ЗАЦВЕРДЖАНА:
загадам Miнiстра адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 19 лютага 1996 г. N 61
ПАЛАЖЭННЕ
аб прыёмнай камiсii, правядзеннi ўступных экзаменаў
(iншых форм конкурснага адбору) у прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе
___________________________________________________________
Утратило силу приказом Министерства образования от 9
февраля 1999 г. N 46 (Национальный реестр - N 8/92 от
18.02.99 г.)
1. Прыёмная камiсiя прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы
ствараецца штогод для фармiравання кантынгенту навучэнцаў з лiку
найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi.
2. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца Правiламi прыёму ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.
3. На прыёмную камiсiю ўскладваецца:
3.1. Правядзенне работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi,
выданне i распаўсюджванне розных iнфармацыйных матэрыялаў, якiя
характарызуюць профiль навучальнай установы, падрыхтоўка бланкаў
неабходнай дакументацыi;
3.2. Арганiзацыя кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на
ўступныя экзамены;
3.3. Прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па
пытаннях прыёму.
Прыняцце рашэння аб допуску да здачы ўступных экзаменаў (iншых
форм правядзення конкурснага адбору), узгодненых з мясцовымi
органамi кiравання адукацыяй, i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк
навучэнцаў;
3.4. Арганiзацыя медыцынскага агляду асоб, якiя паступаюць у
ПТНУ, на прафесiйную прыгоднасць з улiкам характару вучобы ў
навучальнай установе;
3.5. Фармiраванне экзаменацыйных камiсiй пры правядзеннi
ўступных экзаменаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю.
4. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае дырэктар навучальнай установы, якi з`яўляецца старшынёй
прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за арганiзацыю прыёму ў
прафесiйна-тэхнiчную навучальную ўстанову. З лiку найбольш вопытных
i квалiфiкаваных работнiкаў ПТНУ на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму
назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii.
5. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай камiсii выдаецца
дырэктарам не пазней студзеня бягучага года.
6. Экзаменацыйныя камiсii (камiсii па правядзенню iншых форм
конкурснага адбору) зацвярджаюцца загадам дырэктара з лiку найбольш
квалiфiкаваных выкладчыкаў навучальнай установы. У састаў гэтых
камiсiй могуць быць уключаны выкладчыкi iншых навучальных устаноў.
7. Дакументы асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, рэгiструюцца ў
журнале ўстаноўленай формы. Асобе выдаецца распiска ўстаноўленай
формы аб прыёме дакументаў.
8. Прыёмная камiсiя паведамляе аб допуску асобы да ўступных
экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) не пазней, чым за тыдзень
з дня рэгiстрацыi дакументаў. Асобам, якiя дапушчаны да ўступных
экзаменаў у дзень здачы экзаменаў выдаецца экзаменацыйны лiст.
9. Расклад экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору)
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.
10. Уступныя экзамены праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах,
якiя складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца
дырэктарам навучальнай установы. Колькасць бiлетаў павiнна быць не
меншай, чым колькасць экзаменуемых у групе, а колькасць камплектаў
(варыянтаў) вызначае старшыня прыёмнай камiсii.
11. Тэксты дыктантаў i пераказаў устанаўлiваюцца ПТНУ ў
адпаведнасцi з дзеючымi нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў
вучняў агульнаадукацыйных школ, зацверджанымi загадам мiнiстра
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 30.12.94 г. N 433.
12. Змест iншых форм конкурснага адбору распрацоўвае прыёмная
камiсiя ў адпаведнасцi з прафесiямi, на якiя паступаюць асобы, i
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.
13. Групы для здачы ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага
адбору) фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек.
14. Прысутнасць на ўступных экзаменах (iншых форм правядзення
конкурснага адбору) пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай
камiсii не дапускаецца.
15. Вусныя экзамены прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя -
адным.
16. Вынiкi ўступных экзаменаў ацэньваюцца адзнакамi "5"
(выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2" (нездавальняюча).
