ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 снежня 1994 г. N 413
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВОГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНЫМ ЦЭНТРЫ ПА
ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI
КАДРАЎ
___________________________________________________________
Утратил силу постановлением Министерства образования от 30
января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/9106 от 10.02.2003 г.)
У мэтах стварэння нацыянальнай нарматыўнай базы для сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, удасканалення
работы ў гэтым накiрунку i ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб
зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб агульнаадукацыйных i
выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў
дакументаў аб адукацыi", загадваю:
1. Зацвердзiць Тыпавое палажэнне аб вучэбным цэнтры па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў, якое
ўзгоднена з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi
Беларусь, iншымi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi
(дадаецца).
2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
спецыялiстаў (Абрамаў А.I.):
2.1. Зарэгiстраваць адзначанае Тыпавое палажэнне ў Мiнiстэрстве
адукацыi i ў месячны тэрмiн давесцi яго да ведама ўсiх мiнiстэрстваў
i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя
ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў, адпаведных падначаленых навучальных устаноў
(падрадзяленняў).
2.2. Забяспечыць да 01.04.1995 г. прывядзенне ў адпаведнасць з
дадзеным Тыпавым палажэннем дзеючых статутаў вучэбных цэнтраў па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў сiстэмы
Мiнадукацыi i навукi, аказаць арганiзацыйна-метадычную дапамогу ў
рабоце ў гэтым накiрунку галiновым навучальным цэнтрам.
3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на ўпраўленне
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў
А.I.).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 16.12.94 г.
N 413
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
М.I.Сверж
29 кастрычнiка 1994 г. 31 кастрычнiка 1994 г.
ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў
===
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования от 23 июля 1999 г. N 475
(зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1254 от
28.10.99 г.) .
1. Агульныя палажэннi
1.1. Вучэбны цэнтр з`яўляецца мiжгалiновай /галiновай/
навучальнай установай, якая ажыццяўляе на дагаворных узаемаадносiнах
прафесiянальнае навучанне кадраў аб`яднанняў, прадпрыемстваў,
арганiзацый, прыватных асоб.
1.2. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў пры мiнiстэрствах, ведамствах,
дзяржаўных навучальных установах, арганiзацыях i прадпрыемствах
дзяржаўнай формы ўласнасцi, а таксама пры навучальных установах,
арганiзацыях i прадпрыемствах iншых форм уласнасцi, арганiзуюцца
згодна Прыкладнаму палажэнню аб навучальных установах
/падраздзяленнях/ павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў i на падставе дадзенага Тыпавога
палажэння.
1.3. Стварэнне вучэбных цэнтраў, маёмасць якiх знаходзiцца ў
рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляецца у адпаведнасцi з пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1993 г. N 824 (ЗП,
1993, N 34, арт.62), iншых формаў уласнасцi - у парадку,
прадугледжаным Прыкладным палажэннем аб навучальных установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў. Мiнiстэрствы (ведамствы), а таксама
суб`екты гаспадарання розных формаў уласнасцi, за выключэннем
дзяржаўных навучальных устаноў, падведамных Мiнадукацыi i навукi,
абавязаны ва ўстаноўленым парадку атрымаць лiцэнзiю (дазвол)
Мiнiстэрства адукацыi i навукi на стварэнне вучэбнага цэнтра па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў.
1.4. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя вучэбных цэнтраў ажыццяўляецца
ў парадку, устаноўленым для iх стварэння.
1.5. Аб стварэннi, рэарганiзацыi або лiквiдацыi вучэбных
цэнтраў своечасова паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.
1.6. Асноўнымi задачамi вучэбнага цэнтра з`яўляюцца: павышэнне
квалiфiкацыi i перападрыхтоўка рабочых i спецыялiстаў, падрыхтоўка
новых рабочых, а таксама павышэнне квалiфiкацыi i стажыроўка
выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання вучэбна-курсавых
камбiнатаў i другiх адпаведных навучальных устаноў.
1.7. Вучэбныя цэнтры ствараюцца пры перадавых аб`яднаннях,
прадпрыемствах, арганiзацыях, навучальных установах, якiя маюць
сучасную матэрыяльна-тэхнiчную базу i высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў.
1.8. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў на падставе дадзенага Тыпавога
палажэння распрацоўваюць свае Статуты, якiя зацвярджаюцца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў, якiя створаны органамi дзяржаўнага кiравання як
самастойныя, маюць правы юрыдычнай асобы, а вучэбныя цэнтры па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў,
створаныя ў структуры навучальных устаноў прадпрыемстваў i
арганiзацый - без правоў юрыдычнай асобы.
