ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании


  ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       30 лiпеня 2001 г. № 56

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI ДУ-1 "СПРАВАЗДАЧА ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ"
         ___________________________________________________________
         Утратило  силу  постановлением  Министерства  статистики  и
         анализа  от  12  мая  2004  г.  №  50  (зарегистрировано  в
         Национальном  реестре  -  №  8/11030  от   27.05.2004   г.)
         

    На  падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  № 547   "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную  форму  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi  ДУ-1  "Справаздача  дашкольнай  установы"   гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне са справаздачы за 2001 год.
     2. Зацвердзiць   прыкладзеныя  ўказаннi  па  запаўненню   формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi ДУ-1 "Справаздача дашкольнай
установы" i ўвесцi iх у дзеянне са справаздачы за 2001 год.
     3. Распаўсюдзiць  указаную  ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай    статыстычнай    справаздачнасцi  ДУ-1  на   дашкольныя
ўстановы.
     4. Прызнаць  страцiўшым  сiлу  загад  Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу  Рэспублiкi  Беларусь  ад  21  лiпеня  1999  г.  №  159  "Аб
зацвярджэннi  дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме ДУ-1"
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., №
73, 8/677).

Выконваючы абавязкi Мiнiстра                               Г.I.ГАСЮК

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------

          -------------------------------------------------¬
          ¦                 СПРАВАЗДАЧА                    ¦
          ¦             дашкольнай установы                ¦
          ¦                 за 200__ год                   ¦
          L-------------------------------------------------

                                                          Форма ДУ-1
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва дашкольнай установы, яе нумар ___¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦_______________________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
 ¦(паказаць: дзiцячы сад, яслi-сад, яслi,¦ статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
 ¦  школа - дзiцячы сад, цэнтр развiцця  ¦ 30.07.2001 № 56
 ¦                дзiцяцi)               ¦
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦ Гадавая
 ¦_______________________________________¦-------------------------¬
 ¦Орган кiравання _______________________¦¦Прадстаўляюць дашкольныя¦
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦ўстановы 5 студзеня:    ¦
 ¦_______________________________________¦¦1) раённаму (гарадскому)¦
 ¦ камiтэт, iншы орган кiравання)        ¦¦аддзелу статыстыкi;     ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦2) сваёй вышэйстаячай   ¦
 ¦              (вобласць, раён, горад,  ¦¦арганiзацыi.            ¦
 ¦_______________________________________¦L-------------------------
 ¦       раён горада (сельсавет)         ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦
 L----------------------------------------

*                                                                   
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
¦                            КОДЫ
+-------T-----T-----T------T------T-------T-------------------T------T--------T---------T---------T---------T---------T---------T---------¬
¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦         7         ¦  8   ¦   9    ¦   10    ¦   11    ¦   12    ¦   13    ¦   14    ¦   15    ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----T-----T-------+------+--------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦воб- ¦раёна¦унутры-¦формы ¦арганi- ¦тыпу     ¦прызна-  ¦рэжыму   ¦гарадскiя¦знахо-   ¦працяг-  ¦
¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦ласцi¦(го- ¦гарад- ¦ўлас- ¦зацыйна-¦дашколь- ¦чэнне    ¦работы:  ¦пасяленнi¦дзiцца на¦ласцi    ¦
¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦     ¦рада)¦скога  ¦насцi ¦прававой¦най      ¦дашколь- ¦пяцiдзён-¦- 1,     ¦капiталь-¦работы   ¦
¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦     ¦     ¦раёна  ¦(гас- ¦формы па¦установы:¦най      ¦ны - 1,  ¦сельская ¦ным      ¦дашколь- ¦
¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦     ¦або    ¦пада- ¦ОКОПФ   ¦дзiцячы  ¦установы:¦шасцi-   ¦мясцо-   ¦рамонце -¦най      ¦
¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦     ¦населе-¦рання)¦        ¦сад - 1, ¦агульнага¦дзённы - ¦васць - 2¦1,       ¦установы:¦
¦       ¦даку-¦даку-¦аб`яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦     ¦нага   ¦прад- ¦        ¦яслi-сад ¦развiцця ¦2        ¦         ¦лiквiда- ¦9-10,5   ¦
¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦     ¦пункта ¦прыем-¦        ¦- 2, яслi¦- 1, з   ¦         ¦         ¦вана на  ¦гадзiн - ¦
¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       +-----+-----+-------+ства  ¦        ¦- 3,     ¦паглыбле-¦         ¦         ¦канец    ¦1, 12    ¦
¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦                   ¦(арга-¦        ¦школа -  ¦ным      ¦         ¦         ¦года - 2,¦гадзiн - ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦низа- ¦        ¦дзiцячы  ¦напрамкам¦         ¦         ¦не       ¦2, 24    ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦цыi)  ¦        ¦сад - 4, ¦у рабоце ¦         ¦         ¦ўкамплек-¦гадзiны  ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦па    ¦        ¦дашкольны¦- 2,     ¦         ¦         ¦тавана   ¦- 3,     ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     па СОАТО      ¦ОКФС  ¦        ¦цэнтр    ¦санатор- ¦         ¦         ¦дзецьмi -¦змешаная ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦      ¦        ¦развiцця ¦ныя - 3, ¦         ¦         ¦3        ¦- 4,     ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦      ¦        ¦дзiцяцi  ¦спецыяль-¦         ¦         ¦         ¦гiбкi    ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦      ¦        ¦- 5      ¦ныя - 4, ¦         ¦         ¦         ¦рэжым - 5¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦      ¦        ¦         ¦камбiна- ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦       ¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦                   ¦      ¦        ¦         ¦ваныя - 5¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-------------------+------+--------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦       Коды прастаўляе арганiзацыя - складальнiк справаздачы        ¦             Коды прастаўляе орган дзяржаўнай статыстыкi            ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T------T------+--------T---------T---------T---------T---------T---------T---------+
¦0613010¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦      ¦      ¦        ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+------+------+--------+---------+---------+---------+---------+---------+----------


