ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



               МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦII I НАВУКI
                     РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                           ЗАГАД
 12 студзеня 1995 г.                                         N 15

                           г.Мiнск

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ
 Ў ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
 УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
         ___________________________________________________________
         Утратил силу  приказом Министерства науки  и образования от
         19 февраля 1996 г. N 61 (рег. N 1313) 

    У адпаведнасцi     з     п.23    Прыкладнага    палажэння    аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы,  зацверджаным  загадам  мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203

ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  Тыпавыя  правiлы  прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя установы Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца).

     2. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  прыёмнай  камiсii,   правядзеннi
ўступных    экзаменаў    (iншых    форм    конкурснага    адбору   ў
прафесiйна-тэхнiчная навучальнай установе (дадаецца).

     3. Лiчыць страцiўшымi сiлу пункты 1 i 3 загада Мiнадукацыi ад 4
лютага 1994 г. N 32 i пункт 5.1 загада Мiнадукацыi ад 25 мая 1994 г.
N 152.

Мiнiстр                                      В.I.Стражаў


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                 загадам мiнiстра адукацii
                                 i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 12 студзеня 1995 г. N 15


                         ПАЛАЖЭННЕ
          аб прыёмнай камiсii, правядзеннi ўступных
          экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору)
         у прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе

     1. Прыёмная камiсiя прафесiйна-тэхнiчнай  навучальнай  установы
ствараецца  штогод  для  фармiравання  кантынгенту навучэнцаў з лiку
найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi.

     2. У сваёй рабоце прыемная камiсiя кiруецца Правiламi прыёму  ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.

     3. На прыёмную камiсiю ўскладваецца:

     3.1. Правядзенне  работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi,
выданне i  распаўсюджванне  розных  iнфармацыйных  матэрыялаў,  якiя
характарызуюць  профiль  навучальнай  установы,  падрыхтоўка бланкаў
неабходнай дакументацыi;

     3.2. Арганiзацыя кансультацый па прадметах,  якiя выносяцца  на
ўступныя экзамены;

     3.3. Прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па
пытаннях прыёму.
     Прыняцце рашэння аб допуску да здачы ўступных экзаменаў  (iншых
форм   правядзення   конкурснага  адбору),  узгодненых  з  мясцовымi
органамi кiравання адукацыяй, i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк
навучэнцаў;

     3.4. Арганiзацыя медыцынскага агляду асоб,  якiя  паступаюць  у
ПТНУ,  на  прафесiйную  прыгоднасць  з  улiкам  характару  вучобы  ў
навучальнай установе;

     3.5. Фармiраванне  экзаменацыйных   камiсiй   пры   правядзеннi
ўступных экзаменаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю.

     4. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае дырэктар навучальнай установы, якi з`яўляецца старшынёй
прыёмнай   камiсii   i  нясе  адказнасць  за  арганiзацыю  прыёму  ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.  З лiку найбольш вопытных
i  квалiфiкаваных работнiкаў ПТНУ на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму
назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii.

     5. Загад аб  зацвярджэннi  саставу  пры%мнай  камiсii  выдаецца
дырэктарам не пазней студзеня бягучага года.

     6. Экзаменацыйныя  камiсii  (камiсii  па правядзенню iншых форм
конкурснага адбору) зацвярджаюцца загадам дырэктара з лiку  найбольш
квалiфiкаваных  выкладчыкаў  навучальнай  установы.  У  састаў гэтых
камiсiй могуць быць уключаны выкладчыкi iншых навучальных устаноў.

     7. Дакументы асоб,  якiя  паступаюць  у  ПТНУ,  рэгiструюцца  ў
журнале  ўстаноўленай  формы.  Асобе  выдаецца распiска ўстаноўленай
формы аб прыёме дакументаў.

     8. Прыёмная камiсiя паведамляе аб  допуску  асобы  да  ўступных
экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) не пазней,  чым за тыдзень
з дня рэгiстрацыi дакументаў.  Асобам,  якiя дапушчаны  да  ўступных
экзаменаў, у дзень здачы экзаменаў выдаецца экзаменацыйны лiст.

