыйны;
- дыягностыка-рэабiлiтацыйны;
- рэабiлiтацыйны;
- дыягнастычны.
___________________________________________________________
Пункт 2 дапоўнен абзацам пятым у рэдакцыi загада
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 14 красавiка 1995 г. N
137 (рэг. N 844)
___________________________________________________________
3. На цэнтр могуць ускладацца наступныя задачы:
- своечасовае выяўленне дзяцей i падлеткаў з асаблiвымi
патрэбамi ў выхаваннi i развiццi *), iх ранняя дыягностыка,
удакладненне або змяненне раней устаноўленага дыягназу;
-------------------
*) тэрмiн "дзецi з асаблiвымi патрэбамi ў выхаваннi i развiццi"
ўключае ўсе катэгорыi дзяцей з парушэннямi псiхiчнага i фiзiчнага
развiцця i з`яўляецца аналагам паняцця "дзецi з недахопам разумовага
i фiзiчнага развiцця"
- вызначэнне адэкватных умоў навучання i выхавання дзяцей i
падлеткаў з асаблiвымi патрэбамi ў выхаваннi i развiццi ў
адпаведнасцi са структурай дэфекту i iх пазнавальнымi магчымасцямi;
- стварэнне i ажыццяўленне мер па сацыяльнай, псiхалагiчнай i
медыцынскай рэабiлiтацыi дзяцей-iнвалiдаў;
- аказанне аператыўнай карэкцыйнай дапамогi, садзеянне
дасягненню ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi, якая неабходна
для паспяховага iнтэгравання асобы ў грамадства;
- стварэнне банка даных аб колькасцi дзяцей, якiя маюць
адхiленнi ў развiццi i ўнясенне ў адпаведныя органы прапаноў аб
рацыянальным развiццi сеткi спецыяльнай дапамогi у
навучальна-выхаваўчых установах сiстэмы адукацыi i сацыяльнага
забеспячэння;
- дыягностыка сацыяльна-псiхалагiчнай гатоўнасцi дзяцей
дашкольнага ўзросту да навучання ў школе з мэтай аптымальнага выбару
навучальнай установы;
- вывучэнне здольнасцей, схiльнасцей дзяцей з мэтай ранняга
выяўлення таленавiтых дзяцей;
- псiхолага-педагагiчная дыягностыка з мэтай ажыццяўлення
дыферэнцыраванага навучання ў агульнаадукацыйнай школе;
- своечасовае выяўленне, дыягностыка i аказанне
псiхолага-педагагiчнай i лячэбна-аздараўленчай дапамогi дзецям,
пацярпеўшым ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС;
- накiраванне дзяцей пры неабходнасцi ў навукова-даследчыя
цэнтры i лячэбна-прафiлактычныя ўстановы для паглыбленага
дынамiчнага iх вывучэння;
- правядзенне кансультацыйнай работы сярод педагогаў, бацькоў
/асоб, якiя iх замяняюць/ па вынiках дыягностыкi, пытаннях
iндывiдуалiзацыi навучання i выхавання з улiкам структуры дэфекту;
прапаганда дэфекталагiчных i псiхалагiчных ведаў; iнфармацыйнае
абслугоўванне насельнiцтва, работнiкаў устаноў адукацыi, аховы
здароўя, сацыяльнага забеспячэння;
- ажыццяўленне комплексу аздараўленча-прафiлактычных мер з
мэтай умацавання здароўя дзяцей дашкольнага i школьнага ўзросту;
- аказанне неабходных паслуг арганiзацыям, прадпрыемствам i
грамадзянам.