Даведачна.
Прызначэнне дашкольнай установы ____________________________________
                                   (для санаторнай i спецыяльнай -
                                           указаць профiлi)
Рэжым работы дашкольнай установы: пяцiдзённы-шасцiдзённы ___________
                                                          (указаць)
Працягласць работы дашкольнай установы _____________________________
                                           (з 9-10,5-гадзiнным,
____________________________________________________________________
          12-гадзiнным, 24-гадзiнным знаходжаннем дзяцей,
               змешаная, з гiбкiм рэжымам - указаць)
Знаходзiцца на капiтальным рамонце на канец справаздачнага года ____
____________________________________________________________________
                         (так, не (указаць)

                        I. Колькасць дзяцей

------------------------------T-----T-----T-------------------T-----
                              ¦     ¦     ¦З агульнага лiку   ¦
                              ¦     ¦     ¦дзяцей (графа 1)   ¦
                              ¦     ¦     ¦навучаюцца па      ¦Кант-
       Назва паказчыка        ¦Нумар¦Усяго¦праграме           ¦роль-
                              ¦радка¦     +-------T-----T-----+ная
                              ¦     ¦     ¦падрых-¦пер- ¦дру- ¦сума
                              ¦     ¦     ¦тоўчага¦шага ¦гога ¦
                              ¦     ¦     ¦класа  ¦класа¦класа¦
------------------------------+-----+-----+-------+-----+-----+-----
               А              ¦  Б  ¦  1  ¦   2   ¦  3  ¦  4  ¦  5
------------------------------+-----+-----+-------+-----+-----+-----

Колькасць дзяцей на канец года  110

 З iх дзяўчынак                 111

У тым лiку ва ўзросце:

да 1,5 года ўключна             112           Х      Х     Х

 з iх дзяўчынак                 113           Х      Х     Х

звыш 1,5 да 3 гадоў             114           Х      Х     Х

 з iх дзяўчынак                 115           Х      Х     Х

3 гады                          116           Х      Х     Х

 з iх дзяўчынак                 117           Х      Х     Х

4 гады                          118           Х      Х     Х

 з iх дзяўчынак                 119           Х      Х     Х

5 гадоў                         120                  Х     Х

 з iх дзяўчынак                 121                  Х     Х

6 гадоў                         122

 з iх дзяўчынак                 123

7 гадоў                         124

 з iх дзяўчынак                 125

8 гадоў i больш                 126

 з iх дзяўчынак                 127
--------------------------------------------------------------------

Колькасць дзяцей,  ахопленых  летнiмi аздараўленчымi мерапрыемствамi
(130) ______________________________________________________________
      У тым лiку вывезены на дачы дашкольнай установай (131) _______

Даведка. Акрамя    таго,    колькасць    камерцыйных    груп   (160)
______________ у iх  дзяцей  (170)  ______________  у  тым  лiку  ва
ўзросце 3 гады i больш (180) ___________
Размер бацькоўскай  платы  за  1  дзень  знаходжання  дзiцяцi  (190)
__________________ руб.

       II. Наяўнасць груп i месц на канец справаздачнага года

--------------------T-----T-----------T-----------T-----------T-----
                    ¦     ¦Колькасць  ¦Колькасць  ¦Колькасць  ¦
                    ¦     ¦дзяцей,    ¦груп,      ¦месц,      ¦
                    ¦     ¦чалавек    ¦адзiнак    ¦адзiнак    ¦
                    ¦     +----T------+----T------+----T------+
                    ¦     ¦    ¦      ¦    ¦      ¦    ¦у тым ¦
                    ¦     ¦    ¦      ¦    ¦у тым ¦    ¦лiку ў¦Кант-
                    ¦     ¦    ¦у тым ¦    ¦лiку  ¦    ¦будын-¦роль-
   Назва паказчыка  ¦Нумар¦уся-¦лiку  ¦уся-¦для   ¦уся-¦ках,  ¦ная
                    ¦радка¦го  ¦ва    ¦го  ¦дзятей¦го  ¦пабу- ¦сума
                    ¦     ¦    ¦ўзрос-¦    ¦ва    ¦    ¦дава- ¦
                    ¦     ¦    ¦це 3  ¦    ¦ўзрос-¦    ¦ных па¦
                    ¦     ¦    ¦гады i¦    ¦це 3  ¦    ¦тыпа- ¦
                    ¦     ¦    ¦больш ¦    ¦гады i¦    ¦вому  ¦
                    ¦     ¦    ¦      ¦    ¦больш ¦    ¦праек-¦
                    ¦     ¦    ¦      ¦    ¦      ¦    ¦ту    ¦
--------------------+-----+----+------+----+------+----+------+-----
          А         ¦  Б  ¦ 1  ¦   2  ¦ 3  ¦   4  ¦ 5  ¦  6   ¦  7
--------------------+-----+----+------+----+------+----+------+-----

Усяго (сума радкоў
220-240, 250, 260)    210    Х    Х

 У тым лiку групы:

 агульнага развiцця   220                                 Х

 iнтэграваныя         225                                 Х

 дыягнастычныя        226                                 Х

 з паглыбленым
 напрамкам у рабоце   230                                 Х

 санаторныя           240                                 Х

  з iх для дзяцей:

  часта i працягла
  хварэючых           241                                 Х

  з анкалагiчнымi
  захворваннямi       242                                 Х

  з функцыянальнымi
  парушэннямi
  шчытападобнай
  залозы              243                                 Х

  з сардэчна-
  сасудзiстымi
  захворванняi        244                                 Х

  з алергiяй          245                                 Х

 па догляду i
 назiранню            250                                 Х

 спецыяльныя (сума
 радкоў 261-267)      260                                 Х

  у тым лiку з:

  парушэннем слыху    261                                 Х

  парушэннем мовы     262                                 Х

  парушэннем зроку    263                                 Х

  парушэннем
  iнтэлекту           264                                 Х

  парушэннем
  апорна-рухальнага
  апарату             265                                 Х

  затрымкай
  псiхiчнага
  развiцця            266                                 Х

  камбiнаванымi
  дэфектамi           267                                 Х

З агульнага лiку ў
групах з
24-гадзiнным
знаходжаннем дзяцей   270                                 Х

Кантрольная сума      280                                 Х
--------------------------------------------------------------------

З радка  225:  колькасць  дзяцей  з   асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця (290) ________________ у тым лiку ва ўзросце 3 гады i больш
(191) _________

