ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2001 г. № 65
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 2002 ГОД I ПАЛАЖЭННЯ АБ
ПРЫЁМНАЙ КАМIСII ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования от 14 мая 2004 г.
№ 33 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/11014
от 24.05.2004 г.) .
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 "Аб зацвярджэннi Палажэння
аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладаемыя:
Правiлы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
Беларусь на 2002 год;
Палажэнне аб прыёмнай камiсii вышэйшай навучальнай установы
Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28.12.2001 № 65
ПРАВIЛЫ
прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь на 2002 год
1. У дзяржаўных вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi
Беларусь (далей - ВНУ) маюць права на базе сярэдняй адукацыi
атрымаць на конкурснай аснове бясплатную вышэйшую адукацыю, калi
адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню, грамадзяне
Рэспублiкi Беларусь i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi,
грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай
Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, а таксама асобы, якiя пастаянна
пражываюць у Рэспублiцы Беларусь або маюць статус бежанца.
Парадак прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў дзяржаўныя ВНУ
вызначаюць па ўзгадненнi з органамi дзяржаўнага кiравання ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не
прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
У ВНУ недзяржаўнай формы ўласнасцi маюць права на базе сярэдняй
адукацыi атрымаць вышэйшую адукацыю на дагаворных умовах грамадзяне
Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне, а таксама асобы без
грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь.
2. Колькасць месцаў для прыёму студэнтаў у дзяржаўныя ВНУ на
навучанне за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту вызначаецца
кантрольнымi лiчбамi прыёму, што ўстанаўлiваюцца органамi
дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ВНУ.
Колькасць месцаў для прыёму студэнтаў у ВНУ недзяржаўнай формы
ўласнасцi вызначаецца ў адпаведнасцi з лiцэнзiяй i ўлiкам квоты на
падрыхтоўку спецыялiстаў па юрыдычных спецыяльнасцях.
3. Звыш кантрольных лiчбаў прыёму дзяржаўныя ВНУ могуць
ажыццяўляць прыём студэнтаў на падставе дагавораў з аплатай
навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
На звышпланавыя месцы, колькасць якiх i ўмовы залiчэння
вызначаюць ВНУ ў залежнасцi ад наяўнай вучэбна-лабараторнай базы i
прафесарска-выкладчыцкага складу, па конкурсу могуць залiчвацца
абiтурыенты, якiя станоўча здалi ўсе ўступныя iспыты, але не былi
залiчаны на бюджэтныя месцы ў гэтую цi iншую дзяржаўную ВНУ (пры
ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў незалежна ад формы iх
правядзення), а таксама асобы, якiя прайшлi даiнстытуцкую
падрыхтоўку ў дзяржаўных ВНУ (падрыхтоўчае аддзяленне, профiльныя
класы i групы) па вынiках сумешчаных выпускных-уступных iспытаў.
На застаўшыеся месцы могуць залiчвацца абiтурыенты па вынiках
дадатковых уступных iспытаў у форме субяседавання.
Памер аплаты за навучанне вызначаюць ВНУ ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
4. Другую i наступную вышэйшую адукацыю можна атрымаць на
ўмовах поўнай аплаты навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
Умовы прыёму i навучання вызначаюцца адпаведным палажэннем.
5. Устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны прыёму на бюджэтныя месцы
дзённай формы навучання ў дзяржаўных ВНУ:
прыём дакументаў - з 25 чэрвеня па 15 лiпеня; уступныя iспыты -
у два патокi: першы - з 16 па 23 лiпеня, другi - з 24 па 31 лiпеня;
вызначэнне прахаднога i паўпрахаднога балаў i давядзенне да ведама
абiтурыентаў - 2 жнiўня; залiчэнне абiтурыентаў, якiя набралi
прахадны бал i прадставiлi арыгiналы ўсiх неабходных дакументаў, - 4
жнiўня; вызначэнне кандыдатаў на залiчэнне з лiку абiтурыентаў, якiя
набралi паўпрахадны бал, i давядзенне да ведама абiтурыентаў - 5
жнiўня, залiчэнне кандыдатаў на залiчэнне, якiя прадставiлi
арыгiналы ўсiх неабходных дакументаў, - 7 жнiўня;
Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь,
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларуская дзяржаўная акадэмiя
мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, Ваенная акадэмiя,
Камандна-iнжынерны iнстытут, Гомельскае вышэйшае камандна-iнжынернае
вучылiшча прыём ажыццяўляюць у тэрмiны, што ўзгоднены з органамi
кiравання;
на завочную i вячэрнюю формы навучання прыём праводзiцца ў
тэрмiны, што вызначаюць ВНУ.
На платнае навучанне дзяржаўных ВНУ, а таксама ВНУ недзяржаўнай
формы ўласнасцi тэрмiны прыёму дакументаў i правядзення ўступных
iспытаў вызначаюць ВНУ, залiчэнне - да 31 жнiўня.