4. Рашэнне аб стварэннi i лiквiдацыi
дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра прымаецца выканкомам раённага
/гарадскога/ савета дэпутатаў па прадстаўленню раённага /гарадскога/
аддзела адукацыi з разлiку 15-20 тыс.дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
Абласныя, Мiнскi гарадскi дыягностыка-рэабiлiтацыйныя цэнтры
ствараюцца рашэннем абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых
камiтэтаў па прапанове абласных, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў
адукацыi з разлiку 120 тысяч дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
___________________________________________________________
Пункт 4 дапоўнен абзацам другiм у рэдакцыi загада
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 14 красавiка 1995 г. N
137 (рэг. N 844)
___________________________________________________________
5. Дыягностыка-рэабiлiтацыйны цэнтр арганiзуе сваю работу ў
адпаведнасцi з Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi" ад
29.10.91 г. /Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
1991 г., N 33, ст.598/, "Аб правах дзiцяцi", ад 19.11.93 г.
/Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь 1993 г., N 33,
ст.430/, "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiкi Беларусь",
ад 14.11.91 г. /Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь"
1991 г., N 34, ст.611/.
6. На аснове дадзенага прыкладнага Палажэння цэнтр распрацоўвае
статут, якi зацвярджаецца адпаведнымi органамi адукацыi.
7. Цэнтр мае права прымаць удзел у мiжнароднай дзейнасцi па
пытаннях карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай дапамогi, узаемадзейнiчаць з
дзяржаўнымi, грамадскiмi, вытворчымi, карэкцыйнымi арганiзацыямi i
ўстановамi, у тым лiку замежнымi, па аказанню дапамогi дзецям i
падлеткам з асаблiвымi патрэбамi, займацца знешнеэканамiчнай
дзейнасцю.
8. Цэнтр з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку са сваiм
найменнем, штамп, шыльду ўстаноўленага ўзору, разлiковы валютны i
iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
П. КАНТЫНГЕНТ ДЗЯЦЕЙ
9. Цэнтр можа арганiзоўваць работу з адной або з рознымi
катэгорыямi дзяцей, якiя маюць адхiленнi ў разумовым i фiзiчным
развiццi. У цэнтры могуць быць арганiзаваны
карэкцыйна-рэабiлiтацыйныя заняткi для дзяцей:
- з парушэннямi вуснай i пiсьмовай мовы;
- з парушэннямi слыху;
- з парушэннямi зроку;
- з затрымкай псiхiчнага развiцця;
- недахопамi разумовага развiцця;
- з дзiцячым цэрэбральным паралiчом, спiнамазгавой паталогiяй i
iншымi парушэннямi апорна-рухальнага апарату;
- з парушэннямi эмацыянальна-валявой сферы;
- з нiзкiм узроўнем псiхалагiчнай гатоўнасцi да навучання ў
школе;
- з сямейна-педагагiчнай запушчанасцю;
- з камбiнаванымi дэфектамi развiцця.
Магчыма стварэнне груп дзяцей i з iншымi дэфектамi
псiхафiзiчнага цi разумовага развiцця.
У цэнтр для правядзення карэкцыйных заняткаў могуць залiчвацца
дзецi, якiя навучаюцца на даму па праграме спецыяльнай або
агульнаадукацыйнай школы.
10. Залiчэнне на заняткi ажыццяўляецца загадам па цэнтру на
аснове наступных дакументаў:
- заява бацькоў /асоб, якiя iх замяняюць/;
- накiраванне з устаноўленым дыягназам.
III. ДЫЯГНАСТЫЧНАЯ РАБОТА
11. Спецыялiстамi цэнтра ажыццяўляецца паглыбленае комплекснае
псiхолага-медыка-педагагiчнае абследаванне дзяцей з мэтай пабудовы
навучальна-выхаваўчага працэсу на дыягнастычнай аснове.
12. Абследаванне дзяцей i падлеткаў ажыццяўляецца ў прысутнасцi
бацькоў /асоб, якiя iх замяняюць/. На аснове паказанняў абследавання
дзiцяцi ставiцца дыягназ i даецца заключэнне аб характары адхiленняў
у яго развiццi, прымаецца рашэнне аб форме арганiзацыi карэкцыйнага
навучання, выхавання i лячэння дзiцяцi, пры неабходнасцi даюцца
рэкамендацыi па сацыяльнай рэабiлiтацыi i адаптацыi.
