ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     29 сакавiка 1999 г. N 154

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ
 САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГIЧНЫМ ЦЭНТРЫ
         ___________________________________________________________
         Утратил силу  постановлением Министерства образования от 18
         марта 2004 г. № 14 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/10750 от 29.03.2004 г.)  

     У  мэтах выканання прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Беларусi" i для
аказання  неабходнай сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамогi
дзецям загадваю:

     1. Зацвердзiць     Прыкладнае     палажэнне     аб     дзiцячым
сацыяльна-педагагiчным цэнтры (дадаецца).

     2.  Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым
Г.А.)  у трохдзённы тэрмiн накiраваць зацверджаны загад i Прыкладнае
палажэнне на прававую экспертызу.

     3.  Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым
Г.А.)  пасля  ўключэння  Прыкладнага  палажэння ў Нацыянальны рэестр
прававых  актаў  Рэспублiкi  Беларусь  давесцi  яго  змест да ведама
абласных, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         29.03.1999 N 154

 УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА             УЗГОДНЕНА
 Намеснiк Мiнiстра         Намеснiк Мiнiстра     Першы намеснiк
 фiнансаў                  працы                 Мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь       Рэспублiкi Беларусь   аховы здароўя
 А.I.Сверж                 А.П.Колас             Рэспублiкi Беларусь
 26.02.1999                26.02.1999            У.М.Арахоўскi
                                                 26.02.1999

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                  аб сацыяльна-педагагiчным цэнтры

                       I. Агульныя палажэннi

     1.1. Сацыяльна-педагагiчны   цэнтр   (у   далейшым   -   Цэнтр)
з`яўляецца       ўстановай       адукацыi,      якая      ажыццяўляе
сацыяльна-педагагiчную,                      псiхолага-педагагiчную,
сацыяльна-псiхалагiчную,                         сацыяльна-прававую,
карэкцыйна-рэабiлiтацыйную дапамогу дзецям i бацькам  (асобам,  якiя
iх замяняюць), якiя маюць патрэбу ў такой дапамозе.

     1.2. Цэнтр    ствараецца    з    мэтай   аказання   прафесiйнай
сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамогi дзецям:
     -   якiя  пражываюць  у  неспрыяльных  умовах  цi  апынулiся  ў
экстрэмальнай жыццёвай сiтуацыi;
     - бацькi якiх злоўжываюць алкаголем;
     -  якiя  сталi  ахвярамi  злачынстваў,  жорсткасцi, фiзiчнага i
псiхiчнага насiлля;
     - з парушэннямi эмацыянальна-валявой сферы;
     - з дэвiяцыйнымi паводзiнамi;
     - якiя ўжываюць алкаголь, таксiчныя i наркатычныя рэчывы;
     - з асацыяльнымi формамi паводзiн;
     -  у якiх склалiся канфлiктныя адносiны з бацькамi, педагогамi,
равеснiкамi;
     - якiя пакiнулi сям`ю цi дом;
     -  з  сем`яў  бежанцаў  цi  сем`яў,  якiя  пацярпелi  ў  вынiку
стыхiйных бедстваў, катастроф;
     - якiя засталiся без апекi бацькоў;
     -   якiя   навучалiся  i  выхоўвалiся  ў  дзiцячых  iнтэрнатных
установах;
     - якiя выйшлi са спецыяльных устаноў цi месц зняволення;
     -  якiя  сталi  ахвярамi  псiхалагiчнай  апрацоўкi ў рэлiгiйных
сектах.

     1.3.  У  сваёй  дзейнасцi  Цэнтр кiруецца мiжнароднымi актамi ў
галiне  абароны  правоў  дзiцяцi,  Законамi  Рэспублiкi Беларусь "Аб
правах  дзiцяцi", "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi актамi
заканадаўства,  гэтым  Палажэннем  i  распрацаваным  на  яго  аснове
статутам.

     1.4.  Цэнтр  ствараецца, рэарганiзуецца i лiквiдуецца мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi па прапанове мясцовых органаў
адукацыi.

     1.5.  Цэнтр  мае  свой  статут,  якi  зацвярджаецца  ў парадку,
вызначаным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.

     1.6.  Цэнтр  з`яўляецца  юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi  Беларусь  i сваiм найменнем, штамп з
назвай  Цэнтра,  разлiковы  i  iншыя рахункi ў банкаўскiх установах,
самастойны баланс.

