ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 лiпеня 1994 г. № 201
АБ ЛIЦЭНЗАВАННI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастановай ад 16
кастрычнiка 1991 г. № 386 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573) вызначыў парадак
атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на асобныя вiды дзейнасцi.
Органам, якi выдае лiцэнзii на арганiзацыю школ, вучылiшчаў, лiцэяў,
гiмназiй, каледжаў, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных
устаноў, а таксама навучальных устаноў (падраздзяленняў) па
павышэнню квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў (у далейшым -
навучальныя ўстановы) вызначана Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Мiнiстэрствы, ведамствы, арганiзацыi, а таксама суб`екты
гаспадарання, якiя маюць у сваёй уласнасцi навучальныя ўстановы (або
маюць намер iх арганiзаваць), павiнны мець лiцэнзiю, выдадзеную ва
ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
У сувязi з гэтым, загадваю:
1. Лiчыць лiцэнзаванымi (без афармлення лiцэнзii) усе
дзяржаўныя навучальныя ўстановы, створаныя Мiнiстэрствам адукацыi i
мясцовымi дзяржаўнымi органамi ўлады i кiравання, незалежна ад часу
iх стварэння.
2. Лiчыць лiцэнзаванымi (без афармлення лiцэнзii) усе
дзяржаўныя навучальныя ўстановы iншых мiнiстэрстваў, ведамстваў,
арганiзацый, створаныя да 22 верасня 1992 г.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
<<< Главная
страница | < Законодательство о лицензировании
|