У тых выпадках, калi заключны дыягназ можа быць устаноўлены
толькi ў працэсе вучэбна-выхаваўчай работы, цэнтр дае рэкамендацыi
аб навучаннi дзiцяцi ў дыягнастычнай групе на базе цэнтра або ў
спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установе з дыягнастычным тэрмiнам
/да 1 года/, ажыццяўляе назiранне за дынамiкай яго развiцця.
13. Накiраванне дзяцей i падлеткаў у дыягностыка-рэабiлiтацыйны
цэнтр ажыццяўляецца па iнiцыятыве ўстаноў адукацыi, аховы здароўя,
сацыяльнага забеспячэння, а таксама бацькоў /асоб, якiя iх
замяняюць/ пры прадстаўленнi наступных дакументаў:
- падрабязная выпiска з гiсторыi развiцця /хваробы/ дзiцяцi;
- характарыстыка дзяцей, якiя выхоўваюцца ў дзiцячых установах;
- сшыткi з работамi па роднай мове, матэматыцы, малюнкi дзяцей.
Загадчык цэнтра мае права ў выпадку неабходнасцi дапоўнiць гэты
пералiк.
14. Спiскi абследаваных дзяцей i падлеткаў з разгорнутым
заключэннем, дыягназам i рэкамендацыямi пры неабходнасцi
накiроўваюцца ў адпаведныя органы адукацыi, аховы здароўя,
сацыяльнага забеспячэння для вырашэння пытання аб аказаннi гэтым
дзецям спецыялiзаванай педагагiчнай, медыцынскай, сацыяльнай
дапамогi.
15. Бацькам /асобам, якiя iх замяняюць/ выдаецца выпiска з
пратакола з адпаведнымi рэкамендацыямi.
Заключэнне цэнтра з`яўляецца асновай для накiравання дзяцей i
падлеткаў у спецыяльную вучэбна-выхаваўчую i лячэбную ўстанову.
16. Спецыялiстамi цэнтра можа ажыццяўляцца аператыўная
псiхалагiчная дапамога ўстановам адукацыi ў вырашэннi задач масавай
комплекснай дыягностыкi праз выезды на месца брыгад спецыялiстаў
адпаведнага профiлю.
IV. КАРЭКЦЫЙНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНАЯ РАБОТА
17. Асноўнай формай арганiзацыi карэкцыйнай работы з`яўляюцца
iндывiдуальныя i групавыя заняткi. У групы аб`ядноўваюцца дзецi з
падобнымi дэфектамi i па магчымасцi аднолькавага ўзросту. З дзяцей
дашкольнага ўзросту могуць камплектавацца асобныя групы.
Напаўняльнасць груп - 5-6 чалавек, з камбiнаванымi дэфектамi -
3-4 чалавек. Працягласць iндывiдуальных заняткаў 20-30 хвiлiн, з
групай 35-45 хвiлiн. Перыядычнасць заняткаў 2-3 разы ў тыдзень. Для
дзяцей-iнвалiдаў з дзiцячым цэрэбральным паралiчом магчыма
правядзенне штодзённых iндывiдуальных заняткаў. Працягласць
iндывiдуальных заняткаў з гэтай катэгорыяй дзяцей - 30-45 хвiлiн.
Заняткi праводзяцца па раскладу, зацверджанаму загадчыкам цэнтра.
18. Змест карэкцыйных заняткаў вызначаецца перспектыўным
планам, якi распрацоўваецца настаўнiкам-дэфектолагам, псiхолагам i
ўрачом згодна з вызначаным дыягназам.
19. Псiхалагiчная карэкцыя накiравана на аказанне дапамогi па
пераадоленню адхiленняў у псiхiчным развiццi, паводзiнах дзяцей i
падлеткаў.