Экзаменацыйныя адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю ў
экзаменацыйную ведамасць i ў экзаменацыйны лiст. Кожная адзнака па
вуснаму экзамену ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце
падпiсваецца двума экзаменатарамi.
17. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а
таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене
выконваюцца на лiстах са штампам ПТНУ. Правераныя работы, а таксама
лiсты для вуснага адказу, пасля экзамену перадаюцца экзаменатарам
адказнаму сакратару на захаванне.
18. Пiсьмовыя работы асоб, якiя залiчаны ў навучальную
ўстанову, захоўваюцца ў асабовых справах.
Пiсьмовыя работы i лiсты вусных атказаў асоб, якiя атрымалi
нездавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсу, знiшчаюцца праз
тры месяцы з пачатку навучальнага года.
19. На правядзенне ўступных экзаменаў прадугледжваюцца
наступныя нормы часу:
- пiсьмовага экзамену па рускай (беларускай) мове i лiтаратуры
- 1 гадзiна (дыктоўка), 2 гадзiны (пераказ), 4 гадзiны (сачыненне)
на вучэбную групу;
- пiсьмовага экзамену па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iншых
агульнаадукацыйных прадметах - 3 гадзiны на вучэбную групу;
- вуснага экзамену - у сярэднiм 1/3 гадзiны на аднаго
абiтурыента, якi вытрымлiваў экзамен;
- экзамену па малюнку, скульптуры - 4 гадзiны на вучэбную
групу;
- экзаменаў практычнага характару (канструяванне i выкананне
розных вырабаў цi iх элементаў, разьбы па дрэву, выкананне
спецыяльных разлiкаў i iнш.) нормы часу Ўстанаўлiваюцца кiраўнiком
ПТНУ па ўзгадненню з упраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага
гарвыканкама, але не больш 4 гадзiн на вучэбную групу.
За правядзенне гутарак або тэсцiравання замест уступнага
экзамену аплата праводзiцца па фактычна затрачанаму часу, але не
больш 1/3 гадзiны (15 хвiлiн) на аднаго абiтурыента.
На вусны экзамен (гутаркую) адводзiцца не больш 1/3 акадэмiчнай
гадзiны (15 хвiлiн на аднаго абiтурыента).
На правядзенне ўступнага экзамена па рысунку i скульптуры
адводзiцца 4 акадэмiчныя гадзiны.
На правядзенне экзаменаў практычнага характару (канструяванне i
выкананне розных вырабаў цi iх элементаў, разьбы па дрэву, выкананне
спецыяльных разлiкаў i iнш.) нормы часу ўстанаўлiваюцца кiраўнiком
ПТНУ, але не больш чатырох гадзiн.
Аплата выкладчыкам, якiя прымаюць уступныя экзамены,
праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
20. На праверку пiсьмовых уступных экзаменацыйных работ
абiтурыентаў прадугледжваюцца наступныя нормы:
4 дыктоўкi - 1 гадзiна
2 сачыненнi - 1 гадзiна
3 пераказы - 1 гадзiна
7 работ па малюнку, скульптуры - 1 гадзiна
5 работ па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iнш. агульнаадукацыйных
прадметах абiтурыентаў, якiя паступаюць у ПТНУ на аснове базавай
школы, - 1 гадзiна
3 работы па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iнш. агульнаадукацыйных
прадметах абiтурыентаў, якiя паступаюць у ПТНУ на базе сярэдняй
школы, - 1 гадзiна.
21. Указаныя нормы часу ўстаноўлены ў вучэбных гадзiнах. Аплата
выкладчыкам, якiя прымаюць уступныя экзамены, праводзiцца па
фактычна затрачанаму часу, але не больш указаных нормаў, у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
22. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.
23. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў
афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы залiчэння: без
экзаменаў, па-за конкурсам, па конкурсу, прычыны адказу ў прыёме.
На падставе рашэння прыёмнай камiсii дырэктар ПТНУ выдае загад
аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў.
Спiскi залiчаных вывешваюцца для азнаямлення ў вызначаныя
правiламi прыёму тэрмiны.
Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў
навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.
----------------------------
Государственная регистрация.
Номер: 1314/12.
Дата: 21.02.96 г.
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|