___________________________________________________________
Абзац второй пункта 1.8 - в редакции приказа Министерства
образования от 23 июля 1999 г. N 475 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1254 от 28.10.99 г.)
Вучэбныя цэнтры рэспублiканскага падпарадкавання
набываюць правы юрыдычнай асобы пасля зацвярджэння iх
статутаў мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, якiя iх стварылi, i рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
___________________________________________________________
1.9. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў ажыццяўляюць сваю дзейнасць у
адпаведнасцi са Статутам на падставе прамых дагавораў з
мiнiстэрствамi, ведамствамi, аб`яднаннямi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi, прыватнымi асобамi.
Вучэбныя цэнтры, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць за кошт
дзяржбюджэту, таксама маюць права весцi гаспадарча-разлiковую
дзейнасць па аказанню адукацыйных i iншых вiдаў паслуг згодна
профiлю дзейнасцi цэнтра, якiя не супярэчаць дзеючаму заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь.
1.10. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў ва ўстаноўленым парадку праходзяць
акрэдытацыю ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку акрэдытацыi
навучальных устаноў /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў, зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi
навучальных устаноў /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў /ЗП, 1992, N 32, арт.573/.
1.11. Вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў, якi карыстаецца правам юрыдычнай асобы,
самастойна рашае пытаннi арганiзацыi вучэбнага працэсу,
фiнансава-гаспадарчай i iншых вiдаў дзейнасцi пры захаваннi
дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да паслядыпломнай адукацыi з
улiкам правоў слухачоў, педагагiчных i iншых работнiкаў у
адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.
1.12. На вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў ускладаецца:
- аператыўнае задавальненне патрэбнасцей мiнiстэрстваў,
ведамстваў, аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i устаноў, а
таксама iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у павышэннi сваёй
прафесiйнай падрыхтоўкi;
- арганiзацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасцi галiновых
навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi
(вучэбна-курсавыя камбiнаты, курсы павышэння квалiфiкацыi i iнш.),
забеспячэнне авалодання слухачамi навейшымi метадамi гаспадарання i
кiравання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;
- садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, найбольш поўнай
рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;
- на базе перадавога айчыннага i замежнага вопыту авалоданне
навейшымi дасягненнямi ў галiне навукi i тэхнiкi, тэхналогii
вытворчасцi i арганiзацыi працы;
- развiццё ў слухачоў навыкаў выкарастання ў рабоце
электронна-вылiчальнай тэхнiкi, умення арыентавацца ў патоку
сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, эфектыўна яе выкарыстоўваць
для рашэння практычных задач;
- паляпшэнне якасцi навучання слухачоў, узмацненне яго
практычнай накiраванасцi на рашэнне канкрэтных задач удасканалення
работы галiн, аб`яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый, працоўных
калектываў ва ўмовах суверэнiтэту рэспублiкi, пераходу да рыначнай
эканомiкi;
- удасканаленне формаў i метадаў правядзення вучэбных заняткаў,
развiццё практыкi iндывiдуалiзацыi навучання на падставе канкрэтных
заданняў, якiя зацвярджаюцца кiраўнiкамi мiнiстэрстваў, ведамстваў,
аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
- захаванне зваротнай сувязi з прадпрыемствам, арганiзацыяй,
установай, якiя накiравалi слухачоў на навучанне, кансультацыйная
дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;
- сумесна з мiнiстэрствамi i ведамствамi, аб`яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi стварэнне сучаснай
вучэбна-матэрыяльнай базы, аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем,
палiграфiчнай, арганiзацыйнай i вылiчальнай тэхнiкай, забеспячэнне
слухачоў неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi, арганiзацыя iх
самастойнай работы i вольнага часу, забеспячэнне якаснага складу
педагагiчных кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi, педагагiчнага,
спецыяльнага i агульнакультурнага ўзроўню;
- наладжванне ўзаемакарыснага супрацоўнiцтва з замежнымi
партнёрамi з мэтай абмену вопытам па пытаннях паслядыпломной
адукацыi;
- прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку справаздачнасцi i
другiх звестак вышэйстаячай арганiзацыi.