20. Комплекс лячэбна-карэкцыйнага ўздзеяння праводзяць
медыцынскiя i iншыя работнiкi цэнтра з дзецьмi, якiя маюць
арганiчнае паражэнне цэнтральнай нервовай сiстэмы, псiхаматорную
растарможанасць, неўрозападобны стан, цэрэбрастэнiчныя, неўратычныя,
сцёртыя псiхапатападобныя парушэннi i iнш.
Пры наяўнасцi матэрыяльнай базы для правядзення
лячэбна-аздараўленчай работы могуць стварацца групы лячэбнай
фiзкультуры, а таксама праводзiцца масаж, iглатэрапiя i г.д.
21. Заняткi праводзяцца на той мове, на якой праводзiцца
навучанне i выхаванне дзiцяцi ў навучальна-выхаваўчай установе.
22. Выпуск дзяцей ажыццяўляецца пасля лiквiдацыi дэфекту на
аснове заключэння цэнтра на працягу года. Дзецi, якiя не паддаюцца
карэкцыйнаму ўздзеянню ва ўмовах центра, могуць накiроўвацца ў
спецыяльную дзiцячую ўстанову або на лячэнне.
23. Пры неабходнасцi спецыялiсты цэнтра праводзяць
кансультаванне педагогаў, бацькоў /асоб, якiя iх замяняюць/ па
праблемах развiцця, навучання i выхавання дзяцей.
24. Дыягнастычную, карэкцыйна-рэабiлiтацыйную i
лячэбна-карэкцыйную работу ў цэнтры могуць праводзiць:
- настаўнiкi-дэфектолагi /настаўнiк-лагапед, алiгафрэнапедагог,
тыфлапедагог, сурдапедагог/, якiя маюць вышэйшую адукацыю;
- псiхолагi;
- урачы /псiхiятр, неўрапатолаг, псiхатэрапеўт, педыятр,
оталарынголаг, афтальмолаг, артапед/;
- сацыелагi;
- юрысты.
___________________________________________________________
Пункт 24 - у рэдакцыi загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
ад 14 красавiка 1995 г. N 137 (рэг. N 844)
24. Карэкцыйную, дыягнастычную i лячэбна-карэкцыйную
работу ў цэнтры могуць праводзiць:
- настаўнiкi-дэфектолагi /настаўнiк-лагапед,
алiгафрэнапедагог, тыфлапедагог, сурдапедагог/, якiя маюць
вышэйшую адукацыю;
- псiхолагi;
- урачы /псiхiятр, псiхатэрапеўт/.
___________________________________________________________
25. Для правядзення дыягнастычнай, карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай i
кансультацыйнай работы ў цэнтр пры неабходнасцi могуць запрашацца
спецыялiсты з пагадзiннай аплатай працы /неўрапатолаг, рэабiлiтолаг,
сексапатолаг, афтальмолаг, аталарынголаг, артапед, фанапед,
сацыёлаг, юрыст, псiхолаг, лагапед, алiгафрэнапедагог, тыфлапедагог,
сурдапедагог i iнш./.
___________________________________________________________
Пункт 24 - у рэдакцыi загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
ад 14 красавiка 1995 г. N 137 (рэг. N 844)
25. Для правядзення дыягнастычнай i кансультацыйнай
работы ў цэнтр пры неабходнасцi могуць запрашацца
спецыялiсты з пагадзiннай аплатай працы /неўрапатолаг,
рэабiлiтолаг, сексапатолаг, афтальмолаг, аталарынголаг,
артапед, фанапед, сацыёлаг, юрыст, псiхолаг, лагапед,
алiгафрэнапедагог, тыфлапедагог, сурдапедагог i iнш./.
___________________________________________________________
26. Для правядзення лячэбна-карэкцыйнай работы ў цэнтр пры
неабходнасцi могуць запрашацца спецыялiсты-медыкi i iншыя
спецыялiсты /iнструктар ЛФК, масажыст i iнш./ з пагадзiннай аплатай
працы.