6. Дакументы, якiя абiтурыенты падаюць цi дасылаюць па пошце ў
прыёмную камiсiю адной цi дзвюх ВНУ з указаннем першага цi другога
патоку:
заява ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара;
арыгiнал або яго натарыяльна завераная копiя цi ксеракопiя
(ксеракопiя завяраецца прыёмнай камiсiяй па арыгiналу той ВНУ, у
якую яна прадстаўляецца):
- дакумента дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi;
- сертыфiката цэнтралiзаванага тэсцiравання (для тых, хто ў iм
удзельнiчаў);
- медыцынскай даведкi па форме 086У;
- заключэння ўрачэбна-квалiфiкацыйных камiсiй (для iнвалiдаў
I-III груп, а таксама дзяцей-iнвалiдаў);
- выпiскi з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);
- даведкi выканкома сельскага савета, што пацвярджае пастаяннае
пражыванне ў сельскiх населеных пунктах не менш як два гады;
- даведкi службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто
знаходзiцца на яе ўлiку);
6 фотакартак памерам 3х4.
Абiтурыенты, якiя паступаюць не ў год атрымання сярэдняй
адукацыi, абавязаны прадставiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх
вучобу цi работу за гады, што папярэднiчалi паступленню (дыплом,
выпiска з працоўнай кнiжкi або даведка службы занятасцi
насельнiцтва, iншае).
Разам з пералiчанымi прадстаўляюцца дакументы, якiя
пацвярджаюць права абiтурыентаў на льготы, якiя ўстаноўлены
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, цi сведчаць аб асабiстых
здольнасцях i талентах абiтурыентаў.
Пашпарт або iншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, прад`яўляецца
абiтурыентам асабiста.
7. Уступныя iспыты для ВНУ ўсiх форм уласнасцi могуць
праводзiцца ў форме: экзаменаў, тэсцiравання, субяседавання,
аўдзiравання, праслухоўвання, прагляду.
Колькасць (3-5) уступных iспытаў i iх пералiк вызначаюць ВНУ з
улiкам профiлю спецыяльнасцi i патрабаванняў адукацыйнага
стандарту.
Прыёмныя камiсii вызначаюць профiльныя (конкурсныя) iспыты,
адзiн з якiх праводзiцца першым i, як правiла, у пiсьмовай форме.
Абавязковым iспытам з`яўляецца пiсьмовы ўступны экзамен па
беларускай цi рускай мове i лiтаратуры як дзяржаўных мовах
Рэспублiкi Беларусь, якi абiтурыенты здаюць па выбару. Пры
паступленнi на фiлалагiчныя спецыяльнасцi неабходна здаваць экзамен
па адпаведнай мове. Форму правядзення экзамену: сачыненне, пераказ,
дыктант - вырашаюць прыёмныя камiсii ВНУ (Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт - тэставае заданне). Для абiтурыентаў дзённай формы
навучання экзамен праводзiцца па цэнтралiзаваных заданнях у
фiксаваныя днi.
Уступныя iспыты па замежнай мове (англiйскай, французскай,
нямецкай, iспанскай) абiтурыенты могуць здаваць па выбару, незалежна
ад таго, якую замежную мову яны вывучалi ў сярэдняй навучальнай
установе. Выключэнне складаюць спецыяльнасцi замежных моў, на якiя
неабходна здаваць iспыты па адпаведнай замежнай мове.
Прадугледжваецца ўвядзенне ўступных iспытаў па замежнай мове пры
паступленнi на эканамiчныя i юрыдычныя спецыяльнасцi, а таксама на
iншыя спецыяльнасцi па вырашэннi ВНУ.
Уступныя iспыты праводзяцца па праграмах, якiя складзены ў
адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi агульнай сярэдняй адукацыi i
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Выключэнне
складаюць праграмы ўступных iспытаў па дысцыплiнах мастацтва i
фiзiчнай культуры, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ВНУ.
Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту дазваляецца праводзiць уступныя
iспыты па праграмах, якiя распрацаваны i зацверджаны гэтай ВНУ.
Абiтурыенты маюць права здаваць уступныя iспыты па выбару на
беларускай цi на рускай мове.
Ацэнка ведаў ажыццяўляецца па сiстэме з шасцi (2; 3; 3,5; 4;
4,5; 5) цi дзесяцi (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10) балаў.
Расклад уступных iспытаў, якi прадугледжвае два патокi,
прыёмныя камiсii абвяшчаюць i прадстаўляюць Мiнiстэрству адукацыi
Рэспублiкi Беларусь не пазней як за тыдзень да пачатку iх
правядзення.
8. Пры прыёме на тэхнiчныя, сельскагаспадарчыя, ваенныя
спецыяльнасцi залiчваюцца вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў
адпаведнасцi з прадстаўленымi сертыфiкатамi. ВНУ маюць права
залiчваць вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання таксама на iншыя
спецыяльнасцi.