     III. Наведванне дашкольнай установы ў справаздачным годзе

------------------------------T------T-------T-----------T----------
                              ¦      ¦       ¦У тым лiку ¦
                              ¦Нумар ¦Усяго, ¦дзецьмi ва ¦Кантроль-
         Назва паказчыка      ¦радка ¦адзiнак¦ўзросце 3  ¦ная сума
                              ¦      ¦       ¦гады i     ¦
                              ¦      ¦       ¦больш      ¦
------------------------------+------+-------+-----------+----------
               А              ¦   Б  ¦   1   ¦     2     ¦    3
------------------------------+------+-------+-----------+----------

Колькасць дзён, якiя
праведзены ў групах дзецьмi      310

Колькасць дзён, якiя
прапушчаны дзецьмi, - усяго      320

 У тым лiку:

 па хваробе дзяцей               330

 па iншых прычынах               340
--------------------------------------------------------------------

Колькасць дзён работы ўстановы за год (350) ________________________

           IV. Колькасць выпадкаў захворванняў у дзяцей у
                        справаздачным годзе

---------------------------T-----T-------------T----------T---------
                           ¦     ¦Зарэгiстрава-¦У тым лiку¦
                           ¦     ¦на выпадкаў  ¦ў дзяцей  ¦
        Назва хваробы      ¦Нумар¦захворванняў ¦ва ўзросце¦Кантроль-
                           ¦радка¦за           ¦3 гады i  ¦ная сума
                           ¦     ¦справаздачны ¦больш     ¦
                           ¦     ¦год, адзiнак ¦          ¦
---------------------------+-----+-------------+----------+---------
             А             ¦  Б  ¦      1      ¦     2    ¦    3
---------------------------+-----+-------------+----------+---------

Усяго захворванняў (сума
радкоў 411-418)              410

 З iх:

 бактэрыяльная дызентэрыя    411

 энтэрыты, калiты i
 гастраэнтэрыты, якiя
 выклiканы выяўленымi,
 нявыяўленымi i недакладна
 вызначанымi
 ўзбуджальнiкамi             412

 шкарлятына                  413

 ангiна (востры танзiлiт)    414

 грып i вострыя iнфекцыi
 верхнiх дыхальных шляхоў    415

 пнеўманii                   416

 няшчасныя выпадкi,
 атручваннi, траўмы          417

 iншыя захворваннi           418
--------------------------------------------------------------------

Сярэднегадавая колькасць дзяцей, чалавек (419) ________
 У тым лiку ва ўзросце 3 гады i больш (420) _______

               V. Штаты на канец справаздачнага года

-----------------------------T-------T-----------------T------------
                             ¦       ¦     Пасады      ¦
                             ¦ Нумар +--------T--------+Кантрольная
        Назва паказчыка      ¦ радка ¦па      ¦        ¦сума
                             ¦       ¦штатнаму¦фактычна¦
                             ¦       ¦раскладу¦        ¦
-----------------------------+-------+--------+--------+------------
              А              ¦   Б   ¦    1   ¦    2   ¦     3
-----------------------------+-------+--------+--------+------------

Усяго (сума радкоў 520,
530-560)                        510

 У тым лiку:

 педагагiчны персанал           520

  з iх:

  выхавальнiкi,
  выхавальнiкi-метадысты        521

  педагог-псiхолаг              522

  сацыяльны педагог             523

 медыцынскi персанал            530

 памочнiкi выхавальнiкаў        540

 повары                         550

 iншыя пасады                   560
--------------------------------------------------------------------

Даведка. Колькасць    медыцынскiх    работнiкаў,    чалавек    (570)
_____________  з  iх  урачы  (571)  _____________ медыцынскiя сёстры
(572) __________ медыцынскiя сёстры па дыетычнаму  харчаванню  (573)
___________ iнструктары па лячэбнай фiзкультуры (574) ___________

*                                                                     
           VI. Педагагiчныя работнiкi дашкольнай установы
           (фiзiчныя асобы) на канец справаздачнага года

------------------T-----T------T---------------------------------------T-----------------------------------------T------
                  ¦     ¦      ¦          З iх маюць адукацыю          ¦      З агульнай колькасцi работнiкаў    ¦
                  ¦     ¦      ¦                                       ¦      (графа 1) прысвоена катэгорыя      ¦
                  ¦     ¦      +----------T----------T-----------------+-----------T-----------T-----------T-----+
                  ¦     ¦      ¦          ¦скончыўшыя¦                 ¦           ¦           ¦           ¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦          ¦трэцi курс¦                 ¦           ¦           ¦           ¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦ вышэйшую ¦вышэйшай  ¦   сярэднюю      ¦  вышэйшая ¦   першая  ¦  другая   ¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦          ¦навучаль- ¦   спецыяльную   ¦           ¦           ¦           ¦     ¦
   Назва          ¦Нумар¦Усяго ¦          ¦най       ¦                 ¦           ¦           ¦           ¦     ¦
   паказчыка      ¦радка¦работ-¦          ¦установы  ¦                 ¦           ¦           ¦           ¦     ¦Кант-
                  ¦     ¦нiкаў,+----T-----+----T-----+----T------T-----+----T------+----T------+----T------+без  ¦роль-
                  ¦     ¦чала- ¦    ¦     ¦    ¦     ¦    ¦      ¦     ¦    ¦у тым ¦    ¦у тым ¦    ¦у тым ¦катэ-¦ная
                  ¦     ¦век   ¦    ¦     ¦    ¦     ¦    ¦у тым ¦     ¦    ¦лiку з¦    ¦лiку з¦    ¦лiку з¦горыi¦сума
                  ¦     ¦      ¦    ¦з iх ¦    ¦з iх ¦    ¦лiку  ¦з iх ¦    ¦сярэд-¦    ¦сярэд-¦    ¦сярэд-¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦уся-¦даш- ¦уся-¦даш- ¦уся-¦педа- ¦даш- ¦уся-¦няй   ¦уся-¦няй   ¦уся-¦няй   ¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦го  ¦коль-¦го  ¦коль-¦го  ¦гагiч-¦коль-¦го  ¦спецы-¦го  ¦спецы-¦го  ¦спецы-¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦    ¦ную  ¦    ¦ную  ¦    ¦ную   ¦ную  ¦    ¦яльнай¦    ¦яльнай¦    ¦яльнай¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦    ¦     ¦    ¦     ¦    ¦      ¦     ¦    ¦адука-¦    ¦адука-¦    ¦адука-¦     ¦
                  ¦     ¦      ¦    ¦     ¦    ¦     ¦    ¦      ¦     ¦    ¦цыяй  ¦    ¦цыяй  ¦    ¦цыяй  ¦     ¦
------------------+-----+------+----+-----+----+-----+----+------+-----+----+------+----+------+----+------+-----+------
         А        ¦  Б  ¦   1  ¦ 2  ¦  3  ¦ 4  ¦  5  ¦ 6  ¦  7   ¦  8  ¦ 9  ¦  10  ¦11  ¦  12  ¦ 13 ¦  14  ¦ 15  ¦  16
------------------+-----+------+----+-----+----+-----+----+------+-----+----+------+----+------+----+------+-----+------