27. Статыстычны ўлiк, апрацоўка iнфармацыi па матэрыялах
абследавання, накапленне банка даных аб колькасцi дзяцей з
асаблiвымi патрэбамi ажыццяўляецца iнжынерам-праграмiстам.
28. Непасрэднае кiраўнiцтва работай цэнтра ажыццяўляе загадчык
/дырэктар/, якi мае вышэйшую дэфекталагiчную адукацыю.
Загадчык /дырэктар/ цэнтра самастойна зацвярджае штатны расклад
на аснове дадзенага прыкладнага Палажэння.
29. Загадчык /дырэктар/ цэнтра:
- плануе i арганiзуе работу дыягностыка-рэабiлiтацыйнага
цэнтра;
- ажыццяўляе падбор i расстаноўку кадраў;
- арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў;
- аналiзуе i абагульняе вынiкi работы цэнтра;
- адказвае за правiльнасць устаноўленага дыягназу i
рэкамендацый аб спецыялiзаваных формах навучання, выхавання i
лячэння дзяцей i падлеткаў, якiя маюць адхiленнi ў развiццi;
- арганiзуе аснашчэнне цэнтра неабходным абсталяваннем i
матэрыяламi;
- адказвае за арганiзацыю i якасць карэкцыйнай работы, афармляе
дакументацыю, стварае ўмовы для работы спецыялiстаў;
- ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва па пытаннях карэкцыйнай
работы;
- сумесна з установамi адукацыi i аховы здароўя арганiзуе
прафiлактычную работу па пытаннях папярэджвання анамальнага развiцця
дзяцей;
30. Спецыялiст цэнтра:
- праводзiць абследаванне дзяцей i падлеткаў па сваей
спецыяльнасцi з мэтай выяўлення асаблiвасцей iх развiцця,
устанаўлення дыягназу, улiку дзяцей i падлеткаў, якiя маюць
адхiленнi ў развiццi, дае рэкамендацыi аб формах навучання,
выхавання i лячэння дзяцей;
- выконвае работу, якая накiравана на кампенсацыю i карэкцыю
недахопаў у фiзiчным або разумовым развiццi дзяцей, выкарыстоўваючы
сучасныя тэхналогii, разнастайныя метады, прыёмы, сродкi;
- нясе адказнасць за правiльную арганiзацыю карэкцыйнай работы;
- устанаўлiвае сувязi з бацькамi дзяцей шляхам асабiстых
кантактаў з iмi, правядзення групавых i iндывiдуальных кансультацый;
- захоўвае прафесiйную тайну, не распаўсюджвае звесткi, якiя
былi атрыманы ў вынiку дыягнастычнай, кансультатыўнай работы, калi
гэта можа нанесцi шкоду дзiцяцi.
VI. ДАКУМЕНТАЦЫЯ
31. У дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры павiнны запаўняцца
наступныя дакументы, якiя складаюць фiнансавую справаздачнасць:
- журнал улiку дзяцей, якiя прайшлi абследаванне ў цэнтры;
- журнал улiку праведзеных кансультацый;
- журнал улiку праведзеных заняткаў i наведвання iх дзецьмi;
- расклад заняткаў;
- перспектыўныя планы карэкцыйных заняткаў /групавых,
iндывiдуальных/;
- iндывiдуальная картка дзiцяцi;
- кнiга загадаў;
- картатэка абсталявання i наглядных дапаможнiкаў або пашпарт
кабiнета.
Загадчык /дырэктар/ цэнтра мае права дапоўнiць гэты пералiк
iншымi дакументамi.