2. Слухачы вучэбных цэнтраў па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў
2.1. На навучанне ў вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi накiроўваюцца спецыялiсты i
рабочыя аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў з
вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай i агульна-сярэдняй адукацыяй, а
таксама прымаюцца прыватныя асобы па асабiстых заяўках.
2.2. Слухачы пры прыбыццi ў вучэбны цэнтр прад`яўляюць
накiраванне аб`яднання, прадпрыемства, арганiзацыi, установы /акрамя
прыватных асоб/.
2.3. Залiчэнне слухачоў вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi на вучобу праводзiцца
загадам дырэктара вучэбнага цэнтра згодна дагаворам з
мiнiстэрствамi, ведамствамi, аб`яднаннямi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, установамi, прыватнымi асобамi.
2.4. Камплектаванне груп слухачоў у вучэбным цэнтры праводзiцца
з улiкам спецыяльнасцi, адукацыi i займаемай пасады.
2.5. Слухачы вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў маюць права:
- выбару профiлю i формаў навучання, якiя ўключаюць i навучанне
па iндывiдуальных планах;
- карыстання падручнiкамi, дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай,
неабходнай для навучання, а таксама вучэбна-вытворчай i навуковай
базай;
- на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання;
- на ўдзел у дзейнасцi органаў самакiравання вучэбнага цэнтра i
абскарджанне учынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.
2.6. Слухачы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плану,
атрымлiваюць пасведчанне /пры падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы -
дыплом/ устаноўленых узораў. Пры невыкананнi вучэбнага плана, а
таксама ў выпадку грубага парушэння правiлаў унутранага распарадку
слухач выключаецца загадам па вучэбнаму цэнтру з выдачай адпаведнай
даведкi аб знаходжаннi ў вучэбным цэнтры. Паспяховае праходжанне
павышэння квалiфiкацыi, а таксама стажыроўкi ў вучэбным цэнтры
залiчваецца пры атэстацыi спецыялiстаў галiны, выкладчыкаў i
майстроў вытворчага навучання вучэбна-курсавых камбiнатаў i пунктаў.
2.7. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў у перыяд навучання
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
3. Вучэбная, арганiзацыйна-метадычная i выхаваўчая
работа ў вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы
i павышэнню квалiфiкацыi кадраў
3.1. Навучанне ў вучэбным цэнтры праводзiцца з адрывам, без
адрыву i з частковым адрывам ад работы, у спалучэннi гэтых форм.
3.2. Навучанне спецыялiстаў праводзiцца па вучэбных планах i
праграмах, распрацаваных на падставе адпаведных Тыпавых, узгодненых
з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, ведамствамi, аб`яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi i прыватнымi асобамi i
зацверджаных кiраўнiком вучэбнага цэнтра.
Прафесiйнае навучанне рабочых праводзiцца па вучэбных планах i
праграмах, распрацаваных i зацверджаных у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
3.3. Парадак арганiзацыi навучальнага працэсу вызначаецца
вучэбным цэнтрам самастойна.
3.4. Для вызначэння ўзроўню ведаў, уменняў i навыкаў слухачоў
праводзiцца кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў, у тым
лiку тэстыравання. На падставе вынiкаў кантролю ажыццяўляецца
карэкцiроўка вучэбна-тэматычных планаў i праграм, вызначаюцца формы
iндывiдуальнай работы са слухачамi.
3.5. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi, практычныя, семiнарскiя i выязныя заняткi, дзелавыя,
арганiзацыйна-дзейнасныя i iнавацыйныя гульнi, разбор канкрэтных
вытворчых сiтуацый, семiнары па абмену вопытам, стажыроўка,
кантрольныя, курсавыя i выпускныя работы, рэфераты, самастойная
работа слухачоў па iндывiдуальных планах i iнш.
Тэарэтычнае i вытворчае навучанне ажыццяўляецца ў вучэбных
групах колькасцю 25-30 чал. Па прафесiям i спецыяльнасцям, якiя
звязаны з абслугоўваннем складанага абсталявання i выкананнем
асаблiва складаных работ, вытворчае навучанне можа праводзiцца ў
групах колькасцю 12-15 чал.
Вучэбныя заняткi ў вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў праводзяцца ў
адпаведнасцi з раскладам.
Паспяховасць слухачоў пры навучаннi вызначаецца адзнакамi:
"выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", "залiчана".
3.6. Пры падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi
рабочых кадраў у вучэбны цэнтр прыцягваюцца выкладчыкi, майстры
вытворчага навучання, спецыялiсты адпаведных галiн гаспадаркi.