9. Абiтурыенты, якiя не з`явiлiся на ўступныя iспыты без
уважлiвых прычын або атрымалi нездавальняючую ацэнку, а таксама якiя
забралi дакументы, да астатнiх iспытаў не дапускаюцца.
Асобы, якiя не з`явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай
прычыне, дапускаюцца да iх здачы па рашэннi адказнага сакратара
прыёмнай камiсii ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам уступных
iспытаў дадзенай ВНУ.
Нездавальняючымi лiчацца ацэнкi "2" па шасцiбальнай сiстэме, а
таксама "1" i "2" па дзесяцiбальнай сiстэме.
10. Залiчэнне праводзiцца толькi сярод асоб, якiя прадставiлi ў
ВНУ ва ўстаноўленыя тэрмiны арыгiналы неабходных дакументаў.
На ўсе спецыяльнасцi залiчэнне ажыццяўляецца па асобнаму
конкурсу сярод выпускнiкоў гарадскiх, а таксама сельскiх школ i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў сельскагаспадарчага
профiлю (якiя пастаянна пражываюць не менш як два гады у сельскiх
населеных пунктах) прапарцыянальна пададзеным заявам у адпаведнасцi
з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi на конкурсных уступных
iспытах.
У тых выпадках, калi конкурсны бал выпускнiкоў сельскiх школ
аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнiкоў гарадскiх школ,
залiчэнне ажыццяўляецца па агульнаму конкурсу.
Конкурс можа праводзiцца: па спецыяльнасцях (спецыялiзацыях),
групах спецыяльнасцей, факультэтах або па ВНУ.
11. Абiтурыенты, якiя прайшлi даiнстытуцкую падрыхтоўку,
паступаюць на агульных падставах.
Па рашэннi ВНУ экзаменацыйнымi камiсiямi могуць прымацца
сумешчаныя выпускныя-ўступныя iспыты ў выпускнiкоў падрыхтоўчых
аддзяленняў i профiльных класаў (груп). З вынiкамi сумешчаных
iспытаў яны маюць права ўдзельнiчаць у конкурсе на мэтавыя i
звышпланавыя месцы.
12. Парадак залiчэння асоб, якiя скончылi сярэднюю
агульнаадукацыйную навучальную ўстанову з залатым (сярэбраным)
медалём, сярэднюю спецыяльную цi прафесiянальна-тэхнiчную
навучальную ўстанову (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй
адукацыi) з дыпломам з адзнакай, вызначаюць ВНУ.
13. Пераможцы мiжнародных, рэспублiканскiх (дыплом I ступенi)
прадметных алiмпiяд школьнiкаў, навучэнцаў сярэднiх спецыяльных i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, якiя праведзены
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным
годзе, а таксама асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам лаўрэата
спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай
падтрымцы здольных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi,
залiчваюцца без уступных iспытаў пры паступленнi на адпаведныя
спецыяльнасцi, што вызначаюцца ВНУ.
Пералiчаныя асобы, якiя паступаюць на iншыя спецыяльнасцi, а
таксама пераможцы рэспублiканскiх алiмпiяд (дыпломы II i III
ступеняў) вызваляюцца ад здачы ўступных iспытаў па адпаведным
прадмеце з выстаўленнем ацэнкi "5" па шасцiбальнай сiстэме цi "10" -
па дзесяцiбальнай.
Парадак залiчэння пераможцаў iншых рэспублiканскiх алiмпiяд, а
таксама турнiраў i конкурсаў, абласных алiмпiяд i алiмпiяд ВНУ
вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ.
14. Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных
iспытах па ўсiх формах навучання залiчваюцца:
воiны-iнтэрнацыяналiсты;
дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
дзецi з сем`яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў
складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi, а таксама дзецi з сем`яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
дзецi з сем`яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
дзецi з сем`яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi
(памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;
iнвалiды I i II груп, а таксама дзецi-iнвалiды, якiм у
адпаведнасцi з заключэннем урачэбна-квалiфiкацыйных камiсiй не
супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;
асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. № 634-XII "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт.111;
Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4,
арт.73; № 33, арт.525; 1995 г., № 33, арт.429; 1996 г., № 21,
арт.380; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., № 55, 2/774; № 67, 2/788). Абiтурыенты гэтай катэгорыi,
якiя закончылi навучальныя ўстановы на выдатна (з выдатнымi
ацэнкамi), залiчваюцца па вынiках гутаркi па прадметах уступных
iспытаў;
беларусы замежжа па рэкамендацыях беларускiх суполак цi
навучальных устаноў на спецыяльна вылучаныя органамi дзяржаўнага
кiравання месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму ў ВНУ, якiя
фiнансуюцца за кошт сродкаў бюджэту.
15. Пераважнае права на залiчэнне па ўсiх формах навучання пры
аднолькавай колькасцi балаў маюць:
iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
выпускнiкi Нацыянальнага дзяржаўнага гуманiтарнага лiцэя iмя
Якуба Коласа пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;
асобы, якiя маюць працоўны стаж не менш як два гады.