Усяго (сума
радкоў 611-613,
615-624)            610

 загадчык           611                                                   Х    Х      Х    Х      Х    Х      Х

 намеснiк
 загадчыка па
 асноўнай
 дзейнасцi          612                                                   Х    Х      Х    Х      Х    Х      Х

 выхавальнiкi       613

  з iх
  выхавальнiкi-
  метадысты         614

 музыкальны
 кiраўнiк           615

 сацыяльны педагог  616

 настаўнiк-лагапед  617

 тыфлапедагог       618

 сурдапедагог       619

 алiгафрэнапедагог  620

 педагог-псiхолаг   621

 настаўнiк
 замежнай мовы      622

 кiраўнiк
 фiзiчнага
 выхавання          623

Iншыя педагогi      624
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Маюць дэфекталагiчную адукацыю: з радка 617 (625) __________ з радка
618  (626) ________  з  радка  619  (627) _________  з   радка   620
(628) ____________

-------------------------------T-----T-----T-----T------T-----T-----
                               ¦     ¦     ¦Ад 5 ¦Ад 10 ¦15   ¦Кант-
                               ¦Нумар¦Да 5 ¦да   ¦да 15 ¦гадоў¦роль-
                               ¦радка¦гадоў¦10   ¦гадоў ¦i    ¦ная
                               ¦     ¦     ¦гадоў¦      ¦больш¦сума
-------------------------------+-----+-----+-----+------+-----+-----
                А              ¦  Б  ¦  1  ¦  2  ¦   3  ¦  4  ¦  5
-------------------------------+-----+-----+-----+------+-----+-----

З агульнай колькасцi (радок
610) маюць стаж педагагiчнай
работы                           629
--------------------------------------------------------------------

----------------------------------T-----T-----T---------------------
                                  ¦Нумар¦Усяго¦З iх маюць дашкольную
                                  ¦радка¦     ¦адукацыю
----------------------------------+-----+-----+---------------------
                 А                ¦  Б  ¦  1  ¦          2
----------------------------------+-----+-----+---------------------

З агульнага лiку педагагiчных
работнiкаў (радок 610):

 жанчыны                            630

 педработнiкi, працуючыя ў
 ясельных групах                    631

  з iх жанчыны                      632
--------------------------------------------------------------------

     VII.  Агульная  плошча  ўсiх памяшканняў дашкольнай установы на
канец справаздачнага года (710) __________ кв.м;
     у  тым  лiку  плошча  групавых  памяшканняў (прыёмнай, спальнi,
пакоя    для    гульнi,    туалетнага  i  буфетнага  пакояў)   (720)
__________ кв.м.
     Колькасць    месц    у   iзалятары  (760) ___________   адзiнак.
Кантрольная сума запоўненых радкоў (770) _____________
     VIIа. Цi ёсць (так - 1, не - 0):
     басейн (771) ______________
     фiзкультурная пляцоўка (772) _____________
     пляцоўка ДАI (773) ______________
     дэфекталагiчны    пункт    (774) ______________  якi   наведалi
________________ дзяцей дашкольнага ўзросту (775).
     VIIб. Абсталяваны ў асобным пакоi (так - 1, не - 0):
     сталовая (776) ______________
     музычная зала (777) ______________
     фiзкультурная зала (778) ______________
     лiнгафонны кабiнет (779) ______________
     iгратэка (780) ______________
     камп`ютэрны клас (781) ______________
     студыя выяўленчага мастацтва (782) ______________
     кабiнет настаўнiка-дэфектолага (783) ______________
     кабiнет педагога-псiхолага (784) ________________
     кабiнет сацыяльнага педагога (785) ______________
     VIIв.  Тэхнiчны  стан  памяшкання дашкольнай установы: патрабуе
капiтальнага  рамонту  (так  -  1,  не  - 0) (786) _________________
знаходзiцца ў аварыйным стане (так - 1, не - 0) (787) ______________
     мае:    усе   вiды  добраўпарадкавання  (так  -  1,  не  -   0)
(788)__________  водаправод  (так  -  1,  не  -  0)  (789)  ________
цэнтральнае  ацяпленне (так  -  1, не - 0) (790) _______ каналiзацыю
(так - 1, не - 0) (791) _________
     Кантрольная сума (сума радкоў 771-791) (795) ___________
     VIIг. Ступень   забруджвання   радыёнуклiдамi   тэрыторыi,  дзе
знаходзiцца   дашкольная   ўстанова:   цэзiй-137 _______   Кi/кв.км;
стронцый-90 ______ Кi/кв.км; плутонiй _______ Кi/кв.км.