     1.7.   Цэнтр  можа  ажыццяўляць  мiжнароднае  супрацоўнiцтва  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

             II. Задачы i асноўныя накiрункi дзейнасцi

     2.1. Асноўнымi задачамi Цэнтра з`яўляюцца:
     -   забеспячэнне   права   дзяцей   на   атрыманне  своечасовай
квалiфiкаванай  сацыяльна-педагагiчнай  i  псiхалагiчнай  дапамогi з
боку дзяржавы;
     - арганiзацыя             iндывiдуальна            арыентаванай
сацыяльна-педагагiчнай,                      псiхолага-педагагiчнай,
сацыяльна-псiхалагiчнай,  сацыяльна-прававой  дапамогi дзецям,  якiя
маюць праблемы ў навучаннi, развiццi i сацыяльнай адаптацыi;
     -  забеспячэнне  неабходных  умоў  для  развiцця асобы дзiцяцi,
умацавання    фiзiчнага    i    псiхiчнага   здароўя,   прафесiйнага
самавыяўлення i творчай працы;
     - сацыяльная адаптацыя дзяцей да жыцця ў грамадстве;
     -  аказанне  кансультацыйнай  дапамогi бацькам (асобам, якiя iх
замяняюць) i педагагiчным работнiкам адукацыйных устаноў;
     -  метадычная  i  арганiзацыйная дапамога ўстановам адукацыi па
пытаннях   сацыяльна-педагагiчнай   работы  з  асобнымi  катэгорыямi
дзяцей;
     - эксперыментальная работа па пытаннях  сацыяльна-педагагiчнай,
псiхалагiчнай дапамогi з улiкам патрэб практыкi.

     2.2. Накiрункi дзейнасцi i структура Цэнтра вызначаюцца мэтамi,
задачамi  i  кантынгентам дзяцей, якiя прадугледжаны ў пунктах 1.2 i
2.1.

     2.3. Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi Цэнтра з`яўляюцца:
     - комплексная псiхолага-медыка-педагагiчная дыягностыка ўзроўню
псiхiчнага  i  фiзiчнага  развiцця  асобы дзiцяцi i адхiленняў у яго
паводзiнах;
     - распрацоўка    i    рэалiзацыя    комплексных    праграм   па
сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамозе  дзецям,  якiя маюць
праблемы  ў  навучаннi,  развiццi i сацыяльнай адаптацыi,  стварэнне
асобага педагагiчнага асяроддзя,  якое спрыяе свабоднаму развiццю  i
самавыяўленню дзiцяцi;
     - садзейнiчанне ў лiквiдацыi неспрыяльных умоў цi экстрэмальнай
сiтуацыi   ў  сем`ях  дзяцей,  правядзенне  комплексных  мер  па  iх
карэкцыi,   рэабiлiтацыi,   маральнаму   аздараўленню,   актывiзацыi
ўнутранага патэнцыялу, жыцце- i працаўладкаванне дзяцей;
     -  арганiзацыя  занятасцi (вучоба, праца, вольны час), часовага
пражывання  дзяцей,  якiя  маюць  патрэбу  ў  сацыяльнай падтрымцы i
дапамозе;
     -   каардынацыя   дзейнасцi  сацыяльных  педагогаў,  псiхолагаў
устаноў адукацыi;
     - правядзенне кансультацый, у тым лiку ананiмнае i па тэлефоне,
дзецям  i  iх  бацькам  з  мэтай прафiлактыкi, зняцця эмацыянальнага
стрэсу, сумеснага пошуку рашэння складанай жыццёвай праблемы;
     -     прафiлактыка    асацыяльных    паводзiн,    бадзяжнiцтва,
безнагляднасцi, спроб суiцыда дзяцей;
     -   садзейнiчанне   дзецям,  якiя  аказалiся  ў  наркатычнай  i
таксiчнай залежнасцi, у арганiзацыi iх лячэння.