Iншыя крытэрыi на аднясенне абiтурыентаў да гэтай катэгорыi
вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ.
16. Залiчэнне абiтурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу згодна з даведзенымi
планамi мэтавага прыёму i адпаведным палажэннем.
Асобы, якiя не залiчаны на ўмовах мэтавага прыёму, маюць права
ўдзельнiчаць у конкурсе на агульных падставах.
17. ВНУ могуць ажыццяўляць прыём выпускнiкоў сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў на
скарочаны тэрмiн навучання на ўмовах i ў аб`ёмах, вызначаных
вучэбна-навуковымi аб`яднаннямi адпаведных навучальных устаноў
згодна з дзеючымi нарматыўна-прававымi дакументамi.
Залiчэнне праводзiцца на вакантныя месцы, а пры iх адсутнасцi -
у межах кантрольных лiчбаў прыёму.
18. На завочную i вячэрнюю формы навучання ў першую чаргу па
конкурсу залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi
прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў
i паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi, што
вызначаюць ВНУ.
У межах 20% ад кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама на
вакантныя месцы, якiя засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных
асоб, па конкурсу залiчваюцца iншыя асобы.
19. У тэрмiн да 15 лютага ВНУ ўсiх форм уласнасцi
распрацоўваюць парадак прыёму ў ВНУ, якi не павiнен супярэчыць
заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, Правiлам прыёму ў вышэйшыя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 2002 год, зацвярджаюць
яго ў органах дзяржаўнага кiравання па падпарадкаваннi цi ў
заснавальнiкаў i прадстаўляюць у Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь. Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту надаецца права
распрацоўваць парадак прыёму ў межах дзеючага заканадаўства.
20. ВНУ пры прыёме абавязаны забяспечыць захаванне правоў
грамадзян на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, галоснасць i адкрытасць работы прыёмных камiсiй,
аб`ектыўнасць ацэнкi ведаў, своечасова знаёмiць абiтурыентаў з
парадкам прыёму ВНУ, патрабаваннямi да ўступных iспытаў, узроўнем
складанасцi экзаменацыйных заданняў, парадкам падачы i разгляду
апеляцый, рашэннямi прыёмнай камiсii.
21. Усе iншыя пытаннi па прыёме, якiя не адлюстраваны ў
Правiлах прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь
на 2002 год, вырашаюцца прыёмнымi камiсiямi ВНУ згодна з дзеючымi
нарматыўнымi прававымi актамi.
22. Кантроль за правядзеннем прыёму ў ВНУ каардынуе дзяржаўная
камiсiя, якая прызначаецца ў парадку, прадугледжаным
заканадаўствам.
__________________________________________________________
Положение утратило силу постановлением Министерства
образования от 14 мая 2004 г. № 33 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/11014 от 24.05.2004 г.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28.12.2001 № 65
ПАЛАЖЭННЕ
аб прыёмнай камiсii вышэйшай навучальнай установы
Рэспублiкi Беларусь
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Прыёмная камiсiя вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi
Беларусь (далей - ВНУ) арганiзуецца штогод для фармiравання
кантынгенту студэнтаў усiх формаў навучання з лiку найбольш
падрыхтаванай i прафесiйна арыентаванай моладзi.
2. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае рэктар ВНУ, якi з`яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i
нясе адказнасць за выкананне дадзенага Палажэння аб прыёмнай камiсii
вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь (далей -
Палажэнне), парадку прыёму ў ВНУ, якi распрацоўваецца кожнай ВНУ
штогод, i iншых актаў заканадаўства, рэгулюючых пытаннi прыёму ў
ВНУ.
3. Тэрмiн паўнамоцтваў прыёмнай камiсii складае адзiн год.
Работа прыёмнай камiсii завяршаецца аналiзам i абагульненнем вынiкаў
прыёму, падрыхтоўкай прапаноў для разгляду на савеце ВНУ, саветах
факультэтаў i на кафедрах.
4. З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных педагогаў ВНУ на
ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаюцца адказны сакратар
прыёмнай камiсii i яго намеснiкi.
5. У структурных падраздзяленнях ВНУ (фiлiял,
навучальна-кансультацыйны пункт) пры неабходнасцi для прыёму
дакументаў арганiзоўваюцца адборачныя камiсii, якiя працуюць пад
непасрэдным кiраўнiцтвам прыёмнай камiсii ВНУ.
6. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай i адборачных камiсiй
выдаецца рэктарам ВНУ штогод не пазней за снежань.
У склад прыёмнай камiсii па службоваму абавязку ўваходзяць
рэктар, якi з`яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii, i дэканы
факультэтаў, на якiя ажыццяўляецца прыём студэнтаў.
7. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца дадзеным
Палажэннем, Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь на 2002 год, парадкам прыёму навучальнай
установы, iншымi актамi заканадаўства, рэгулюючымi пытаннi прыёму,
планам работы, якi складаецца на ўвесь перыяд прыёму i зацвярджаецца
старшынёй прыёмнай камiсii.
8. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца простай большасцю галасоў
пры наяўнасцi не менш за 2/3 яе саставу. Работа прыёмнай камiсii
афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i адказным
сакратаром прыёмнай камiсii.
9. Для правядзення ўступных iспытаў за 2-3 месяцы да iх пачатку
загадам рэктара арганiзуюцца экзаменацыйныя камiсii з лiку найбольш
квалiфiкаваных, вопытных i прынцыповых выкладчыкаў вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, настаўнiкаў сярэднiх школ,
зацвярджаюцца iх старшынi.
10. Да работы ў прыёмнай i экзаменацыйных камiсiях не
дапускаюцца асобы, якiя займаюцца прыватным рэпетытарствам у
дадзенай ВНУ.
11. З мэтай паляпшэння работы прыёмнай, экзаменацыйных i
адборачных камiсiй, за выключэннем членаў, якiя ўваходзяць у iх па
службоваму абавязку, рэкамендуецца штогод абнаўляць iх састаў не
менш чым на адну трэць.
Забяспечваецца пераемнасць i змяняльнасць (не больш трох гадоў
працы запар) адказнага сакратара прыёмнай камiсii, яго намеснiкаў,
старшынь экзаменацыйных камiсiй, экзаменатараў.
12. ВНУ распрацоўваюць функцыянальныя абавязкi кiраўнiкоў
прыёмных i экзаменацыйных камiсiй, адказнага сакратара, яго
намеснiкаў i iншых асоб, занятых у рабоце па прыёме студэнтаў, на
падставе дадзенага Палажэння.
Глава 2
ФУНКЦЫI ПРЫЁМНАЙ КАМIСII
13. Прыёмная камiсiя арганiзоўвае работу па прафесiйнай
арыентацыi моладзi, выданню i распаўсюджванню разнастайных
iнфармацыйных матэрыялаў, якiя характарызуюць профiль навучальнай
установы, падрыхтоўцы бланкаў неабходнай дакументацыi па прыёме.
14. Прыёмная камiсiя арганiзоўвае перадэкзаменацыйныя
кансультацыi па прадметах, якiя выносяцца на ўступныя iспыты.
15. Прыёмная камiсiя арганiзоўвае прыём дакументаў ад
абiтурыентаў, iх афармленне i захоўванне, перапiску па пытаннях
прыёму.
16. Прыёмная камiсiя прымае рашэннi аб допуску абiтурыентаў да
здачы ўступных iспытаў, правядзеннi ўступных iспытаў i конкурснага
адбору, аб залiчэннi ў састаў студэнтаў.
17. Прыёмная камiсiя арганiзоўвае ў выпадку неабходнасцi
медыцынскi агляд абiтурыентаў у мэтах удакладнення стану iх здароўя
з улiкам характару навучання ў навучальнай установе i вытворчай
рабоце па дадзенай спецыяльнасцi.
18. Прыёмная камiсiя ажыццяўляе фармiраванне прадметных
экзаменацыйных i адборачных камiсiй, падбор тэхнiчнага персаналу,
вызначэнне iх абавязкаў, забеспячэнне вывучэння iмi актаў
заканадаўства па пытаннях прыёму, арганiзацыю кантролю за iх
дзейнасцю.
19. Прыёмная камiсiя прымае рашэннi аб прыёме ўступных iспытаў
выязной камiсiяй ВНУ ў структурных падраздзяленнях, у iншай
навучальнай установе.
Глава 3
АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII
20. Члены прыёмнай камiсii знаёмяцца з дакументамi, праводзяць
субяседаванне з усiмi абiтурыентамi, даюць рэкамендацыi па выбару
спецыяльнасцi з улiкам iх падрыхтоўкi i асабiстых схiльнасцяў.
21. Дакументы абiтурыентаў рэгiструюцца ў журнале ўстаноўленай
формы, абiтурыентам выдаецца распiска аб прыёме дакументаў.
22. Прыёмная камiсiя прымае рашэнне аб умовах удзелу ў конкурсе
i допуску да ўступных iспытаў перад iх пачаткам i паведамляе аб
гэтым абiтурыенту ў пiсьмовай форме.
Дапушчаным да ўступных iспытаў напярэдаднi iспытаў выдаецца
экзаменацыйны лiст устаноўленага ўзору.
23. Для абiтурыентаў праводзяцца кансультацыi як па зместу
праграм уступных iспытаў, так i па арганiзацыi апытання, крытэрыях
ацэнкi, прад`яўляемых патрабаваннях, узроўнях складанасцi
экзаменацыйных заданняў, парадку конкурснага залiчэння, устаноўленых
заканадаўствам i ВНУ льготах.
24. Уступныя iспыты праводзяцца ў тэрмiны, вызначаныя парадкам
прыёму ВНУ. Расклад уступных iспытаў зацвярджаецца рэктарам ВНУ не
пазней чым за тыдзень да iх правядзення. Прозвiшчы экзаменатараў у
раскладзе не ўказваюцца. Iнтэрвалы памiж iспытамi, як правiла,
складаюць не менш як 2-3 днi.