            VIII. Мова, на якой вядзецца работа ў групах

-----------------T---------T--------T---------T---------T-----------
                 ¦         ¦ Нумар  ¦Колькасць¦Колькасць¦Кантрольная
    Назва мовы   ¦Код мовы ¦ радка  ¦дзяцей,  ¦груп,    ¦сума
                 ¦         ¦        ¦чалавек  ¦адзiнак  ¦
-----------------+---------+--------+---------+---------+-----------
        А        ¦    1    ¦    2   ¦     3   ¦    4    ¦      5
-----------------+---------+--------+---------+---------+-----------

                               810
                               820
                               830
                               840
Усяго (сума
радкоў 810-840)       Х        850
--------------------------------------------------------------------

                        IХ. Гуртковая работа

-------------------T-----------T----------T-----------T-------------
                   ¦           ¦          ¦Гурток за  ¦  Колькасць
   Назва гуртка    ¦Нумар радка¦Код гуртка¦бюджэтны   ¦  дзяцей,
                   ¦           ¦          ¦кошт - 1,  ¦  чалавек
                   ¦           ¦          ¦платны - 2 ¦
-------------------+-----------+----------+-----------+-------------
         А         ¦     Б     ¦     1    ¦     2     ¦      3
-------------------+-----------+----------+-----------+-------------

                        910
                        920
                        930
                        940
                        950
                        960
Усяго (сума радкоў
910-960)                970          Х          Х
--------------------------------------------------------------------

     Коды  гурткоў:  выяўленчага  мастацтва  - 10, харэаграфii - 20,
музыкi  i спеваў - 30, спартыўны - 40, плавання - 50, мяккай цацкi -
60, замежных моў - 70 (англiйскай - 71, нямецкай - 72, французскай -
73,  польскай  -  74,  iншых  замежных  моў  - 75), экалагiчны - 80,
тэатральна-гульнёвай    дзейнасцi    -    85,   камп`ютэрны  -   90,
дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва  -  95,  фальклорны  -  96, iншыя
гурткi - 97.

_______________________________               ______________________
  (пасада кiраўнiка, подпiс)                   (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
     (дата)
_______________________________
  (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              30.07.2001 № 56

        Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
       справаздачнасцi ДУ-1 "Справаздача дашкольнай установы"

