ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 мая 2004 г. № 49
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI ДУ-1 "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
АТРЫМАННЕ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi ДУ-1 "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне дашкольнай адукацыi"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi ДУ-1 "Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыi"* i ўвесцi iх у
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi ДУ-1 "Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыi" на дзяржаўныя i
прыватныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай
адукацыi.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Законодательство об образовании
|