25. Па адным i тым жа прадмеце могуць праводзiцца пiсьмовыя i
вусныя iспыты. У гэтым выпадку, як правiла, пiсьмовыя работы
экзаменатары павiнны праверыць да пачатку вусных iспытаў.
26. Уступныя iспыты праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах i
заданнях, якiя штогод складаюцца старшынямi экзаменацыйных камiсiй у
адпаведнасцi з праграмамi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, падпiсваюцца iмi i зацвярджаюцца старшынёй
прыёмнай камiсii за месяц да пачатку iспытаў. Старшыня
экзаменацыйнай камiсii нясе асабiстую адказнасць за захаванасць
iнфармацыi.
27. У адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь крытэрыямi ацэнкi ведаў абiтурыентаў ВНУ па
шасцiбальнай i дзесяцiбальнай сiстэмах старшынi экзаменацыйных
камiсiй вызначаюць крытэрыi ацэнкi ведаў абiтурыентаў дадзенай ВНУ i
зацвярджаюць iх рашэннем прыёмнай камiсii.
28. Колькасць бiлетаў павiнна быць большай, чым колькасць
экзаменуемых у групе, а колькасць камплектаў вызначае старшыня
прыёмнай камiсii. Ён нясе асабiстую адказнасць за захоўванне
экзаменацыйных матэрыялаў.
29. У экзаменацыйныя бiлеты ўключаюцца, як правiла, два-тры
пытаннi, у тым лiку пры неабходнасцi адна-дзве задачы або прыклады.
Пытаннi бiлетаў павiнны ахоплiваць усю праграму прадметаў з улiкам
як тэарэтычнага, так i практычнага яе раздзелаў.
30. Тэксты дыктантаў, пераказаў, заданняў для тэсцiравання i
тэм сачыненняў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi
сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
31. Экзаменацыйныя групы для здачы ўступных iспытаў
фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек. Для зручнасцi пры
правядзеннi вусных iспытаў група можа разбiвацца на падгрупы для
здачы iспытаў адна пасля другой у адзiн i той жа дзень.
32. Старшыня, яго намеснiк або адказны сакратар прыёмнай
камiсii перад пачаткам iспытаў выдае старшыням экзаменацыйных
камiсiй неабходную колькасць камплектаў экзаменацыйных бiлетаў,
варыянты пiсьмовых заданняў i прызначае экзаменатараў у групы.
33. Пры правядзеннi пiсьмовага экзамену варыянт задання
вызначаецца жараб`ёўкай з удзелам абiтурыентаў.
34. Прысутнасць на iспытах пабочных асоб без дазволу старшынi
прыёмнай камiсii або яго намеснiка не дапускаецца.
35. У аўдыторыi, дзе праводзяцца iспыты, абiтурыент прад`яўляе
пашпарт або iншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, i экзаменацыйны
лiст. Пасля праверкi асобы абiтурыента яму прапануецца выцягнуць
бiлет i выдаецца бланк лiста вуснага адказу або бланкi тытульнага
лiста з укладышам для выканання пiсьмовай работы, i ўказваецца месца
ў аўдыторыi.
36. Вусныя iспыты ў кожнага абiтурыента прымаюцца двума
экзаменатарамi, а iспыты па спецыяльнасцi - не менш як трыма
экзаменатарамi (архiтэктура, мастацтва, фiзкультура, iншыя).
37. Адначасова ў аўдыторыi павiнна знаходзiцца не больш за 6-7
абiтурыентаў, падрыхтоўка да адказу павiнна складаць не больш за 1,5
гадзiны.
38. Пры падрыхтоўцы да вусных iспытаў абiтурыент абавязкова
робiць запiсы ў лiсце вуснага адказу са штампам ВНУ, а экзаменатары
адзначаюць правiльнасць i паўнату адказаў на пытаннi бiлета i
дадатковыя пытаннi, якiя запiсваюцца ў лiст вуснага адказу
экзаменатарам. Дадатковыя пытаннi павiнны насiць удакладняючы
характар i не выходзiць за межы праграмы.
39. На ўступных iспытах павiнны быць створаны спакойныя i
добразычлiвыя абставiны, абiтурыенту дадзена магчымасць найбольш
поўна выявiць узровень сваiх ведаў i ўменняў.
40. Вынiкi ўступных iспытаў могуць вызначацца па шасцiбальнай
сiстэме ацэнкамi: "5" (пяць), "4,5" (чатыры з паловай), "4"
(чатыры), "3,5" (тры з паловай), "3" (тры), "2" (два); па
дзесяцiбальнай сiстэме ацэнкамi: "10" (дзесяць балаў), "9" (дзевяць
балаў), "8" (восем балаў), "7" (сем балаў), "6" (шэсць балаў), "5"
(пяць балаў), "4" (чатыры балы), "3" (тры балы), "2" (два балы), "1"
(адзiн бал).