                       III. Структура Цэнтра

     3.1.  У  склад  Цэнтра  могуць  уваходзiць  аддзелы: метадычны,
iнфармацыйна-аналiтычны,  сацыяльнай  адаптацыi выпускнiкоў дзiцячых
iнтэрнатных  устаноў,  сацыяльна-рэабiлiтацыйны  для  дзяцей  розных
катэгорый,    якiя    ўказаны    ў    пункце    1.2;   кансультацыi:
псiхолага-педагагiчная,   сацыяльна-прававая   (юрыдычная);  дзiцячы
сацыяльны   прытулак;  тэлефон  даверу;  крызiсны  стацыянар;  клубы
(спартыўна-аздараўленчы,  турыстычны, тэатральны, падлеткавы i iнш.)
рознага накiрунку; студыi i iнш.
     Асобныя структурныя            падраздзяленнi            Цэнтра
(псiхолага-педагагiчная кансультацыя,  аддзел  сацыяльнай  адаптацыi
выпускнiкоў дзiцячых  iнтэрнатных устаноў,  сацыяльна-рэабiлiтацыйны
аддзел для дзяцей розных катэгорый,  якiя ўказаны ў  п.1.2;  тэлефон
даверу)  могуць  адкрывацца  мясцовымi  выканаўчымi  i  распарадчымi
органамi як цэнтры  (цэнтр  псiхолага-педагагiчнай  дапамогi;  цэнтр
сацыяльнай   адаптацыi  выпускнiкоў  дзiцячых  iнтэрнатных  устаноў;
сацыяльна-рэабiлiтацыйны цэнтр для  дзяцей  розных  катэгорый,  якiя
ўказаны ў   п.1.2;   цэнтр   тэрмiновай  псiхалагiчнай  дапамогi  па
тэлефоне) i дзейнiчаць  самастойна  на  аснове  гэтага  Палажэння  i
статута ўстановы.
     Дзiцячы  сацыяльны  прытулак  можа таксама адкрывацца мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi  i  дзейнiчаць  самастойна на
аснове  прыкладнага  палажэння аб дзiцячым сацыяльным прытулку, якое
распрацоўваецца i зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi.

     3.2. Псiхолага-педагагiчная         кансультацыя         (цэнтр
псiхолага-педагагiчнай             дапамогi)              ажыццяўляе
псiхолага-медыка-педагагiчнае абследаванне дзяцей,  вызначае формы i
змест  сацыяльна-педагагiчнай  i  псiхалагiчнай  дапамогi   дзiцяцi,
тэрмiн  яго  знаходжання ў Цэнтры,  арганiзуе кансультаванне,  у тым
лiку i ананiмнае, i па тэлефоне, дзяцей, iх бацькоў i педагогаў.

     3.3.  Сацыяльна-прававая  (юрыдычная)  кансультацыя  ажыццяўляе
прававое  кансультаванне  дзяцей,  iх  бацькоў i педагогаў па зместу
правоў дзяцей i iх абавязкаў.

     3.4.  Дзiцячы сацыяльны прытулак забяспечвае часовае пражыванне
i   выхаванне   дзяцей,  якiя  апынулiся  ў  экстрэмальнай  жыццёвай
сiтуацыi.

     3.5. Тэлефон даверу (цэнтр тэрмiновай псiхалагiчнай дапамогi па
тэлефоне)     аказвае    квалiфiкаваную,    тэрмiновую,    ананiмную
псiхалагiчную  дапамогу  па  тэлефоне  дзецям,  якiя  звярнулiся  па
дапамогу. Можа стварацца i пры iншых установах адукацыi.

     3.6. Метадычны  аддзел  аказвае  метадычную дапамогу работнiкам
Цэнтра,    педагогам     адукацыйных     устаноў     па     пытаннях
сацыяльна-педагагiчнай   i   псiхалагiчнай   дапамогi,   вывучае   i
распаўсюджвае лепшы айчынны i замежны вопыт па гэтай праблеме.

     3.7. Iнфармацыйна-аналiтычны  аддзел  складае  банк  даных   на
дзяцей   i   iх   бацькоў   з   "групы   рызыкi",   банкi   сучасных
сацыяльна-педагагiчных тэхналогiй, лiтаратуры.

     3.8.  Служба  (цэнтр) сацыяльнай адаптацыi выпускнiкоў дзiцячых
iнтэрнатных устаноў  забяспечвае карэкцыйна-рэабiлiтацыйную дапамогу
выхаванцам i выпускнiкам дзiцячых iнтэрнатных устаноў, асаблiва ў iх
першых   кроках  у  самастойным  жыццi,  садзейнiчае  iх  сацыяльнай
адаптацыi i iнтэграцыi ў грамадстве.

     3.9.    Сацыяльна-рэабiлiтацыйны    аддзел    (цэнтр)   аказвае
карэкцыйна-рэабiлiтацыйную  дапамогу  розным катэгорыям дзяцей, якiя
ўказаны ў пункце 1.2 i звярнулiся па дапамогу ў Цэнтр.

     3.10.  Крызiсны  стацыянар  ствараецца для часовага знаходжання
асобных  дзяцей, якiя апынулiся ў экстрэмальных жыццёвых сiтуацыях i
маюць  патрэбу  ў тэрмiновай  сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай
дапамозе. Магчыма яго iснаванне ў форме дзённага стацыянара.