Для работы з кантынгентам слухачоў вучэбнага цэнтра з лiку
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якiя маюць вышэйшую або сярэднюю
спецыяльную адукацыю, можа прыцягвацца ва ўстаноўленым парадку
прафесарска-выкладчыцкi састаў, вядучыя спецыялiсты адпаведных галiн
гаспадаркi i навукова-даследчых iнстытутаў, у тым лiку на ўмовах
пагадзiннай аплаты працы.
3.7. Пры колькасцi слухачоў вучэбнага цэнтра з вышэйшай
адукацыяй звыш 50% ад iх агульнага кантынгенту колькасць
прафесарска-выкладчыцкага саставу вызначаецца зыходзячы з таго, што
сярэднегадавы кантынгент слухачоў, якi прыходзiцца на выкладчыка,
павiнен быць на 25% нiжэй нормаў, устаноўленых для ВНУ, якiя
рыхтуюць спецыялiстаў дадзенага профiлю.
3.8. Вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў выконвае арганiзацыйна-метадычную работу для
паляпшэння якасцi навучання, удасканалення педагагiчнага майстэрства
выкладчыкаў, а таксама праводзiць выхаваўчую работу са слухачамi.
Пры правядзеннi навучальнага працэсу ў вучэбным цэнтры
выкарастоўваюцца метады актыўнага навучання, вылiчальная тэхнiка i
сучасныя тэхнiчныя сродкi.
3.9. Аплата працы выкладчыцкага саставу, адмiнiстрацыйна
гаспадарчага, вучэбна-дапаможнага i абслугоўваючага персаналу ў
вучэбным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў ажыццяўляецца адпаведна заканадаўству.
4. Вучэбна-матэрыяльная база вучэбнага цэнтра па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў
4.1. Для забеспячэння высокай якасцi навучання ў структуру
вучэбнага цэнтра павiнны ўваходзiць:
- вучэбныя кабiнеты i лабараторыi, аснашчаныя неабходным
вучэбна-лабараторным абсталяваннем, тэхнiчнымi сродкамi,
вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi;
- вучэбна-метадычны кабiнет, бiблiятэка, чытальны i актавы
залы, памяшканнi для педагагiчных работнiкаў, адмiнiстрацыйнага i
абслугоўваючага персаналу, медыцынскi пункт, сталовая, iнтэрнат для
навучэнцаў, камунальна-бытавыя i другiя памяшканнi, абсталяваныя ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi i санiтарнымi правiламi.
4.2. Вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi кадраў для асваення новай тэхнiкi i перадавой
тэхналогii ў галiнах народнай гаспадаркi павiнны мець
вучэбна-вытворчыя ўчасткi i цэхi, палiгон, аснашчаныя новай
тэхнiкай, абсталяваннем i трэнажорамi, якiя адпавядаюць
патрабаванням бяспекi працы. Дзейнасць адзначаных падраздзяленняў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi са Статутам цэнтра, у якiм
прадугледжваецца парадак iх стварэння i функцыянавання.
4.3. Вучэбна-матэрыяльная база вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ствараецца
мiнiстэрствам /ведамствам/ i прадпрыемствам /арганiзацыяй,
установай/, пры якiм ён арганiзуецца.
___________________________________________________________
Абзац второй пункта 4.3 исключен приказом Министерства
образования от 23 июля 1999 г. N 475 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1254 от 28.10.99 г.)
У выпадку iншых /недзяржаўных/ форм уласнасцi
вучэбна-матэрыяльная база цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў ствараюцца
юрыдычнай або прыватнай асобай.
___________________________________________________________
4.4. Сума выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай,
павышэннем квалiфiкацыi i стажыроўкай кадраў, якiя падлягаюць
уключэнню ў дагавор, вызначаецца вучэбным цэнтрам, зыходзячы з
канкрэтных умоў /тэрмiн навучання, кантынгент навучэнцаў i г.д./.
Пры гэтым улiчваюцца ўсе расходы, у тым лiку заработная
плата выкладчыкаў i iншых работнiкаў вучэбнага цэнтра,
налiчэннi на заработную плату, гаспадарчыя i вучэбныя расходы,
расходы па ўтрыманню iнтэрната.
4.5. Сродкi для расходаў па навучанню i стажыроўцы кадраў
пералiчваюцца адпаведнымi мiнiстэрствамi /ведамствамi/,
аб`яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, юрыдычнымi
i прыватнымi асобамi за месяц да пачатку заняткаў на рахунак
вучэбнага цэнтра.