     1. Статыстычную    справаздачу   па  форме  ДУ-1   "Справаздача
дашкольнай   установы"  (далей - форма  ДУ-1)  запаўняе   дашкольная
ўстанова:    дзiцячы  сад,  яслi-сад,  яслi,  школа - дзiцячы   сад,
дашкольны  цэнтр  развiцця  дзiцяцi.  Статыстычную  справаздачу   па
ўказанай  форме  складае таксама дашкольная ўстанова, якая адкрыта ў
сярэдзiне  або  ў  канцы  года,  а  таксама дашкольная ўстанова, што
знаходзiцца  ў  справаздачным  годзе  на  капiтальным рамонце. Школа
- дзiцячы   сад  запаўняе  справаздачу  па  форме  ДУ-1  толькi   на
дзяцей-дашкольнiкаў.
     2. Усе  паказчыкi  формы  ДУ-1  запаўняюць  па  даных пярвiчнай
улiковай  дакументацыi,  якая  ёсць  у  дашкольнай установе, - кнiга
загадаў  i  распараджэнняў,  пуцёўкi  на  дзяцей,  асабiстыя  справы
работнiкаў,    медыцынская  карта  дзiцяцi  (форма  026/у),   журнал
рэгiстрацыi  iнфекцыйных  захворванняў (форма 060/у), табель падлiку
штодзённай наведвальнасцi дзецьмi (форма 305-Т), тэхнiчны пашпарт.
     3. Пры запаўненнi формы ДУ-1 неабходна мець на ўвазе наступнае:
выразна  i падрабязна запаўняць адрасную частку, пры гэтым указваюць
поўную  назву прадпрыемства (арганiзацыi), якому належыць дашкольная
ўстанова,  а  таксама  назву мiнiстэрства (iншага органа дзяржаўнага
кiравання),  канцэрна, камiтэта, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца
гэта  прадпрыемства (арганiзацыя); акрамя таго, даведачна паказваюць
прызначэнне  дашкольнай установы, рэжым яе работы, знаходзiцца цi не
дашкольная  ўстанова  на  дату  складання справаздачы на капiтальным
рамонце.
     Пад  гiбкiм  рэжымам работы дашкольнай установы разумеецца такi
рэжым,  калi  ў  дашкольнай  установе  ёсць  групы  з кароткачасовым
знаходжаннем  дзяцей  з працягласцю работы ад адной да шасцi гадзiн,
якiя   адкрываюцца  з  улiкам  запатрабаванняў  бацькоў  на   аснове
самаакупнасцi.
     4. У  раздзеле  I  "Колькасць  дзяцей"  у  графе  1  радка  110
прыводзяць  даныя  аб  колькасцi  дзяцей,  якiя  лiчацца  на   канец
справаздачнага  года  (на  31  снежня) у спiсах дашкольнай установы,
незалежна  ад таго, наведвалi дзецi ў гэты дзень дашкольную ўстанову
цi  не.  Дашкольная  ўстанова  калгаса, якая працуе з перапынкам 1-2
зiмовыя  месяцы,  паказвае  даныя  аб  колькасцi  дзяцей па спiсу за
апошнi месяц работы перад перапынкам.
     Пры  аб`яднаннi на працягу года дзiцячых ясляў i дзiцячага сада
i  стварэннi  на  базе  гэтых  дзвюх устаноў камбiнаваных дашкольных
устаноў  "яслi-сад",  у  справаздачу  ўключаюць  сумарныя  даныя  аб
колькасцi дзяцей былых дзiцячых ясляў i былога дзiцячага сада.
     У  радках  112,  114,  116,  118,  120,  122,  124,  126  дзецi
размяркоўваюцца  па  ўзросту.  Сума  даных  у  графе  1 гэтых радкоў
павiнна  быць  роўнай  даным радка 110 графы 1, а сума даных графы 1
радкоў  113,  115,  117,  119,  121,  123,  125,  127 (размеркаванне
дзяўчынак па ўзросту) павiнна быць роўнай даным радка 111 графы 1.
     У  радках  130,  131  змяшчаюць  звесткi  аб  колькасцi дзяцей,
ахопленых    у    справаздачным    годзе    летнiмi   аздараўленчымi
мерапрыемствамi  (вываз  на  дачы або перавод на дачны рэжым). Даныя
радка  130 павiнны быць, як правiла, меншыя за даныя радка 110 графы
1. У  асобных  выпадках, калi дашкольная ўстанова ахоплiвала летнiмi
аздараўленчымi  мерапрыемствамi дзяцей iншай дашкольнай установы або
ў  дашкольнай  установе,  якая  знаходзiцца  на капiтальным рамонце,
таксама    ў  дашкольнай  установе,  якая  знаходзiцца  ў   сельскай
мясцовасцi,  даныя  радка 130 могуць быць большыя за даныя радка 110
графы 1.
     У  радках  160-190  прыводзяцца  даныя  аб  камерцыйных групах.
Камерцыйныя  групы  -  гэта  групы на аснове самаакупнасцi. Паколькi
гэтыя  даныя паказваюцца ў даведцы "акрамя таго", колькасць дзяцей у
камерцыйных групах не ўключаецца ў даныя радка 110.
     5. У раздзеле II "Наяўнасць груп i месц на канец справаздачнага
года"  звесткi  аб  колькасцi груп i месц паказваюць для дзяцей усiх
узростаў i асобна для дзяцей ва ўзросце трох гадоў i больш.
     У  радку  210  прыводзяць  даныя аб колькасцi ўсiх груп i месц,
уключаючы  групы агульнага развiцця (радок 220), iнтэграваныя (радок
225),  дыягнастычныя  (радок  226), з паглыбленым напрамкам у рабоце
(радок  230),  санаторныя (радок 240), па догляду i назiранню (радок
250) i спецыяльныя групы (радок 260).
     Да  iнтэграваных  груп (радок 225) адносяць групы, дзе разам са
здаровымi    дзецьмi   выхоўваецца  нязначная  колькасць  дзяцей   з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
     Да   дыягнастычных  груп  (радок  226)  адносяць  групы,   якiя
камплектуюцца  дзецьмi  з  нiзкiм узроўнем разумовай працаздольнасцi
(па    заключэнню    цэнтра   карэкцыйна-развiваючага  навучання   i
рэабiлiтацыi),   дзецьмi,  якiя  адчуваюць  праблемы  ў   сацыяльнай
адаптацыi,  цяжкасцi  ў  авалодваннi  праграмным  матэрыялам i маюць
патрэбу ва ўдакладненнi дыягназу парушэння псiхафiзiчнага развiцця.
     Да  груп  з паглыбленым напрамкам у рабоце (радок 230) адносяць
групы,  якiя  арыентаваны на выхаванне здольных дзяцей (гэта групы з
эстэтычным,  тэатральным,  мастацкiм  ухiлам, паглыбленым вывучэннем
замежнай мовы i гэтак далей).
     Да  санаторных  груп (радок 240) адносяць групы для аслабленых,
часта  i  працягла хварэючых дзяцей, дзяцей з захворваннямi лёгкiх i
верхнiх  дыхальных шляхоў, дзяцей з частымi вострымi рэспiраторнымi,
вiруснымi, онкагематалагiчнымi, сардэчна-сасудзiстымi захворваннямi,
функцыянальнымi  парушэннямi  шчытападобнай  залозы,  з  алергiяй  i
iншымi.
     Да  груп  па  догляду  i назiранню (радок 250) адносяць групы з
гiбкiм  рэжымам працы, дзе дзецi могуць знаходзiцца кароткачасова ад
1 да 6 гадзiн.