     3.11. Па тэрытарыяльнай прыналежнасцi цэнтры могуць быць:
     - абласнымi;
     - гарадскiмi, раённымi;
     - мiжрэгiянальнымi.
     У  залежнасцi  ад тэрытарыяльнай прыналежнасцi Цэнтра мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi па прапанове органаў адукацыi
вызначаюцца яго задачы, асноўныя накiрункi дзейнасцi i структура.

        IV. Кантынгент дзяцей. Арганiзацыя дзейнасцi Цэнтра

     4.1.   Цэнтр  аказвае  сацыяльна-педагагiчную  i  псiхалагiчную
дапамогу,  як правiла, дзецям ва ўзросце 3-17 гадоў, якiя звярнулiся
па  дапамогу  самастойна  цi  па iнiцыятыве бацькоў або накiраваны ў
Цэнтр органамi аховы дзяцiнства цi ўстановай адукацыi.

     4.2.  Залiчэнне  дзяцей  у  Цэнтр  ажыццяўляецца на аснове заяў
дзяцей,  iх  бацькоў  цi па накiраванню органаў аховы дзяцiнства або
ўстановы адукацыi i рэгiструецца ў спецыяльным журнале.

     4.3. Для вызначэння дынамiкi псiхолага-медыцынскай i сацыяльнай
рэабiлiтацыi  дзiцяцi  пры яго паступленнi ў Цэнтр заводзiцца карта,
якая  вядзецца  работнiкамi  Цэнтра на працягу знаходжання дзiцяцi ў
Цэнтры.   У  карту  заносяцца  вынiкi  дыягнастычных  абследаванняў,
назiранняў, вывучэння вучэбнай, працоўнай дзейнасцi, узаемаадносiн з
iншымi  дзецьмi,  бацькамi  (асобамi, якiя iх замяняюць), педагогамi
ўстановы    адукацыi.    Уся    атрыманая    iнфармацыя   з`яўляецца
канфiдэнцыяльнай  i  не  можа  выкарыстоўвацца  на  шкоду  правам  i
iнтарэсам дзiцяцi.

     4.4.  Час  знаходжання  дзiцяцi ў Цэнтры вызначаецца па вынiках
першаснага    псiхолага-медыка-педагагiчнага    абследавання,   якое
ажыццяўляецца  пры  залiчэннi  дзiцяцi ў Цэнтр. Цэнтр перыядычна (не
радзей  1  разу ў квартал) ажыццяўляе  псiхолага-медыка-педагагiчнае
абследаванне стану фiзiчнага i псiхiчнага здароўя дзiцяцi.

     4.5.  Сацыяльна-педагагiчная  i псiхалагiчная дапамога дзецям у
Цэнтры   ажыццяўляецца   iндывiдуальна   i  праз  групавыя  заняткi.
Колькасць дзяцей у групе, як правiла, складае 3-5 чалавек.
     Працягласць  iндывiдуальных  i  групавых заняткаў складае 30-45
хвiлiн.

     4.6.  Формы аказання сацыяльна-педагагiчнай дапамогi, колькасць
iндывiдуальных  i  групавых  заняткаў,  iх  працягласць  вызначаюцца
спецыялiстамi  Цэнтра  па  вынiках    псiхолага-медыка-педагагiчнага
абследавання.

     4.7.  За  кожным  дзiцём,  якое звярнулася па дапамогу ў Цэнтр,
замацоўваецца  адзiн з сацыяльных педагогаў, якi арганiзуе i курыруе
аказанне   яму   сацыяльна-педагагiчнай  i  псiхалагiчнай  дапамогi,
падтрымлiвае  кантакты з яго бацькамi (асобамi, якiя iх замяняюць) i
педагогамi.
     Сацыяльны  педагог  Цэнтра  цесна  ўзаемадзейнiчае з сацыяльным
педагогам установы адукацыi, дзе навучаецца i выхоўваецца дзiця.

     4.8.  Пры  правядзеннi  сацыяльна-педагагiчнай  i псiхалагiчнай
работы з дзiцём улiчваецца яго думка.

     4.9.  Бацькi  (асобы,  якiя iх замяняюць) маюць права абараняць
законныя  правы  i  iнтарэсы  сваiх  дзяцей,  удзельнiчаць  у рабоце
псiхолага-медыка-педагагiчных   камiсiй   пры   абследаваннi   стану
фiзiчнага  i  псiхiчнага  здароўя  дзiцяцi,  знаёмiцца з матэрыяламi
назiранняў i характарам карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай работы.