     9. Расклад    экзаменаў   (iншых   форм   конкурснага   адбору)
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.

     10. Уступныя экзамены праводзяцца  па  экзаменацыйных  бiлетах,
якiя складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца дырэктарам
навучальнай установы.  Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым
колькасць экзаменуемых у групе.

     11. Тэксты   дыктантаў   i  пераказаў  устанаўлiваюцца  ПТНУ  ў
адпаведнасцi   з   дзеючымi   нормамi   агульнаадукацыйнай    школы,
зацверджанымi  загадам  мiнiстра  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  ад
4.07.86 г. N 124.

     12. Змест iншых форм конкурснага адбору  распрацоўвае  прыёмная
камiсiя  ў  адпаведнасцi з прафесiямi,  на якiя паступаюць асобы,  i
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.

     13. Групы для здачы ўступных экзаменаў (iншых форм  конкурснага
адбору) фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек.

     14. Прысутнасць  на  ўступных экзаменах (iншых форм правядзення
конкурснага адбору) пабочных  асоб  без  дазволу  старшынi  прыёмнай
камiсii не дапускаецца.

     15. Вусныя экзамены прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя -
адным.

     16. Вынiкi  ўступных  экзаменаў   ацэньваюцца   адзнакамi   "5"
(выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2" (нездавальняюча).
     Экзаменацыйная адзнака   ставiцца   лiчбай   i    пропiссю    ў
экзаменацыйную  ведамасць i ў экзаменацыйны лiст.  Кожная адзнака па
вуснаму экзамену ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце
падпiсваецца двума экзаменатарамi.

     17. Пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы (у тым лiку чарнавiк),  а
таксама  запiсы  пры  падрыхтоўцы  да  адказу  на  вусным   экзамене
выконваюцца на лiстах са штампам ПТНУ.

     18. Пiсьмовыя   работы   асоб,   якiя  залiчаны  ў  навучальную
ўстанову, захоўваюцца ў асабовых справах.
     Пiсьмовыя работы  i  лiсты  вусных адказаў асоб,  якiя атрымалi
незадавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсу,  знiшчаюцца  праз
тры месяцы з пачатку навучальнага года.

     19. На    правядзенне   ўступных   экзаменаў   прадугледжваюцца
наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).
     На правядзенне  пiсьмовага  экзамену  па  мове i лiтаратуры - 2
гадзiны (пераказ),  1 гадзiна (дыктант),  а пiсьмовых  экзаменаў  па
матэматыцы, хiмii i iншых агульнаадукацыйных прадметах - 2 гадзiны.
     На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:
     4 дыктанты - 1 гадзiна.
     3 пераказы - 1 гадзiна.
     На вусны  экзамен (гутарку) адводзiцца не больш 1/3 акадэмiчнай
гадзiны (15 хвiлiн на аднаго абiтурыента).
     На правядзенне  ўступнага  экзамена  па  рысунку  i  скульптуры
адводзiцца 4 акадэмiчныя гадзiны.
     На правядзенне экзаменаў практычнага характару (канструяванне i
выкананне розных вырабаў цi iх элементаў, рэзьбы па дрэву, выкананне
спецыяльных  разлiкаў  i iнш.) нормы часу ўстанаўлiваюцца кiраўнiком
ПТНУ, але не больш чатырох гадзiн.
     Аплата выкладчыкам,    якiя    прымаюць    уступныя   экзамены,
праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     20. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.

     21. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў  састаў  навучэнцаў
афармляецца  пратаколам,  у  якiм  указваюцца падставы залiчэння без
экзаменаў, па-за конкурсам, па конкурсу, прычыны адказу ў прыёме.
     На падставе  рашэння прыёмнай камiсii дырэктар ПТНУ выдае загад
аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў.
     Спiскi залiчаных   вывешваюцца  для  азнаямлення  ў  вызначаныя
правiламi прыёму тэрмiны.
     Асобам, якiя   залiчаны,   а   таксама  не  залiчаны  ў  састаў
навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.

 ----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 714/12.
 Дата: 23.02.95 г. 



 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России