41. Экзаменацыйная ацэнка ставiцца лiчбай i пропiссю перш у
лiсце вуснага адказу, потым у экзаменацыйнай ведамасцi, пасля ў
экзаменацыйным лiсце абiтурыента. Кожная ацэнка па вусных iспытах у
экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце падпiсваецца двума
экзаменатарамi.
42. На правядзенне пiсьмовага ўступнага экзамену
прадугледжваецца да 4 гадзiн (240 хвiлiн) без перапынку.
Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiкi)
выконваюцца на лiстах-укладышах са штампам ВНУ, на якiх
недапушчальны нiякiя пабочныя паметкi i запiсы, i здаюцца
экзаменатару. У выпадках выяўлення парушэнняў, дапушчаных
абiтурыентамi, экзаменацыйныя работы не шыфруюцца i перадаюцца на
разгляд экзаменацыйнай камiсii.
43. Лiсты са штампам ВНУ да выдачы iх экзаменатарам знаходзяцца
ў адказнага сакратара прыёмнай камiсii i падлягаюць строгаму ўлiку.
Правераныя работы, а таксама лiсты вуснага адказу пасля экзамену
перадаюцца экзаменатарамi адказнаму сакратару (яго намеснiку), якi
нясе асабiстую адказнасць за iх захаванне.
44. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы правяраюцца пад шыфрам без
указання прозвiшча абiтурыента. Шыфроўку пiсьмовых работ праводзiць
адказны сакратар прыёмнай камiсii або яго намеснiк у прысутнасцi
аднаго з кiраўнiкоў прыёмнай камiсii.
45. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе
адказнага сакратара, а лiсты-ўкладышы вяртаюцца старшынi
экзаменацыйнай камiсii, якi размяркоўвае пiсьмовыя работы памiж
членамi экзаменацыйнай камiсii для праверкi.
46. Праверка пiсьмовых работ праводзiцца толькi ў памяшканнi
ВНУ i толькi членамi экзаменацыйнай камiсii.
47. Старшыня экзаменацыйнай камiсii або яго намеснiк абавязкова
правярае пiсьмовыя работы, якiя ацэнены экзаменатарамi на ацэнкi:
"1"(адзiн бал), "2" (два балы), "8" (восем балаў), "9" (дзевяць
балаў), "10" (дзесяць балаў) па дзесяцiбальнай сiстэме i на ацэнкi:
"2" (два) i "5" (пяць) па шасцiбальнай сiстэме, а таксама выбарачна
5% астатнiх работ, правераных экзаменатарамi, i правiльнасць ацэнкi
засведчвае сваiм подпiсам. Прадугледжваецца 0,15 гадзiны на кожную
работу.
48. Абiтурыенты, якiя не паспелi выканаць работы поўнасцю,
аддаюць iх незакончанымi.
Работы абiтурыентаў, якiя парушылi правiлы правядзення ўступных
iспытаў, не ацэньваюцца, абiтурыенты да далейшых iспытаў не
дапускаюцца. Выпадкi зафiксаваных парушэнняў старшыня экзаменацыйнай
камiсii i экзаменатары афармляюць адпаведным актам i перадаюць
адказнаму сакратару.
49. Правераныя пiсьмовыя работы, а таксама запоўненыя
экзаменацыйныя ведамасцi з шыфрамi, ацэнкамi i подпiсамi правяраўшых
экзаменатараў старшынёй экзаменацыйнай камiсii перадаюцца адказнаму
сакратару або яго намеснiку, якiя праводзяць дэшыфроўку работ. Пасля
гэтага ведамасцi i экзаменацыйныя лiсты перадаюцца старшынi
экзаменацыйнай камiсii, якi арганiзуе ўпiсванне ацэнкi з ведамасцi ў
экзаменацыйны лiст абiтурыента.
50. Экзаменацыйныя камiсii аналiзуюць якасць ведаў абiтурыентаў
i рыхтуюць абагульняючы матэрыял для прадстаўлення ў Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
51. Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя залiчаны
ў ВНУ, абавязкова захоўваюцца ў iх асабовых справах.
Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя атрымалi
нездавальняючыя ацэнкi цi не прайшлi па конкурсу, знiшчаюцца па
сканчэннi шасцi месяцаў пасля ўступных iспытаў.
52. На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ адводзiцца: 3
дыктанты, пераказы - 1 гадзiна (акадэмiчная), 2 сачыненнi - 1
гадзiна (акадэмiчная), 3 работы па матэматыцы, фiзiцы i iншых
дысцыплiнах - 1 гадзiна (акадэмiчная), 3 тэсты (пiсьмовыя цi
вусныя) - 1 гадзiна (акадэмiчная).
53. На вусныя iспыты адводзiцца не больш за 1/3 акадэмiчнай
гадзiны (15 хвiлiн).
54. За правядзенне субяседавання па прадметах уступных
экзаменаў аплата праводзiцца па фактычна затрачаным часе, але не
больш за 15 хвiлiн на аднаго абiтурыента.