     Да  спецыяльных  груп для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця  (парушэннямi  мовы,  слыху, зроку i гэтак далей) адносяцца
групы,  якiя  камплектуюцца дзецьмi па накiраванню органаў адукацыi,
па    заключэнню    цэнтраў   карэкцыйна-развiваючага  навучання   i
рэабiлiтацыi.
     У  адпаведнасцi  з  ведамаснымi  будаўнiчымi  нормамi  агульная
колькасць    месц   дашкольнай  установы,  размешчанай  у   будынку,
пабудаваным  па  тыпавому  праекту,  або  ў  прыстасаваным  будынку,
вызначаецца  шляхам  дзялення плошчы групавых памяшканняў для дзяцей
ва  ўзросце да трох гадоў на 7,87 квадратнага метра, а для дзяцей ва
ўзросце трох гадоў i больш - на 6,40 квадратнага метра.
     У тым выпадку,  калi запоўнены графы 2 i 4 раздзела II, павiнны
быць запоўнены радкi,  пачынаючы з радка  116  раздзела  I,  i  калi
запоўнены графы 5 i 6 раздзела II,  павiнны быць запоўнены графы 1-4
раздзела II.
     У  радку  270  з  даных аб агульнай колькасцi дзяцей выдзяляюць
звесткi  аб  кругласутачных групах. Даныя радка 270 павiнны быць, як
правiла, меншыя за даныя радкоў 110 i 210.
     6. У    раздзеле    III   "Наведванне  дашкольнай  установы   ў
справаздачным  годзе"  колькасць  праведзеных  i  прапушчаных   дзён
вызначаюць  на  падставе  табеляў наведвальнасцi шляхам падсумавання
колькасцi дзяцей, якiя наведвалi або прапускалi дашкольную ўстанову,
за кожны дзень справаздачнага года (чалавека-дзён).
     Падлiчваючы  колькасць  праведзеных  дзён, трэба ўлiчваць i тыя
днi,  якiя  дашкольная  ўстанова  працавала  часткова  (не  з поўнай
нагрузкай,  частку  дня).  Трэба  мець на ўвазе, што, якая б нi была
працягласць  знаходжання  дзiцяцi  ў  дашкольнай установе на працягу
сутак, яго наведванне ўлiчваюць як адзiн дзень. Адпаведна запаўняюць
даныя  аб  колькасцi  прапушчаных  дзён. Сума даных радкоў 330 i 340
павiнна быць роўная даным радка 320.
     Для  вызначэння  колькасцi  дзён  работы  дашкольнай установы ў
справаздачным  годзе (радок 350) выкарыстоўваюць даныя аб усiх днях,
у якiя ўстанова прымала дзяцей. У колькасць дзён работы не ўключаюць
выхадныя,  святочныя  днi,  нерабочыя  днi  ў  летнi  перыяд   (калi
дашкольная  ўстанова  закрыта  на  гэты  перыяд), нерабочыя днi з-за
капiтальнага  рамонту,  розных аварый i iншых тэхнiчных прычын. Калi
дашкольная  ўстанова  пачала  працаваць  не  з  першага  студзеня, а
пазней, тады колькасць дзён работы ў такой установе вызначаюць з дня
першага прыёму дзяцей.
     Для  кантролю:  сума  колькасцi дзён, праведзеных i прапушчаных
дзецьмi,    у  асноўным  роўная  сярэднегадавой  колькасцi   дзяцей,
памножанай на колькасць дзён работы ўстановы за год.
     У  тым  выпадку, калi запоўнена графа 2 радкоў 310-340, павiнны
быць  запоўнены  радкi,  пачынаючы  з  радка  116  раздзела  I,   за
выключэннем  справаздачы  дашкольнай  установы,  якая знаходзiцца на
капiтальным  рамонце  (у  справаздачы  такой  установы  радок 110 не
запоўнены).
     7. У  раздзеле  IV  "Колькасць выпадкаў захворванняў у дзяцей у
справаздачным  годзе" адлюстроўваюць усе выпадкi захворванняў, траўм
i  атручванняў,  якiя  выклiкалi  за  сабой  адсутнасць  дзiцяцi   ў
дашкольнай установе на адзiн дзень i больш.
     Прыём дзяцей, якiя вярнулiся ў дашкольную ўстанову пасля любога
захворвання,  каранцiну,  працяглай  (3  днi  i больш) адсутнасцi па
iншых  прычынах,  дазваляецца  толькi пры наяўнасцi даведкi ад урача
дзiцячай палiклiнiкi або стацыянара.
     Распрацоўку  даведак  аб  захворваннях  трэба  выконваць  кожны
месяц, а пры складаннi справаздачы за год выкарыстоўваць штомесячныя
даныя шляхам iх падсумавання.
     У  графе  1  паказваюць  агульны  лiк  зарэгiстраваных выпадкаў
захворванняў  за  справаздачны  год  незалежна  ад узросту дзяцей, у
графе  2  -  лiк  выпадкаў захворванняў у дзяцей ва ўзросце 3 гады i
больш (узрост дзяцей улiчваюць на момант захворвання). У раздзеле IV
не  трэба  выкрэслiваць  надрукаваныя  захворваннi  i ўпiсваць на iх
месца iншыя.
     У радку 416 уключаюць выпадкi захворванняў пнеўманiяй вiруснай,
пнеўмакокавай,  а  таксама  iншыя  бактэрыяльныя  пнеўманii, вострую
iнтэрстыцыяльную  пнеўманiю,  бронхапнеўманiю  без iншых указанняў i
iншыя  вострыя пнеўманii; не ўключаюць даныя аб выпадках захворвання
хранiчнай  iнтэрстыцыяльнай  пнеўманiяй  i пнеўманiямi, якiя ўзнiклi
пасля вострых iнфекцый (грып, адзёр, коклюш i iншыя).
     У  тым  выпадку,  калi запоўнена графа 2 радка 410 раздзела IV,
павiнны  быць  запоўнены радкi, пачынаючы з радка 116 раздзела I, за
выключэннем  справаздачы  дашкольнай  установы,  якая знаходзiцца на
капiтальным рамонце.
     Сярэднегадавую  колькасць  дзяцей (радок 419) вызначаюць шляхам
падсумавання  спiсачнай  iх  наяўнасцi  на 1-е чысло кожнага месяца,
пачынаючы  з  1  лютага,  i  дзялення  атрыманай  сумы  на колькасць
адпрацаваных  месяцаў. Гэтак жа вызначаецца сярэднегадавая колькасць
дзяцей ва ўзросце 3 гады i больш (радок 420).
     8. У раздзеле V "Штаты на канец справаздачнага года" паказваюць
даныя  аб  наяўнасцi  ў  дашкольнай  установе ўсiх пасад па штатнаму
раскладу  i фактычна занятых пасадах. Даныя аб пасадах (графы 1 i 2)
могуць  паказвацца  як  цэлымi,  так i дробавымi лiчбамi. Напрыклад,
калi  ў  дашкольнай  установе  па  штатнаму  раскладу  дзве   пасады
медыцынскiх  сясцёр, а фактычна працуе адна медсястра на 1,5 стаўкi,
тады па радку 540 у графе 1 паказваюць 2, а ў графе 2 - 1,5.
     Калi  жанчына знаходзiцца ў водпуску па догляду за дзiцем, а на
яе пасадзе працуе iншая, тады паказваюць 1 пасаду, а не 2.
     У  школе  -  дзiцячым  садзе  замест  пасады загадчыка ўведзена
пасада  дырэктара,  звесткi  аб  iм  у  форму  (радкi  520,  611) не
ўключаюць, а паказваюць толькi ў справаздачах школ.
     9. У  раздзеле  VI  "Педагагiчныя работнiкi дашкольнай установы