                    V. Кiраванне Цэнтрам. Кадры

     5.1.   Непасрэднае   кiраўнiцтва   работай   Цэнтра  ажыццяўляе
дырэктар. Ён прызначаецца на пасаду мясцовым органам адукацыi з лiку
найбольш    квалiфiкаваных   спецыялiстаў,   якiя   маюць   вышэйшую
прафесiйную адукацыю.

     5.2.  Дырэктар  у адпаведнасцi з заканадаўствам нясе адказнасць
за  жыццё  i  здароўе  дзяцей,  стварэнне  бяспечных  умоў для працы
работнiкаў  Цэнтра i якаснае выкананне Цэнтрам яго мэт i задач, якiя
вызначаны гэтым Палажэннем i статутам.

     5.3.       Сацыяльна-педагагiчную,      псiхолага-педагагiчную,
сацыяльна-прававую,  карэкцыйна-рэабiлiтацыйную  работу ажыццяўляюць
педагогi    сацыяльныя,    педагогi-псiхолагi,    урачы   (педыятры,
псiханеўролагi,  псiхатэрапеўты  i iнш.), юрысты, сярэднi медыцынскi
персанал,  якiя маюць адпаведную прафесiйную адукацыю i падрыхтоўку.
Жыццядзейнасць   Цэнтра   забяспечваюць   таксама   работнiкi,  якiя
ажыццяўляюць адмiнiстрацыйна-абслуговыя функцыi.
     Штатны  расклад  вызначаецца  дырэктарам  Цэнтра  з улiкам мэт,
задач,   спецыфiкi   кантынгенту   дзяцей,   умоў   для  арганiзацыi
сацыяльна-педагагiчнай  i  псiхалагiчнай  работы,  захавання жыцця i
здароўя дзяцей у межах сродкаў, якiя выдзяляюцца на аплату працы.

     5.4.   У   Цэнтры   ствараецца  медыка-педагагiчны  савет,  якi
абмяркоўвае  найбольш  аптымальныя  шляхi,  формы,  метады  i сродкi
аказання  сацыяльна-педагагiчнай  i  псiхалагiчнай  дапамогi дзецям,
якiя маюць у гэтым патрэбу.

     5.5.  У  мэтах  павышэння  прафесiйнага  майстэрства i творчага
росту работнiкаў у Цэнтры могуць стварацца метадычныя аб`яднаннi.

             VI. Матэрыяльная база, фiнансаванне Цэнтра

     6.1.   Матэрыяльна-тэхнiчную  базу  Цэнтра  складаюць  будынкi,
збудаваннi,  абсталяванне, аўтатранспартныя сродкi i iншая маёмасць,
якiя   забяспечваюць  жыццядзейнасць  Цэнтра,  сучасную  арганiзацыю
сацыяльна-педагагiчнай, псiхолага-педагагiчнай, сацыяльна-прававой i
карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай дапамогi дзецям.

     6.2.  За  Цэнтрам  у мэтах забеспячэння яго статутнай дзейнасцi
заснавальнiк   замацоўвае   на   праве   валодання,   карыстання   i
распараджэння  аб`екты ўласнасцi (будынкi, збудаваннi, абсталяванне,
iншую маёмасць) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     6.3.  Крынiцамi  фармiравання  маёмасцi  i  фiнансавых рэсурсаў
Цэнтра могуць з`яўляцца:
     - бюджэтныя i пазабюджэтныя сродкi;
     -  даход,  якi  атрыманы ад аказання платных паслуг, звязаных з
асноўнай дзейнасцю;
     -  грашовыя  сродкi,  маёмасць  i iншыя аб`екты ўласнасцi, якiя
перададзены  Цэнтру  фiзiчнымi  i юрыдычнымi асобамi ў форме дара цi
ахвяравання;
     -  iншыя  крынiцы  ў  адпаведнасцi  з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.

     6.4.  Цэнтр адказвае па сваiх абавязацельствах у межах грашовых
сродкаў i маёмасцi, якiя знаходзяцца ў яго распараджэннi.

     6.5.  Дзецi,  якiя  часова  пражываюць у Цэнтры, забяспечваюцца
харчаваннем  па  нормах,  якiя прадугледжаны для выхаванцаў дзiцячых
iнтэрнатных  устаноў  для  дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без
апекi бацькоў, таксама пры неабходнасцi - адзеннем, абуткам i iншымi
прадметамi жыццезабеспячэння.

     6.6.  Пры  лiквiдацыi  Цэнтра грашовыя сродкi i iншая маёмасць,
якiя  належаць яму на праве валодання, карыстання, распараджэння, за
вылiкам  плацяжоў  за  пакрыццё  абавязацельстваў выкарыстоўваюцца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам. 

 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России