55. У межах наяўнага фонду заработнай платы праводзiцца аплата
за правядзенне перадэкзаменацыйных кансультацый: перад уступнымi
iспытамi - 2 гадзiны на паток або групу.
56. Дадатковая аплата старшынi прыёмнай камiсii, работнiкам,
якiя выконваюць абавязкi адказнага сакратара, яго намеснiкаў i
членаў прыёмнай камiсii, старшынь i членаў экзаменацыйных камiсiй,
можа праводзiцца ў межах наяўнага фонду заработнай платы.
Памер даплаты ўстанаўлiвае рэктар ВНУ.
57. Пераздача ўступных iспытаў не дапускаецца. Асобы, якiя
атрымалi нездавальняючую ацэнку, а таксама якiя не з`явiлiся без
уважлiвых прычын на ўступныя iспыты, да далейшых iспытаў не
дапускаюцца.
Пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, пацверджаных дакументамi,
абiтурыенты могуць дапускацца да здачы ўступных iспытаў з дазволу
намеснiка старшынi прыёмнай камiсii цi адказнага сакратара ў межах
вызначаных тэрмiнаў правядзення iспытаў у дадзенай ВНУ.
58. Кожны абiтурыент мае права асабiста азнаёмiцца са сваёй
пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай ацэнкi.
Апеляцыi па пытаннях экзаменацыйнай ацэнкi павiнны быць
абгрунтаваны i падаюцца абiтурыентам адказнаму сакратару (яго
намеснiку) на iмя рэктара ў дзень правядзення вусных iспытаў або ў
дзень абвяшчэння ацэнкi па пiсьмоваму экзамену. Парадак падачы i
разгляду апеляцый павiнен быць аб`яўлены разам з парадкам прыёму ў
ВНУ на рэкламным стэндзе, абiтурыенты абавязаны з iм азнаёмiцца ў
час падачы дакументаў у ВНУ, аб чым распiсваюцца ў заяве на iмя
рэктара.
Пры разглядзе апеляцый абiтурыентаў дадатковае iх апытанне не
дапускаецца.
Разгляд апеляцыi праводзiцца не пазней чым на наступны дзень
пасля яе падачы.
59. Усе выпадкi далейшага змянення выстаўленых экзаменатарамi
ацэнак суправаджаюцца пiсьмовым абгрунтаваннем апеляцыйнай камiсii,
тлумачэннем экзаменатара i зацвярджаюцца рашэннем прыёмнай камiсii.
60. Правядзенне конкурсу i залiчэнне ў састаў студэнтаў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з парадкам прыёму ВНУ публiчна, на
адкрытым пасяджэннi прыёмнай камiсii.
61. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў студэнтаў
афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы для залiчэння:
без уступных экзаменаў, па мэтавым прыёме, па вынiках субяседавання
цi аднаго экзамену, па-за конкурсам, па конкурсу; падставы для
залiчэння асоб, набраўшых паўпрахадны бал, а таксама прычыны адказу
ў прыёме.
62. Загад аб залiчэннi ў састаў студэнтаў выдаецца рэктарам ВНУ
толькi на падставе рашэння прыёмнай камiсii.
Спiсы залiчаных у студэнты вывешваюцца для агульнага ведама.
63. Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў
студэнтаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.
64. Асобам, якiя не прайшлi па конкурсу, выдаюцца па iх просьбе
даведкi ўстаноўленай формы аб здадзеных уступных iспытах для ўдзелу
ў конкурсе на платнае навучанне цi навучанне ў iншай ВНУ.
65. У месячны тэрмiн пасля заканчэння ўступных iспытаў прыёмная
камiсiя прадстаўляе ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
аналiз якасцi ведаў абiтурыентаў па прадметах, а таксама прапановы
па ўдасканаленнi актаў заканадаўства па пытаннях прыёму.
66. Вызначаецца наступны пералiк бланачнай дакументацыi па
прыёме ў ВНУ: заява абiтурыента аб допуску да ўступных iспытаў,
заява абiтурыента аб удзеле ў конкурсе на платнае навучанне, журнал
рэгiстрацыi дакументаў абiтурыентаў, вопiс асабовай справы -
распiска аб прыёме дакументаў, экзаменацыйны лiст, паведамленне аб
допуску да ўступных iспытаў, экзаменацыйная ведамасць, паведамленне
аб залiчэннi на дзённую форму навучання, паведамленне аб залiчэннi
на безадрыўныя формы навучання, паведамленне аб залiчэннi на
навучанне на ўмовах аплаты, паведамленне аб вяртаннi дакументаў,
даведка аб здадзеных экзаменах, экзаменацыйны бiлет, лiст вуснага
адказу, тытульны лiст, лicт-укладыш (нелiнаваная папера),
лiст-укладыш (лiнаваная папера), заява аб выдачы арыгiналаў
дакументаў, заява аб прыёме арыгiналаў дакументаў.
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|