VII. ФIНАНСАВАННЕ. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА
32. Фiнансаванне дзейнасцi цэнтра можа праводзiцца з наступных
крынiц:
- бюджэтныя асiгнаваннi;
- сродкi, атрыманыя шляхам аказання платных паслуг
насельнiцтву;
- крэдыты банкаў або iншыя крэдыты;
- мэтавыя ўклады кааператываў, прадпрыемстваў, прыватных асоб;
- даходы ад гаспадарчай дзейнасцi цэнтра;
- iншыя крынiцы, якiя прадугледжаны заканадаўствам.
33. Колькасць штатных пасад вызначаецца загадчыкам /дырэктарам/
цэнтра з улiкам колькасцi груп, спецыфiкi кантынгенту, умоў для
правядзення карэкцыйна-рэабiлiтацыйных заняткаў.
34. Загадчык /дырэктар/ цэнтра штогод складае каштарыс на
расходы, якi зацвярджаецца раённым /гарадскiм/ аддзелам адукацыi.
35. Цэнтр аснашчаецца сучаснай апаратурай, камп`ютэрамi,
мэбляй, абсталяваннем лячэбна-карэкцыйнага прызначэння.
___________________________________________________________
Пункт 33, 34 страцiлi сiлу загадам Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ад 14 красавiка 1995 г. N 137 (рэг. N 844), пункты
35, 36, 37 лiчыць адпаведна 33, 34, 35.
33. Працягласць рабочага часу загадчыка /дырэктара/
цэнтра складаецца з разлiку 36 гадзiн у тыдзень.
34. Аплата працы настаўнiкам-дэфектолагам, якiя
праводзяць карэкцыйна-дыягнастычную работу, налiчваецца з
разлiку 20 гадзiн у тыдзень.
Аплата працы астатнiм работнiкам цэнтра ўстанаўлiваецца
згодна з дзеючым заканадаўствам.
___________________________________________________________
Дадатак 1
да Прыкладнага палажэння аб
дыягностыка-рэабiлiтацыйным
цэнтры
ЗАКЛЮЧЭННЕ
дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра
Рэгiстрацыйны N
----
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI
1.Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку .
-----------------------------------
2. Дата нараджэння .
----------------------------
3. Кiм накiраваны на абследаванне .
--------------------------------
4. Дамашнi адрас .
--------------------------------------
5. Кароткiя звесткi аб сям`i, дзiцяцi i ўмовах выхавання
----------
-------------------------------------------------------------------
6.
ВЫНIКI МЕДЫЦЫНСКАГА АБСЛЕДАВАННЯ:
1. Кароткiя анамнестычныя даныя
------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. Саматычны стан
--------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
3. Неўралагiчны стан, асаблiвасцi маторыкi
-------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
4. Псiхiчны стан
---------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. Заключэнне вузкiх спецыялiстаў
----------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
ВЫНIКI ПСIХIЧНАГА АБСЛЕДАВАННЯ
1. Успрыманне /зрокавае, слыхавое, датыкальнае/
--------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. Памяць /стан зрокавай i слыхавой памяцi, механiчная памяць,
асацыятыўная памяць/
-----------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
3. Мысленне /працэс аналiзу, сiнтэзу, абстрагiравання,
абагульнення, разуменне прычына-следчых сувязей/
-----------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
4. Маўленне
--------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. Дзейнасць, увага, працаздольнасць
-------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
6. Эмацыянальна-валявая сфера, паводзiны
---------------------------
-------------------------------------------------------------------
ВЫНIКI ПЕДАГАГIЧНАГА АБСЛЕДАВАННЯ
1. Родная мова ў сям`i дзiцяцi
-------------------------------------
2. Лагапедычнае абследаванне /фанетычны слых, вымаўленне,
слоўнiкавы запас, граматычны лад, звязная мова/
--------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
3. Веды i ўяўленнi аб навакольным свеце, арыентаванасць у месце i
часе
---------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
4. Веды i навыкi па праграмнаму матэрыялу дашкольнай установы
або школы.