У выпадку няявак цi адлiчэння навучэнцаў /стажораў/ без
уважлiвых прычын паступiўшыя сродкi не вяртаюцца.
5. Работнiкi вучэбнага цэнтра.
Кiраванне вучэбным цэнтрам
5.1. Абавязкi работнiкаў вучэбнага цэнтра вызначаюцца
квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi пасад кiраўнiкоў, спецыялiстаў i
служачых, палажэннямi i iнструкцыямi, зацвярджаемымi ва ўстаноўленым
парадку.
5.2. Кiраўнiцтва работай вучэбнага цэнтра пры мiнiстэрствах,
ведамствах, прадпрыемствах, арганiзацыях i ўстановах ажыццяўляе
дырэктар, якi назначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Дырэктар вучэбнага цэнтра ажыццяўляе кiраўнiцтва
iнжынерна-педагагiчным калектыввам, падбор i расстаноўку кадраў,
забяспечвае выкананне вучэбным цэнтрам планаў навучання i стажыроўкi
кадраў, ахову працы, стан гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi.
Дырэктар вучэбнага цэнтра дзейнiчае ад iмя навучальнай
установы, прадстаўляе яе, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам
прымае на работу i звальняе работнiкаў, распараджаецца маёмасцю i
сродкамi вучэбнага цэнтра, заключае дагаворы, выдае даверанасцi,
адкрывае ў банку рахункi навучальнай установы.
Для калегiяльнага разгляду асноўных пытанняў вучэбнай,
метадычнай i выхаваўчай работы ў вучэбным цэнтры арганiзуецца
педагагiчны савет. Склад i дзейнасць яго вызначаюцца палажэннем аб
педагагiчным савеце.
5.3. Намеснiк дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце з`яўляецца
непасрэдным кiраўнiком вучэбнага працэсу ў вучэбным цэнтры i
адказвае за выкананне вучэбных планаў i праграм, якасць падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i стажыроўкi кадраў;
праводзiць работу па павышэнню эфектыўнасцi формаў, метадаў i
сродкаў вучэбнага працэсу i ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы,
яе эфектыўнаму выкарастанню; ажыццяўляе кантроль за работай майстраў
вытворчага навучання i выкладчыкаў; вызначае склад i арганiзуе
работу экзаменацыйных камiсiй, удзельнiчае ў iх рабоце; ажыццяўляе
падрыхтоўчую работу да правядзення педагагiчных саветаў вучэбнага
цэнтра, кантралюе выкананне яго рашэнняў.
Намеснiк дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце назначаецца
дырэктарам вучэбнага цэнтра з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую
адукацыю, адпаведную профiлю цэнтра, i стаж вытворча-педагагiчнай
работы не менш 3 гадоў.
Выкладчыкамi назначаюцца асобы, якiя маюць вышэйшую адукацыю.
Выкладчыкi i майстры назначаюцца дырэктарам вучэбнага цэнтра па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў.
6. Маёмасць i сродкi вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў
6.1. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучанню слухачоў, iншых
вiдаў работ i паслуг, якiя выконваюцца вучэбным цэнтрам,
ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку за кошт бюджэту, сродкаў
мiнiстэрстваў, ведамстваў, аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый,
устаноў i асобных грамадзян.
6.2. Вучэбныя цэнтры, якiя знаходзяцца на дзяржаўным бюджэце,
маюць адносна замацаванай за iмi дзяржаўнай маёмасцi правамоцтвы
валодання, карыстання i распараджэння ёю ў адпаведнасцi з мэтамi
сваёй дзейнасцi i прызначэннем маёмасцi i ў межах, устаноўленых
уласнiкам i дзеючым заканадаўствам.
6.3. Вучэбныя цэнтры, якiя працуюць на ўмовах гаспадарчага
разлiку, самастойна ўстанаўлiваюць формы, сiстэмы i памеры аплаты
працы, але не менш памераў iснуючых рэспублiканскiх тарыфных ставак,
а таксама другiя вiды даходаў работнiкаў.
6.4. Вучэбныя цэнтры, якiя з`яўляюцца юрыдычнымi асобамi, маюць
пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем, разлiковы i iншыя
рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку, штогод
прадстаўляюць прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы
статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 665/12.
Дата: 30.12.94 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|