(фiзiчныя асобы) на канец справаздачнага года" паказваюць звесткi аб
персанале   дашкольнай  установы,  уключаючы  сумяшчальнiкаў,   якiя
займаюцца  выхаваннем  дзяцей. Паколькi ў раздзел VI уключаюць даныя
аб  фактычна  працуючых  (фiзiчных  асобах),  даныя  гэтага раздзела
могуць быць паказаны толькi цэлымi лiчбамi (без дзесятковых).
     Даныя  радка  610 раздзела VI па графах 1-8 павiнны быць роўныя
суме даных радкоў 611-613, 615-624 па гэтых жа графах, а даныя радка
610  па  графах  9-15  павiнны  быць  роўныя  суме даных радкоў 613,
615-624  па гэтых жа графах. Сума даных граф 9, 11, 13, 15 (даныя па
катэгорыях  работнiкаў) па ўсiх радках (акрамя 610-612) павiнна быць
роўнай  даным  графы  1  "Усяго работнiкаў" па тых жа радках, а сума
даных  граф 10, 12, 14 павiнна быць меншай або роўнай (але нi ў якiм
разе большай) даным графы 6 па ўсiх радках (акрамя 611, 612).
     Сума  даных  граф  1-4  радка  629  (размеркаванне педагагiчных
работнiкаў па стажу) павiнна быць роўнай даным радка 610 графы 1.
     У  радку 631 паказваюць колькасць педагагiчных работнiкаў, якiя
працуюць толькi з дзецьмi ва ўзросце да трох гадоў.
     10. У  раздзеле VII агульную плошчу ўсiх памяшканняў дашкольнай
установы   на  канец  справаздачнага  года  ставяць  у  цэлых   (без
дзесятковых)  квадратных  метрах. У агульную плошчу ўключаюць плошчу
занятых  i свабодных пакояў для размяшчэння дзяцей, плошчу кабiнетаў
загадчыка  i ўрача, плошчу дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў,
раздзявальняў,  умывальных  пакояў,  вестыбюляў.  У  агульнай плошчы
памяшканняў    трэба    ўлiчваць  таксама  тую  частку  падвалаў   i
паўпадвалаў,  якая  выкарыстоўваецца для патрэб дашкольнай установы.
Не   ўключаюць  у  агульную  плошчу  свабодную  плошчу  падвалаў   i
паўпадвалаў,  плошчу, занятую пад склады, а таксама плошчу лесвiчных
клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).
     Калi    ў   школе  -  дзiцячым  садзе  ёсць  памяшканнi,   якiя
выкарыстоўваюцца  як  школай, так i дашкольнай установай (напрыклад,
актавая  зала), тады плошча гэтага памяшкання ў справаздачы па форме
ДУ-1  не паказваецца. З агульнай плошчы ўсiх памяшканняў у радку 720
паказваюць  плошчу  групавых  памяшканняў, якiя ўключаюць памяшканнi
прыёмнай,  пакоя  для  гульнi, спальнi, туалетных i буфетных пакояў.
Даныя  радка  720  павiнны быць значна меншыя за даныя, запiсаныя па
радку 710.
     Для запаўнення даных аб плошчы выкарыстоўваюць тэхнiчны пашпарт
дашкольнай установы.
     У  радку  760 паказваюць звесткi аб колькасцi месц у iзалятары.
Пад  iзалятарам  разумеецца  асобнае  памяшканне, у якiм знаходзяцца
хворыя дзецi да размяшчэння iх у стацыянары або да таго, як забяруць
дзiця з дашкольнай установы дадому.
     11. Даныя  радкоў  раздзелаў  VIIa-VIIв  запiсваюцца   кодавымi
лiчбамi:  пры  наяўнасцi паказчыка ставяць лiчбу 1, пры адсутнасцi -
0.
     Аварыйнасць  памяшкання  дашкольнай  установы  вызначаецца бюро
рэгiстрацыi i тэхнiчнай iнвентарызацыi або санстанцыяй.
     У  радку 790 ставяць лiчбу 0, калi ў дашкольнай установе пячное
ацяпленне,  i  лiчбу 1, калi дашкольная ўстанова ацяплялася ад сваёй
дамавой  кацельнай,  групавой  (квартальнай),  аб`яднанай цi раённай
кацельнай,    ад  цеплаэлектрацэнтралi,  а  таксама  ад   лакальных,
дэцэнтралiзаваных,  маламетражных  ацяпляльных катлоў, якiя працуюць
на газавым цi цвёрдым палiве.
     12. У  раздзеле  IX "Гуртковая работа" паказваюць назвы гурткоў
(пры iх наяўнасцi ў дашкольнай установе) i колькасць дзяцей у кожным
з iх. Калi ў дашкольнай установе ёсць гурткi, не пералiчаныя ў кодах
гурткоў,  тады  ставяць код 97 "iншыя гурткi" i паказваюць колькасць
дзяцей у iх.
     Калi  гурток  платны, у графе 2 ставяць код 2, калi за бюджэтны
кошт  -  код 1. Пад гуртком разумеюцца заняткi с дзецьмi па развiццю
здольнасцей звыш праграмы.
     13. Дашкольная   ўстанова,  якая  знаходзiцца  на   капiтальным
рамонце (запiс "так" у даведачнай iнфармацыi бланка формы), запаўняе
ў  справаздачы  поўнасцю  адрасную частку, а таксама паказчыкi, якiя
характарызуюць   яе  дзейнасць  да  пачатку  капiтальнага   рамонту.
Напрыклад,  дзiцячы  сад  пастаўлены  на  капiтальны  рамонт  з   20
кастрычнiка.  У справаздачы па форме такi дзiцячы сад пакажа "так" у
даведачнай  iнфармацыi  бланка  па радку "Знаходзiцца на капiтальным
рамонце  на канец справаздачнага года", у раздзеле I запоўнiць даныя
па  радках  130  i  131,  калi  ў  летнi  перыяд  дзецi ахоплiвалiся
аздараўленчымi  мерапрыемствамi; у раздзелах III i IV - усе даныя аб
наведвальнасцi  i  захворваннях  да  закрыцця  на капiтальны рамонт,
сярэднегадавую  колькасць  дзяцей  (радок  419)  вызначыць  па даных
кожнага   месяца  аб  колькасцi  дзяцей  да  закрыцця  ўстановы   на
капiтальны рамонт, таксама радок 420 (для дзяцей ва ўзросце 3 гады i
больш),  у  раздзелах  V,  VI  па  радках  510,  520,  610, 611, 629
паказваюць  даныя  аб  загадчыку,  у раздзелах VII-VIIг - звесткi аб
памяшканнях да пачатку капiтальнага рамонту.
     Калi дашкольная ўстанова з-за капiтальнага рамонту не працавала
ў  справаздачным  годзе,  тады  ў  форме  такая  дашкольная ўстанова
запаўняе  (акрамя  даведачнай  часткi)  толькi  раздзелы V, VI, VII,
VIIг.
     Дашкольная    ўстанова,    якая   мае  адмiнiстрацыю,  але   не
ўкамплектавана дзецьмi, запаўняе форму па тых самых паказчыках, як i
дашкольная ўстанова, якая знаходзiцца на капiтальным рамонце.
     Калi  дашкольная ўстанова лiквiдавана на канец года, тады такая
ўстанова  запаўняе  справаздачу  па  форме  ДУ-1 па радках 130, 131,
раздзелы III i IV.

     Заўвага.    Тэрмiналогiя,    прыведзеная  ў  гэтых   указаннях,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы. 

 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России