а/ чытанне
---------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
б/ родная мова /гука-лiтарны аналiз, пiсьмо пад дыктоўку, характар
памылак
------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
в/ матэматыка
------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. Адносiны да навучання
-------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
6. Здольнасць выкарыстоўваць дапамогу
------------------------------
-------------------------------------------------------------------
7. Заключэнне
------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
8. Рэкамендацыi
----------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Загадчык
цэнтра
----------------------------------------------------
Спецыялiсты цэнтра
-------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Дата абследавання
--------------------------------------------------
Дадатак 2 да Прыкладнага
палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры
IНДЫВIДУАЛЬНАЯ КАРТКА ДЗIЦЯЦI
1. Прозвiшча, iмя, дата нараджэння
---------------------------------
-------------------------------------------------------------------
2. Дамашнi адрас, тэлефон
------------------------------------------
3. Якую дзiцячую ўстанову наведвае
---------------------------------
4. Заключэнне дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра
------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
5. Дата залiчэння на заняткi ў цэнтр
-------------------------------
6. Расклад заняткаў
------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
7. Вынiкi карэкцыйнай работы пасля першага года навучання
----------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
8. Вынiкi карэкцыйнай работы пасля другога года навучання
----------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
9. Кансультацыi ў спецыялiстаў-медыкаў
-----------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
10. Дата выпуску
---------------------------------------------------
Подпiс дэфектолага /псiхолага/
--------------------------------------
Подпiс бацькоў
-----------------------------------------------------
Дадатак 3
да Прыкладнага палажэння аб
дыягностыка-рэабiлiтацыйным
цэнтры
ЖУРНАЛ
улiку дзяцей, якiя прайшлi абследаванне ў
дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры
----T----T-------T------T------T-------T-------T------T-----T-----¬
¦NN ¦Дата¦Проз- ¦Год i ¦Дам. ¦У якiх ¦Кiм на-¦З якiм¦Заклю¦Рэка-¦
¦п/п¦ ¦вiшча, ¦месяц ¦адрас,¦устано ¦кiрава-¦дыягна¦чэнне¦менда¦
¦ ¦ ¦iмя,iмя¦нарад-¦тэле- ¦вах вы ¦ны ў ¦зам ¦цэнт-¦цыi, ¦
¦ ¦ ¦па ба- ¦жэння ¦фон ¦хоўваў ¦цэнтр. ¦пасту ¦ра ¦заўва¦
¦ ¦ ¦цьку ¦ ¦ ¦ся i на¦ ¦пiў ¦ ¦гi ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вучаўся¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦д/о, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦школа, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ПТВ, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сям`я ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+----+-------+------+------+-------+-------+------+-----+------
Подпiсы ўсiх членаў цэнтра
Дадатак 4
да Прыкладнага палажэння
аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным
цэнтры
ЖУРНАЛ
улiку праведзеных кансультацый
---------------------T-------T-------------------T-------------¬
¦Спецыялiст ¦Дата ¦З кiм праведзена ¦Тэма ¦
¦цэнтра ¦ ¦кансультацыя ¦ ¦
L--------------------+-------+-------------------+--------------
Дадатак 5
да Прыкладнага палажэння аб
дыягностыка-рэабiлiтацыйным
цэнтры
ЖУРНАЛ
улiку праведзеных заняткаў i наведвання iх дзецьмi
Прозвiшча, iмя i iмя па
бацьку дэфектолага
-------------------------
----T---------------T--------T--------T--------T--------T--------¬
¦NN ¦Прозвiшча,iмя, ¦Месяц, ¦ ¦Дата ¦Тэма ¦Заўвагi ¦
¦п/п¦iмя па бацьку ¦Тэма +--------+i месяц ¦заняткаў¦ ¦
¦ ¦дзiцяцi ¦заняткаў¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+---------------+--------+--------+--------+--------+---------
1
2
3
4
5
6
7
----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 539/12.
Дата: 09.09.94 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|