КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
П А С Т А Н О В А
20 красавiка 1995 г. N 221
г. Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ СТЫПЕНДЫЯХ
КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ДЛЯ АСПIРАНТАЎ
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб стыпендыях Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў.
2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з Акадэмiяй навук
Беларусi распрацаваць i зацвярдзiць парадак правядзення конкурсу на
атрыманне аспiрантамi стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад
20 красавiка 1995 г. N 221
П А Л А Ж Э Н Н Е
аб стыпендыях Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў
1. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для
аспiрантаў у памеры 5 мiнiмальных заработных плат заснаваны
пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 1994
г. N 276 "Аб мерах по захаванню i эфектыўнаму выкарастанню
навуковага патэнцыялу рэспублiкi" у мэтах стымулявання творчай i
даследчай дзейнасцi таленавiтай моладзi, якая навучаецца з адрывам
ад вытворчасцi ў аспiрантуры дзяржаўных вышэйшых навучальных i
навукова-даследчых устаноў.
2. Для аспiрантаў са стажам работы па профiлю навуковой
спецыяльнасцi звыш аднаго года, памер стыпендыi якiх перавышае 5
мiнiмальных заработных плат, прызначаецца стыпендыя Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, памер якой перавышае памер раней
атрымлiваемай стыпендыi на 2 мiнiмальныя заработныя платы.
3. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для
аспiрантаў выплачваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
прадугледжаных для фiнансавання вышэйшых навучальных i навукова-
даследчых устаноў.
4. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
прызначаюцца аспiрантам другога i трэцяга года навучання, якiя
навучаюцца з адрывам ад вытворчасцi, за поспехi ў выкананнi
дысертацыйных даследаванняў па актуальных i прыярытэтных напрамках у
галiне прыродазнаўчых, гуманiтарных i тэхнiчных навук.
5. Вылучэнне аспiрантаў-кандыдатаў на атрыманне стыпендый
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi праводзiцца штогод да 1 лiстапада.
6. Выяўленне кандыдатаў з лiку аспiрантаў на атрыманне
стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца праз
адкрыты конкурс, парадак i умовы правядзення якога вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi сумесна з Акадэмiяй навук Беларусi.
Умовы конкурсу публiкуюцца ў рэспублiканскiм друку.
Для правядзення конкурсу зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, Акадэмiяй навук Беларусi ствараюцца
камiсii тэрмiнам на тры гады. Персанальны склад камiсiй
зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i Прэзiдыумам Акадэмii
навук Беларусi па прадстаўленню мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў кiравання.
Работа членаў камiсiй i экспертаў ажыццяўляецца на грамадскiх
пачатках.
Вынiкi конкурсу зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i
Прэзiдыумам Акадэмii навук Беларусi па прадстаўленню ўказаных
камiсiй.
7. Размеркаванне стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь для аспiрантаў памiж мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання i Акадэмiяй навук Беларусi праводзiцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ў адпаведнасцi з навуковым узроўнем
пададзеных на конкурс матэрыялаў i колькасцю аспiрантаў, якiя
навучаюцца ў падведамных гэтым мiнiстэрствам, цэнтральным органам
кiравання i Акадэмii навучальных i навукова-даследчых установах.
8. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для
аспiрантаў прызначаюцца мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання i Акадэмiяй навук Беларусi тэрмiнам на адзiн год i
выплачваюцца з першага чысла наступнага месяца пасля яе прысуджэння.
9. Спiс аспiрантаў, якiм прызначаны стыпендыi Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, публiкуецца ў рэспублiканскiм друку.
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|